Савета юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта




Дата канвертавання14.07.2016
Памер20.24 Kb.
ПАСТАНОВА

Савета юрыдычнага факультэта

Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта

ад 27 лютага 2015 г.

Заслухаўшы і абмеркаваўшы даклад намесніка дэкана Сатоліна У.М. «Аб выніках зімовай экзаменацыйнай сесіі 2014/2015 навучальнага года. Аб арганізацыі практык студэнтаў юрыдычнага факультэта», Савет

ПАСТАНАВІЎ:

1. Прыняць да ведама інфармацыю намесніка дэкана Сатоліна У.М. аб выніках зімовай экзаменацыйнай сесіі 2014/2015 навучальнага года і арганізацыі практык студэнтаў юрыдычнага факультэта.

2. Прааналізаваць і па неабходнасці шырэй укараняць у вучэбны працэс сучасныя метады навучання (лекцыі ў рэжыме прэзентацый, дыскусіі, навучальныя гульні, выкарыстанне інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій і інш.). Працягваць работу па забеспячэнню неабходнага навукова-метадычнага суправаджэння адукацыйнага працэсу.



(Адказныя − загадчыкі кафедраў)

3. Распрацаваць і зацвердзіць ва ўстаноўленым парадку праграмы і білеты для дзяржаўных экзаменаў з улікам змяненняў у заканадаўстве, а таксама падаць у дэканат спісы рэцэнзентаў дыпломных работ. Абарону курсавых работ правесці да 30.04.2015 г., тэрмін падачы работ на кафедры – да 15.04.2015 г.



(Адказныя: намеснік дэкана У.М. Сатолін, загадчыкі кафедраў)

4. Абарону курсавых работ студэнтаў-завочнікаў правесці ў першы тыдзень сесіі адпаведнага курса; тэрмін падачы работ на кафедры – за 2 тыдні да пачатьку сесіі.



(Адказны – намеснік дэкана Ю.Л. Шаўцоў)

5. Актывізаваць работу студэнцкага навуковага таварыства. Старшыні савета па НДРСА сумесна з СНТ да 15.05.2015 г. прааналізаваць работу студэнцкіх навуковых гурткоў, абагульніць і распаўсюдзіць вопыт работы лепшых гурткоў і іх навуковых кіраўнікоў для далейшага выкарыстання з мэтай удасканалення дзейнасці ў гэтай сферы.



(Адказны − старшыня савета па НДРСА Д.У. Іванова)

6. Забяспечыць штогодняе своечасовае (не пазней чым за месяц да пачатку практык) заключэнне дагавораў аб арганізацыі практыкі студэнтаў.



(Адказныя: намеснік дэкана У.М. Сатолін, кіраўнікі практык ад факультэта: У.П. Скобелеў, В.В. Пятрова, Т.А. Чарвякова, І.В. Шэпелеў)

7. Павысіць эфектыўнасць кіраўніцтва практыкай, кантроль за прахаджэннем яе студэнтамі ў прымаючых іх арганізацыях. Асаблівую ўвагу звярнуць на змест пераддыпломнай практыкі, якасць складання справаздач аб выніках прахаджэння практык. Вынікі практык абмяркоўваць на пасяджэннях кафедраў.



(Адказныя: намеснік дэкана У.М. Сатолін, загадчыкі кафедраў)

8. Сістэматычна ажыццяўляць кантроль за наведваннем студэнтамі вучэбных заняткаў.



(Адказныя: У.М. Сатолін, Ю.Л. Шаўцоў, старасты вучэбных груп)

9. Кафедрам абмеркаваць вынікі зімовай экзаменацыйнай сесіі 2014/2015 года да 20.03.2015 г. і ўнесці прапановы па павышэнні ўзроўню ведаў студэнтаў.



(Адказныя – загадчыкі кафедраў)

10. Кантроль за выкананнем пастановы ўскласці на намесніка дэкана У.М. Сатоліна.


Старшыня Савета С.А. Балашэнка


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка