Сцэнарый дыскусіі на тэму




Дата канвертавання29.03.2016
Памер54.35 Kb.

Сцэнарый

дыскусіі на тэму

«Беларускія остарбайтэры:

здраднікі ці ахвяры?»



Мэты правядзення дыскусіі:

  • пашырэнне ведаў навучэнцаў пра другую сусветную вайну;

  • фарміраванне патрыятызму, павагі да беларускага народа, які ў складаных умовах здолеў выратаваць сваю краіну;

  • фарміраванне ва ўдзельнікаў дыскусіі асабістых адносін да складаных падей у гісторыі вайны;

  • фарміраванне уменняў выказваць і адстойваць свой пункт гледжання на гістарычныя падзеі;

  • засваенне вучнямі норм і правіл вядзення дыскусіі;

  • фарміраванне гуманнасці, павагі да іншых людзей і народаў;

  • выхаванне моладзі ў духу міралюбства, талерантнасці, непрыняцця вайны і гвалту;


Задачы:

  • арганізацыя дзейнасці па зборы матэрыялаў для правядзення дыскусіі;

  • правядзенне прэзентацыі матэрыялаў па тэме дыскусіі;

  • арганізацыя дыскусіі па вызначанай тэме;

  • абмеркаванне вынікаў дыскусіі;

  • афармленне матэрыялаў дыскусіі ў папяровым і электронным выглядзе;

  • распаўсюджанне папяровых і электронных матэрыялаў сярод вучняў, выкладчыкаў і выхавацеляў навучальнай установы.


Абсталяванне і матэрыялы: кампутар, праектар, друкаваныя матэрыялы, фрагменты відэафільмаў, электронная дошка (не абавязкова)


  1. Уступнае слова арганізатара дыскусіі.

Уступнае слова арганізатара дыскусіі можа уключаць наступныя элементы:

  • вызначэнне тэмы дыскусіі і яе актуальнасці;

  • знаёмства з удзельнікамі дыскусіі;

  • вызначэнне асноўных этапаў дыскусіі;

  • узгадненне норм і правілаў вядзення дыскусіі;




  1. Правядзенне прэзентацыі матэрыялаў па тэме дыскусіі.

Для таго, каб дыскусія была змястоўнай, яе удзельнікі павінны мець дастатковы аб’ем інфармацыі па тэме. Таму перад пачаткам дыскусіі мэтазгодна, каб творчыя групы выступілі з паведамленнямі (прэзентацыямі) па розных аспектах абмяркоўваемай тэмы. Можна прапанаваць наступныя тэмы для выступленняў вучняў:

  • Гісторыя з’яўлення остарбайтэраў.

  • Як станавіліся остарбайтэрамі.

  • Транспарціроўка ў Германію.

  • Знак «OSТ».

  • Умовы працы і жыцця остарбайтэраў.

  • Дзеці ў няволі.

  • Рэпатрыяцыя остарбайтэраў.

  • Гісторыя остарбайтэра з вашай мясцовасці. (сустрэча з ветэранам ці яго ўспаміны).

  • Ці магчыма прымірэнне?

Пасля прэзентацыі прадстаўнікі творчых груп адказваюць на пытанні і заўвагі ўдзельнікаў дыскусіі.


  1. Абмеркаванне пытанняў дыскусіі.

Калі інфармацыя па тэме дыскусіі з’яўляецца дастаткова поўнай і цікава пададзена, то ўжо на этапе прэзентацыі ва ўдельнікаў дыскусіі часта ўзнікае жаданне выказаць свае меркаванні. Вядучы мае магчымасць прапаноўваць удзельнікам дыскусіі для абмеркавання пытанні двух тыпаў:

Як правіла, пытанні, якія ставяць самі ўдзельнікі дыскусіі, выклікаюць большы інтарэс прысутных і больш актыўна абмяркоўваюцца.

У якасці прыкладу можна прапанаваць пытанні для абмеркавання, якія ўзнікалі пад час правядзення намі дыскусій:



  • Хто вінаваты ў тым, што такая вялікая колькасць савецкіх салдат апынулася ў палоне? Ці маглі яны адмовіцца ад прымусовай працы на рэйх?

  • Якім чынам такая вялікая тэрыторыя Савецкага Саюза апынулася пад акупацыяй?

  • Ці была ў остарбайтэраў свабода выбару?

  • Ці з’яўляецца прымусовая праца на рэйх злачынствам?

  • Ці заўсёды немцы былі ворагамі?

  • Чаму савецкая ўлада так жорстка аднеслася да остарбайтэраў?

  • Остарбайтэры: здраднікі ці ахвяры?

  • Ці надыйшоў час дараваць немцам?




  1. Падвядзенне вынікаў дыскусіі.

Існуюць розныя формы падвядзення вынікаў дыскусіі, але, на наш погляд, найбольш важнымі элементамі гэтай працэдуры з’яўляюцца:

  • ацэнка ўдзельнікамі дыскусіі яе вынікаў;

  • вызначэнне найбольш актыўных удзельнікаў дыскусіі;

  • вызначэнне найбольш цікавых пытанняў і пытанняў, якія патрабуюць дадатковага асэнсавання;

  • зняцце псіхалагічнага супрацьстаяння прадстаўнікоў супрацьлеглых поглядаў;

  • абмеркаванне тэмаў для будучых дыскусій.



  1. Распаўсюджванне матэрыялаў дыскусіі.

Дыскусію можна лічыць эфектыўнай, калі яна выходзіць за сцены аўдыторыі і ахоплівае больш шырокія слаі грамадства. Гэтаму працэсу можна пасадзейнічаць, калі аформіць матэрыялы дыскусіі ў выглядзе брашуры, камп’ютарнай прэзентацыі ці электроннага журнала і свабодна іх распаўсюдзіць. Такія матэрыялы можна выкарыстоўваць і дзеля ўласных адукацыйных патрэб, і на ўроку гісторыі, і пад час выхаваўчых гадзін.

Літаратура.


  • Вербицкий, Георгий Григорьевич. Остарбайтеры: История россиян, насильственно вывезенных на работы в Германию во время Второй мировой войны.. — 3-е, испр.. — СПб.,: С.-Петерб. ун-та,, 2004. — 240 стр с. — ISBN ISBN 5-288-03571-7 (Библиотека журнала «Новый Часовой»)

  • Вониш А., Кнолль Х., Руггенталер П., Штельцль-Маркс Б.;, Нац. арх. Респ. Беларусь, Бел. респ. фонд «Взаимопонимание и примирение» Ostarbeiter = Остарбайтеры: Принуд. труд бел. населения в Австрии: Док. и материалы. — Грац, Австрия: Ин-т по исслед. последствий войн, 2003. — 324 стр с.

  • В.Н.Земсков. Рождение «второй эмиграции» (1944—1952) (рус.). // Социологические исследования. 1991, #4. С.3-24 (1991 г.).

  • Полян, П. М. Жертвы двух диктатур : Остарбайтеры и военнопленные в Третьем рейхе и их репатриация / Ин-т географии РАН, Ин-т по изуч. последствий войн им. Л.Больцмана. -М.: Ваш выбор ЦИРЗ, 1996. — 442 с, ил. Библиогр.: с. 412—416. Указ. имен, геогр. назв.: с. 421—439.

  • Полян, П. М. Жертвы двух диктатур : Жизнь, труд, унижение и смерть сов. военнопленных и остарбайтеров на чужбине и на родине / Ин-т географии РАН. — М.: РОССПЭН, 2002. — 895 с, ил.- Библиогр.: с.841-855. Указ.: с.857-892.

  • Белорусские остарбайтеры. Угон населения Беларуси на принудительные работы в Германию. Документы и материалы в двух книгах. Книга первая. 1941—1942. — Минск, 1996. — 302 с. Книга вторая. 1943—1944. — Минск, 1997.- 471 с.

  • Белорусские остарбайтеры / Гос. ком. по архивам и делопроизводству Респ. Беларусь и др. — М., 1998 Кн. 3 : Репатриация, 1944—1951: Документы и материалы: В 2 ч. Ч.1/ редкол.: Адамушко В. И. и др.; Сост.: Кнатько Г. Д.(рук.) и др. — 367 с, ил.

  • Преодоление рабства. Фольклор и язык остарбайтеров, 1942—1944. / публ. подгот. Чистова Б. Е., Чистов К. В. — М., 1998. — 199 с.

  • Вербицкий, Г. Г. Остарбайтеры: История россиян, насильственно вывезенных на работы в Германию во время Второй мировой войны. Изд 3-е, испр. — СПб., Изд-во С.-Петерб. ун-та, 2004. (Библиотека журнала «Новый Часовой»).

  • Белорусские остарбайтеры: Историко-аналитическое исследование. Минск: НАРБ, 2001. 336 с.

  • Борозняк, А. И. Трагедия остарбайтеров в зеркале исторической науки и исторического сознания ФРГ // Вехи российско-германских отношений (40-90-е годы XX века). — Волгоград, 2001. — Вып. 1. — С. 119—127.

  • Зайончковская, Ж. А. Остарбайтеры: в Германии и дома. (По материалам анкетного обследования) / Ж. А. Зайончковская, П. М. Полян // In memoriam: Ист. сб. памяти Ф. Ф. Перченка. — М., 1995. — С. 396—413.

  • Полян, П. М. Советские граждане в рейхе: сколько их было? / П. М. Полян // Социологические исследования (Социс).- 2002.- № 5.- С.95-100.

  • Остарбайтеры среди других иностранных рабочих в рейхе (1942—1944 гг. // Национальное возрождение России.

  • Остарбайтеры // Демоскоп Weekly.- 2001.- № 15-16.- 9-22


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка