Савета юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта




Дата канвертавання28.03.2016
Памер10.81 Kb.
ПАСТАНОВА

Савета юрыдычнага факультэта

Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта
ад 28 красавіка 2015 г.
Заслухаўшы і абмеркаваўшы даклад старшыні камісіі А.А. Данілевіча «Аб арганізацыі адукацыйнага працэсу па завочнай форме навучання на юрыдычным факультэце БДУ», Савет
ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Прызнаць работу завочных аддзяленняў юрыдычнага факультэта здавальняючай. Прадоўжыць работу па ўдасканаленні арганізацыі вучэбнага працэсу па завочнай форме навучання.

2. Рэкамендаваць загадчыкам кафедраў вылучаць для выкладання студэнтам завочнай формы навучання выкладчыкаў, маючых, як правіла, вучоную ступень ці вучонае званне.

3. Дэканату, загадчыкам кафедраў у мэтах кантроля якасці вучэбных заняткаў, якія праводзяцца са студэнтамі завочнай формы навучання, шырэй практыкаваць адкрытыя лекцыі і семінарскія заняткі, абмеркаванне на пасяджэннях кафедраў работу выкладчыкаў кафедры і кафедры ў цэлым на завочных аддзяленнях.

4. Дэканату, кафедрам больш актыўна праводзіць работу сярод студэнтаў завочнай формы навучання з мэтай прыцягнення іх для ўдзелу ў студэнцкай навукова-даследчай дзейнасці (навуковых гуртках, студэнцкіх навуковых канферэнцыях і г.д.).

5. Кантроль за выкананнем дадзенай пастановы пакідаю за сабой.


Старшыня Савета С.А. Балашэнка


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка