Садзiмся на наш чароўны цягнiчок i ўперад. Шчаслiвага шляху!




Дата канвертавання01.05.2016
Памер52.23 Kb.

Выхавацель:

Бачыце, сябры якая цiкавая вулiца. Колькi карыснага вы даведалiся, падарожнiчаючы па ёй. А зараз нас чакае новае падарожжа з прыпынкамi на станцыях.

Садзiмся на наш чароўны цягнiчок i ўперад. Шчаслiвага шляху!


Хлопчык-цягнiчок:

Загудзеў цягнiчок

I застукаў каблучок.

Чох-чох, чу-чу

Я далёка ўкачу.

Выхавацель:

–Стоп, цягнiк! Прыпынак «Распраналка»! Стаянка 5 хвiлiн. Не затрымлiвайцеся! Ой! А што гэта за енк? Сцiшымся. Паслухаем. Што мы бачым?!

/Адказ/
–Правiльна. Гэта плача кiнуты абутак i нязграбна павешаная вопратка. А побач усмiхаецца прыгожы пiнжак. Дзеткi, як вы думаеце, чаго плача вопратка?

/Адказ/
–А чаму яна такая? Што можна сказаць пра хлопчыка-гаспадара гэтага адзення?

/Адказ/
–Давайце падкажам хлопчыку, што патрэбна зрабiць, каб адзенне не плакала.


Дзяўчынка:

Каб выгляд мець заўсёды свежы,

Не крыўдзi ўласнае адзежы.

Не любяць куртка i пiнжак

Каб iх шпурлялi абы як.

Калi скiдаць усё да кучы,

Адзежа стане як анучы
Хлопчык:

Трымай у парадку абутак уласны

Тады i табе ён паслужыць як след,

I ногi твае абаронiць ад бед.


Выхавацель:

–Усе распранулiся? Тады ўвага. Цягнiк адпраўляецца! Наступная станцыя «Умывалка».


Хлопчык-цягнiчок:

Загудзеў цягнiчок

I застукаў каблучок.

Чох-чох, чу-чу

Я далёка ўкачу.
Выхавацель:

–Станцыя «Умывалка». Стоп машына!

/Выхавацель апранае нагрудны малюнак-маску Мыйдадзiра./

–Як я рад, што вы не прамахнулi самай значнай у жыццi станцыi «Умывалка». А цi ведаеце хто я?

/Адказ/

–Так.


Я – вялiкi ўмывальнiк

Я – вядомы Майдадзiр,

Умывальнiкаў начальнiк

I мачалак камандзiр!

Закашам рукаўцы, бяром мыльца i пад вадзiцу.
Дзяўчынка:

Эх, як весела бруiцца

Льецца, булькае вадзiца.

З мылам мы пад кранам мыем

Рукi, вушы, твар i шыю.

Усе разам:

Чыста мыцца – наша ўмова,

Той, хто чысты, – той здаровы.


Дзяўчынка:

–А я ведаю чароўныя словы для вадзiцы:

Вадзiца, вадзiца,

Памый ты мой тварык,

Каб вочкi блiшчэлi,

Каб шчочкi краснелi,

Каб смяяўся раток,

Каб кусаўся зубок.


Хлопчык:

–А я ведаю як мыюцца коцiкi:

Лапкай мяккай без вады

Умываюцца каты.

Мыюць вушы i насы,

I на спiнцы валасы.

Дзяўчынка:

–I сапраўды.

Коцiк прачынаецца – лапкамi ўмываецца.

Кветка прачынаецца – росамi ўмываецца.

Ну а мы з сястрычкаю мыемся вадзiчкаю.

Выхавацель-Мыйдадзiр:

–Вось што вам скажу я дзеткi

I скажу адкрыта:

Умывайцеся штодзённа,

Не люблю няўмытых.

Умывайцеся пад кранам,

Чыстаю вадзiцай.

Сам прыеду i праверу,

Як хто будзе мыцца.

Мыйце твар i рукi чыста,

Хлопцы i дзяўчынкi!

Не памыеце – скажу вам:

–Вы не дзецi – свiнкi.


Дзяўчынка:

–Няхяй жыве мыла духмянае.

I ручнiкi iльняныя,

I грэбнi густыя,

I шчоткi зубныя!

Дык будзем жа мыцца, купацца,

Усюды няхай пагалоска iдзе:

–Вечная слава вадзе!


Выхавацель:

–Малайцы! Выцiраемся i прычэсваемся. Давайце скажам чароўныя словы нашым валосiкам, каб прыгожымi раслi.


Дзяўчынка:

Расцi каса да пояса,

Не выпусцi нi валаска.

Расцi коска да пят –

Усе валоскi ў рад.

Расцi, каса, не путайся,

Маму, дачушка, слухайся.

Выхавацель:

–Паправiлi свае кашулькi, сукеначкi i рушым да наступнай станцыi.
Хлопчык-цягнiчок:

Загудзеў цягнiчок

I застукаў каблучок.

Чох-чох, чу-чу

Я далёка ўкачу.
Выхав. Станцыя “Харчавалка”! Стоп! Канечная станцыя!

Тут мы сустрэнемся з хлопчыкам Саукам i цiкавымi парадамi, якiмi патрэбна карыстацца у час яды.


Iнсцэнiроука верша Эдзi Агняцвет “Саука за сталом”
Ляжаць ля талеркi вiдэлец i нож.

Дзве чыстыя лыжкi ляжаць, iх не буду чапаць.

Яны ж не чапаюць мяне i маучаць.

З талеркi ен сербае крупнiк – ой-ой!

Кавалачак мяса хапае рукой.

Ен пальцамi ловiць у шклянцы кампот.

Абрусам ен выцер i шчокi i рот.
Вiдэлец не уцерпеу:


  • За цэлы мой век мне трапiуся першы такi чалавек!

  • Ускочыла лыжка i ну рагатаць:

  • Хi-хi, ха-ха-ха, ен дурненькi, вiдаць!

Саскочылi разам яны са стала- нiякая сiла спынiць не магла.

Вiдэлец i лыжка, i нож- ля дзвярэй.

Збянтэжаны Саука:


  • Чакайце, э-гей!

Усе уцякаюць, вяртацца не хочуць.

-Хi-хi, ха-ха-хаi –толькi лыжкi рагочуць.


/ Лыжка, нож, вiдэлец, лыжачка цягнуцца за нiткi /
Выхав.

-Дзеткi, давайце вернем лыжкi, а для гэтага трэба успомнiць правiла яды. Адначасова выпрауляюцца памылкi, дапушчаныя Саукам.


Правiлы:

  1. За стол садзiся з чыстымi рукамi, прычэсаным, у акуратнай вопратцы.

  2. Трымай лыжку у правай руцэ.

  3. Калi карыстаешся вiдэльцам i нажом, трымай вiдэлец у левай руцэ, а нож у правай.

  4. Старанна перажоувай ежу, рот пры гэтым павiнен быць закрыты.

  5. Ежу бяры патрошку, еш бясшумна.

  6. Выцiрай губы сурвэткай.

  7. За сталом сядзi прама, не кладзi локцi на стол.

  8. Устаючы з-за стала, падзякуй, цiха пастау на месца стул.

Дзяуч.


За сталом удвух сядзiм

Мы з ахвотаю ядзiм.

Нам зауседы усе па густу:

Каша, бульба i капуста.



  • Я не буду не хачу я… -

Слоу такiх ты не пачуеш.

За сталом у нас заужды

Цiшыня падчас яды.

Хлопч.


Наша лыжачка працуе,

Каля мiсачкi танцуе

У яе адна з турбот:

Носiць, носiць кашу у рот.



  • Ешце на здароуе, як вярнуся зноу я.

Дзяуч.


Не расказвала Аленка

Ела суп цi ела кашу.

Лепш за усе яее сукенка

Нам пра усе сама раскажа.


Дзяжурныя:

-Усе гатова. Сядайце, калi ласка, за стол.

Мама всех к столу зовет:

Пса Арапку, кошку-царапку, курочку-рябку.

Никому отказа нет, подан каждому обед:

Собачке- в миске, в блюдечке -киске, курочке-несушке-пшена в черепушке,

А Машеньке в тарелке в глубокой, не в мелкой.
Прыемнага смаку.
Пасля яды кажуць “дзякуй”, ставяць на месца стул, iдуць паласкаць рот.
Хлопч.

Каб не зналi зубы згубы,



Трэба добра чысцiць зубы.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка