Сапр. Фёдараў Іван Міхайлавіч), нарадзіўся 10. 05. 1883 г у горадзе Лібава (цяпер горад Ліепая, Латвія) у сям'і сталяра




Дата канвертавання18.05.2016
Памер48.95 Kb.
Янка Маўр – таленавіты дзіцячы пісьменнік, які далучыў беларускую літаратуру да лепшых традыцый сусветнай прыгодніцкай літаратуры, адкрыў для беларускага чытача свет прыгод і падарожжаў.

А пачалося ўсё з жадання “сеяць разумнае, добрае, вечнае” з мэтай прывабіць вучняў да вывучэння гісторыі і геаграфіі, якія Я. Маўр на той час выкладаў, з’явілася першая аповесць “Чалавек ідзе” (1927), якая мела поспех сярод чытачоў. У 1928 г. выходзяць дзве прыгодніцкія аповесці “У краіне райскай птушкі” і “Сын вады”. Затым з’яўляецца раман “Амок”. У 1930 г. аповесць “Палескія рабінзоны”, дзе таксама пераважаюць матывы прыгод, падарожжаў, але на гэты раз пісьменнік хоча зацікавіць сваіх чытачоў роднай зямлёй, яе прыродай, не менш таямнічай, чым прырода экзатычных «заморскіх» краін. Янка Маўр паказаў, што і пад небам Беларусі ёсць свая, не заўважаная яшчэ рамантыка: «Ёсць пушчы, не менш цікавыя, чымся далёкія лясы. Ёсць азёры і балоты, якія ўвесну робяцца морамі. Ёсць звяры, якія радзей сустракаюцца на свеце, чым сланы і тыгры». У 1934 г. апублікавана аповесць “ТВТ”. Але гэтыя творы ўсё ж такі бліжэй да прыгодніцкай літаратуры.

Што тычыцца ўласна фантастыкі, то тут варта ўзгадаць казку “Вандраванне по зорках” (1927), утапічную “Аповесць будучых дзён” (1932) і “Фантамабіль прафесара Цылякоўскага” (1955) – навукова-фантастычную аповесць.

Гуманістычны аспект звяртае на сябе ўвагу ва ўсіх творах Маўра пра вайну, перш за ўсё ў апавяданнях “Завошта?”, “Дом пры дарозе”, “Драўляная лыжка”, “Максімка”. Агульнае, што іх аб’ядноўвае, – гэта думка пра вышыню духу савецкіх людзей, якія ў жудасным пекле вайны не страцілі чалавечай годнасці, засталіся мужнымі і высакароднымі.



Маўр Янка (сапр. Фёдараў Іван Міхайлавіч), нарадзіўся 10.05.1883 г. у горадзе Лібава (цяпер горад Ліепая, Латвія) у сям'і сталяра.

Дзяцінства правёў на радзіме маці - у вёсцы Лебянішкі Ковенскай губерні (цяпер Летува). Скончыў пачатковую, затым рамесную навучальню ў Коўне. У 1899 г. паступіў у Панявежскую настаўніцкую семінарыю. Быў выключаны за ўдзел у гуртку рэвалюцыйнай моладзі. У 1903 г. здаў экстэрнам экзамен і атрымаў званне настаўніка пачатковай школы. Разам з Якубам Коласам і іншымі актыўнымі ўдзельнікамі быў аддадзены пад суд, пазбаўлены права выкладаць у школе і ўзяты пад нагляд паліцыі. Толькі ў 1911 г. удалося ўладкавацца выкладчыкам геаграфіі і гісторыі ў Менскую прыватную гандлёвую школу. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі працаваў у школе, у Рэспубліканскім саюзе работнікаў асветы, у Наркамаце асветы БССР, у Беларускім дзяржаўным выдавецтве.

Узнагароджаны двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнам «Знак Пашаны» і медалямі.

Заслужаны дзеяч культуры БССР (1968).

Цікава, што Янка Маўр ніколі не быў у далёкім замежжы, аднак яскрава апісваў экзатычныя краіны. Паэт Сяргей Грахоўскі так успамінаў пра яго: «Янка Маўр быў выдатнейшым у рэспублiцы эсперантыстам i быў звязаны пры дапамозе гэтай унiверсальнай мовы бадай з усiм светам. Ён, як той Жуль Верн, нiдзе не быў, а ўсё ведаў да драбнiц - гадзiнамi мог расказваць пра Iнданезiю, Барнео, Суматру, Новую Зеландыю цi Аўстралiю».

Пры ўсёй разнастайнасці тэматыкі і праблематыкі твораў Маўра ў іх выяўляецца цэласнасць, адзінства мастацкай сістэмы. Ніхто з такой паслядоўнасцю, як ён, не прасачыў шляхі самавыяўлення юнага героя часу на розных узрастовых ступенях: аднагадовай маленькай Ірачкі, якая робіць поўнае адкрыццяў першае ў сваім жыцці падарожжа (“Падарожжа вакол дома”), пяцігадовага Максімкі з аднаіменнага апавядання, пяцікласнікаў-тэвэтэтанцаў у “ТВТ”, студэнтаў Мірона і Віктара ў “Палескіх рабінзонах”. Выстраеныя ў такой паслядоўнасці, творы раскрываюць станаўленне, рост, развіццё асобы па этапах – ад дзяцінства да юнацтва. Рух, пастаяннае развіццё, моцнае адчуванне новага былі характэрны для самой творчасці Маўра, а гэта, як вядома, прыкмета таленту.

Безумоўна – як чалавек з багацейшай фантазіяй, адораны педагог, таленавіты пісьменнік – пакінуў істотны знак у беларускай літаратуры. А поспех свой, са слоў літаратуразнаўцы Маргарыты Яфімавай, якая асабіста знала пісьменніка, тлумачыў проста: “Чую бiццё чалавечага сэрца...”










Метадычныя парады:


  1. Капітан нашых падарожжаў — Янка Маўр//Б.П. — 2003.—№2.—С. 11-13

  2. Ён чытаў добрыя кнігі: Я. Маур//Б.П. — 2009.— №4. —С. 22-24

  3. Ён пісаў добрыя кнігі: гутарка // Б.П. – 2009. – №4

  4. Капітан нашых падарожжаў: гутарка // Б.П.– 2003. – №2

  5. Што ведаеш ты пра жыццё і творчасць Я. Маўра: вікт. // Б.П. – 2003. – №2

  6. Успомні назвы: літ. гульня // Б.П. – 2003. – №2

  7. Палескія рабінзоны: абмерк. // Б.П. – 2003. – №2

Докшыцкая цэнтральная бібліятэка

Аддзел бібліятэчнага маркетынга


Чую біццё



чалавечага сэрца…”



(да 130-годдзя

з дня нараджэння Я. Маўра)

2013 г.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка