Саламяныя цацкі аднымі з самых старадаўніх з'яўляюцца саламяныя цацкі




Дата канвертавання24.06.2016
Памер16.96 Kb.
САЛАМЯНЫЯ ЦАЦКІ

Аднымі з самых старадаўніх з'яўляюцца саламяныя цацкі. 3 саломы рабілі, пераважна, лялек, птушак, якія вызначаліся прастатой выканання. Але паколькі салома — матэрыял вельмі не трывалы, то традыцыйныя цацкі да нашых дзён не захаваліся.

У наш час саломка атрымала другое нараджэнне. Сёння майстры ствараюць разнастайныя бытавыя рэчы, фігуркі людзей, жывёл, птушак, якія па сваіх мастацкіх якасцях, разнастайнасці прыёмаў пляцення, памерах з'яўляюцца хутчэй сувенірамі, чым цацкамі.

Значная частка вырабаў з саломкі была звязана з абрадамі. Так з’яўляліся з саломкі пластычныя выявы людзей — лялькі, падвесныя ўпрыгожанні хаты — “павукі”, жніўныя вянкі і іншыя атрыбуты жніва. Прыёмы пляцення з саломкі — спіральнае, плоскія і аб’ёмныя вітыя пляцёнкі, ромб на крыжавіне.

Традыцыйнымі сталі саламяныя фігуркі людзей, птушак, жывёл, якія спачатку выконвалі ролю сімвалаў, нават выкарыстоўваліся ў абрадах і надзяляліся магічнай сілай. А ў 60-я гг. XXст. саламяныя фігуркі набылі мастацкія якасці і вырабляюцца сёння як сувеніры.


  • Як завуць цябе, лялечка?

  • “Залаціста”.

  • Хто ж табе Імя такое цудоўнае даў?

  • Майстрыца, што мяне змайстравала…

Каб салома была больш эластычнай і не ламалася пры згінанні, яе трэба запарыць. Для гэтага дастаткова патрымаць яе ў гарачай вадзе 0,5–1 гадзіну, затым прасушыць, пасля гэтага мож-на ўжываць для пляцення. Калі ж салома патрэбна для аплікацыі, то яе неабходна парыць гадзін 7—8. Затым разрэзаць удоўж папалам і вострым нажом зняць унутраны слой. Пасля гэтага прагладзіць прасам з унутранага боку, разрэзаць на часткі, абрэзаць каленцавыя злучэнні і клеіць на паперу або тканіну.




Вельмі важна загадзя нарыхтаваць салому. Зразаць яе трэба нажніцамі або сярпом у канцы чэрвеня – пачатку ліпеня. Прыдатныя для гэтага жыта, авёс, пшаніца. Затым салому трэба разрэзаць на часткі. Самыя кароткія і тоўстыя часткі сцябліны ўжываюцца для аплікацыі, доўгія – для пляцення. Каленцы не выкідаць – з іх можна зрабіць прыгожыя пацеркі.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка