Сцэнарый урачыстага адкрыцця паэтычнага кутка “на нёманскай хвалі” 21. 03. 2012




Дата канвертавання01.05.2016
Памер67.66 Kb.
Ермашкевіч А. Б.

(Г.Гродна, СШ №3)



СЦЭНАРЫЙ УРАЧЫСТАГА АДКРЫЦЦЯ ПАЭТЫЧНАГА КУТКА “НА НЁМАНСКАЙ ХВАЛІ”

21.03.2012

(у суправаджэнні мультымедыйнай прэзентацыі)

Вядучыя:

Шахнюк Вольга, вучанiца 11 класа

Жлабо Уладзiмiр, вучань 11 класа

Бiрукоў Ілья, вучань 8 класа

Ермашкевіч Алена Браніславаўна, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце

Экскурсавод Мароз Кацярына, вучаніца 8 класа

(На фоне музыкі)



Вольга. Ты — боль, паэзія. Ты — быль. Твае суровыя законы

He для забаў, не для гульбы — а пошук ісціны да скону.



Ілья. Ты — рай, паэзія. Ты — рой адвечных дум, дзе мы згараем.

I толькі геніі парой жылі часова гэтым раем.



Уладзімір.Ты — боль, паэзія. Ты — бой.

Ты — праўды непрыступнай вежа.

Я — праведнік і грэшнік твой, пусці мяне ў сваё бязмежжа!..
1-вяд. І сапраўды, самая разнастайная гама чалавечых пачуццяў змяшчаецца ў такім кароценькім слове “паэзія”. Слухаем чароўныя гукі паэтычнага слова і іншымі вачыма пачынаем глядзець на свет і на людзей. Тое, што яшчэ ўчора здавалася змрочным і нецікавым, становіцца прываблівым і непаўторным. Сэрца рвецца насустрач прыгожаму, а душа па-сапраўднаму ачышчаецца.

Вольга. Такія адчуванні, мусіць, у многіх у гэтай зале. Нездарма ж сярод нас жывуць тыя людзі, якіх называюць паэтамі. Гэта і ўмудроныя жыццёвым вопытам, сталыя мастакі слова, і тыя, якія толькі-толькі адкрылі для сябе гэтую загадкавую краіну “Паэзія”.

Уладзімір. Паэты - незвычайныя людзі не толькі таму, што яны таленавітыя, а, перш за ўсё, таму, што яны дораць чалавецтву частачку сваёй душы. Іх вершы як маякі ў акіяне часу, якія асвятляюць шлях, прыводзяць нас да стану гармоніі душы і свету.

Ілья. Магчыма, таму 21 сакавіка 1999 года, на 30-й сесіі генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКО, было вырашана адзначаць Сусветны дзень паэзіі.

1- вяд. ”Паэзія, - гаворыцца ў рашэнні ЮНЕСКО, - можа стаць адказам на самыя вострыя і глыбокія духоўныя пытанні сучаснага чалавека – але для гэтага неабходна прыцягнуць увагу да яе як можна больш”.



Уладзімір. У нашай краіне, дзе кніга ў пашане спакон вякоў, дзе шануюцца культурныя здабыткі і скарбы, бягучы 2012 год Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб’яўлены Годам кнігі.

Ілья. І гэта не проста так, бо кніга - не толькі вечны скарб, духоўная спадчына, падараваная нам Францыскам Скарынам, кніга - гэта кладзезь думак, ідэй, фантазій, творчасці і эмоцый.

Вольга. А тым, для каго кніга яшчэ не стала лепшым сябрам, хочацца сказаць: ”Чытайце, думайце, захапляйцеся, змагайцеся, любіце разам з героямі кніг. Будзьце неабыякавымі людзьмі, бо свет наш цудоўны і непаўторны настолькі, наколькі непадобны Горкі і Булгакаў, Рэмарк і Маруа, Караткевіч і Мележ.

1 – вяд. Паважаныя госці, настаўнікі, вучні. Сёння ў жыцці нашай школы, школы №3 імя героя-памежніка В.М. Усава, таксама незвычайная падзея.



Уладзімір. Да тых добрых школьных патрыятычных традыцый, якімі мы можам па праву ганарыцца, далучаем яшчэ адну - традыцыю ўшанавання роднага слова, якое нарадзілася на нашай гарадзенскай зямлі, якое выпраменьвае святло душы і сэрца нашых мастакоў слова прынямонскага краю.

Вольга. Мы адкрываем паэтычны куток “На Нёманскай хвалі”, які, хочацца спадзявацца, дасць магчымасць кожнаму вучню адкрыць для сябе Гродзеншчыну літаратурную.

Ілья. У ім змешчаны звесткі з жыцця і творчасці пісьменнікаў і паэтаў Гродзеншчыны, прадстаўнікоў розных пакаленняў. Але іх аб’ядноўвае адно: любоў да беларускага слова і да зямлі, якая з’яўляецца іх Бацькаўшчынай.

1 - вяд. Слова даецца галоўнаму спецыялісту упраўлення ідэалагічнай работы Гродзенскага аблвыканкама Грыбоўскаму Іосіфу Браніслававічу.

1 - вяд. Слова даецца дырэктару школы Марцёну Дзмітрыю Дзмітрыевічу.

1 – вяд. Кнігі жывуць, пакуль іх чытаюць. Вершы жывуць, калі яны гучаць, хвалююць, зачароўваюць і вабяць, прымушаюць быць нераўнадушнымі. Такія ж нераўнадушныя да паэзіі людзі і з’яўляюцца сёння нашымі гасцямі.



Кацярына. Мы вітаем Вас, паважаныя сябры, і запрашаем на віртуальную экскурсію ў паэтычны куток “На Нёманскай хвалі”.

Экспазіцыя уяўляе 3 стэнды, арганічна звязаныя паміж сабой.

Першы стэнд - экскурс у недалёкае мінулае, прысвечанае гісторыі літаратурнай Гродзеншчыны. Тут прадстаўлены звесткі з жыцця і творчасці нашых знакамітых мастакоў слова, ураджэнцаў Гродзеншчыны: Адама Міцкевіча, Элізы Ажэшка, Цёткі, Міхася Васілька, Аляксея Карпюка, Васіля Быкава.

Творчыя традыцыі працягвае сёння Гродзенскае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі, створанае 21 снежня 2005 года. На сучасны момант гэта 36 паэтаў, празаікаў, публіцыстаў, дзіцячых пісьменнікаў, якія плённа шчыруюць на ніве пісьменства Гродзеншчыны.

Асноўная частка экспазіцыі прысвечана кожнаму з членаў Гродзенскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі і ўключае звесткі з біяграфіі і некаторыя творы. Старшыня Гродзенскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі – паэтэса Кебіч Людміла Антонаўна.

1 - вяд. Паважаная Людміла Антонаўна, запрашаем Вас на сцэну.

(Выступае Людміла Кебіч)

(Верш “Слухаючы парціту № 25”. Крачко Карына)



(Акварэль. Светач мастацтва)
Вольга. Добра ведаюць у нашай школе, і не толькі, творчасць Фёдара Чычкана. Ваш верш, Фёдар Уладзіміравіч, чытае Кніга Алеся.

(Кніга Алеся. Вучылі продкі нас).


1 - вяд. Вітаем члена Саюза пісьменнікаў Людмілу Шаўчэнка.

(Шаўчэнка)


Уладзімір. Нямала твораў паэты прысвячаюць роднай Беларусі. Верш Мікалая Сярова гучыць у выкананні Акуленкі Паліны.

(Акуленка Паліна. Роднае слова)


(Я дачка твая. Галубец Таццяна)
Ілья Запрашаем да мікрафона паэтэсу Алу Нікіпорчык і вучаніцу школы Закшэўскую Вікторыю.

(Ала Нікіпорчык, Закшэўская Вікторыя)


Вольга.Добра вядома ў Гродна імя паэтэсы Марыі Шаўчонак. Яе верш чытае Явароўская Юлія.
1 - вяд. Слова даецца паэту-гумарысту, настаўніку сярэдняй школы нумар 34 Пятру Сямінскаму.

(Пётр Сямінскі)


1 - вяд. А пакуль наш паэт складае бурымэ, мы запрашаем на сцэну маленькіх выканаўцаў, сябраў вядомага дзіцячага паэта Віктара Кудлачова.

(Хор вучняў 3 класаў)


Ілья. Дзякуем, Віктар Сямёнавіч, за вашу любоў да дзяцей і Вашы творы. Запрашаем на сцэну самых маленькіх удзельнікаў нашай тварчай сустрэчы.

(Вучні 1 класа)


Вольга.Таццяна Аркадзьеўна Сучкова зусім нядаўна была госцем нашых вучняў, і мы вельмі ўдзячны Вам за Ваш талент. Творы дзіцячых пісьменнікаў вельмі падабаюцца нашым вучням. Увага на сцэну.

(Вучні 2 класа)


1 - вяд. Паважаная Ганна Іосіфаўна, Вы пазналі свой твор? Гэтыя апладысменты Вам і маленькім артыстам.

Паэт, бард, скульптар, мастак. На сцэну запрашаецца Анатоль Апанасевіч.

(Анатоль Апанасевіч)
Ілья. У вершах Тамары Мазур заўсёды гучыць любоў да роднага краю.

(Анастасія Матук)


(Рачная музыка. Таццяна Галубец)
Вольга. Нядаўна ў Саюз пісьменнікаў Беларусі прыняты Дзьмітрый Радзівончык, студэнт філалагічнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Вам слова.
1 - вяд. На жаль, не змог прысутнічаць на свяце Віталь Канстанцінавіч Куц. Але ён падарыў свае кнігі школе, за што мы вельмі ўдзячны яму. Верш “Пылает сердце” чытае Цывінская Ангеліна.
Уладзімір. Слова даецца паэту і перакладчыку Георгію Кісялёву.
Вольга.А зараз запрашаем да мікрафона Пятра Сямінскага.
1 - вяд. На свяце паэзіі прысутнічаюць і празаікі: Ірына Фамянкова і Ірына Шатыронак. Вам слова.
Вольга.І зноў вяртаемся да паэзі. Верш Браніслава Ермашкевіча чытае яго внук Ермашкевіч Андрэй.

(Ермашкевіч)


Мароз К. Як кажуць, ёсць пачатак - будзе працяг. Завяршальнай часткай экспазіцыі паэтычнага кутка “на Нёманскай хвалі” з’яўляюцца матэрыялы літаратурнай творчасці вучняў нашай школы. Юнакі і дзяўчаты пад кіраўніцтвам вопытных настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры Целеш Анастасіі Андрэеўны і Чычкан Іі Станіславаўны выражаюць сваё светаадчуванне ў прадстаўленых на стэндзе вершах.

(Чарняўская Паліна. “Не чакала, не ждала”)

(Шахнюк Вольга. “Паэту”)

Мароз К. Хочацца звярнуць увагу, што аўтары вершаў не толькі цяперашнія вучні школы, а і яе выпускнікі, якія ідуць рознымі жыццёвымі сцяжынкамі, па-рознаму складваецца іх лёс, але паэтамі яны адчулі сябе у сценах роднай школы, на роднай Гродзенскай зямлі.

(Калейдаскоп. Масцячковая полечка)



1- вяд. Ініцыятыва стварэння кутка “На Нёманскай хвалі” належыць Гродзенскаму аддзяленню Саюза пісьменнікаў Беларусі, педагогам і выпускнікам школы № 3 2012 года.

Ілья. Дзякуем Вам, паэты і чытальнікі, за Вашу любоў да паэзіі.

Уладзімір. Дзякуй табе, старажытны і вечна малады мой Гродна, за талент і творчасць, ініцыятыву і плён працы, маладосць і сталасць тваіх сыноў і дачок.

Вольга. Славім, родны наш Гродна, мы цябе ўсенародна.

Ты бясконца ўсім нам дарагі.

Як фарпост мэтазгодна, лёг ля Нёмана годна,

У граніт прыадзеў берагі.



(Гучыць гімн горада Гродна.)

  1. вяд. Паважаныя сябры! Мы запрашаем Вас наведаць наш літаратурны куток “На Нёманскай хвалі”. Запіс на наступныя сустрэчы – па тэлефонах на экране. Дзякуй за ўвагу! Да новых сустрэч.



База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка