Салтукт Алег Уладзіміравіч




Дата канвертавання07.05.2016
Памер38.63 Kb.




Салтукт Алег Уладзіміравіч
Нарадзіўся будучы журналіст і літаратар 25 жніўня 1946 года ў вёсцы Рыжэнькі Шумілінскага раёна. Скончыў Мішкаўскую сярэднюю школу. Калі паступіў на аддзяленне рускай мовы і літаратуры Магілёўскага педагагічнага інстытута імя Аркадзя Куляшова, стаў спрабаваць пісаць вершы. Першы з іх быў апублікаваны ў газеце гэтай навучальнай установы “Голас філолага”.
Паступова творы пачынаючага, але падаючага надзеі аўтара з’яўляюцца ў газетах “Магілёўская праўда”, “Піянер Беларусі”, Шумілінскай раённай “Герой працы”.
Некаторы час А.Салтук папрацаваў у Даўгапольскай школе-інтэрнаце Гарадоцкага раёна, пасля заканчэння інстытута служыў у Савецкай Арміі. А ў 1969-1973 гадах Алег Салтук – супрацоўнік нашай газеты “Патрыёт”: спачатку – літработнік, потым – адказны сакратар. Калектыў быў творчы, цікавы. Выводзіў на новы і новы ўзровень свае вершы Сяргей Законнікаў. Схільным да вершаванай творчасці быў Пётр Пратасевіч. Спрабаваў сябе ў прозе працуючы тады рэдактарам Вадзім Грынкевіч. Прыхільна ставіўся да тых, хто працаваў і жыў ва Ушачах, гатовы быў дапамагчы Рыгор Барадулін. Такая спрыяльная атмасфера давала крылы для творчасці, да гэтага прыкладаўся талент і настойлівасць маладога творцы. І ў 1974 годзе ў выдавецтве “Мастацкая літаратура” выходзіць у свет першы зборнік паэзіі Алега Салтука “Пачатак дня”. Далей з’яўляюцца яго кнігі “Працяг”, “Святло зямлі”, “На далонях жыцця”, “Трывога лёсу”, “Не разлюбі”, “На вейцы веку”…
Першы зборнік, дарэчы, выйшаў той парой, калі Алег Салтук стаў уласным карэспандэнтам абласной газеты “Віцебскі рабочы”, пераехаў у Глыбокае. Пазней, пачынаючы з 1980-га, на працягу шэрагу гадоў быў сакратаром абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў. Зноў працаваў у абласной
Калі характарызаваць творчасць А.Салтука, то трэба адзначыць, што яна прасякнута любоўю да роднай зямлі, да тых куткоў, якія сталі дарагімі яму: Шуміліншчыны і Ушаччыны. Тут самыя прыгожыя краявіды, самыя сардэчныя людзі і незвычайна багатая гісторыя. Гераічнае мінулае краю – скразная рана паэта, бо бацька яго змагаўся ў партызанскай брыгадзе, на фронце, быў паранены. Менавіта ўспаміны змагара за Перамогу давалі сыну багаты матэрыял для творчасці. У такіх яго вершах – чыстыя пачуцці, прызнанне старэйшаму пакаленню ва ўдзячнасці і вернасці.
І са сваімі творамі паэт найперш знаёміў бацькоў, якія пераехалі ў вёску Якаўкі Глыбачэнскага сельсавета ў 1963 годзе.
Паэт не спыняецца ў сваёй творчасці. З году ў год з’яўляюцца новыя творы, у тым ліку і паэмы. А.Салтук спрабуе сябе і як перакладчык з розных моў. Яго творы таксама перакладаліся.
А.У.Салтук – лаўрэат літаратурных прэмій імя У.Караткевіча і Ленінскага камсамола Віцебшчыны, прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, ганаровы член саюза пісьменнікаў Беларусі. Мае дыплом Беларускага саюза журналістаў “Залатое пяро”. Лаўрэат літаратурнай прэміі “Залаты купідон” (2011).
Творы аўтара, якія можна прачытаць у бібліятэках сістэмы:
Вяртанне: вершы . – Мн.: Кнігазбор, 2014. – 268с.

Вясновае ; Драч ; Княгіня ; Рай : вершы // Літаратура і мастацтва. - 2013. — 17 мая.

Дзве зары: вершы – Мн.: Маст. літ., 2011. – 238с.

"Дзверы ў хаціне рыпяць..." ; "Свой у любога з нас Хрыстос..." ; "Пагаслі ў вёсцы даўно агні..." ; Купалле ; Печка ; Сон ; Табе ; Сяброўкі ; "Салодкі смутак ахіне..." ; Мы : вершы // Полымя. - 2012. — № 8. — С. 15—19.Салтук, А. Зіма ; Развага ; Рай ; Бяздумныя ; Бярозы : вершы // Витебские вести. - .2013. — 5 дек. — С. 16.

На вейцы веку: вершы і паэмы – Мн.: Кнігазбро, 2006. – 256с.

На возеры ; Радасць ; Жаданне ; Успамін ; Свята : вершы // Літаратура і мастацтва. - 2013. — 16 жн. — С. 6.

На далонях жыцця: вершы і паэмы – Мн.: Маст. літ., 1988. – 126с.

Натоўп ; Кантрасты : вершы // Літаратура і мастацтва. - 2014. — 29 жн. — С. 4. 

На радзіме ; Развага ; Снягі ; Валун ; Памяць : Антону Муліцу : вершы // Літаратура і мастацтва. - 2014. — 21 лют. — С. 4.

Не выразить словом печаль : стихи // Нёман. - 2014. — № 8. — С. 62—64.

Не разлюбі..: выбранае – Мн.: Бел. кнігазбор, 2003. – 288с.

Святло зямлі: вершы. – Мн.: Маст. літ., 1992. – 174с.

Скразнякі ; Спас ; Бяссонне ; Вусціш ; Невыказнае : вершы // Літаратура і мастацтва. - 2012. — 30 лістап. 

Сусвет таемнасцю чаруе : вершы // Маладосць. - 2012. — № 3. — С. 46—47. 

А. Элегія ; Саня : апавяданні // Літаратура і мастацтва. - 2014. — 25 крас. — С. 3. 

Трывога лесу6 вершы – Мн.: Маст. літ., 1996. – 126с.
Аб жыцці і творчасці аўтара

кнігі:

Алег Салтук // Беларускія пісьменнікі (1917—1990) : даведнік / склад. А. Э. Гардзіцкі. — Мн. : Маст. літ., 1994. — С. 484.

Салтук Алег Уладзіміравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / гал. рэд. Г. П. Пашкоў. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 14 : Рэле — Слаявіна. — 2002. — С. 116.

Салтук Алег Уладзіміравіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. / гал. рэд. І. П. Шамякін. — Мн. : БелСЭ. — 1987. — Т. 4. — С. 621. 642. Салтук Олег Владимирович // Республика Беларусь : энциклопедия : в 6 т. / редкол.: Г. П. Пашков (гл. ред.) [и др.]. — Мн. : Беларус. энцыкл. iмя П. Броўкi, 2005. — Т. 6 : Пейзаж — Снегирёв. — 2008. — С. 561.


артыкулы:

Базыленка, Р. У душы сваёй у гасцях :  Пра кнігу А. Салтука "Не разлюбі" //  Бел. думка. -  2004. -  №6. -  С. 187-189. 

Кабаковіч, А. Прыручэнне // Маладосць. — 1983. — № 5. — С. 170—174.

Марціновіч, А. Дзякуй за давер табе, Нярэшня // Маладосць. — 1990. — № 6. — С. 165—167.

Макаревич, В. С душевной любовью… // Неман. — 2005. — С. 191—194.

Русілка, В. “Мой выток пачатак і аснова...” // Роднае слова. — 2005. — № 12. — С. 10—12.

Русецкі, А. У трывозе за Радзіму : [Пра творчасць паэта Алега Салтука //  Полымя. -  2003. -  № 8. -  С.183-190 

Русецкі, А. Азірнуцца ёсць на што // Народнае слова. - 2011. — 25 жн. — С. 8

Русецкі, А. Жыве, спадзяецца, марыць... // Літаратура і мастацтва. - 2012. — 10 лют. — С. 4.

Русілка, В. "Мой выток пачатак і аснова..." :  пра паэтычную творчасць Алега Салтука //  Роднае слова. -  2005. -  № 12. -  С. 10-12. 

Салтук, А. У. Слова дадзена Богам / гутарыла І. Кавалёва // Віцебскі рабочы. - 2012. — 19 ліп. — С. 9.

Сцяпанаў, В. Святло вечаровай зары // Полымя. - 2012. — № 12. — С. 167—169.



Салтук, А. У. Дзве радзімы, дзве зары / гутарыла І. Карэліна // Літаратура і мастацтва. - 2011. — 4 лістап. — С. 22.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка