Савета юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта




Дата канвертавання27.03.2016
Памер42.9 Kb.
ПАСТАНОВА

Савета юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта


ад 22 красавіка 2013 г.
Заслухаўшы і абмеркаваўшы выступленне старшыні камісіі па праверцы дзейнасці кафедры крымінальнага права юрыдычнага факультэта БДУ, дацэнта кафедры крымінальнага працэсу і пракурорскага нагляду А.С. Сенько, Савет

ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Прызнаць работу кафедры крымінальнага права юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта за 2011-2012 і 2012-2013 навучальныя гады ў цэлым здавальняючай. Адзначыць пры гэтым наяўнасць некаторых недахопаў у вучэбнай, вучэба-метадычнай і навуковай рабоце.

2. Загадчыку кафедры крымінальнага права І.А. Грунтову:

узмацніць работу з прафесарска-выкладчыцкім складам кафедры па падрыхтоўцы кандыдатаў і дактароў юрыдычных навук;

актывізаваць падрыхтоўку і абнаўленне вучэбнай літаратуры (падручнікаў, навучальных дапаможнікаў і г.д.) па выкладаемых кафедрай дысцыплінах (крымінальнае права, крымінальна-выканаўчае права, крыміналогія, параўняльнае крымінальнае права і інш.);

забяспечыць размяшчэнне ў выглядзе адзіных дакументаў электронных варыянтаў ВМК па дысцыплінах кафедры на сайце юрыдычнага факультэта і ў Электроннай бібліятэцы БДУ ў поўным аб’ёме;

рэгулярна аналізаваць якасць навучальнага працэсу, распрацоўваць і рэалізоўваць прапановы па яго ўдасканаленню;

забяспечыць своечасовае і ў строгай адпаведнасці з прад’яўляемымі патрабаваннямі афармленне індывідуальных планаў работы прафесарска-выкладчыцкага складу кафедры.

3. Кантроль за выкананнем п. 2 пастановы ўскласці на намесніка дэкана па адукацыйных інавацыях і вучэбна-метадычнай рабоце В.І. Чупрыс.

Старшыня Савета С.А. Балашэнка
ПАСТАНОВА

Савета юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта


ад 22 красавіка 2013 г.
Заслухаўшы і абмеркаваўшы даклад сакратара Савета Т.І. Доўнар «Аб стане рэалізацыі пастаноў Савета БДУ і Савета юрыдычнага факультэта, стандартаў БДУ», Савет ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Прызнаць работу дэканата і кафедраў юрыдычнага факультэта па рэалізацыі пастаноў Савета БДУ і Савета юрыдычнага факультэта, стандартаў БДУ па сістэме менеджменту якасці адукацыі здавальняючай.

2. Деканату і кафедрам юрыдычнага факультэта працягваць работу ў накірунку больш эфектыўнай рэалізацыі пастаноў Савета БДУ і Савета юрыдычнага факультэта, стандартаў БДУ па ўдасканаленню вучэбнай, вучэбна-метадычнай, навуковай дзейнасці, а таксама ідэалагічнай і выхаваўчай работы са студэнтамі.

3. Кафедрам юрыдычнага факультэта ўключыць у планы работ на наступны навучальны год пытанне аб рэалізацыі пастаноў Савета БДУ і Савета юрыдычнага факультэта, стандартаў БДУ.

4. У матэрыялах работы кафедраў (планах і пратаколах пасяджэнняў) больш поўна адлюстроўваць работу па рэалізацыі пастаноў Савета БДУ і Савета юрыдычнага факультэта, стандартаў БДУ, а таксама абмеркаванне ўсіх важнейшых пытанняў па вучэбнай, вучэбна-метадычнай, навуковай, ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце са студэнтамі.

5. Дэканату, кафедрам актывізаваць работу па ўсіх напрамках, забяспечваючых павышэнне рэйтынгу БДУ ў міжнародных рэйтынгавых сістэмах.

6. Кафедрам надаваць асаблівую ўвагу рэалізацыі пастановы Савета юрыдычнага факультэта ад 22 чэрвеня 2012 г. аб заўвагах і прапановах дзяржаўных экзаменацыйных камісій.
Старшыня Савета С.А. Балашэнка

ПАСТАНОВА

Савета юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта

ад 22 красавіка 2013 г.
Заслухаўшы і абмеркаваўшы выступленне намесніка дэкана па вучэбна-выхаваўчай рабоце А.В. Шыдлоўскага «Аб выхаваўчай і сацыяльнай рабоце са студэнтамі на юрыдычным факультэц БДУ», Савет

ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Прызнаць, што ў цэлым дэканат і кафедры належным чынам арганізуюць вучэбную, выхаваўчую, ідэалагічную і сацыяльную работу студэнтаў, патрыятычнае выхаванне студэнтаў. Выхаванне студэнцкай моладзі на юрыдычным факультэце ажыццяўляецца ў поўнай адпаведнасці з Асноўнымі накірункамі выхаваўчай і ідэалагічнай работы з моладдзю ў Рэспубліцы Беларусь і БДУ (Праграма развіцця БДУ на 2011-2015 г.г.), планамі выхаваўчай і ідэалагічнай работы БДУ і юрыдычнага факультэта.

2. Намесніку дэкана па вучэбна-выхаваўчай рабоце А.В. Шыдлоўскаму да 15 чэрвеня 2013 г. падрыхтаваць план ідэалагічнай і выхаваўчай работы юрыдычнага факультэта на 2013-2014 навучальны год у адпаведнасці з патрабаваннямі стандартаў БДУ і зместам плана ідэалагічнай і выхаваўчай работы ў БДУ на 2013-2014 навучальны год.

3. Загадчыкам кафедраў:

да 1 чэрвеня 2013 г. падрыхтаваць справаздачу аб ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце кафедры за 2012-2013 навучальны год;

да 20 чэрвеня 2013 г. арганізаваць падрыхтоўку плана ідэалагічнай і выхаваўчай работы кафедры на 2013-2014 навучальны год у адпаведнасці з патрабаваннямі стандартаў БДУ і зместам плана ідэалагічнай і выхаваўчай работы юрыдычнага факультэта на 2013-2014 навучальны год;

правяраць запаўненне прафесарска-выкладчыцкім складам індывідуальных планаў (раздзел «Ідэалагічная і выхаваўчая работа») з улікам зместу асноўных накірункаў, прадугледжаных планам ідэалагічнай і выхаваўчай работы кафедры;

забяспечыць унясенне ў індывідуальныя планы кіраўнікоў курсавых і дыпломных работ персанальнае куратарства адпаведных студэнтаў і рэгулярнае абмеркаванне на пасяджэннях кафедраў стану гэтай работы;

сістэматычна ўключаць у парадак дня да пасяджэння кафедры пытанні аб якасці выканання куратарамі сваіх абавязкаў.

4. Намесніку дэкана па вучэбна-выхаваўчай рабоце А.В. Шыдлоўскаму і студактыву (ПА БРСМ, Савету стараст, Прафбюро студэнтаў, Савету па якасці адукацыі юрыдычнага факультэта) працягваць практыку:

правядзення маніторынгу работы іх куратараў з мэтай узмацнення ўзаемадзеяння пры правядзенні мерапрыемстваў на факультэце і ў БДУ;

укаранення мерапрыемстваў Студэнцкай куратарскай службы сярод груп 1 курса;

прыцягнення студэнтаў да актыўнага ўдзелу ў грамадскім жыцці факультэта.

5. Куратарам акадэмічных груп 1-3 курсаў:

лічыць прыярытэтнай задачай у выхаваўчай рабоце прафілактыку супрацьпраўных паводзін студэнтаў, фарміраванне ў іх прававой культуры, адказных паводзін;

ажыццяўляць узаемадзеянне з Псіхалагічнай службай БДУ, ладзіць сустрэчы студэнтаў з псіхолагамі і прадстаўнікамі медыцыны.

6. Кантроль за выкананнем пастановы ўскласці на дэкана С.А. Балашэнку.


Старшыня Савета С.А. Балашэнка


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка