Сборник творческих работ «гимн родной земле»




Дата канвертавання20.03.2016
Памер256.83 Kb.
Государственное учреждение образования «Учебно-педагогический комплекс Кемелишковский ясли-сад общеобразовательная средняя школа»

Сборник творческих работ


«ГИМН РОДНОЙ ЗЕМЛЕ»

Кемелишки, 2010


УДК

ББК


Г1М

Рецензировано методическим советом учебно-методического кабинета отдела образования Островецкого района.

Авторы-составители: М.М.Матыевич, Д.С.Марцинкевич

Г1М Сборник творческих работ «Гимн родной земле» Кемелишки: издательство «Районный учебно-методический кабинет», 2010

В сборник вошли стихи, сказки, творческие работы учащихся Кемелишковских яслей-сада СШ, посвященные родному краю.

УДК


ББК

Районный методический кабинет



Анжаліка Маркоўская
Мой родны кут – палеткі і лясы,

І булькат чыстае крыніцы,

І на ўзлеску верасы,

Якім заўсёды лета сніцца.


Мой родны край – цяністыя гаі

І сакаўныя летам сенажаці,

Заліты збожжам залатым палі

І водар яблыкаў у садзе.


І гэты край люблю я моцна

І ім заўсёды даражу,

Яго красу хвалю бясконца,

Аб гэтым вам усім кажу.



Майя Дрозд

Вясна
Вясна! Вясна прыйшла –

Зайграла ўсё кругом.

Вясёлай песняй ластаўка

Узбагаціла родны дом.


Пад салауіны звонкі спеў

І танцы сонечных праменяў

Душы ўстрывожаны напеў

Узняўся ўвысь здаволена.


Усё вакол прачнецца,

Абудзіцца ад сну.

Прырода ўсміхаецца,

Каб прывітаць вясну.


Давайце будзем разам

Цаніць святло, цяпло,

На радасць усёй Радзіме,

Каб прывітаць вясну.




Сімвал Радзімы
Лён сінявокі –

Сімвал Радзімы.

Наш, беларускі,

Мілы, адзіны.


Ты так прыгожа

Калосішся ў полі

Сінімі кветкамі

У вольным прасторы.


Герб наш прыгожа

Абараняеш,

Нас адзяеш

І даглядаеш.


А ручнікі, быццам,

Сцежкі лясныя!

Ну, а кашулі,

Спадніцы якія!


Сінія кветачкі,

Шэранькі ствол,

Белыя блузачкі –

Гэта ўсё ён,

Наш беларускі,

Мякенькі лён.


Анжаліка Будзіч
Мой родны край
Мой родны кут – палеткі і лясы

І булькат чыстае крыніцы,

Дзе на ўзлессі верасы,

Якім заўсёды лета сніцца


Мой родны край – цяністыя гаі

І сакаўныя летам сенажаці,

Заліты збожжам залатым палі,

Дзівосны водар яблыкаў у садзе.


І гэты край заўсёды сэрцу мілы.

Са мною ён удзень і ўначы,

І неадлучнае святло маёй Радзімы

У душы сваёй я буду берагчы.


Эма Марцінкевіч
Мой лес
Глядзі, якія ў нас лясы!

Не знаю большае красы!

Тут дуб, сасна, бярозы стан,

Вакол зялёны акіян!


Лес чуе, дыхае, жыве,

Заўсёды вабіць да сябе.

Прыветліва наўкол шуміць,

Нас запрашае адпачыць.


А летам там такі разгон:

Птушыны спеў з усіх старон,

Тут лось, казуля, зайчаня,

Там – ягады, а вось – грыбоў сям’я!


Сюды прыходжу я заўжды:

У час радасці і ў час тугі.

Ён лечыць, сілы мне дае,

Хай лес заўсёды мой жыве!



Ксенія Кузьміцкая
Лес багаты наш дарамі –

Ягадамі і грыбамі.

Тут лісічка, мухамор,

А вакол – сасновы бор.

Баравік сядзіць прыгожы,

Тоўсты, з шапкай набекрэнь.

У лесе грыб ён самы важны,

Сам схаваўся ён у цень.

Падасінавікі і сыраежкі,

Побач важны махавік

Так і просяцца ў кошык:

“Забяры ты нас, грыбнік!”

Эх, і добра нам ў лесе

Грыбной летняю парой!

Каб заўжды быў кошык поўны,

У лес спяшайся раніцой!



Данііл Кавалеўскі
У зімовым лесе
У лесе зімовым

Стаіць цішыня.

Кусточкі і дрэвы

Заснулі даўно,

І песень птушыных

Зусім не чутно.

Мурашнік пад снегам

Зімою паспіць,

Вясной там работа

Ізноў закіпіць.

Усё ад зімовых

Абудзіцца сноў,

Пачуюцца песні

Птушыныя зноў.



Стасіс Чучурка
Весна
Солнце ярче засветило,

Разбудило землю.

Вдруг нечаянно проснулись

Почки на деревьях.


Птицы с отдыха вернулись,

Песни распевают –

Это значит, что природа

Вновь весну встречает.


Ах, весна, как ты прекрасна,

Юная девица!

Все тебе безмерно рады:

Люди, звери, птицы.



Вікторыя Емельян
Песня пра Гродзеншчыну
Гродзеншчына мая дарагая!

З табой я ў шчасці жыву.

Ад ранку да ночы спяваю

Прыгожую песню тваю.


Пра даліны, узгоркі і лясы,

Пра глыбокія азёры, рэкі,

Пра дарог бясконцых паясы.

Гродзеншчына, у сэрцы ты навекі.



Святлана Зюка
Люблю
Люблю я лес парой вясновай,

Як ён шуміць зялёным веццем

І поіць сокам нас кляновым,

жадае ўсім нам даўгалецця.


Люблю птушыны спеў чароўны,

Як грае ён на струнах-вецці,

Такі пяшчотны і цудоўны.

Ці не сапраўдны рай на свеце?


Люблю сачыць, як сонца косы

На кары сосен меднастволых

Кідаюць цень светлавалосы

І будзяць птушак беспакойных.


Люблю я пах гаючы кветак

У межах росных каля гаю.

Люблю вясны-красны пачатак

У мілым Астравецкім краі.




Эдуард Марцінкевіч
Хата даражэйшая на свеце,

Ветла вокнамі глядзіць на ўсход.

Як прыветна твой агеньчык свеціць,

Вабіць зыркіх кветак карагод.


Для мяне ты церам – не хаціна,

Каля ганку сцелецца мурог.

Сустракаеш кожнага гасцінна,

Хто з дабром ступае на парог.


Калі хто здарожыўся – прывеціш,

Хто зблудзіў – пакажаш верны шлях.

Хата даражэйшая на свеце,

Будзь жа блаславёна ў вяках!



Словы святыя – Радзіма і маці
Калі вясна шумела маем

І пахла свежасцю зямля,

Над калыскай ранкам усміхалася

Мама мілая мая.


Я радрастаў, рабіў няпэўна крокі,

Хацеў дарослым стаць хутчэй,

А побач чуў матулі рукі,

І сэрцу станавілася цяплей.


Пазнаў я свет цудоўна – новы,

За акном – палёў абрус...

А побач чуў святыя словы:

Радзіма, маці, Беларусь.


Вучыла мама шанаваць край родны,

І памяць продкаў, і паданні-сны,

Каб помніў я, што ў шчасці і нягоды,

Заўсёды край свой трэба берагчы.



Анжелика Шостак
Сказка «Приключения маленького Мышонка»
Маленький серенький Мышонок жил в лесу под старым каштаном. Он родился только этой весной и поэтому не знал, что за странные колючие шары висят на ветках дерева. Мышонок выходил из своей норы и все время боялся, чтобы шар не упал ему на голову. И вот однажды, когда Мышонок возвращался домой, он увидел, что вход в норку завален чем-то большим и коричневым. Маленький Мышонок попробовал отодвинуть его, но у него не хватило сил. Он сел и заплакал.

- Чего ты плачешь? – спросила соседка Белка.

Мышонок показал лапкой на каштан.

- Оно не дает мне зайти в норку.

- Не плачь – это же каштан, - засмеялась Белочка.

- Такой маленький?

- А ты что хотел? Это же его семечко.

Белочка помогла Мышонку отодвинуть каштан, и вскоре они уже сидели в норке и угощались шишками.

Как-то утром Мышонка разбудил крик Сороки:

- Пожар! Пожар!

Мышонок быстренько вскочил: «Где пожар!?» Он выскочил из норки и увидел красное пламя над лесом.

- Что же делать? – думал Мышонок – Как спасти зверей и лес? Когда сгорит лес, тогда сгорит и каштан, под которым я живу, и я останусь без дома. Надо звать на помощь.

- Пожар! – стал кричать Мышонок вместе с Сорокой. Но звери уже сами увидели пожар, и теперь каждый из них думал: «Как же спасти лес?»

- Речка! – со всей силы закричал Мышонок. – Я знаю: нужно потушить пожар водой.

- Но речка далеко! – сказал Медведь.

- И ведра нет, – добавил Заяц.

Тут даже веселый Мышонок загрустил.

- А что, если позвать дедушку Дождя!

- Да-да! – застрекотала Сорока. – Лезь ко мне на спину и полетим будить его.

- А я не свалюсь? – спросил Мышонок.

- Нет, если будешь крепко держаться.

- Тогда полетели!

Они летели все выше и выше. И когда подлетели к черной туче, то услышали храп. Это храпел Дождь.

- Дедушка Дождь! – закричал, что есть силы Мышонок.

- Что? – спросонок спросил Дождь.

- Вас на земле очень ждут. У нас пожар, помогите, пожалуйста!

- Ну, если пожар, то пошли скорее.

Мышонок с Сорокой повели Дождь на поляну. Огонь уже окружил зверей. Еще минута – и они бы погибли. Но Дождь успел и потушил огонь.

- Большое спасибо! – сказали звери.

- До встречи! – попрощался с ними Дождь.

Вот так Мышонок с Сорокой спасли лес.

Клюкас Роберт
Апавяданне “Выпадак у лесе”
Пачыналася звычайная майская раніца. Ды ці можа быць майская раніца? Сонца толькі што ўзышло, і лес, абмыты ранішнімі буйнымі кроплямі расы, прачынаўся і гаманіў на ўсе галасы. Птушкі перасвіствалі адна другую, весела пераскоквалі з галінкі на галінку. Дзесьці кукавала зязюля. Гэтая варажбітка прыляцела зусім нядаўна (яна прылятае найпазней з пералётных птушак) і ўжо прынялася за сваю звычайную работу – лічыць гады. Вось і зараз лічыла яна камусьці, каго і сама не ведала. А што ёй, абы лічыць. Падымалася сонца. Яго промні выцяснялі апошнія ласкуткі цемры са змрочных засеней яловых, весела пераліваліся ў кропельках расы. Паступова прачыналіся і шукалі сабе ежу і іншыя жыхары лесу. Вось на адну, асвечаную сонцам палянку ў лесе, выйшла пара дзікіх коз. Яны збіраліся паласавацца маладым лісцем чарнічніку, які ўсцілаў палянку. А залітая сонцам і ўжо прагрэтая ад начной прахалоды, палянка вабіла не толькі коз. Сюды сталі прылятаць птушкі. Сабралася іх шмат. Заспявалі яны на ўсе лады. У іх шчабятанні злілося і радаснае вітанне новага дня, і шчасце ад таго, што вось ужо яна, сапраўдная красуня-вясна, і проста сцвярджэнне свайго існавання на зямлі і ў гэтым лесе, які быў іх родным домам. Шчабяталі птушкі. А пасля сталі хваліцца сваімі песнямі. Кожная даказвала, што яе голас лепшы. Найбольш пяшчотна заліўся трэллю салавей. Усе прыціхлі. Але вось лясны жаваранак адазваўся: “Я не горш спяваю за цябе”. Пакрыўдзілася малінаўка (яна тайна кахала салаўя): “Вось спявак! А я быццам горш спяваю? Пра мой галасок нават людзі ў песні ўспамінаюць”. “Ха-ха-ха-ха-ха-ха!” – рассмяяўся, сеўшы на бярозавую галінку, дрозд-перасмешнік. Ён ведаў, што нават самага сумнага чалавека можа рассмяшыць. Ад шуму, смеху і спеву птушак прачнулася лупатая заспаная сава. Яна пад раніцу вярнулася з не вельмі ўдалага палявання і хацела спаць. Сава высунула галаву, пралупіла вочы, прыслухалася. Птушкі спявалі. Камусьці ўсё лічыла гады зязюля.

А сонца падымалася ўсё вышэй і вышэй. Ад лістоў, сырога моху і смалы падымаўся прыемны пах. Птушкі далей спявалі на ўсе лады. Нават глушэц і той, хоць не час ужо быў яму спяваць, таксама ўсеўся на сухое ўгрэтае бервяно і залопаў крыллямі. “Ток-ток-ток!” – панеслася па лесе, нібы хто ўбіваў цвікі. Глушэц токаў і паварочваўся, на сонцы пераліваліся яго чорнае з сінім адлівам пер’е і яркай гронкай рабіны гарэў грэбень ляснога пеўня. Сава канчаткова прачнулася і гукнула на птушак з дупла: “Ух-ух-ух, расспяваліся! І што добрага ў вашым спеве? Будуйце лепш гнёзды, а то мне не даяце паспаць!” “Кар-кар,” – згадзілася, пралятаючы з галінкай ў дзюбе варона.

А лясной сцежкай ішоў чалавек. У яго за плячыма было ружжо. Ён кіраваўся да гэтай палянкі, бо ведаў, што на яе выходзяць козы. Калі ён падышоў бліжэй, яго заўважыла сойка. “Чыр-чыр-чыр! – пранізліва закрычала яна. – Уцякайце! Хавайцеся! Хутка! Чыр-чыр!” А чалавек быў ужо зусім блізка. Ён навёў сваё ружжо на адну з коз і прыцэліўся. “Ку-ку ку-ку, кух!” – абарвала, недалічыла год зязюля і паляцела далей адсюль. Козы, адчуваючы трывогу, скокнулі таксама. Толькі адзін глушэц сядзеў на сваім месцы. І тут грымнуў стрэл. Козы скочылі і зніклі ў хмызняку. А глушэц упаў як падкошаны. Чалавек цэліўся па козах – трапіў у глушца. Лясны певень паваліўся на бок, лопнуў разы два крыллямі і заціх. Здрыгануліся лапкі, і адляцела душа. Вось каму недалічыла год жыцця варажбітка-зязюля. Так цішыню майскай раніцы растрывожыў стрэл, які адабраў жыццё і парушыў спакой жыхароў лесу.


Ёана Часнуйціце
Гісторыя майго касцёла

Вазьмі ў звычай, сын хрояў і багоў, не пагарджаць святым сваім мінулым, а заслужыць яшчэ, і вартым быць яго.

У. Караткевіч
Гісторыя беларускага народа пачынаецца з “Аповесці мінулых часоў”. Летапісу вёскі Кямелішкі пакуль што няма, але хочацца падзяліцца тым, што ўдалося даведацца з розных крыніц. Сёння цяжка знайсці сведкаў жывой гісторыі. Шмат цікавага мог бы расказаць адзіны архітэктурны помнік – касцл, які размешчаны ў цэнтры вёскі. Паводле “Энцыкдапедыі літаратуры і мастацтва Беларусі” (т.3, ст.32): “Кемелішкаўскі касцл, помнік драўлянага дойлідства пачатку 20 ст. Пабудаваны ў 1900 годзе ў в. Кемелішкі (Астравецкі р-н). Мае рысы стыляў “мадэрн”, неакласіцызму, несапраўднай готыкі. Крыжовы ў плане 5-слуповы храм зальнага тыпу з 5-граннай алтарнай апсідай, да якой з поўначы прымыкае сакрысція...”

Такія звесткі нас не задаволілі, захацелася дакапацца да ісціны. Паводле “Инвентарной описи Кемелишского Римско-Католического Приходского костела, положенного въ Виленской губернии Свенцянскомъ уъездъ Свирскомъ Деканатъ составлено в 1887 году; «Кемелішскій Приходской Костелъ, построенъ въ 1781 году, Октября 28 дня Г.Генераломъ-Адъютантомъ Его К. Величества, Подстростою Минского суда Станиславомъ прушинскимъ изъ соснового дерева на каменномъ основаніи, покрытъ, - Весь Костелъ длиною 13 сажень шириною 7 сажень имъетъ оконъ 8 дверей 3; - принемъ пристроена Ризница, тоже съ сосноваго дерева, покрыта гонтомъ,въ ней окно съ железною ръшоткою, одна дверь увхода со Свентаря а другая въ костелъ, новыя столярной работы покрашены малинною краскою, надъ фронтономъ костела небольшая башня для сигнатуржи; предъ фронтономъ входа въ Костелъ крыльцо опертое на 4-ех деревянных столбахъ съ гонтовою кришею; - весь Костелъ съ наружи обшитъ досками а также и Рызница.

Въ 1799 году Августа 18 дня Ехинскимъ Епископомъ Суфраганомъ, Кс. Давидомъ пильховскимъ консекрованъ подъ Имянемъ Рождества Пресвятой Богородицы.

Въ 1845 году, Кемелишскимъ настоятелемъ Кс.Бонавентурою Сушинскимъ, радыкально былъ починенъ сей костелъ, а въ 1874 году Администратором то го же Костела Кс.Фердынандомъ Дыякевичемъ возобновленъ егоже стараніемъ и изднржками.”

Яшчэ вядома, што касцльны архіў вядзецца з 1782 года 28 лістапада Касцл быў залічаны ў 5 клас і атрымоўваў у год 230 рублў срэбрам з уезнага Свенцянскага казначэйства.

У епсцле былі абразы, намаляваныя маслянымі краскамі на палатне ў пазалочаных рамах, партрэты каллятораў Кемелішскага Касцла. Мастак – невядомы, але партрэты захаваліся і зараз. Дарэчы, адзін з гэтых партрэтаў захоўваецца ў нацыянальным мастацкім музеі ў Мінску. Гэта пратрэт Ганны Прушынскай. У касцле вісіць яшчэ адзін невялікі жаночы партрэт. А вось на наступным – статная мужчынская постаць, перапаясаная чырвонай стужкай . сць усе падставы меркаваць, што гэта партрэт фундатара касцёла Станіслава Прушынскага. На трэцім партрэце мужчынскі твар разгледець цяжка, таму што партрэт выканан на дрэве і фарба моцна патрэскалася.

На касцельным двары захаваліся магілы з помнікамі. Доўгі час лічылі, што тут пахаваны святары. Аднак, гэта не так. Пад адным з іх пакоіцца прах Рамана Дамброўскага. Яму належаў маёнтак Маргуцішкі. Пан быў вельмі багаты, меў многа лесу. у яго быў сын і дзве дачкі. Пра сям’б Дамброўскіх захаваліся вельмі добрыя ўспаміны. Пана забілі за яго багацце, а пані адна гадавала дзяцей. Пасля яго смерці яна падзяліла жывёлу сярод парабкаў, а сама выехала ў вільню, дзе і памерла. Нашчадкі Дамброўскіх зараз жывуць у Літве. Старажылы ўспамінаюць, што ў паноў быў вельмі прыгожы дом. На жаль, ён згарэў. Захаваліся толькі векавыя ліпы, што раслі вакол дома, і нешта накшталт басейна ці фантана. Непадалёк ад панскага дома захавалася капліца з чырвонай цэглы, але пра яе ніякіх звестак няма. Мяркуюць, што тут пахаваны нямецкія салдаты яшчэ з першай сусветнай вайны (1914-1918 гг.).

Насупраць цэнтральнага ўваходу ў касцёл размешчаны два помнікі. Гэта магілы Ежы і Казіміра Шышкі.

“Приходское кладбище находится в концъ мъстечка Кемелишекъ, на землъ Г.Помъщика Юрія Шишки обведанъ деревяннымъ заборомъ въ дубовыхъ столбахъ.”

Шышку належаў мантак Вялікія Свіраны. Там быў млын, пякарня, спіртзавод і піваварня. Спірт і піва пан вазіў у Вільню. Пазней маёнтак перайшоў ва ўладанне пана Грэля.

Захаваліся магілы Антонія Рассахацкага і Ідаліі Куркоўскай, але пакуль што пра іх звестак няма. Ідалія Куркоўская – дачка пана Шышкі, а Антоній – шляхцін з Балоглы.

У касцле каля абраза Святога Станіслава калісьці пакоілася шкляная труна з васковаю фігураю Хрыста, а ўнутры былі змешчаны мошчы Святога Кліменція Мучаніка.

Да сённяшняга дня ў касцле сць арган у 5 галасоў, “Евангелле”, якое падараваў віленскі біскуп Казлоўскі.

Царкоўныя кнігі былі своеасаблівым перапісам насельніцтва. Паводле перапісу 1925 года прыхаджан было 4445 душ мужчынскага і жаночага полу.

Тое, што мясцовае насельніцтва жыло заможна, сведчаць факты падараваннняў касцёлу. Так, дыван быў дарам Г.Станкевіча, вэлюм працэсіянальны падараваў Куркоўскі, вэлюм шаўковы – Квінта, а жырандоль на 30 свячэй прынс у дар Пашкевіч.

Дакладна невядома, калі пачала існаванне вёска Кямелішкі. Гісторык і краязнаўца Канстанцін Карнялюк сцвярджае, што вёска вядома з 1644 года як “сяло маёнтка Свіранкі”, які ў 17-18 ст. належаў Сангушкам, Данілевічам, Корвін-Пятроўскім, Прушынскім. Упамінаецца назва і ў “Сказке ревизской крепостных душ генерала-адъютанта Прошиньского”т1795 года. У 1866 годзе ў Кямелішках налічвалася 143 жыхары, 21 двор. З 1922 года – цэнтр гміны Свянцянскага павета Віленскага ваяводства. У 1781 годзе генералам Станіславам Прушынскім закладзены драўляны храм. У 2 палове 19 – пачатку 20 ст. быў адноўлены і пабудаваны касцёл у Кямелішках. У час Вялікай Айчыннай вайны ў касцёл сагналі людзей і хацелі спаліць, але не зрабілі гэтага.

Існуе некалькі версій і адносна назвы. Некаторыя старажылы гавораць, што раней назва вёскі была Каменішкі ад таго, што паверхня зямлі была вельмі камяністая. Іншыя вераць у тое, што першым жыхаром быў Камінскі. Але хутчэй за ўсё назва бярэ свой пачатак з літоўскай мовы, у якой ёсць словы kiemielis, што значыць “кмін” і kiemieza“двор”.

У 1992 годзе літоўскі часопіс “Magazyn Wilenski” (№17, 18, 1992г.) надрукаваў артыкул Антона Ракоўскага, прысвечаны Кямелішкам. Аўтар сцвярджае, што “Вска ляжыць на раўніне паміж трыма манткамі: Вялікія Свіранкі, Малыя Свіранкі і Маргуцішкі. (Ад былога мантка Малыя Свіраны захаваўся мураваны панскі дом і гаспадарчыя пабудовы з чырвонай цэглы).

Вёска заўсёды была цэнтрам гміны. Непадалёк ад касцёла з 18 ст. пачалі будавацца яўрэі. Паводле “Словаря географического Королевства Польского и Других районов славянских” у 1866 годзе ў Кямелішках жыло 269 чалавек рымска-каталіцкага веравызнання і 26 яўрэяў. Яўрэі займалі ўсю цэнтральную вуліцу. У асноўным яны займаліся гандлем. Была крама гаспадарчых тавараў, булачная, мясная лаўка, магазін біжутэрыі, некалькі дробных крам, дзве карчмы. Жыд Еўфраім быў добрым краўцом. Гандляр карыцкі скупліваў лес і вывозіў яго ў Вільню. У яўрэяў была свая сінагога, у якой яны маліліся на вечарах. Яна знаходзілася там, дзе зараз рынак. Захаваўся і дом людовы. Цяпер там працуе польская суполка.

Летапіс вёскі толькі пачынаецца. Наперадзе шмат нязведанага і цікавага. Спадзяёмся, што мы зможам пакінуць нашчадкам цікавыя звесткі аб нашай вёсцы ў школьным этнаграфічным кутку, тым больш, што па-суседству знаходзіцца цэлы комплекс курганоў і старое гарадзішча. Чарапкі, якія там знайшлі, археолагі адносяць да 16 ст.

Цудоўныя словы сказаў калісьці Ян Баршчэўскі: “Мінулае вучыць нас, як жыць сёння”. Таму наша будучыня залежыць ад нас саміх.

Кончанин Виктория
Нет – пожару!
Народная мудрость гласит: «Пройдет вор – голые стены останутся, пройдет пожар – ничего не останется». И действительно, иногда оставленный без присмотра электроприбор, неосторожное обращение со спичками могут привести к пожару. Порой люди даже не задумываются, что тот или иной случай может закончиться пожаром. Ведь после пожара, даже небольшого, мы теряем очень много материальных ценностей. Иногда даже от дома не остается ничего. А иногда случается ужасное, мы теряем близкого нам человека.

Пожар – это очень страшное происшествие, и чтобы его избежать, мы должны помнить правила пожарной безопасности. Никогда не оставлять без присмотра то, что может стать причиной пожара. Это электроприборы, газовые плиты и т.д.

Еще пожары могут случиться и в лесу. И все по той же причине, по неосторожности людей. Оставленный в лесу костер, брошенная спичка могут послужить причиной для пожара. Горят деревья, гибнут животные, а трава, которая выгорела, не растет в течение нескольких лет. Никто не задумывается, какой это ущерб приносит природе. Поэтому прежде чем уйти из леса, надо потушить костер, если вы его разжигали. Нельзя бросать спички на траву. Только так можно избежать лесного пожара.

Только усилиями каждого из нас мы сможем сберечь природу, наши дома, человеческие жизни. А также облегчить тяжелый труд наших спасателей. И все-таки мы должны быть благодарны им за их нелегкий труд, за то, что они днем и ночью готовы придти нам на помощь. Огромное им спасибо!


Катажына Бабіч
Мясцовае паданне
- Ці ведаеце гэта вы, мае міленькія, апавяданні, што людзі баюць пра лёс Пляцыды? Не? Ну то тады паслухайце. Жыла гэта, значыцца, у адной з вёсак жанчына. Пляцыда звалі яе. Быў у яе муж, ды на вайне загінуў, а яна адна на ногі дзяцей паставіла. Раз’ехаліся яны ў гарады, а яна засталася адна. Дачка яе ў суседнюю вёску замуж выйшла, але старая не хацела жыць з ёй, жыла ў сваёй хаціне адна. І вось аднойчы неяк перад зімой вырашыла яна да дачкі схадзіць. А ісці трэба было праз лес Парцэльскага пана. Ішла гэта яна, заблудзілася. Так і загінула. А ўвесну леснікі косці яе і рэшткі адзежы знайшлі. Ляжалі яны на прасецы. Пахавалі родныя, што было, імшу справілі. Ды вось толькі дума яе, мусіць, неспакойная. Ну бо дзе ж? Гэта ж людзі нашы ходзяць у той лес па грыбы-ягады, то ім зданні здаюцца. То палац нейкі праз сосны свеціцца – зіхаціць, а пасля раптам падае, як бы нічога і не было. А ў лесе тым невялікае балотца ёсць. Так аднойчы мужчына, падвыпіўшы, дадому ішоў. А дарожка якраз ішла каля балота. Прысеў мужчына на пень, закурыў. Глядзіць туман над балотам сцеліцца. А па балоце паны ў чорных касцюмах і ў капялюшах ходзяць, косамі махаюць, быццам косяць. Страшна стала мужчыну. Перахрысціўся ён. І што вы думаеце? Прапаў і туман, і паны з косамі. Паспяшаўся мужчына дахаты. А яшчэ хлопец адзін дахаты з танцаў ішоў праз гэты лес. А ўжо раніца была. Светла зусім. Глядзіць – стаіць на дарозе жанчына незнаёмая. Спыніла яго, кажа, што конь з вазом у райсце заблытаўся, каб вывесці на дарогу памог. Думае хлопец: “Ідзі ты, баба, у такую рань яшчэ едзе некуды. Ды і каня таго не відаць. Прычапілася.” Пайшоў. Аглянуўся – нідзе ні бабы той, ні каня. Вось якія падзеі адбываюцца ў гэтым лесе.


Роберт Клюкас
Письмо другу
Здравствуй, мой дорогой далекий друг!

Меня зовут Роберт. Я нашел твой адрес в журнале и решил тебе написать с целью дальнейшей переписки.

Я учусь в 8 классе государственного учреждения образования «Учебно-педагогический комплекс Кемелишковский ясли-сад-общеобразовательная средняя школа». Кемелишки – это небольшая деревенька в Беларуси. Я надеюсь, что ты знаешь нашу синеокую Беларусь. Синеокая она потому, что в ней много рек и озер. Беларусь – очень зеленая страна. В ней много лесов. У нас чистый воздух, в реках и озерах много рыбы, в лесах – диких зверей. А еще в моей республике живут очень трудолюбивые, доброжелательные и гостеприимные люди. Белорусы любят работать, и каждый из нас выполняет свое дело добросовестно. Все мы, начиная с президента и заканчивая пенсионером и школьником делаем все, чтобы наше государство процветало.

У нас созданы достойные условия для труда. Белорусы работают не более восьми часов в день. После рабочего дня каждый имеет право на отдых. Для этого много прекрасных мест: театры, кинотеатры, музеи, выставки, туристические базы, ледовые дворцы и т.д. И если в деревнях всего этого нет, то многие семьи могут себе позволить поездку на собственном автомобиле в город (а автомобиль уже не роскошь для белорусов) и определить для себя культурную программу.

В каждом учреждении, на каждом предприятии руководители заботятся о создании комфортных условий для работы своих подчиненных. Чтобы родители не беспокоились во время работы о безопасности своих детей, в каждом населенном пункте есть детские сады, ясли. Там с детьми занимаются квалифицированные воспитатели.

Каждый работающий белорус ежегодно пользуется оплачиваемым отпуском, во время которого может позволить себе санаторное лечение, туристические поездки, отдых на море, в горах. А затем, хорошо отдохнув, поправив свое здоровье, снова приняться с новыми силами за работу.

В нашей республике много высших и средних специальных учебных заведений. Ежегодно туда поступает большое количество молодых людей. Закончив эти учебные заведения, молодежь выходит высококвалифицированными специалистами. Далее, поработав некоторое время, каждый специалист периодически направляется организацией, в которой он работает, для повышения своего профессионального уровня в предназначенные для этого учреждения.

Молодые специалисты на своих рабочих местах, кроме зарплаты за месяц, получают доплаты, так как им трудно становиться на ноги во взрослой жизни.

А когда они создают семьи, то, например, в деревне им предоставляются квартиры или дома.

Как видишь, дорогой друг, у нас государство заботится о людях, о достойных условиях труда для них.

Что же из всего этого вытекает? А то, что и люди наши, белорусы, стараются работать и учиться на благо нашего государства.

Беларусь процветает. Экономическое состояние улучшается. С каждым годом бытовые условия жизни белорусов становятся все лучше и лучше.

Хлеборобы умеют выращивать хлеб, учителя прекрасно учат детей, медики делают открытия в области медицины, артисты радуют своими успехами в международных конкурсах, спортсмены – олимпийскими медалями…

Старики, пенсионеры, ветераны войны и труда в Беларуси всегда были и будут в почете. Они получают немалые пенсии, местные власти заботятся о том, чтобы каждый пенсионер в деревне был обеспечен топливом, социальная служба помогает старикам посадить и убрать огород.

Большое внимание у нас в стране уделяется благоустройству населенных пунктов. Преображаются города и деревни. Столица нашего государства, город-герой Минск, - это образец европейской культуры. Улицы чистые, освещенные, летом множество цветов. Повсеместно идет строительство агрогородков. Деревни преображаются. Дороги асфальтированы, каждое подворье обгорожено забором. Да и люди стараются, чтобы каждый дом и двор стал образцовым. Летом деревенские дома утопают в цветах.

Вот так живут мои земляки. Я очень хочу, чтобы ты приехал ко мне в гости и посмотрел сам, как я живу.

Жду тебя. До встречи.
Твой друг из Беларуси Роберт

Анжаліка Будзіч
Дарагі дружа!

Даўно не пісала табе лістоў. Але вось захацелася падзяліцца з табой адным пытаннем, якое пачало хваляваць мяне не так даўно. Мяркую, што яно цікавіць не толькі мяне. Зараз, калі я з’яўляюся вучаніцай-старшакласніцай і, магчыма, праз год перада мной паўстане пытанне аб выбары прафесіі, я задумалася над тым, як уплывае той ці іншы род заняткаў і ўмовы працы на ўзровень жыцця насельніцтва.

У свеце шмат розных прафесій, кожны выбірае сабе тую, якую ён лічыць найбольш адпаведнай. Вельмі часта моладзь, выбіраючы прафесію, “гоніцца” за добрымі ўмовамі і аплатай працы. Такім чынам, здараецца так, што авалодаўшы пэўнымі здольнасцямі і ўменнямі ў пэўнай галіне дзейнасці, маладыя працуюць дзеля таго, каб адпрацаваць дадзены тэрмін або зарабіць адпаведную суму грошай, а аб укладванні сэрца ў працу, яе плён не прыходзіцца нават гаварыць.

Я лічу, што найбольшы плён і задавальненне прыносіць праца тады, калі чалавек заняты любімай справай, працуе ў спрыяльных умовах і атрымлівае за гэта добрае ўзнагароджанне.

У кожным грамадстве існуе і такая адмоўная з’ява, як паразітызм, калі найбольш хітрыя і хцівыя да нажывы, а таксама гультаяватыя людзі спрабуюць “чужымі рукамі жар заграбаць” і ўзбагачацца за кошт працы іншых. Сцвярджаць, што “калі хто не хоча працаваць, той і не еш”, можна толькі працуючы і падаючы прыклад іншым. Апостал Павел у Пасланні да Фесалонікіцаў патлумачыў, чаму ён (будучы чалавекам багатым, які зведаў нават раскошу) і іншыя апосталы, усюды, дзе звеставалі і прапаведавалі, “ні ў кога не елі хлеба дарам, але шчыравалі і працавалі ноч і дзень” і не хацелі абцяжарваць сабой іншых. Апостал народаў – а менавіта так называюць святога Паўла – пісаў: “Не таму, што мы не мелі ўлады, але каб сябе саміх даць вам у прыклад для пераймання”.

Часам у народзе пра кагосьці можна пачуць такія словы: “Ён, вядома, кепска спрацаваў, бо работнік не вельмі добры, а пра яго прафесіяналізм і гаварыць не варта. Але ж затое ён такі харошы чалавек...” Гэта алагічнае, памылковае сцверджанне адносіцца да тых, хто ўмее прыстасоўвацца да любой сітуацыі, умее “падмазаць” і ехаць, як “па масле”. Несвоечасовае выкрыццё такіх “працаўнікоў” нараджае ў калектыве недавер і ўсведамленне таго, што прафесіяналізм не ацэньваецца належным чынам.

У евангельскай прытчы расказваецца, як строгі гаспадар раздаў сваім рабам таланты – грошы. Першы атрымаў пяць талантаў, пайшоў і памножыў іх; другі атрымаў два і таксама іх памножыў. Трэці атрымаў адзін, але спалохаўся строгага гаспадара і закапаў гэты талант у зямлі, каб не згубіць. Калі ж гаспадар загадаў прынесці рабам свае таланты, то першы і другі прынеслі памножаныя, і строгі гаспадар быў узрадаваны. Толькі трэці прынёс не памножаны, а ўсё той самы талант, і гаспадар вельмі разгневаўся. Гэту евангельскую гісторыю я прыводжу ў сваім лісце, дарагі дружа, з разуменнем таго, што кожнаму з нас строгім гаспадаром – Богам – дадзены талент, які мы павінны не захаваць у зямлі, а памножыць у тры, а то і ў пяць разоў. Але каб удалося рэалізаваць свой талент, трэба нястомная праца кожнага.

Вучоныя сцвярджаюць, што працавітасць – катэгорыя не столькі маральная, колькі біялагічная, бо яна праяўляецца як сведчанне моцнага інстынкту захавання. Працавітасць, імкненне быць гаспадаром на зямлі – гэта рысы ментальнасці нашага народа. Таму натуральным з’яўляецца тое, што ў нашай краіне створаны ўсе ўмовы для працоўнай самарэалізацыі і ўдасканалення ўмоў жыцця нацыі.

У сваім лісце, мой дарагі дружа, я расказала табе аб сваім меркаванні, якім павінен быць працоўны чалавек. Гаворачы сур’ёзнымі фразамі, я выклала ў лісце пастулаты норм паводзін у маёй прафесійнай будучыні. Я хацела б ведаць тваё меркаванне, ведаць, ці згодзен ты з маім разуменнем гэтай з’явы. Буду чакаць ад цябе ліста, у якім ты падзелішся са мной сваімі думкамі і спадзяваннямі.

Да пабачэння!



Игорь Шафранский
Наш родник
Льется, льется словно года

В чистых криницах чудо-вода.

Вечером поздним, ночью глухой

Можно в них звезды тронуть рукой …
Так с любовью пишет поэт о родниках нашей Земли. Такая чудо-вода обнаружена недалеко от деревни Кемелишки. В окружностях этой деревни расположено несколько родников. Район, где находятся родники, относится к Нарачано-Вилейской низине. На северо-западе низины, где река Вилия меняет свое название на «Нярис», в 500 метрах от границы с Литвой, в 3 км. от деревни Дравнели выходит на земную поверхность один из них.

Ученики нашей школы любят отдыхать в этом месте. Спустился с кручи и пошел по желтому и сырому песку в направлении ключа. Ключ этот бьет из расселины берега, превратившейся мало-помалу в небольшой овраг, и с веселым и болтливым шумом впадает в реку Вилию. Около родника зеленеет короткая, бархатная травка; солнечные лучи почти никогда не касаются его холодной, серебристой влаги. Пойменная трава, где обычно разбиваем лагерь, сменяется деревьями надпойменной террасы. Это сосновый бор. Он особенно прекрасен утром, когда бледное восходящее солнце в седом тумане испарений отбрасывает длинные тени деревьев, а утренняя свежесть резко оттеняет аромат смолы.

Чтобы сохранить такую красоту, мы во время отдыха придерживаемся следующих правил:

- приходи в лес, на луг, в поле, к водоему как гость: уважай жизнь природы во всех ее проявлениях;

- не мешай жизни диких животных и растений: не сломай куст или дерево, не делай лишнего шума, не убивай даже вредных по твоему мнению животных;

- не оставляй мусор на природе;

- соблюдай правила раскладывания огня;

- не смотри сквозь пальцы на варварское отношение к природе.

Кроме всего перечисленного мы постоянно очищаем прилегающую территорию, сам родник. Родниковая вода – живая вода. Выходя из недр земли, где она набирается ее силы и чистоты, вода дарит людям здоровье, бодрость. Берегите родники – эти уникальные водные объекты.


Вольга Емельян
Вёска майго дзяцінства
Мой родны кут,

Як ты мне мілы!

Забыць цябе не маю сілы...

Я.Колас
Радзіма, Бацькаўшчына, родны кут маіх бацькоў, дзядоў, прадзедаў. Гэта самыя дарагія мясціны майго маленства. Прыгожыя краявіды наўкол: шумлівая вясной рачулка і ціхі ручаёк у спёку, высокі магутны дуб – сведка гісторыі, зялёныя лясы, загадкавыя курганы... Усё гэта – знаёмыя мне з дзяцінства краявіды ваколіц маёй вёскі Кемелішкі.

Люба, дорага ўсё мне! Часамі, калі ёсць вольная хвіліна, прыемна прайсціся па лесе, паслухаць, аб чым шумяць векавыя дрэвы, паласавацца ягадамі, арэхамі. І калі стома падкосіць ногі, легчы на мяккі зялёны дыван і памарыць. У такія хвіліны я часта задаю сабе пытанне: а хто жыў да мяне тут сто, дзвесце, трыста год назад? Хто садзіў гэтыя, цяпер ужо векавыя, дубы, ліпы? Хто пакінуў нам адваяванае ў лесу поле? Каго некалі так, як мяне цяпер, цягнула да сябе, залатое мора спелай збажыны, зялёная прахалода лесу?

Шмат пытанняў, але поўнага адказу знайсці на іх я не магу. На сённяшні дзень у нас няма летапісу вёскі. Ёсць толькі нешматлікія звесткі аб ёй. Вядома, што вёска Кемелішкі ўпамінаецца ў 1644 годзе як “сяло маёнтка Свіранкі”, які ў 17-18 стагоддзях належаў Сангушкам, Данілевічам, Корвін-Пятроўскім, Прушынскім... Дарэчы, аб Прушынскіх. у цэнтры вёскі стаіць касцёл – яму ўжо за два стагоддзі. Ён быў пабудаваны на сродкі паноў Прушынскіх, аб чым сведчаць гістарычныя матэрыялы, якія знаходзяцца ў касцёле.

Вёска наша адметная не толькі тварэннямі рук чалавека – ёсць у яе ваколіцах і сапраўдныя цуды прыроды. Па дарозе да вёскі Перавознікі ўзвышаецца стары дуб-волат. Горда стаіць ён на скрыжаванні дарог вось ужо больш двух стагоддзяў. Грозныя вятры спрабавалі моц яго галін, часам і агонь не шкадаваў – а ён стаіць непакорны. Кожны год зелянее пышнай кронай, а восенню шчодра адорвае жалудамі. Здаўна яго называюць “напалеонаўскім”. Аб гэтым існуе некалькі легенд. Адна з іх расказвае, што ў далёкім 1812 годзе вёска Кямелішкі аказалася на шляху войск Напалеона. І нібыта пад гэтым дубам адпачывалі французы. Праўда гэта ці не – невядома, але ўсе ведаюць, дзе расце “напалеонаўскі” дуб.

Ішоў час... 1866 год. У Кемелішках налічвалася 143 жыхары, 21 двор. Гэта значыць, што сем’і былі вялікія, не менш 7 чалавек. Сапраўды, сем “Я”.

З цягам часу Кемелішкі сталі называцца мястэчкам, выдзеліліся сярод навакольных вёсак. Розныя нацыянальнасці жылі ў згодзе ў вёсцы: палякі, яўрэі, татары, літоўцы... Гісторыя не захавала ніякіх сведчанняў супярэчнасцей паміж імі. Але ХХ стагоддзе прынесла жудасную трагедую для вёскі. Гэта быол летам 1942 года. Спачатку водгукі выбухаў з боку Міхалішак – бамбілі мост. Рака Вілля стала магілай для савецкага самалёта, які, падбіты, упаў каля хутара Місевіча. А потым фашысты ля вёскі Кемелішкі расстралялі 420 яўрэяў. Сведкі гэтай страшнай бойні і цяпер не могуць спакойна ўспамінаць той жудасны дзень. Сёння на тым месцы стаіць помнік, зеляенеюць кроны дрэў. Мы часта носім туды жывыя кветкі, прыглядаем за брацкай магілай.

Сучасная вёска Кемелішкі вельмі змянілася. Насельніцтва павялічылася да тысячы жыхароў, з’явіліся новыя вуліцы, прыгожыя дамы, крамы, пабудавана новая школа, бальніца, клуб. Ды і людзі цяпер іншыя. Я маю на ўвазе іх погляды на жыццё, іх звычкі, памкненні. Але мяне турбуе тое, што моладзь не хоча заставацца тут, на вёсцы. Іх вабіць горад, з яго пышнасцю і бляскам. І я не магу не згаджацца, бо, напэўна, і сама пайду гэтым шляхам: трэба ж атрымаць вышэйшую адукацыю. А пасля, я ўпэўнена, вярнуся ў вёску.



Усе шаснаццаць год майго жыцця прайшлі тут. Здаецца, усёй душой і целам “прырасла” я да Кемелішак. Кожная хата, кожнае дрэва, кожны чалавек мне знаёмы тут. Не па сабе робіцца, калі думаю, што вельмі хутка прыйдзецца растацца з гэтым – самастойнае жыццё пакліча ў свет. Заўсёды здавалася, што гэта яшчэ так далёка... Як бы там ні было, я – чалавек вясковы. Буду сумаваць, спяшацца да цябе ў госці, вёска майго дзяцінства.

Родная мая вёска! Дзе б я ні была, куды б ні завялі мяне бясконцыя дарогі жыцця, я заўсёды буду адчуваць сябе тваёй неад’емнай часцінкай.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка