Сцэнарый адкрыцця Першамайскай участковай бальніцы




Дата канвертавання17.05.2016
Памер96.12 Kb.
Сцэнарый

адкрыцця Першамайскай участковай бальніцы


  • Добры дзень, паважаныя госці, жыхары нашай мясцовасці!

  • Наступіў дзень, якога мы з вялікім жаданнем чакалі.

  • 11 студзеня 2013 года важная падзея на нашай Шчучынскай зямлі, а асабліва ў нашым аграгарадку Першамайск.

Сёння адчыняе свае дзверы новы будынак Першамайскай участковай бальніцы.

  • На нашым свяце прысутнічаюць:



Ушкевіч Сяргей Іосіфавіч

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь



Залога Генадзій Часлававіч

Генеральны дырэктар Гродзенскага абласнога вытворчага праектна-будаўнічага унітарнага прадпрыемства «Гроднааблсельбуд»



Стрыжак Андрэй Аляксандравіч

(Кашуй Аляксандр Васільевіч)



Начальнік упраўлення аховы здароўя аблвыканкама

(Намеснік начальніка упраўлення аховы здароўя аблвыканкама)





Кунцэвіч Уладзімір Рыгоравіч

Начальнік фінансавага ўпраўлення аблвыканкама



Петух Міхаіл Анатольевіч

Старшыня камітэта па архітэктуры і будаўніцтву аблвыканкама



Хвядзюк Ганна Станіславаўна

Намеснік старшыні райвыканкама



Майсей Ян Браніслававіч

Намеснік старшыні райвыканкама




Амбрушкевіч Станіслаў

Георгіевіч



Галоўны урач установы аховы здароўя «Шчучынская ЦРБ»



Малышка Аляксандр Міхайлавіч

Дырэктар дзяржаўнага раённага унітарнага прадпрыемства «Упраўленне капітальнага будаўніцтва райвыканкама»



Пісаркоў Уладзімір Уладзіміравіч

Дырэктар дачыннага прадпрыемства «Шчучынская МПМК -166»



Русак Віталій Мікалаевіч

Дырэктар дачыннага прадпрыемства «Гродзенская СПМК – 61»



Валяк Расціслаў Мікалаевіч

Дырэктар дачыннага прадпрыемства «Лідская ДСПМК – 72»



Адзінец Дзмітрый Дзмітрыевіч

Дырэктар Шчучынскага РУП ЖКГ



Янковіч Уладзімір Сцяпанавіч

Дырэктар камунальнага унітарнага прадпрыемства «Саўгас Першамайск-агра»



Сідлярэвіч Наталля Мікалаеўна

Старшыня Першамайскага сельвыканкама



Слабыш Тадэвуш Іванавіч

Былы старшыня Першамайскага сельвыканкама



Гудач Алег Мікалаевіч

Дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі «Навучальна-педагагічны комплекс Першамайскі дзіцячы сад – сярэдняя школа»




  • Сёння таксама на ўрачыстым адкрыцці прысутнічаюць прадстаўнікі

працоўных калектываў, старасты населеных пунктаў і жыхары весак

сельсавета.



  • Ад шчырага сэрца вітаем усіх удзельнікаў гэтай знамянальнай падзеі!

учыць музыка, 4 дзяўчынкі танцуюць з ручнікамі, 5- выносіць каравай)

  • Калі жадаем мы кагосьці

Сустрэць з павагай і як госця,

Дык гасцей такіх страчаем

Круглым, пышным караваем,

На падносе падаём з беласнежным ручніком.

На падносе хлеб падносім,

Кланяючыся, паспрабаваць просім!



(Падносяць каравай)Ушкевічу С.І., затым ЗалогаГ.Ч.

(Гучаць фанфары!)


  • А зараз слова надаецца нашым гасцям

    Ушкевічу Сяргею Іосіфавічу

    Дэпутату Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

    Залога Генадзю Часлававічу

    Генеральнаму дырэктару Гродзенскага абласнога вытворчага праектна-будаўнічага унітарнага прадпрыемства «Гроднааблсельбуд»

  • Паважаныя госці і ўдзельнікі свята! Права ўручэння сімвалічнага ключа ад будынка бальніцы прадастаўляецца Залога Генадзю Часлававічу

  • Ключ ад новабудоўлі прымае загадчыца ўчастковай бальніцы Конанава Марыя Іванаўна.

(Гучаць фанфары)

Слова прадастаўляецца:

Стрыжаку Андрэю Аляксандравічу

(Кашуй Аляксандру Васільевічу)



Начальніку упраўлення аховы здароўя аблвыканкама

(Намесніку начальніка упраўлення аховы здароўя аблвыканкама)



Хвядзюк Ганне Станіславаўне

Намесніку старшыні райвыканкама




  • Давайце звернемся да гісторыі нашай бальніцы!

  • Хто клятве Гіпакрата верны,

Той у сваім сэрцы міласэрны.

Прызванне медыкаў, як знаць,

Людзей ад смерці ратаваць.
Лячыў у трыццатыя гады,

Бальніцы не было тады,

Насельніцтва тут наш фельдшар,

Ён варты лепшых радкоў верша.


Як кажуць, лекар быў ад Бога.

Прымаў малога і старога –

Пан Навагродскі ўсё лячыў,

Але даўно ўжо спачыў.


Бальніца першая ў нас

Адкрылася ў савецкі час

Каля Глушнёў, у маёнтку панскім.

Вось дачакаўся народ ласкі!


Год сорак пяты… Бы навала,

Інфекцыя тут панавала.

Брушны тыф не хацеў здавацца.

Як цяжка з ім было змагацца!


Усім медыкам той бальніцы

Нам трэба нізка пакланіцца.

…1964-ы год… Днём цёплым майскім

Адкрылася бальніца ў Першамайску.


Тры аддзяленні, два пасты.

Медперсанал – нy залаты .

Аўтарытэтам карыстаўся,

Хоць час цяжкі тады надаўся.


Ужо 26 гадоў у бальніцы

Глаўрач, спакой ёй толькі сніцца.

Марыю Іванаўну ўсе знаюць

І, несумненна, паважаюць.


Да пацыентаў два ўрачы

Спяшаюць удзень і ўначы.

Акушэрка і медсёстры

Быццам родныя нам сёстры.


І ў гэты ўрачысты час

Благаслаўляем шчыра Вас!

Каб плённай была Ваша праца,

Каб Вам з хваробамі не знацца!


- Мы падарунку вельмі рады

Пра нас клапоціцца ўлада

Бальніцы новай адкрыццё,

А ў вёсцы - добрае жыццё!

Ну, не бальніца – санаторый,

Ляжаць прыемна ў каторай.

Тут пакамандавала мода.

Усё для людзей! Усё для народа!


Тут мэбля, трэба нам прызнацца,

Нібыта з царскага палаца.

Сталовая – бы рэстаран,

Не зганьбаваў бы нават пан.


Ад усяго сэрца кажам: “Дзякуй!”

І выражаем усім падзяку,

Хто гэтай справай кіраваў,

Хто нам бальніцу будаваў!


(Музычнае віншаванне. Песня “Я люблю тебя жизнь”перакладзеная )
"Гимн медицинских работников"
(на мелодию "Я люблю тебя, жизнь")


Без здоровья не жизнь!
День и ночь мы его охраняем.
Часто ранней порой
 
Нас людей полечить вызывают.
И здоровье людей
Мы с надеждой храним и любовью,
Лишь бы нам повезло,
и успели помочь мы больному.

Нелегко нам порой,


Но никто от нагрузок не плачет.
Мы клиентам своим
 
Пожелаем здоровья, удачи!
И вам слово даём,
Что лечить никогда не устанем
И на помощь придем,
если плохо кому-нибудь станет!

А здоровье хранить - 


Эта истина очень простая!
Нам дано вас лечить,
И неважно, что трудно бывает!
Мы и в холод, и в зной
Всех вас вылечим, честное слово!
Здесь вам скажет любой:
Мы всегда к нашей службе готовы!
 


  • Жыхары нашай мясцовасці даўно марылі аб такім памяшканні бальніцы.

  • Значыць мары збыліся?

  • А хто дапамог марам збыцца?

  • У любой казцы гэта чараўнікі.

А ў жыцці – людзі, якія дапамагаюць пераўтварыць мару ў рэальнасць. Сёння яны прыехалі да нас, каб раздзяліць нашу з вамі радасць і мы вельмі ім ўдзячныя.

  • Сення ў нас багата гасцей, якія прыйшлі з падарункамі. Просім жадаючых уручыць падарункі Марыі Іванаўне Конанавай.

(Гучыць музыка, госці ўручаюць падарункі)

  • Слова надаецца Конанавай Марыі Іванаўне

  • Яшчэ раз выказваем вялікую ўдзячнасць і нізкі паклон усім людзям за падтрымку, за разуменне і дапамогу.

  • А калектыву ўручаем дрэва жыцця, якое сімвалізуе сабой, у першую чаргу, здароўе, доўгалецце, радасць і шчасце.

  • Няхай здаровы будуць людзі

І ва ўсім свеце мір хай будзе.

Дзіцячы cмех гучыць няхай,

Няхай квітнее любы край!


  • Прыміце ад нас музычны падарунак!

(Песня “Вёсачка мая”)

  • Увага! Наступае ўрачысты момант!

Усе госці з хваляваннем чакаюць гэтай урачыстай хвіліны, калі будзе перарэзана святочная стужка! Гэта права надаецца


1

Ушкевічу Сяргею Іосіфавічу

Дэпутату Палаты прадстаўнікоў Нацыянага схода Рэспублікі Беларусь

2

Залога Генадзю Часлававічу

Генеральнаму дырэктару Гродзенскага абласнога вытворчага праектна-будаўнічага унітарнага прадпрыемства «Гроднааблсельбуд»

3

Хвядзюк Ганне Станіславаўне

Намесніку старшыні райвыканкама

4

Стрыжаку Андрэю Аляксандравічу

(Кашуй Аляксандру Васільевічу)



Начальніку упраўлення аховы здароўя аблвыканкама

(Намесніку начальніка упраўлення аховы здароўя аблвыканкама)



5

Амбрушкевічу Станіславу

Георгіевічу



Галоўнаму урачу ўстановы аховы здароўя «Шчучынская ЦРБ»



  • Калі ласка! Вас запрашае Першамайская ўчастковая бальніца. (Гучыць музыка, госці заходзяць)


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка