Сцэнарый сустрэчы гасцей Дата правядзення: 7 мая 2014 г. Месца правядзення: плошча г п. Ушачы




Дата канвертавання18.03.2016
Памер27.12 Kb.
Сцэнарый сустрэчы гасцей
Дата правядзення: 7 мая 2014 г.

Месца правядзення: плошча г.п. Ушачы
Госці выстрайваюцца ў калону на плошчы г.п. Ушачы. У час пастраення гучыць патрыятычная музыка. Усіх прысутных вітае вядучая ў беларускім касцюме.
Вядучая: Добры дзень, паважаныя сябры! Сёння на тэрыторыі нашага раёна праходзіць аўтапрабег, прысвечаны 70-годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У аўтапрабегу ўдзельнічаюць: Лепельскага, Чашніцкага, Глыбоцкага, Пастаўскага, Ушацкага раёнаў і гарадоў: Полацка, Наваполацка, Віцебска.
Ушаччына гасцінна вітае дарагіх сяброў, шаноўных гасцей – усіх, хто завітаў на нашу гераічную, авеянную партызанскай славай зямлю!

Ушацкі раён быў створаны 17 ліпеня 1924 года. Знаходзіцца ў цантральнай частцы Віцебскай вобласці, мяжуе з Шумілінскім, Бешанковіцкім, Лепельскім, Докшыцкім, Глыбоцкім і Полацкім раёнамі. Плошча 1,5 тыс. квадратных метраў. Ушацкі раён падзяляецца на 7 сельскіх Саветаў, гарадскі пасёлак Ушачы – раённы цэнтр. 255 населенных пунктаў.

Насельніцтва раёна складае 14580 чалавек. Больш за 45 % тэрыторыі занята лесам. Працякае 11 рэк, 150 азер, у тым ліку 5 – плошчай больш за 7,5 квадратных кіламетраў.

Ушацкі край адлічвае сваю гісторыю з часу сівой даўніны. Аб гэтым сведчаць стаянкі каменнага веку ў весках Пуцілкавічы і Славені, шматлікія гарадзішчы. На Ушаччыне больш за 40 курганных могільнікаў, дзе размешчаны 1524 курганы, такой колькасці не мае ні адзін раён нашай краіны.

23 чэвреня 1758 года мястэчку Ушачы нададзены Магдэбурскае Права і герб з лікам святога Лаўрэнція ў белым полі ў залатой рацэ.

Сучасная Ушаччына прываблівае гасцей непаўторным хараством прыроды, магчымасцю аздаравіцца і адпачыць у санаторыі “Лясныя азеры”, які знаходзіцца ў маляўнічым хваёвым лесе на беразе возера Вечалле. Мяккі клімат, блакітныя азёры ствараюць добрыя ўмовы для адпачынку. 

Ушаччына заўсёды славілася сваёй гасціннасцю. І нам вельмі прыемна, што менавіта ў Год гасціннасці мы прымаем на тэрыторыі свайго раёна гасцей з розных куточкаў Віцебскай вобласці.

З прывітальным словам да вас звяртаецца Вольга Мікалаеўна Захарэнка – старшыня Ушацкага Савета дэпутатаў.


Выступленне
Шчыра віншуем Вас са святам, якое жыве і будзе заўсёды жыць у сэрцах беларусаў – 70-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецкага іга.

Мы жывём на цудоўнай зямлі блакітных азер і беластволых бяроз. Зямлі, якая ніколі не скарылася ворагам, якая заўсёды заставалася чыстай, адкрытай і гасціннай.



Песня “Мая Ушаччына”, вык. С. Парашкін
Усё далей і далей у гісторыю адыходзяць падзеі тых ваенных гадоў, пранікненных болем, бядой, пакутамі. Цана Перамогі – гэта мільены загінуўшых. Мы схіляем галовы перад усімі, хто набліжаў дзень Перамогі. Урокі мужнасці, гэраізму, інтернацыяналізму – вось што ўяўлялі дні і ночы Вялікай Айчыннай вайны. А наш абавязак – зберагчы гэтыя ўрокі гісторыі.
Мінулае… Яно ніколі не праходзіць бясследна. Асабліва, калі гэтае мінулае – вайна. 70 год адлічыў час калі Беларусь вызвалілася ад фашызму. Але засталіся – суровая праўда, боль і …. памяць. Памяць нашай зямлі… Сёння пройдзем гэтымі дарогамі, якія нам нельга забываць, каб глыбей адчуць і шчасце міру, і радасць Вялікай Перамогі.

Сёння у аўтапрабегу прымаюць удзел духавы аркестр 19 гвардэйскай двойчы ардэнаноснай механізаванай брыгады г. Лепеля і дзіцячы аркестр дзяржаўнай установы цэнтра дзяцей і моладзі г. Лепеля. Прывітаем іх шчырымі апладысментамі. Прыміце ад нашых гасцей музычныя падарункі.


Выступленне
Наш аўтапрабег працягваецца. Паважаныя сябры, мы запрашаем вас наведаць гістарычнае месца Ушаччыны – мемарыяльны комплекс “Прарыў”.. Просім дэлегацыі Лепельскага, Чашніцкага, Глыбоцкага, Пастаўскага, Ушацкага раёнаў і гарадоў: Полацка, Наваполацка, Віцебска. Калі ласка, займайце месцы ў аўтобусах У добры шлях!


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка