Самы разумны




Дата канвертавання06.05.2016
Памер51.45 Kb.
Самы разумны

Віктарына па жыццёвым і творчым шляху Уладзіміра Дубоўкі праводзіцца з вучнямі 10 класа, якія вывучаюць звесткі з біяграфіі паэта і яго лірыку.

Мэта: развіццё пазнавальных здольнасцей вучняў, іх інтэлектуальных уменняў.

Задачы: развіваць у вучняў цікавасць да вывучэння старонак з біяграфіі і паэтычнай спадчыны паэта-земляка, выхоўваць любоў і павагу да роднага.


Гульня падобная на ўкраінскі конкурс “Самы разумны”. На пачатку конкурсу выбіраецца 12 вучняў, сярод якіх праводзіцца віктарына з 15 пытанняў, на якія вучні атрымліваюць 4 варыянты адказаў, потым застаецца 6 вучняў, якія набралі максімальную колькасць балаў. З імі конкурс працягваецца, яны адказваюць на 12 пытанняў, якія маюць 6 варыянтаў адказу. Пасля застаецца толькі 3 вучні, якія адказваюць на апошнія 9 пытанняў віктарыны, але ўжо без варыянтаў адказу.

1 тур


1.У.Дубоўка нарадзіўся ў: а)в.Манькавічы, б)в.Юнькі, в)в.Агароднікі, г)в.Ліпнікі.

2.Бацька У.Дубоўкі працаваў: а)каморнікам, б)чыгуначнікам, в) настаўнікам, г)мулярам?

3.Пасля вучобы ў Нова-Вілейцы У.Дубоўка стаў: а)каморнікам, б)настаўнікам, в)аграномам, г)мастаком.

4.У.Дубоўка ўпершыню быў арыштаваны ў: а)1930 г., б) 1933 г., в)1936 г., г)1937 г.

5.Першы верш У.Дубоўкі меў назву: а)”Сонца”, б)”Пялёсткі”, в)”Сонца Беларусі”, г)”Жыццё на вабіць”.

6. У якім годзе часопіс “Узвышша” друкаваўся з літарамі, якія прапанаваў У.Дубоўка для беларускіх афрыкат: а)1927, б)1929, в)1930, г) 1934?

7. У якім годзе У.Дубоўка быў рэабілітаваны: а)1954, б)1956, в)1957, г)1959?

8.За якую кнігу У.Дубоўка атрымаў Літаратурную прэмію імя Я.Купалы: а)”Жоўтая акацыя”, б)”Строма”, в)”Палеская рапсодыя”, г)”Пялёсткі”?

9.Вершы якога паэта У.Дубоўка не перакладаў на беларускую мову: а)У.Шэкспіра, б)Д.Байрана, в)С.Ясеніна, г)Нізамі.

10. Якому паэту прысвечаны верш з наступнымі радкамі:

Плача сэрца, сціскаюцца грудзі,

Дзесь празрыста свіргочуць цыкады.

Горы Крымскія неба хлудзяць

І ў блакіце хмарамі кадзяць.

Там, унізе, -- крыжы, мінарэты,

Несціханы гораду клёкат,

На узвышшы – пагурачак гэты;

Ён паклікаў мяне здалёку…

а)А.Міцкевіч, б)М.Багдановіч, в)М.Лермантаў, г) А.Гарун.

11.Што абазначае слова кармазынавы ў наступных радках:

Прыпыніла свій голас жалейка:

Мусіць, слёз ужо болі няма.

Адгулялі на скрыпцы батлейкі,

Адцвіцеў кармазынавы мак.

а) чырвоны, б)пунсовы,в)малінавы, г)бэзавы.

12. У якой кнізе У.Дубоўкі вучні у школе спробуюць прышчапіць грушу на таполю: а) “Мілавіца”, б)”Ганна Алелька”, в) “Жоўтая акацыя”, г)”Як Алік у тайзе заблудзіўся”?

13. Куды ішоў У.Дубоўка ў сакавіку 1976 года ў дзень сваёй смерці:

а) магазін, б)аптэку, в)пошту, г)рэдакцыю часопіса.

14.Якую рысу характару як прыхаваны дакор паэту адзначаюць пісьменнікі пасля вяртання паэта з ссылкі: а) палахлівасць, б)скупасць, в)неахайнасць у адзенні, г)падазронасць?

15. Сімвал Радзімы для У.Дубоўкі – гэта:а)васілёк, б)сасна, в)шыпшына, г)рабіна.

2 тур

1.Паказваецца партрэт Лукаша Апанасавіча Бэндэ. Трэба адгадаць гэта прозвішча пасля пытання. Назавіце прозвішча гэтага беларускага крытыка і літаратуразнаўцы, які займаўся дывскрэдытацыяй Я.Купалы , Я.Коласа, паэтаў-узвышэнцаў: а) А.Гардзіцкі, б)Л.Бэндэ, в)А.Бабарэка, г)Ю.Пшыркоў, д)Д.Бугаёў, е)В.Вітка.



2.Васіль Вітка і У.Дубоўка летам 1959 года адправіліся вандраваць па: а)Заходняй Беларусі, б)Польшчы, в)Палессі, г)Браслаўскіх азёрах, д) граніцах Беларусі, е) Мінскай вобласці.

3.Вызначце колькасць перыядаў творчасці У.Дубоўкі: а)2, б)3, в)4, г)5, д)6, е)7.

4.Якую назву мае кніга ўспамінаў пра перажытае паэтам: а)”Трысцё”, б)”Credo”,в)”Пялёсткі”, г)”Кругі”, д)”Залатыя зярняты”, е)”Плач навальніцы”.

5.Да якога юбілею У.Шэкспіра У.Дубоўка пераклаў санеты Шэкспіра з англійскай мовы на беларускую: а) 350-годдзя б)400-годдзя, в)450-годдзя, г)500-годдзя, д)550-годдзя, е)600-годдзя.

6.Лукаш Бэндэ абвінаваціў У.Дубоўку за ўжыванне слова: а)кармазынавы, б)адлюстраваць, в)дрвівы, г)брыж, д)ажыргаць, е)летуцець?

7. Як перакладаецца з лацінскай мовы назва трэцяга зборніка У.Дубоўкі: а)пішу, б)жыву, в)думаю, г)верую, д)ствараю, е)працую?

8.”Як сінячок да сонца лётаў” – гэта назва: а)верша, б)паэмы, в)апавядання, г)казкі, д)драматычнага абразка, е)аповесці.

9.Паказваецца выява рукапіснай літары дж, якую У.Дубоўка распрацаваў. Трэба назваць гэтую літару сучаснага алфавіту: а)мяккі знак, б)ё, в)дз, г)дж, д)ў, е)ю.

10. У якім універсітэце вучыўся У.Дубоўка: а)Кракаўскім, б)Маскоўскім, в)Пецярбургскім, г)БДУ, д)Тартускім, е)Віленскім.

11.Якую паэму У.Дубоўка назваў па жанравым азначэнні камбайнам: а)“Кругі”, б)”І пурпуровых ветразей узвівы…”, в)”Штурмуйце будучыні аванпосты!”, г)”Свінцовы век”, д)”Плач навальніцы”, е)”Таежная нізка”.

12.Блакітнай воўнай і васільковай пожняй называў паэт у сваіх вершах “І пальцы кляновых лістоў… “ і “Як сон, адышла…” : а)ільняны палетак, б)Браслаўскія азёры, в)возера Нарач, г)неба, д)чарніла, якім пісаў вершы, е)возера Байкал.

3 тур


1.”Аглядваючыся назад, разважаючы пра сваё, часм не вельмі лёгкае жыццё, думаю, вытрываць яго, застацца працаздольным да сённяшняга дня мне дапамагло … , гартоўка, якеую я атрымаў у сваёй сям’і ў маладыя гады, -- сцвярджаў паэт у сваіх успамінах. Якое слова, словазлучэнне прапушчана?

Працоўнае навучанне.

2.”Калі У.Дубоўка пачаў збіраць пасля рэабілітацыі свае творы для преравыдання, то многіх твораў знайсці не змог. Але тут яму “дапамог” Лукаш Бэндэ, які схаваў на ленінградскай кватэры вершы асуджанага ім паэта. Ён аддаў творы за… “ Якое слова прапушчана ва ўспамінах С.Грахоўскага? Грошы.

3.”Многае з таго, што я ўводзіў у лексіку, -- забыта, але цікава адзначыць і тое, што нават забытае мной самім некаторыя даследчыкі прыпісвалі літаратарам, якія ўзялі паасобныя словы …” Якое слова прапушчана ва ўспамінах У.Дубоўкі? У мяне.

5.Што такое аказіяналізмы і якое дачыненне да іх мае слова навальнічыць?

6.”Жыццё і творчасць У.Дубоўкі – балючая старонка ў кнізе гісторыі Беларусі, дзе ўціск і надзея, роспач і нясхібнасць, іржышча і рунь, малацьба і сяўба… Праз усе выпрабаванні пранёс У.Дубоўка любоў да свайго роднага, беларускага – ад гуку матчынае мовы да птушкі і зёлкі”. Так пра паэта пісаў яшчэ адзін слынны паэт Віцебшчыны, сябар В.Быкава і аўтар “Евангелля ад мамы”. Назавіце прозвішча гэтага паэта. Р.Барадулін.

7.У.Дубоўка быў першым рэдактарам часопіса “Беларускі піянер”. Назавіце цяперашнюю назву гэтага часопіса. “Бярозка”

8.Якім мовазнаўчым тэрмінам можна назваць прыведзеныя радкі з верша “Пальцы жоўтых кляновых лістоў…”

Людзі любяць душу прасаваць,

калі гэта душа чужая. Афарызм.

9. Дзе ў Пастаўскім раёне можна ўбачыць рукапісы У.Дубоўкі?

У музеі УА “Юнькаўская базавая школа”.

Установа адукацыі “Варапеўская дзяржаўная агульнаадукацыйная школа Пастаўскага раёна”
“У думках я на Беларусь малюся…”

Віктарына па жыцці і

творчасці Уладзіміра Дубоўкі,

падрыхтаваная настаўнікам

беларускай мовы і літатаруты

Мікалаем Алегавічам Атрахімовічам


Варапаева



2009


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка