Самапрадка, прылада для механізаванага прадзення лёну і воўны у хатніх умовах. На Беларусі вядомы 2 тыпы К. стаяк (больш характэрны для заходніх раёнаў) і ляжак




Дата канвертавання13.06.2016
Памер5.05 Kb.
КАЛАЎРОТ
Самапрадка, прылада для механізаванага прадзення лёну і воўны у хатніх умовах. На Беларусі вядомы 2 тыпы К. – стаяк (больш характэрны для заходніх раёнаў) і ляжак (пераважаў ва усходніх і паўночна-усходніх раёнах). Абодва тыпы мелі аднолькавыя рабочыя часткі: кола, педаль (шатун, ківач), якой кола прыводзілася ў рух, і прадзільны апарат. Апошні складаўся са стрыжня і размешчанай на ім шпулькі для намотвання пражы і маленькіх калёсікаў, злучаных пры дапамозе шнуроў з вялікім колам. У К.-стаяку кола знаходзілася паміж дзвюма вертыкальнымі стойкамі пад прадзільным апаратам, у К.-лежаку – збоку ад прадзільнага апарата.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка