Сцэнар мерапрыемства “Слова кніжцы беларускай”




Дата канвертавання07.05.2016
Памер71.08 Kb.
Сцэнар мерапрыемства “Слова кніжцы беларускай”
Львова Таццяна Яўгеньеўна, бібліятэкар

ДУА “Гімназія №1 г. Барысава”


Вітаю вас, дарагія дзеці і шаноўныя настаўнікі!


Вы, напэўна, ведаеце, што 2012 год аб’яўлены Годам кнігі, а 2 (другога) красавіка мы адзначаем Міжнародны дзень дзіцячай кнігі (Тыдзень беларускай кніжкі). Таму сёння гаворка пойдзе пра кнігу. І менавіта пра беларускую кнігу.

У беларускага паэта Кастуся Жука ёсць такія радкі:

Знаёма мне

Тваё кожнае слова,

Бо ты – беларуская,

Родная мова,

Заўсёды жывая,

Заўсёды мне блізкая.

Табе

Б’ю чалом я

Паклоны нізкія.

Ёсць, дзеці, сярод вас тыя, хто бяруць у школьнай бібліятэцы кнігі на беларускай мове, і гэта вельмі добра. Я заўсёды такога чытача хвалю: “Які ж ты малайчына!” Калі ты нарадзіўся беларусам, калі жывеш на зямлі Беларусі, калі любіш сваю Радзіму, то ты павінен шанаваць сваю родную мову, бо менавіта яна злучае людзей у адзіны народ.

А зараз я прапаную вам далучыцца да прыгажосці роднай мовы праз цікавыя творы айчынных аўтараў.


  1. Наталля Ігнаценка

Казачныя падарожжы з прыгодамі”

а) “Зімовая прыгода двух братоў” – сустрэча са Снягуркай, Снежнай Каралевай, Бабай Ягой:



Неяк снежным адвячоркам два браты з’язджалі з горкі.

Разагналіся іх санкі, - паляцелі без прыстанку…

Супыніўся санак бег, =хлвпчукі абтрэслі снег,

што абсыпаў густа вейкі. “Краявід нязвыклы нейкі”, -

падзівіўся брат старэйшы… (стар.4)

б) «Пра Варвару” – ці стрымала дзяўчынка сваё слова, вы даведаецеся, дачытаўшы гэтую казку:



Пад кронаю дуба старога, ў цянёчку,

Цягнуліся ўвысь маладыя дубочкі.

Дзяўчынка Варвара там з лялькай гуляла,

Нагой выпадкова дубочак зламала. (стар.43)

в) “Казка пра Цімку і Кузьку” – пра прыгоды двух сяброў:

Каля лесу маюць хатку

Два маленькіх мышаняткі:

Кузька – выцягнуты носік.

І Цімошка – доўгі хвосцік. (стар. 54)


  1. Арцём Кавалеўскі.

Мой сябра анёлак”

У аўтара незвычайныя героі – анёлы, якіх быццам не існуе ў прыродзе, але ў той жа час яны суправджаюць кожнага з нас у паўсядзённым жыцці:



У Анёлка строгі послух –

Бараніць дзяцей, дарослых

Ад заразлівых спакусаў

І ад крывадушных хлусаў,

Ад учынкаў непрыгожых

І ад поглядаў варожых,

Ад усіх благіх памкненняў,

Ад параз і злых здарэнняў…(стар.9)


  1. Аляксей Якімовіч

Каб мама ўсміхалася”

Беларускі празаік і драматург А. Якімовіч змясціў у сваёй кнізе апавяданні, казкі, пацешкі.

Казка «Хто ж вінаваты» (пра тое, як не трэба даваць веры чуткам, плёткам).

Пацешкі:


  • Дзяніска, што табе найбольш спадабалася ў школе? – цікавіцца маці ў першакласніка.

  • - Званок на перапынак.




  • Шкодна так доўга каля тэлевізара сядзець, - выгаворвае маці сыну.

  • Я не сядзеў. Я ляжаў, - абурыўся сын.




  • Ты чвму сястрычкіны цукеркі паеў?

  • У школе нам казалі, што малодшым трэба дапамагаць.(стар.112)



  1. Алексей Якімовіч

Хітрая ліса”

(Вясёлыя гісторыі пра людзей і жывёл)

З карысцю для сябе вы прачытаеце ў павучальнай, казачнай форме пра знакі прыпынку – пытальнік, клічнік.


  1. Мама – сонейка маё…”

Для кожнага з нас мама – самы блізкі, самы дарагі і любімы чалавек. Паэты і дзеці называюць яе ласкава сонейка, светлай ранішняй зоркай.



Цеплынёй атуліць

Сонейка зямлю.

Мілая матуля,

Я цябе люблю.

Мне з табой утульна,

І спяваю я:

Мамачка, матуля, любая мая… (стар.50)


  1. Тамара Краснова – Гусаченко

«Край родной, любимый»



Говорят: «Восходит солнце!»

Говорят с утра: «Встаёт!»

А я слышу – мне в оконце

Солнце ласково поёт!

«Поднимайся, просыпайся», -

Напевает мне оно,

«Умывайся, одевайся!

День давно уж за окном!» (стр. 11)


  1. Уладзімір Мазго

Прыгоды марахода”

У гэтай кнізе сабраны вершы, загадкі, скорагаворкі. Прачытаўшы гэтую кнігу, вы пазнаёміцеся з катом-мараходам, даведаецеся пра яго цудоўныя прыгоды. А зараз я вам прапаную некалькі загадак:



Яна шануе веды

І знае ўсе сакрэты.

Светлая, як раніца,

Школная …(настаўніца).
Што за птах

Зімой іскрыцца?

Не варона, не сініца…

Гэта полымем зары

Палымнеюць …(снегіры).
Летам верасня чакалі,

Школу мы не забывалі.

Сёння радасны званок

Нас паклікаў на …(урок).



  1. Кастусь Жук

Бегемот без ботаў”

Гэта апошняя новая кніга аўтара. У ёй сабраны вершы, загадкі, скорагаворкі.





  1. Валянцін Лукша

Адзіны ў свеце край”


Гэта кніга не прымусіць вас сумавацью У яе ўвайшлі вершы, дзе з гумарам апісваюцца сітуацыі, што адбываюцца з намі ў паўсядзённым жыцці. Вось вам прыклад:


  1. Міхась Пазнякоў

Падарожжа ў краіну загадак”

Я пераканалася яшчэ раз у тым, што вы вельмі любіце разгадваць загадкі і робіце гэта вельмі добра. У руках я трымаю кнігу, якая так і назыаецца «Падарожжа ў краіну загадак».

А яшчэ тут ёсць загадкі-задачкі.


  1. Алена Масла

Першая прыгажуня”

Немагчыма ўявіць дзяцінства без казак. Алена Масла – адна з сучасных пісьменніц дзіцячай літаратуры. У сваіх кнігах яна піша пра чарадзеяў, пра цудоўных рыцараў і прынцэс. Асабліва, я спадзяюся, вам запомняцца казкі “Першая прыгажуня” і “Страх”.




  1. Анатоль Караленка

Вясёлка “Чорнага золата”

Аўтар прапануе вам, дзецям, кнігу казак пра нафту. Кніга пазнаваўчая, вы даведаецеся, як здабываюць і выкарыстоўваюць нафту, чаму яе называюць “чорным золатам”.



  1. «Дзе жыве зубраня»

Кніга з серыі «Скарбы роднай прыроды». Прысвечана яна Белавежскай пушчы. А ці ведаеце вы, што зубры – самыя вялікія і моцныя жывёлы ў свеце. У Белавежскай пушчы яны не баяцца людзей, прымаюць пачастункі з рук людзей. Леснікі падклікаюць зуброў да кармушкі працяглым крыкам – ХООП. Пачуўшы гэтае слова, зубр няспешна ідзе на абед.

Аднойчы здарыўся цікавы выпадак.Прыехалі нямецкія турысты ў Белавежскую пушчу, убачыўшы далёка зубра, сталі яго клікаць “коом”, што значыць падыдзі”. Зубр, пачуўшы гэта, падышоў. Немцы былі здзіўленыя – зубр ведае замежную мову. І менавіта нямецкую! У гэтай кнізе сабраны вершы:


  • Зубр, ты ў пушчы –

Гаспадар.

Зубр, ты ў пушчы –

Уладар.

А скажы, прызнайся, дружа,

Моўчкі ўбок не адыходзь:

Ці каго баішся дужа,

Ну, не дужа, -

Трошкі хоць?..

Чмыхнуў зубр,

Пахрумстаў,

Потым

Шумна выдыхнуў:

  • Янота!

  • Ой, янота?

Кпіш ты, мусіць?

Гэтага

Не можа быць!

  • Як хаджу,

Заўжды, баюся, -

На яго б

Не наступіць! (стар.50)


  1. «Бабраня на Бузянцы»

Кніга пра Бярэзінскі запаведнік. Галоўныя жывёлы там – бабры. Дзякуючы крэпкім зубам, яны здольны за 20 хвілін зваліць дрэва і хутка падзяліць яго на часткі. А яшчэ яны вельмі трывалыя: пад вадой без паветра могуць знаходзіцца 15 хвілін.

Чаму ткніга мае такую назву? Бузянка – гэта маленькая рачулка, суседка нашай ракі Бярэзіны. І на гэтай Бузянцы жыве працалюбівая сям’я баброў, у якой нарадзілася маленькае бабраня. Пра яго жыццё і прыгоды – у гэтай кнізе. У гэтай кнізе таксама вы прачытаеце пра незвычайныя расліны, якія растуць у Бярэзінскім запаведніку. Напрыклад, расянка, якую называюць расліна-драпежнік.

Напрыканцы нашага свята беларускай кніжкі я хацела б вам таць такі наказ: калі мы лічым беларускую мову роднай мовай, то і павінны яе вывучаць, любіць, шанаваць, як мага больш чытаць беларускамоўных кніг, тым больш, што яны такія цікавыя..

Нібы ў летнім лузе краскі,

Нібы з самай лепшай казкі

Словы гэтыя гучаць

Мілагучна, проста, ясна.

Скажам разам:

“Калі ласка,



Мову будзем вывучаць!”


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка