Сцэнарый адукацыйна-выхаваўчага модуля "Пасвяты ў школьнікі"




Дата канвертавання05.05.2016
Памер84.85 Kb.
Сцэнарый адукацыйна-выхаваўчага модуля

"Пасвяты  ў школьнікі"
План мерапрыемства:
1. Выстава "Пуцявінамі адраджэння на Беларусі" (партрэты дзеячоў эпохі Адраджэння, творы бларускіх пісьменнікаў, праграмы па прадметах паглыбленага навучання, кнігі і дапаможнікі для настаўнікаў).
2. Літаратурны ўступ "Спадчына маей краіны".
3. Завочнае падарожжа па выставе:

а) "Адраджэнне эпохі Ф.Скарыны"

б) "Шляхі адраджэння эпохі Ф.Багушэвіча"

в) "Шлях адраджэння 20-30 гадоў ХХ ст."

г) "Адраджэнне на сучаснай Беларусі: Адраджэнне Я.Коласа да В.Быкава" (Праводзяць вучні старэйшых класаў з тэтралізаваным дзействам).
4. Расказ аб жанрах вусна-паэтычнай творчасці (выстава вырабаў з саломкі, гліны, вышыўка, ручнікі, народныя касцюмы, міфы, міфалагічныя героі з саломкі і г.д.)
5. Дзіцячы фальклор (прыказкі, прымаўкі, загадкі, карагоды, песні, гульні).

Шаноўнае спадарства!

Дарагія калегі!

Паважаныя бацькі!


  Мы рады вітаць усіх у гэтай зале. "Этнашкола" адчыняе дзверы, каб прыняць  у сваю сям'ю дзіцячы калектыў  1 "А" класа. За невялікі адрэзак часу мы бачым, якую вялікую ролю ў выхаванні дзіцяці адыгрывае фальклор. Выконваючы ролю аднаго з элементаў любой нацыянальнай культуры, ён тым самым з'ўляецца сродкам самавыяўлення, самасвярджэння, самаўсведамлення народа. У фальклоры праяўляюцца лепшыя рысы нацыі, ідэалы  маральнасці народа. Фальклор любога народа, у тым ліку і беларускага, утрымлівае у сабе народную мудрасць, вопыт нацыі.  Гэты вопыт выпрацаваны пакаленнямі.

  Таму абрад ініцыяцыі "Пасвяты ў школьнікі" мы пачынаем з агляду невялікай выставы , дзеля таго, каб сказаць дзецям і іх бацькам, што апрабацыю ўсіх ідэй "Этнашколы" мы пачынаем не напустым месцы. Беларуская нацыя за некалькі стагоддзяў назапасіла шмат духоўных каштоўнасцей, аб якіх і рапавядае наша выстава.

   (Гучыць мелодыя. "Прывітальны  танец". Выходзіць першы чытальнік са свечкай)

1.        Спадчына… Гэта гісторыя беларускага  народа, шматпакутнага і гераічнага, гісторыя нашай нацыянальнай культуры. Давайце нагадаем сёння незабыўныя старонкі гэтай гісторыі, каб з вышыні сучаснага культурнага ўзроўню відавочна стала, хто мы такія, праз што прайшлі.

  Менавіта на эпоху Адраджэння прыпадае ўзвышэнне беларускай нацыі. Беларуская мова выконвала ролю дзяржаўнай у Вялікім княстве Літоўскім. Князі-магнаты лічылі  за гонар і святы абавязак ведаць беларускую мову і гаварыць на ёй. На дзяржаўнай мове Вялікага княства Літоўскага  быў напісаны адзін з самых выдатных помнікаў сусветнай культуры "Статут Вялікага княства Літоўскага". Аснову якога складалі нормы старажытнага звычаёвага права і раней выдадзеныя заканадаўчыя акты.

  Актыўны ўдзел у распрацоўцы  і рэдагаванні Статута  1529 года прымаў Францыск Скарына. Францыск Скарына - першы друкар на Беларусі. Першай кнігай  Скарыны  быў "Псалтыр". Напісаў і выдаў ён яе ў Празе ў 1517 годзе. Наступнай кнігай  Скарыны была "Біблія".

   З далёкага ХVI  стагоддзя даносіцца да нас голас нашага славутага папярэдніка, як запавет гучаць яго мудрыя словы: "Як ад нараджэння звяры, што ходзяць  у пустыні, ведаюць ямы свае; птушкі што лятаюць у паветры, ведаюць гнезды свае; рыбы , што плаваюць па моры і ў рэках, чуюць віры свае, пчолы і тым падобныя бароняць вуллі свае, - так і людзі, дзе нарадзіліся і ўскормлены, да таго месца вялікую ласку маюць."

   Зоркамі не меншай велічыні на небасклоне Беларускага Адраджэння былі: Мікола Гусоўскі, Лаўрэнцій Зізаній, Сымон Полацкі, Леў Сапега.

  Усіх гэтых дзеячаў  яднае адно: палымяная любоў да Радзімы і жаданне яе росквіту.

(Гучыцьмузыка. Выходзіць чытальнік другі. Яму перадае свечку першы чытальнік).

2.        У  XVII - XIX стагодддзях над роднай культурай навісла пагроза асіміляцыі ў сувязі з далучэннем беларускіх зямель то да Рэчы Паспалітай, то да Расіі. Пачынаецца заняпад у літаратуры, культуры.

Цябе забаранялі, як скрыжалі,

І адбіралі, быццам бы сцягі,

А крэслілі - здавалася, збівалі ,

Як ад шпіцрутэнаў, сінелі пісягі.

Цябе забаранялі, быццам свята,

Нібы злачынцу, заціскалі рот.

А ты і з-за выкрэслінняў, нібы  з-за кратаў

Глядзела на зямельны свой народ.

   Нельга не ўспомніць словамі шчырай любві і ўдзячнасці Янку Купалу, Максіма Багдановіча, Янку Лучыну, Каруся Каганца.

   Друкуючы саве творы ў першых беларускіх газетах, беларускія пісьменнікі хацелі бачыць свой народ разняволенным, сваю мову - свабоднай.

(Гучыць музыка. Свечка перадаецца трэцяму прамоўцу.)

3.        З 1918 года ў нашу літаратуру, навуку ўліваецца  вялікая кагорта сумленных і таленавітых людзей. Гэта Кандрат Крапіва, Кузьма Чорны, Міхась Чарот, Вацлаў Ластоўскі, Платон Галавач, Максім Гарэцкі, Усевалад Ігнатоўскі. Менавіта на пачатку 20-х гадоў  беларуская навука, культура перажывала сваё трэцяе нараджэнне: адкрываліся вышэйшыя навучальныя ўстановы, тэатры, выдаваліся беларускамоўныя газеты. Беларуская школа, нарэшце, становіцца нацыянальнай. Але перыяд Адраджэння працягваўся нядоўга. Цяжкія страты панесла ў 20-30 гады маладая беларуская навука, літаратура, культура і, асабліва, у гады "культу асобы". Ахвярамі рэпрэсій сталі больш за  200 знакамітых беларускіх пісьменнікаў, гісторыкаў, вучоных, сапраўдных патрыётаў, і толькі зараз імёны некаторых  вяртаюцца да нас. (Гучыць музыка. Свечка перадаецца  чацвёртаму прамоўцу).

4.         І толькі сёння з'явіліся рэальныя магчымасці здзейсніць сапраўды штосьці адметнае на ніве гістарычнай навукі, рашуча павярнуць з дапамогай яе беларускі народ  тварам да сваіх нацыянальных вытокаў, да наспелых праблем.

  Кнігі напісаныя на роднай мове, дапамагаюць стаць дабрэйшымі, выбраць правільны шлях у жыцці, зразумець, кажучы словамі Панчанкі:

Што нясе шалёны  век.

А хто такія мы,

А што мы,

Якім ты станеш чалавек?

  Дарагія сябры! З гонарам за свой люд беларускі чытайце кнігі, напісаныя на яго мове. Яны дапамагаюць  вам  адкрыць новы далягляд, узбагацяць вас духоўна.

(Гучыць музыка. Свечка перадаецца вядучаму) Танец (пад музыку ўваходзяць  вучні)

Прывітанні:

-        Дзень добры! Дзень добры, добрым людзям! (Сядаюць на лаўку)

    Беларуская нацыя за некалькі стагоддзяў  назапасіла шмат каштоўнасцей. Назапасіла іх і наша школа, якой ужо 29 год. І  29 гадоў яна мае статус беларускамоўнай.

   Асноўнай мэтай нашай працы з'яўляецца выхаванне ў вучняў нацыянальных, агульначалавечых, каштоўнасцей. Працуем  па традыцыйных методыках, якія накіраваны на развіццё творчасці, духоўнага багацця кожнага вучня. З 2005 года ў школе працуе экспераментальная педагагічная пляцоўка "Этнашкола", у вучэбны план, якіх уведзены наступныя прадметы паглыбленага вывучэння: фальклорны тэатр, мастацтва вуснага слова, фальклорны танец,…

    Апошнім часам у нашай краіне вядзецца вялікая тэарэтычная і практычная работа па беларусізацыі  зместу навучання і выхавання ў агульнаадукацыйнай  школе. Распрацаваны і надрукаваны некалькі канцэпцый  нацыянальнай школы. Усе гэтыя  намаганні накіраваны на тое, каб зацвердзіць на практыцы  тую думку, што сама мэта  адукацыі і выхавання павінна быць  глыбока нацыянальнай

  У прадмове да шырокавядомай кнігі Якуба Коласа "Другое чытанне для дзяцей беларусаў" Л. Сеўрук добра сказаў маленькаму чытачу таго часу : "Кепска было б табе саўсім, каб ты не меў  каля сябе ў скрынцы ксёнжачку. У каторай на тваёй роднай мове апісана ўсё, што ты бачыў і чуў на сваёй роднай старонцы".

   З таго далёкага часу культурная сітуацыя змянілася, на жаль, карэнным чынам. Што бачыць "на сваёй роднай старонцы" сучаснае беларускае дзіця?

   Вакол  яго цяпер ужо не плёскаецца мора традыцыйнай культуры, каляндарных свят і народных абрадаў фальклорнага мастацтва.Нацыянальная ежа, адзенне, рамёствы - усё гэта  дзіця можа пабачыць у музеі  і зусім рэдка ў жыцці.

   Што чуе маленькі  беларус канца ХХ, пачатку ХХI  стагоддзя? Прачынаецца і засынае ён часцей усяго пад замежныя песні. Замежны побыт і стыль жыцця яму насаждае праз тэлесерыялы і бестлеры. Не лепшыя справы і з навакольным асяроддзем. Такім чынам, сёння адной "ксёнжачкі" недастаткова, каб стаць нацыянальна-свядомым чалавекам. І адной  мовы  таксама недастаткова. Неабходна да іх дадаць нацыянальнае асяроддзе, нацыянальную глебу.

    А народная творчасць беларусаў складае наша вялікае багацце, якім беларусы могуць ганарыцца. Яго павінны падтрымліваць і захоўваць.

   Вусная паэзія  - эпічныя, лірычныя і драматычныя творы, народжаныя калектыўным мастацкім геніем народа - важная   і неад'емная частка духоўнай культуры чалавецтва. У ёй адлюстраваны мары і спадзяванні людзей працы, гісторыя народа, яго быт, гаспадарчы вопыт, грамадска - палітычныя і эстэтычныя ідэалы. Яна з'ўляецца адной з крыніц развіцця літаратуры і прафесійнага мастацтва.

  Вусна-паэтычная творчасць вызначаецца, як калектыўная паэтычная творчасць працоўных мас, якой уласціва вуснасць бытавання і наяўнасць варыянтаў асобных твораў. "Фальклор", які ў перакладзе абазначае народную мудрасць, народныя веды, ужываецца ў міжнароднай навуцы, ахоплівае розныя праявы культуры, у тым ліку музычныя, харэаграфічныя, дэкаратыўна-прыкладныя і іншыя віды  народнага мастацтва.

Фальклор - адзін з відаў народнага мастацтва, які адлюстроўвае у вобразах, створаных пры дапамозе паэтычнага слова. Ен займаў і займае важнае месца ў духоўным жыцці народа. Цяжка пераацаніць яго грамадска-палітычнае, эстэтычнае і выхаваўчае значэнне на ўсіх этапах развіцця грамадства, хоць роля яго і ўдзельная вага не заўседы былі аднолькавымі. Народная вусная паэтычная творчасць вучыць палымяна любіць сваю радзіму, садзейнічаць выхаванню лепшых якасцей чалавека: імкненне да свабоды, павагі да людзей, працавітасці, справядлівасці, сумленасці, непрымірымасці да недахопаў і інш., выхоўвае пачуцце прыгожага на лепшых узорах створанага народам мастацтва.

Беларуская народная вусна-паэтычная творчасць прадстаўлена амаль усімі жанрамі: каляндарная і сямейная абрадавая паэзія, казкі, паданні і легенды, прыказкі і прымаўкі, загадкі, замовы, народны тэатр у розных яго відах, сацыяльна-бытавая лірыка. Развіваюцца такія віды  творчасці як народныя анекдоты, частушкі.

Асноўнае  месца належыла і зараз належыць песеннай творчасці. Гэтыя зімовыя песні: "Прыехала каляда ў вазочку!", "Добры вечар таму, хто ў ентым даму"; вясновыя песні: "Прыйдзі, прыйдзі вясна..!", "Дуброва мая зяленая"; летнія: "Ой, рана, рана на Івана", "Лета ж мае лецейка"; восеньскія песні: "Ой, восень мая", "Бярозка з лістом" і інш. Хоць народныя спевы па складзе сваім і бываюць цяжкія, але ўслухаўшыся ў іх, шмат хто ўбачыць хараство родных мелодый, унясе іх з сабой у жыцці і, можа быць,  не раз дзякуючы ім знойдзе духоўны спакой.

Паслухайце песю ў выкананні нашага 1 "А" класа "Вяселле вераб'я". (Гучыць песня "Вяселле вераб'я" з імпрэвізацыяй)

Найбольшай папулярнасцю беларускага народа карыстаюцца прыказкі і прымаўкі. Яны ярка адлюстравалі багаты працоўны і жыццёвы вопыт народа, яго мудрасць, псіхалогію і светапогляд, маральна-этычныя і эстэтычныя ідэалы. Вучаць любіць свой край, Радзіму, яго герояў і ненавідзець здраднікаў, ворагаў: "Адзін дасуж, да не гуж", "У гурце нішто не страшна". Трапна выказвае народ свае мудрыя  думкі пра шчасце, лес і долю, дабро і зло, праўду і крыўду. Народныя афарызмы навучаюць, як трэба жыць, ставіцца да людзей, выхоўваць дзяцей: "Шануй людзей, то і цябе пашануюць", "Старога паважай, малога навучай", "Да пяці год пястуй дзіця, як яечка, з сямі - пасі, як авечку,  - тады выйдзе чалавечка".

А зараз самі вучні раскажуць прыказкі і прымаўкі аб працы:  "Хто працуе, той мае", "Якая справа, такая і слава", "Працуй да поту - з'ясі ў ахвоту", "сушыць не работа, а турбота", "Не хваліся языком, а хваліся справамі" і др.

Загадка - кароткае паэтычна-вобразнае апісанне прадметы або з'явы, якое даецца, як правіла, у форме пытання і адгадваецца па другародных адзнаках, па прыкметах падабенства. Яна развівае мастацка-вобразнае мысленне чалавека і ў мінулым служыла сродкам выпрабавання разумовых здольнасцей. Цяпер гэты старажытны жанр страціў сваю  сур'езную фікцыю і стаў сродкам забавы і пацехі - творчасцю дзяцей і для дзяцей.

А зараз вучні прапануюць вам загадкі:

- Сіняя дзяружка ўвесь свет накрыла (неба);

- Вісіць сіта, залатое, навітое (сонца);

- Лысы конь цераз вароты глядзіць (месяц);

- Які ў моры камень? (мокры);

- Без чаго хату не пабудзеш? (без стуку);

- Хоць у капелюшы, а галавы не мае (грыб);

- Бягуць сачкі, задраўшы лычыкі (сані).



А зараз перадаю слова настаўніку фальклорнага танца і фальклорнага тэатру. Дапамагае ей настаўнік музыкі і спеваў.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка