Сцэнарый народнага свята “Купалле” (гісторыка этнаграфічны рэгіён “Панямонне”) Дзяўчынка




Дата канвертавання17.05.2016
Памер32.99 Kb.
Пікта І.М.

Навагрудскі р-н., Гродзенскай вобл.,

ДУА “Ладзеніцкі ВПК дзіцячы сад-БШ”
Сцэнарый народнага свята “Купалле”

(гісторыка этнаграфічны рэгіён “Панямонне”)
Дзяўчынка

Сёння Купалле, а заўтра Ян

Да зайграй, сонейка, зайграй нам.

Дзяўчынка

Пойзем, дзявочкі, у квяточкі,

Ды паўем сабе вяночкі.

Дзяўчынка

Ды пакладзем на галавочкі,

Каб падзівілісь парубочкі

На нашы харошы вяночкі.



Песня “Да сёння Купала, заўтра Ян”

(Выходзяць з вянкамі ў вёску)

Дзяўчынка

Добры вечар,

Добры вечар добрым людзям!

Завём мы вас,

Завём мы вас на Купалле!

Выхадзіце,

Выхадзіце не пазніце.

Купалачку,

Купалачку вынасіце.

Сівалачку,

Сівалачку-срабраначку.

Песня “Хадзіў чыжык па вуліцы”

Дзяўчынка

Вечар добры, наша пані!

А ці прымеш нас з купалляй?

Калі прымеш - пакажыся,

А не прымеш – адкажыся.

Дзяўчынка

Выйдзі, выйдзі, маладзіца,

Выйдзі, выйдзі, маладая,

Ты вынесі сыра з маслам,

Сыра з маслам на талерцы.

Дзяўчынка

Гаспадар, не ляжы,

На вуліцу выхадзі.

На вуліцу выхадзі,

Купальнічкаў падары:

А ці сала кусочак,

Ці яечак пяточак,

Ці піражка скарынку,

Ці цыбулі пярынку.

Песня “Ой, рана на Йвана”

(спяваюць дзяўчаты і хлопцы, якія выходзяць у гэты час з другога боку)

Хлопчык

Ой, на Купалле, Купалле

Пойдзем, хлопчыкі на поле.

А каб сумна не было,

Дзяўчат з сабою пазавём.

Там мы наладзім гулянку,

На цэлую ночку – да ранку.

Кастры там будзем паліці

Ды карагоды вадзіці.

Дзяўчынка Купалінка

Вітаю, зямліца родная,

Пачынаецца свята народнае,

На Яна-Купала з хаты

Выйшлі малойцы, дзяўчаты.

Выйшлі падлеткі і дзеткі,

Дзяды, маладзіцы, кабеткі,

Ой, колькі народу багата

Сабрала купальскае свята!

Песня-карагод “Пойдзем, пойдзем лугам”(дзяўчынкі накладаюць хлопцам вяночкі)

Гульня “Абразы”

Ц і м о х Эй вы, дзяўчаткі! Прыходзьце да мяне на вячоркі, буду выбіраці, якую узяці. Каб была добра гаспадыня, хатачку пільнавала і іншых…

Х л о п ц ы … Не кахала!

Ц і м о х Узяці тую, што сукенка да долу, чую цераз людзі…

Х л о п ц ы … Не ходзіць да дому!

Ц і м о х Ды ці тую ўзяці, што галоўка гладка, чую цераз людзі…

Х л о п ц ы … Не мецена хатка!

Ц і м о х Ды ці тую ўзяці, што што белыя ручкі, чую цераз людзі…

Х л о п ц ы … Не вырвана бручка!

Д з я ў ч ы н а (у адказ). Былі мы на рыначку, чулі мы навіначку…

Д з я ў ч а т ы Падзешавелі нашы хлопцы.

Д з я ў ч ы н а А за Максімку…

Д з я ў ч а т ы …Капейку даюць!

Д з я ў ч ы н а А за Жэньку…

Д з я ў ч а т ы … Ні капейкі!

А на Купала цёмныя ночы,

Каб павылазілі хлопцам вочы,

Каб ночкай не ляталі,

Дзяўчатак не пугалі.

Х л о п ц ы А што гэта за дзяўчаты, калі не блішчаць у іх пяты?!

Д з я ў ч ы н а А мы пагонім хлопцаў на папар. Большымі…

Д з я ў ч а т ы … араць будзем!

Д з я ў ч ы н а Сярэднімі…

Д з я ў ч а т ы … баранаваць будзем!

Д з я ў ч ы н а А малымі…

Д з я ў ч а т ы …свіней пасвіць!



(Гэтай абразы не могуць сцярпець хлопцы, яны свішчуць, пудзяць дзяўчат і бягуць за імі.)

У час гэтай гульні дзеці ўтвараюць пары і скачуць праз вогнішча.

Песня-карагод “Купалінка”

Хлопец

Кажуць людзі: на Купалле

У кожным лесавым куточку

Кветка-папараць усходзіць,

Завітае ў гэту ночку.

Адшукаць туды дарогу,

Дзе яна красуе – цяжка.

Настаўляюць чэрці рогі

Ведзьмы скачуць у зацішку,

Лесуны выходзяць з недраў.



Гучыць мелодыя купальскай песні “Ішла Купалачка сялом”, дзеці ідуць шукаць папараць –кветку. Пасля вяртання скачуць праз вогнішча, і спяваюць песню “Ішла Купалачка сялом”. Затым перакідваюцца вянкамі праз вогнішча.

Хлопец

Пойдзем, людзі, да ракі

Купальскую ночку праважаць.

Пойдзем, людзі да ракі



Сонца сустракаць!

Варажба на вянках.

Гучыць развітальная купальская песня, якой заканчваецца свята.



База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка