Сцэнар правядзення занятку на тэму “Сапраўдная прыгажосць”




Дата канвертавання03.04.2016
Памер27.97 Kb.
Сцэнар правядзення занятку на тэму “Сапраўдная прыгажосць”

Сцэнар прадугледжвае выкарыстанне відэароліка “Несапраўдная прыгажосць”.

Мэта: разабрацца ў складніках паняцця “прыгажосць чалавека”, паказаць, як СМІ могуць маніпуляваць свядомасцю людзей.

Мэтавая група: старэйшыя школьнікі, моладзь, 15-20 чалавек.

Чаканыя вынікі:

Неабходны час: 150 - 180 хвілін.

Выкарыстаныя метады: Метад “Калаж”, метад “Валізка, Шуфлядка, Сметніца”.

Абсталяванне: камп’ютэры з праграмай Adobe Photoshop, прынтэр з каляровым друкам, фотакамеры, святло (ліхтар), фон для фотаздымкаў, фотапапера, мультымедыйны праектар, глянцавыя часопісы, папера, нажніцы, клей, набор касметыкі, стыкеры розных колераў, вялікія аркушы паперы з намаляванымі на іх валізкай, шуфлядай, сметніцай.

Папярэдняя падрыхтоўка: падзел удзельнікаў на групы для правядзення майстар-класа.

План занятку:

  1. Мазгавы штурм на тэму “Ідэал прыгажосці” - 10 хв.

  2. Ствараем калаж на тэму “Ідэал прыгажосці” – 30-40 хв.

  3. Прагляд відэароліка “Несапраўдная прыгажосць” і яго абмеркаванне – 15 хв.

  4. Майстар-клас “Стварэнне ідэальнага вобразу” - 60-70 хв.

  5. Напісанне эсэ на тэму “У чым сутнасць сапраўднай прыгажосці чалавека?” і яго абмеркаванне - 25 хв.

  6. Рэфлексія – 20 хв.

Хада занятку:

Вядоўца абвяшчае тэму і мэты сустрэчы, знаёміць з планам правядзення.

  1. Вядоўца прапаноўвае правесці мазгавы штурм на тэму “Ідэал прыгажосці”. З прапанаваных варыянтаў фармуецца групавое паняцце: Ідэал прыгажосці – гэта...

  2. Вядоўца дзеліць ўдзельнікаў на 2 групы пры дапамозе якога-небудзь інтэрактыўнага метаду і прапануе, выкарыстоўваючы глянцавыя часопісы, стварыць калаж на тэму : “Ідэал прыгажосці”, а затым прэзентаваць вынікі працы.

  3. На трэцім этапе працы ўдзельнікі праглядаюць відэаролік “Несапраўдная прыгажосць” і абмяркоўваюць яго. Абмеркаванне можна пабудаваць паводле наступных пытанняў:

- Якая галоўная ідэя роліка?

- Якую ролю ў “трансляцыі вобраза” граюць СМІ?

- Прывядзіце прыклады маніпуляцый СМІ свядомасцю людзей.

  1. Майстар-клас па стварэнні ідэальнага вобразу ўключае некалькі этапаў:

  1. Стварэнне мадэлі

Папярэдне ўдзельнікі атрымалі хатняе заданне – падрыхтаваць вобраз мадэлі. Мяркуецца, што для канкрэтнай мадэлі будзе падрыхтавана прычоска і макіяж, якія будуць стварацца на майстар-класе.

Удзельнікі загаддзя ведаюць, у якіх групах яны будуць працаваць на дадзеным этапе і які вобраз яны павінны будуць атрымаць у выніку.



Пасля стварэння мадэлі ўдзельнікі пераходзяць да фотасесіі.

  1. Фотасесія

У якасці фатографаў выступаюць самі ўдзельнікі, якія ўмеюць рабіць партрэтныя здымкі.

  1. Апрацоўка фотаздымкаў

Для рэалізацыі дадзенага этапа ў кожнай групе павінен быць удзельнік, знаёмы з праграмай Adobe Photoshop. Група выбірае лепшы, на іх меркаванне, фотаздымак мадэлі і карэктуе яго на камп’ютэры, затым прэзентуе вынікі сваёй працы. Усім ахвотным можна раздрукаваць фотаздымкі.

5. На гэтым этапе разглядаецца важнае і складанае пытанне “У чым сутнасць сапраўднай прыгажосці чалавека?”. Вядоўца прапануе ўдзельнікам напісаць невялікае эсэ на дадзеную тэму памерам 4-5 сказаў, а пасля зачытаць яго. З прапанаваных адказаў фармуецца вобраз сапраўднай, на думку ўдзельнікаў, чалавечай прыгажосці.

6. Рэфлексію можна правесці ў любой інтэрактыўнай форме, напрыклад з дапамогай метаду “Валізка, Шуфляда, Сметніца”.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка