Сакавік” незалежны перыядычны on-line часопіс




старонка1/4
Дата канвертавання04.04.2016
Памер0.71 Mb.
  1   2   3   4

Часопіс «Сакавік», №4, сьнежань, 2013 ISSN 2291-4757



САКАВІК”



незалежны перыядычны on-line часопіс

у падтрымку беларускай культуры

і беларускасьці

4



Сьнежань 2013

Часопіс заснаваны ў сьнежні 2012 года

Выходзіць раз на тры месяцы

Аттава, Канада

Дарагія сябры!

Часопіс “САКАВІК” заснаваны як незалежнае перыядычнае выданьне, прызначанае для абмеркаваньня праблем беларускай культуры і развіцьця беларускасьці.

Часопіс змяшчае арыгінальныя аналітычныя артыкулы, эсэ, а таксама абгрунтаваныя дыскусіі і каментары па гісторыі, мове, літаратуры, сацыялогіі, традыцыях і іншых пытаньнях, маючых дачыненьне да развіцьця беларускай нацыі.

Беларуская Мова – асноўная мова часопіса, але магчымы публікацыі і на іншых мовах.

Запрашаем да супрацоўніцтва ўсіх зацікаўленых.

Свае матэрыялы дасылайце на chasopis.sakavik@hotmail.com

Рэдакцыя часопіса «САКАВІК»:

Заснавальнік і рэдактар Пётра Мурзёнак

Сябры рэдакцыі: Наталія Баркар

Вікторыя Казлова

Галіна Туміловіч

Наступны нумар часопіса выйдзе ў сярэдзіне сакавіка 2014 года

Зьмест часопіса «САКАВІК» №4, сьнежань 2013


(стар.)

Мікола Крукоўскі ЦЫКЛІЧНЫ ХАРАКТАР САЦЫЯКУЛЬТУРНАГА РАЗВІЦЦЯ ГРАМАДСТВА І ЯГО ПРЫЧЫНЫ З ПУНКТУ ГЛЕДЖАННЯ ТЭАРЭТЫЧНАЙ КУЛЬТУРАЛОГІІ а спадчыны прафесара Крукоўскага) (4)

Аляксандр Згерскі ПЛАЦЭБА ДЛЯ БЕЛАРУСАЎ (16)

Viktoryia Kozlova IMPLICATIONS OF THE EU's ASSOCIATION (29) AGREEMENT WITH UKRAINE ON BELARUS

Пётра Мурзёнак БЕЛАРУСКАСЬЦЬ І МЕНТАЛЬНАСЬЦЬ (40) ЦЫВІЛІЗАВАНЫХ КРАІН



Тадэуш Стружэцкі І ЗАГУЧАЛІ СТАРАДАЎНІЯ АРГАНЫ (50)

Нэльсан Мандэла ПРАМОВА ПРЫ ЎСТУПЛЕНЬНІ Ў ПАСАДУ (52) ПРЭЗІДЭНТА ПАЎДНЁВА-АФРЫКАНСКАЙ РЭСПУБЛІКІ. ПРЭТОРЫЯ, 10 мая 1994 года. Пераклад з англійскай мовы Пятра Мурзёнка.

Пётра Мурзёнак Аб рэалізацыі праекта «РАЗАМ» (56)



Са спадчыны прафесара Крукоўскага


16.10.1923 – 30.09.2013

МІКОЛА КРУКОЎСКІ: ЦЫКЛІЧНЫ ХАРАКТАР САЦЫЯКУЛЬТУРНАГА РАЗВІЦЦЯ ГРАМАДСТВА І ЯГО ПРЫЧЫНЫ З ПУНКТУ ГЛЕДЖАННЯ ТЭАРЭТЫЧНАЙ КУЛЬТУРАЛОГІІ

Тое, што культура развіваецца цыклічна, ці, як пісалася некалі ў нас на Беларусі, па сінусоідзе, сёння можна лічыць ужо агульнапрынятым фактам. Нават у Маскве, дзе гэтая канцэпцыя не прымалася вельмі актыўна, аказаліся выдадзенымі на гэтую тэму дзве вялікія манаграфіі1. Такая марудлівасць з прыняццем гэтае канцэпцыі там толькі цяпер, калі нават у Беларусі рабіліся спробы яе прыняцця адносна развіцця культуры мастацкай, не кажучы ўжо аб дастаткова даўнім і пашыраным яе распаўсюджанні на Захадзе, пачынаючы з Віка і Гегеля і заканвачаючы Шпенглерам, Тойнбі і Сарокіным, тлумачыцца як увогуле нізкім узроўнем тагачаснай філасофскай адукаванасці2, прыдушанай афіцыйнай ідэалогіяй, так і наўмысна адмоўнымі адносінамі да гэтай канцэпцыі менавіта з боку ўлад, якія баяліся, і баяліся справядліва, рэальнай небяпечнасці яе для гэтай ідэалогіі. У плане апошняга тут вельмі цікава тое, што можа здацца на першы погляд нават алагічным парадоксам. З аднаго боку, канцэпцыя аб цыклічнасці працэсу сацыякультурнага развіцця выглядала (і была ў сапраўднасці ў пэўным сэнсе такой!) моцнай філасофскай падтрымкай для вучэння аб развіцці ў кірунку гарманічнага стану грамадства, што з’яўлялася і асноўным ідэйна-палітычным лозунгам савецкай улады з яе ідэаламі камуністычнай гармоніі як найвышэйшага ўзроўню сацыяльнага развіцця. З боку ж другога, яна выразна паказвала, што савецкае грамадства з яго, здавалася б, такой магутнай сістэмай “развітога сацыялізму” пачынала ўжо тады неадступна хіліцца да свайго ўпадку з канечным распадам у канцы.3 У гэтым, аднак, заключалася не какетлівая са сваёй лагічнай алагічнасцю парадаксальнасць, а вядомая ўсёй філасофіі яшчэ да Гегеля і так зневажаная невукамі-рэфарматарамі сёння дыялектычая логіка. Логіка, вядомая не толькі ў стылі сталінскага “Краткого курса истории КПСС”, або ленінскіх больш-менш здавальняючых “Философских тетрадей”, але і марксавага (запазычанага ім у Гегеля) тэзіса, што ўсё ў гісторыі сустракаецца двойчы: першы раз як трагічнае, а другі раз – ужо як фарс4.

Гэтая ж логіка ў форме, ачышчанай ад марксізму-ленінізму і падмацаванай сучаснай агульнай тэорыяй сістэм, дапаможа, спадзяемся, прасунуцца тут далей у разуменні канцэпцыі цыклічнага развіцця ў сацыякультурным працэсе і прасунуцца менавіта ў кірунку асноўных прычын цыклічнасці, ці як мы некалі пісалі, сінусаідальнага характару гэтага развіцця. Гэта тым болей неабходна не толькі таму, што сёння гэта амаль што відавочны факт, але і таму, што адносна навукова-эмпірычнага падцверджання гэтай канцэпцыі сабрана ўжо проста гіганцкая колькасць фактычнага матэрыялу. Узяць хоць бы адну толькі знакамітую, выдадзеную нарэшце і ў рускамоўным перакладзе, “Сацыяльную і культурную дынаміку” Піцірыма Сарокіна. Дастаткова вялікі фактычны матэрыял скарыстоўваецца і ў вышэйпамянёных маскоўскіх выданнях. Але ўсё яшчэ з-за існуючага там пакланення перад постмадэрнізмам і характэрнай для яго арыентацыяй на хаос як на апошнюю сёння форму ісціны, чаго не пазбегла нават модная сёння сінэргетыка5, ніякага, як здаецца, пытання аб прычынах азначанай цыклічнасці ў аўтараў гэтых выданняў і не ўзнікала. Ды і самога Сарокіна маскоўскія калегі ўсё яшчэ схільныя несправядліва абвінавачваць у “пустом проповедничестве и разгуле субъективизма”6. Аднак, і ў Сарокіна, нягледзячы на так часта пазначаныя ім пытанні “чаму?” і “як?”, здавальняючага нас сёння адказу на гэтае пытанне, акрамя спасылак на таямнічыя “першыя прынцыпы” ў выглядзе “іманентнага самарэгулявання сацыякультурнага працэса”,7 мы не знойдзем. Апроч таго, тое, што ён пастаянна карыстаецца для азначэння фаз гэтага цыклічнага працэсу тэрмінам “флуктуацыі”, узятым, і ўзятым зусім не выпадкова, з тэорыі верагоднасці, якая мэтай свайго вывучэння якраз і мае азначаную выпадковасць, -- усё гэта можна тлумачыць і як выраз пэўнага яго сумнення, што першыя прынцыпы гэтыя ўвогуле не маюць характару нейкай законамернасці, у чым ён часам і сам прызнаецца. Неабходна таксама адразу ж папярэдзіць чытача, што рухацца пры дадзеным аналізе мы будзем, так бы мовіць, не знізу ўверх, ад асабліва-адзінкавага да агульнага, паводле так упадабанага і Шпенглерам, і Тойнбі, і Сарокіным эмпірычнага метаду, а, наадварот, зверху ўніз, у адпаведнасці з традыцыйна гегелеўскай і сучаснай тэарэтыка-сістэмнай даследчай методыкай, называнай звычайна дэдукцыяй8. Такая ж методыка, як вядома, ужываецца і ў тэарэтычнай культуралогіі.

  1   2   3   4


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка