Салдацкая восень




Дата канвертавання20.05.2016
Памер12.29 Kb.
Музыка і словы Сяргей Макей
САЛДАЦКАЯ ВОСЕНЬ
Салдацкая восень, асыпалiсь клёны,

У садзе прайшоў залаты лiстапад.

Калi я забуду, напомняць пагоны,

Што я беларускага войска салдат.


Прыпеў: Каб нас спаткала за зiмой вясна,

Каб нашы мамы з гора не сiвелi,

Каб не настала новая вайна,

Надзелi мы салдацкiя шынэлi.


Трымаюць раўненне i крочаць калоны,

Душою адчую з'яднаны атрад.

Павер, не забуду герояў iмёны

I што бараню я святло родных хат.


Прыпеў: Каб нас спаткала за зiмой вясна,

Каб нашы мамы з гора не сiвелi,

Каб не настала новая вайна,

Надзелi мы салдацкiя шынэлi.


Не здзiвiш мяне гимнасцёрка й салёнай,

Мне ў гонар выконваць вайсковы загад.

Я многа змагу для тваей абароны,

Як мужны, адданы Радзiме салдат.


Прыпеў: Каб нас спаткала за зiмой вясна,

Каб нашы мамы з гора не сiвелi,

Каб не настала новая вайна,

Надзелi мы салдацкiя шынэлi.


I будуць днi за днямi пралятаць,

Прыйдзе загад, сустрэне маць салдата.

І будзем добрым словам ўспамiнаць

У жыццi цывiльным нашага камбата.



Мы будзем помніць нашага камбата!


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка