Сацыяльнае канструяванне рэальнасці ў беларускім афіцыйным дыскурсе




старонка4/5
Дата канвертавання14.03.2016
Памер0.85 Mb.
1   2   3   4   5

Першы за час прэзідэнцтва Лукашэнкі рэферэндум 14 траўня 1995г. (як зрэшты і два наступныя плебісцыты) выступае сімптомам інстытуцыянальных памкненняў дзяржавы. Рэфэрэндум як беспасярэдні дыялог прэзідэнта з народам становіцца асобнай інстытуцыяй, якая выражае прынцыпы народаўладдзя ў Беларусі і адначасова легітыміруе дзейны інстытуцыянальны парадак. Паказальны ў гэтым сэнсе каментарый, які ад імя рэдакцыі “СБ” падаецца на першай старонцы непасрэдна перад днём рэферэндума: “Логично, что именно народ должен высказать свое мнение по важным вопросам, составляющим фундаментальные основы бытия. Никто не вправе лишать каждого отдельного человека иметь свою точку зрения, никто не вправе говорить “от имени” и “по поручению” [СБ, 1995, 11 траўня]. Іншымі словамі, ад пачатку ў афіцыйным дыскурсе адмаўляецца магчымасць існавання рэальных прадстаўнічых інстытуцый як пасярэднікаў паміж індывідамі і дзяржавай, уласцівых дэмакратычнаму грамадству. Прэзідэнцкая групоўка свядома і няўхільна ідзе на радыкальны, наўпроставы дыялог з безасабовым насельніцтвам, выштурхаючы ідэнтыфікаваных апанентаў на перыферыю.

Характар асвятлення травеньскага рэферэндума на старонках “СБ” выразна сведчыць, што яго галоўнай мэтай было ўзмацненне прэзідэнцкай групоўкі і асабіста Лукашэнкі за кошт атрымання народнага дазволу на парушэнне прынцыпа раздзялення ўладаў1.

Актывізацыя тэматыкі рэферэндума ў накірунку да маргіналізацыі альтэрнатыўных цэнтраў палітычнай актыўнасці прыпадае на апошнія паўтары месяцы перад днём яго правядзення. У артыкуле “Не хочу, чтобы думали и решали за меня!” чытач газеты крытыкуе выступ дэпутата Вярхоўнага Савета Дзмітрыя Булахава, які прапанаваў пытанне пра дзвюхмоўе і прадастаўленне магчымасці прэзідэнту распускаць парламент не выносіць на разгляд рэферэндума: “Итак, нам не рекомендуют заявлять о своих правах на референдум. На кого же надеяться? На президента! В этой связи следует сказать, что его предложение в возможности роспуска нелегитимного или грубо нарушившего конституцию парламента как одного из вопросов референдума является, с моей точки зрения, вполне своевременным и нужным” [СБ, 1995, 4 красавіка].

Наступ на парламент як рэальнага палітычнага канкурэнта прэзідэнта працягваецца ўключна да даты выбараў. Перадвыбарчую кампанію па выбарах у Вярхоўны Савет (рэферэндум і выбары ў Вярхоўны Савет XIII склікання адбываліся ў адзін дзень) “СБ” падае часта ў іранічным стылі, тым самым дыскрэдытуючы ў вачах электарата будучых дэпутатаў як сур’ёзных палітыкаў. У гэтым сэнсе, да прыкладу, назва артыкула “Вместо подготовки к весеннему севу местная номенклатура сбивается в предвыборные стаи. Работа подождет...” [СБ, 1995, 6 красавіка] гаворыць сама за сябе.

Праўда, трэба адзначыць, што ў гэты перыяд “СБ” дастаткова нейтральна ставіцца да дзейных дэпутатаў, і нават сітуацыю са знакамітай галадоўкай дэпутатаў, пратэстуючых супраць правядзення рэферэндума, і іх гвалтоўным выгнаннем з будынка парламента газета падае, не займаючы ніводзін з канфліктуючых бакоў. Артыкул “Голодовка: жест отчаяния или рекламный трюк” на першай старонцы не столькі ацэньвае дзеянні дэпутатаў, колькі падае ў выгодным святле Аляксандра Лукашэнку. На сесіі Вярхоўнага Савета 11 красавіка толькі адно з чатырох пытанняў, якія прапанаваў прэзідэнт, набрала неабходную колькасць галасоў для вынясення на рэферэндум – пра эканамічную інтэграцыю з Расіяй. Астатнія тры прапановы Лукашэнкі павіслі ў паветры ў сувязі з адсутнасцю адпаведных парламенцкіх працэдур. Тады Лукашэнка “произнес примерно следующее: “Вы назначили дату референдума? Спасибо. Все остальное сделает сам президент”. И добавил: вопросы референдума вносились им комплексно, а значит, дальнейшее голосование бессмысленно. Он заявил, что более не пойдет ни на какие уступки и, ежели Верховный Совет в нарушение конституции не найдет в себе мужества принять постановление, президент приостановит его работу. Депутаты, сказал в заключение Александр Лукашенко, утеряли последний шанс сделать то, чего хочет народ...” [СБ, 1995, 12 красавіка].

Такім чынам, ужо ў 1995г. выразна акрэслілася тэндэнцыя Лукашэнкі на манапольнае валоданне дэфініцыяй сацыяльнай рэальнасці і адпаведна на выдаленне ўсіх больш-менш сур’ёзных актараў з публічнай сферы. Зноў такі, заўважым, “СБ” спрабуе трымаць дыстанцыю ў гэтых “разборках”, і нават Лукашэнка падаецца ў імпліцытна іранічным рэчышчы. У артыкуле “Оппозиция добилась своей цели. Скандал состоялся” крытыкуюцца парламентарыі – “идущие напролом депутаты, необъяснимые звонки о минах, милиция [...] все это – злая карикатура на настоящий парламентаризм”, але ў той ж час двухсэнсоўна падаецца роля Лукашэнкі ў канфліктнай сітуацыі: “По сообщению президента, депутаты, когда им предложили покинуть помещение, достали ножи, бритвы и заявили: порежем себя, но и вам достанется” [СБ, 1995, 13 красавіка].

За два тыдні да рэферэндума і выбараў “СБ” адводзіць цэлую старонку, дзе публікуе цалкам спіс дэпутатаў і вынікі галасавання кожнага па ратыфікацыі пытанняў рэферэндума (артыкул "Верховный совет: слова и дела. Задумайтесь, люди !", [СБ, 1995, 29 красавіка]). Тут насамрэч не зусім зразумелы мэсідж гэтага матэрыялу – ці ён быў закліканы актуалізаваць тэматыку рэферэндума, ці дыскрэдытаваць дэпутатаў.

Акрамя пералічаных артыкулаў, “СБ” практычна больш не надавала ўвагі перадвыбарчай кампаніі, што сведчыць пра маргіналізацыю тэмы выбараў у Парламент і свядомае зніжэнне палітычнага статусу будучых дэпутатаў. Не прыходзіцца здзіўляцца, калі вынікі 14 траўня 1995г. выліваюцца ў наступны дыхатамічны загаловак: “Голосование по выборам в Верховный Совет показало апатию избирателей - 28 мая предстоит второй тур. Референдум: выбор сделан. Народ поддержал президента” [СБ, 1995, 16 траўня].

Па сутнасці, у выпадку з Вярхоўным Саветам быў выкарыстаны механізм негатыўнай легітымацыі, які Бергер і Лукман называюць анігіляцыяй [Бергер і Лукман, с.187]. Парламент, відавочна, уяўляў сабой дэвіянтны феномен у рамках прэзідэнцкай сістэмы каардынат, прадукуючы і публічна транслюючы самастойныя інтэрпрэтацыі сацыяльнага свету. Прэзідэнцкая інстытуцыя надала “абраннікам народа” адмоўны анталагічны статус, што ўрэшце рэшт выключыла іх як структуру рэальнага прадстаўніцтва інтарэсаў з сацыяльнай гульні1.

У перыяд перад рэферэндумам яскрава акрэслілася тэндэнцыя дамінавання ў афіцыйным дыскурсе асобы прэзідэнта як адзінай легітымнай крыніцы дзяржавабудавання. На працягу апошняга выбарчага месяца 1995г. з’явілася некалькі вялікіх артыкулаў (у тым ліку – прамовы Лукашэнкі), якія фактычна ўяўляюць сабой праграмныя вектары афіцыйнага дыскурса.

Артыкул “Гражданский мир в Беларуси. Стоит ли подвергать сомнению его прочность?” пад аўтарствам дарадцы прэзідэнта Сяргея Посахава прадстаўляе чытачам беларускую мадэль сацыяльна-эканамічнага развіцця. Калі хтосьці ўпэўнены, што афіцыйны дыскурс здольны на нечаканыя змены, матэрыял Посахава за 1995г. сведчыць – улада праводзіць паслядоўную дыскурсіўную палітыку, у тым ліку дзяржавабудаўніцтва.

Дарадца прэзідэнта перадусім звяртаецца да “святарнай каровы” ўладнага дыскурса – канцэпту стабільнасці, хаця сам жа супярэчыць сабе, апісваючы тагачасныя сацыяльна-эканамічныя варункі: “Да, до сих пор у нас сохраняется политическая и социальная стабильность. Но это вовсе не значит, что нет "горючего материала" для возможного гражданского конфликта, особенно теперь, когда все давно на пределе, когда цены неудержимо растут и людям приходится выдерживать крайнее материальное напряжение. Есть и политические экстремисты, готовые погреть руки на трудностях, есть негативное влияние извне” [СБ, 1995, 11 красавіка]. Для афіцыйнага дыскурса, такім чынам, ад самага пачатку асноўнай канстантай становіцца дысцыпліна і стабільнасць палітычнай сістэмы, дзеля чаго не шкадуюцца ні палітычныя апаненты, ні іншыя рэсурсы.

Паказальная ў гэтым сэнсе рэмарка тагачаснага намесніка кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Міхаіла Сазонава датычна матывацыі змены дзяржаўнай сімволікі. На пытанне карэспандэнта “СБ”, на чым грунтуецца вынясенне адзначанага пункта на рэферэндум, Сазонаў адказвае: “Постановка проблемы об изменении символики основывается на позиции немалого числа членов нашего общества – граждан старшего поколения, ветеранов, не приемлющих нынешнюю символику. Это будоражит республику, вызывает социальное напряжение”. Далей журналіст заўважае, што змена сімволікі абыйдзецца ў вялікія грошы – каля аднаго мільярда рублёў (на травень 1995г. гэтая лічба складала прыкладна 100 тысяч даляраў пры сярэднім заробку 33,2 даляры). Адказ Сазонава адназначны: “Президент считает: для стабильности и спокойствия в обществе поставить такой вопрос и узнать мнение большинства народа – целесообразно” [СБ, 1995, 12 траўня].

Вяртаючыся да выступу Посахава, трэба адзначыць яго паслядоўнасць у персаніфікацыі афіцыйнага дыскурса. Ён заўважае, што ў Беларусі “сегодня нет достаточно авторитетной партии или политического движения, которые могли бы взять на себя полную ответственность за незыблемость гражданского мира”. Таму гэтая місія непазбежна кладзецца на плечы дзяржаўнай улады, а па сутнасці, прэзідэнта, які “только в самых принципиальных чертах сформулировал белорусскую модель социально-экономического развитии, оставив, безусловно, важные частности на рассмотрение общественных сил, заключающих пакт о гражданском согласии” [СБ, 1995, 11 красавіка].

Як бачым, “беларуская мадэль” акрэсліваецца “только в самых принципиальных чертах”, пры чым непасрэдна самім прэзідэнтам. Дыскурсіўная абалонка прыдатная для напаўнення разнастайным начыннем, але права на валоданне гэтай абалонкай вызначана жорстка – “всегда останутся волки, которые будут точить зубы на коз, и козы, которые будут тянуться только к капусте. Эти части общественной среды вполне могут оставаться за бортом согласия, на положении хронических оппозиционеров. Задача сил гражданского согласия и его демократических институтов и будет заключаться в том, чтобы не позволить этим силам играть некую доминирующую роль” [СБ, 1995, 11 красавіка].

Такім чынам, цягам першага года пасля з’яўлення інстытуцыі прэзідэнцтва яе ўмацаванне адбывалася ў тым ліку за кошт дыскрэдытацыі альтэрнатыўных дэфініцый сацыяльнага свету, якія ў беларускай сітуацыі прадстаўлялі нацыянальна-дэмакратычныя сілы і частка наменклатурнага істэблішменту. У выніку ўсе яны апынуліся ў становішчы “хранічных апазіцыянераў” (і гэта азначэнне ўлада дала сваім апанентам, а значыць аб’ектывавала праз мову, ужо на самым пачатку, хаця ў той час яшчэ толькі адбывалася пераразмеркаванне палітычнай вагі!) – а значыць, тых, хто не падтрымаў курс прэзідэнта.

Лукашэнка з першага дня свайго кіравання адкрыта пазіцыянаваў сябе адзіным захавальнікам стабільнасці ў грамадстве. На пытанне журналіста “Независимой газеты” пра гарантыю таго, што грамадскія здабыткі краіны праз некалькі гадоў не падзеляць паміж сабой наменклатура і мафія, Лукашэнка адказвае: “гарантия в том человеке, который сейчас сидит перед вами” [СБ, 1995, 19 красавіка]. Наступная цытата Лукашэнкі выкрывае ягоныя патэрналісцкія памкненні, жаданне быць адзіным выразнікам інтарэсаў народа. Толькі сам-насам з народам – то бок праз рэферэндум, без палітычных пасярэднікаў – Лукашэнка можа атрымаць “праўдзівую” інфармацыю: “Для меня мнение народа было и остается основополагающим фактором в строительстве нашего государства. Референдум – главная форма совета с народом. Его итоги позволят мне и в дальнейшем проводить честную, открытую политику, отвечающую жизненным интересам всего нашего общества” [СБ, 1995, 11 траўня].

Наўпроставы зварот Лукашэнкі да народа візуалізуецца на старонках “СБ” за дзень да дня рэферэндума, калі на перадавіцы змяшчаецца вялікі фотаздымак прэзідэнта з наступным подпісам – “Президент просит народ зачеркнуть слово "супраць"” [СБ, 1995, 13 траўня].

Напэўна, невыпадкова, што паралельна з персаніфікацыяй афіцыйнага дыскурса ідзе ўмацаванне сілавых структур. “СБ” ненавязліва паказвае гэта ў адпаведных тэматычных матэрыялах: артыкул “Не проползти змеей беде под чутким человечьим взглядом. Ее войска из МВД прибьют к земле тугим прикладом!”, [СБ, 1995, 8 красавіка]; артыкул “Каждый сотрудник КГБ мечтает видеть свою страну богатой и демократической”, [СБ, 1995, 4 траўня].

Таксама нельга не заўважыць напрамак афіцыйнага дыскурса на прыніжэнне значнасці любых іншых партыкулярных сацыяльных дэфініцый, якія трансляваліся ў тым ліку праз палітычную актыўнасць шэраговых грамадзян. У 1995г. “СБ” яшчэ размяшчае рэпартажы і фотаздымкі з пратэстных мітынгаў, але суправаджае іх саркастычнымі заўвагамі. У артыкуле “Снова апрель? Да, но не будем нервничать” газета каментуе фотаздымак, на якім міліцыянт замахваецца на жанчыну: “Знаете ли вы, что во многих колхозах нет, по существу, горючего для посевной, что нечем кормить скот, что катастрофическое положение с удобрениями?.. что, во всем этом виноват боец ОМОНа? Что, разве эта женщина с искаженным от ярости лицом не понимает, что на Площади Независимости не собирают урожай, а можно лишь посеять зерна ненависти?” [СБ, 1995, 14 красавіка].

Калі рэферэндум 1995г. стаў санкцыяй на павелічэнне аўтарытарнай улады прэзідэнта, то наступны рэферэндум канчаткова ўмацаваў прэзідэнцкую інстытуцыю, а менавіта Адміністрацыю прэзідэнта і асабіста прэзідэнта ў якасці адзінай легітымнай крыніцы ўлады ў краіне.

У лістападзе 1996г. Аляксандр Лукашэнка і яго каманда звярнуліся да чарговага рэферэндума, на гэты раз па пытанні новай Канстытуцыі, якая прадугледжвала канцэнтрацыю ўсёй улады ў руках прэзідэнта і пераўтварэнне Вярхоўнага Савета, Канстытуцыйнага Суда і мясцовых органаў улады ў выключна фармальныя інстытуты, што не маюць рэальнай улады.

Гэты перыяд нас цікавіць перадусім узнікненнем у афіцыйным дыскурсе новага механізма легітымацыі – наўпроставай размовы з “народам”, што аформілася ў асобны інстытут – так званы Усебеларускі народны сход.

Рэферэндум 1996г. стаўся ключавой падзеяй, пасля якой інстытуцыя прэзідэнцтва па статусу і паўнамоцтвам была ўжо больш недасягальнай для іншых актараў палітычнага поля. Разумеючы лёсавызначальнасць моманту, атачэнне Лукашэнкі сканструявала такую “форму прамой дэмакратыі”, як народны сход. Цягам двух дзён (19-20 кастрычніка 1996г.) “шло совещание народа и Президента” [СБ, 1996, 22 кастрычніка].

20 кастрычніка 1996г. “СБ” цалкам аддае свае старонкі пад даклад Лукашэнкі на Усебеларускім сходзе, што сведчыць пра высокія стаўкі ў дадзенай гульні сацыяльных інтэракцый. Сама назва даклада – “Только народ вправе решать свою судьбу” – выразна ілюструе імкненне Лукашэнкі быць непасрэдным выразнікам народных інтарэсаў і дае празрысты намёк на выдаленне з гульні іншых палітычных суб’ектаў. Звяртаючыся да ўдзельнікаў сходу, Лукашэнка выкарыстоўвае эмацыйна афарбаваную мову, не асцерагаецца наўпроставай дыскрэдытацыі палітычных апанентаў, выкарыстоўвае апрабаваныя раней прыёмы атаясамлення прэзідэнта і народа: “В эти дни решается судьба не Президента, не института президентства, а судьба всего белорусского народа, будущее наших детей и внуков…Конституционные судьи, избранные не всенародно, а только Верховным Советом, имеют большие прерогативы, чем глава государства. Практически по каждому частному поводу они создают беспрецедентную юридическую ситуацию, угрожая отрешением от власти Президенту, избранному всем народом” [СБ, 1996, 20 кастрычніка].

Лукашэнка ідзе на рызыкоўны крок, ад якога патыхае істэрычнасцю старажытных веча, а не сучасных еўрапейскіх форумаў, калі звяртаецца да дэлегатаў з мальбой: “В знак благодарности за мой труд прошу у вас только одного: не бросайте того, кому вы доверили свои судьбы, одного, особенно в это нелегкое время. Встаньте рядом, и мы будем непоколебимы” [СБ, 1996, 20 кастрычніка].

Рэзалюцыя Усебеларускага народнага схода, цалкам сканструяванага прэзідэнцкім атачэннем і пазбаўленага мінімальнай калектыўнай агентнасці (у тэрмінах Чарльза Тэйлара), не здзіўляе сваёй прадказальнасцю: “Руководствуясь Конституцией РБ, которая определяет народ единственным источником государственной власти в стране, мы, участники Всебелорусского народного собрания, представляющие миллионы граждан всех регионов республики, решительно поддерживаем инициативу Президента Республики Беларусь о проведении республиканского референдума и выносимые на него изменения и дополнения в Конституцию РБ” [СБ, 1996, 22 кастрычніка]. У Рэзалюцыі з дапамогай савецкай рыторыкі асуджаюцца Вярхоўны Савет і Канстытуцыйны суд, якія “ствараюць напружанне ў грамадстве” і адмаўляюцца “ад пошуку шляхоў кампрамісу і агульнанацыянальнай згоды”. Пра поўную інсцэніроўку “народнага сходу” і сімуляцыю народаўладдзя сведчыць тая дэталь, што завяршае Рэзалюцыю фраза, якая з’яўлялася слоганам вышэй узгаданага даклада Лукашэнкі – “Только сам народ вправе решить свою судьбу!” Падобна на тое, што аўтарам Рэзалюцыі і спічрайтарам Лукашэнкі з’яўлялася адна і тая ж асоба.

Заключнае слова Лукашэнкі на Усебеларускім народным сходзе выяўляе ягоную відавочную ўпэўненасць у перамозе над палітычнымі апанентамі і перакананасці ў жыццяздольнасці створанай ім жа самім формы “народнай дэмакратыі”: “По количеству и глубине высказанных новых конструктивных идей и предложений наше собрание является уникальным в современной белорусской истории и даст фору многим собраниям профессиональных политиков […] Думаю, оно [собрание] способно стать наиболее точным выразителем мнения народа по важнейшим проблемам общественного развития” [СБ, 1996, 23 кастрычніка].

Прыкладна ў гэты ж час пачынае развівацца і іншы механізм легітымацыі ўлады – стварэнне так званых прадзяржаўных арганізацый, якія імітуюць наяўнасць грамадзянскай супольнасці ў Беларусі, а насамрэч закліканы забяспечыць падтрымку прэзідэнцкай вертыкалі сярод розных слаёў насельніцтва – моладзі, жанчын, ветэранаў і інш. У чэрвені 1996г. на сустрэчы з рознымі моладзевымі арганізацыямі, якія паўсталі ў незалежнай Беларусі, Лукашэнка між іншым заўважае: “Все проблемы молодежных организаций – от разобщенности, – заметил Президент и призвал создать конфедерацию молодежных организаций Республики Беларусь” [СБ, 1996, 18 чэрвеня]. Ад таго часу пачынае сваю гісторыю прапрэзідэнцкая моладзевая арганізацыя, якая, у 2002г., паглынуўшы юрыдычна і маёмасна спадкаемцаў камсамола – Беларускі саюз моладзі1, стала называцца Беларускі патрыятычны саюз моладзі.

Такім чынам, аналіз афіцыйных інстытуцыянальных намаганняў на матэрыяле “СБ” дазваляе зрабіць выснову, што прынцыпова сённяшні інстытуцыянальны парадак быў сфармаваны і юрыдычна замацаваны ў першыя два гады кіравання Лукашэнкі – 1994-1996гг. Трэба аддаць належнае афіцыйнаму дыскурсу, які ад пачатку ўзяў паслядоўны курс на манапольнае валоданне дэфініцыяй беларускага сацыяльнага свету і стварыў, па сутнасці, прынцыповую рамку, у межах якой у далейшым развіваліся пераважна толькі адмысловыя механізмы канцэптуальнай машынерыі (легітымацыі).

На мове паліталогіі тэарэтыкі фармулююць вышэйназваныя сацыяльныя працэсы як этапы ў развіцці сістэмы дзяржаўнага кіравання Рэспублікі Беларусь. Так, на думку Ніны Антановіч, пасля першага “парламенцкага” перыяда (1991-1994гг.) у палітычнай гісторыі незалежнай Беларусі, часу разбурэння савецкай сістэмы, набыцця дзяржаўнага суверэнітэта, арганізацыйнага афармлення інтарэсаў і станаўлення фрагментаванай шматпартыйнасці, прыйшоў этап парламенцка-прэзідэнцкай сістэмы кіравання (1994-1996гг.), які скончыўся напрыканцы 1996г. складваннем “суперпрэзідэнцкай сістэмы”1 – “пераўтварэння выканаўчай улады ў дамінуючую галіну пад прыкрыццём рыторыкі пра фармаванне цэнтру эфектыўнага палітычнага кіраўніцтва” [2, с.129].

Нас у першую чаргу цікавяць не столькі паліталагічныя дэфініцыі (што між іншым цікава было б прааналізаваць у паняццях седыментацыі ведаў і сацыяльнага канструктывізму), колькі прычыны інстытуцыянальнай устойлівасці беларускага афіцыйнага дыскурса. Апошнія 15 год існавання дзейнай улады засведчылі, што фактарам поспеху з’яўляюцца не толькі і не столькі функцыі кантролю.

Перадусім тут варта ўзгадаць заўвагу Бергера і Лукмана пра тэндэнцыю аднойчы створаных інстытуцый захоўвацца, хаця інстытуцыяналізацыя і не з’яўляецца незваротным працэсам. Інстытуцыі паўстаюць перад індывідамі ў якасці неаспрэчных гістарычных і аб’ектыўных фактычнасцей, паколькі праз іх сацыяльны свет адзначаецца аб’ектыўнасцю ў чалавечым успрыманні. Астатнія прычыны мы паспрабуем акрэсліць, разважаючы пра спосабы легітымацыі ўлады.

Далейшы аналіз “СБ” (пасля 1996 да першай паловы 2009гг.) дэманструе, што ў наступныя гады прынцыпова новых зрухаў у інстытуцыяналізацыі рэжыму не адбывалася, а пачалася праца па легітымацыі ўжо дзейнага інстытуцыянальнага парадку на розных узроўнях: ад стварэння новых інстытуцый і экспліцытных дактрын (“ідэалогія”) да апелявання да датэарэтычных ведаў грамадзян.


2.2. Спосабы легітымацыі афіцыйнага інстытуцыянальнага парадку
За першыя два гады пасля прэзідэнцкіх выбараў каманда Лукашэнкі стварыла дастаткова стабільны інстытуцыянальны парадак, у якім кожная індывідуальная біяграфія і калектыўная гісторыя мусілі знайсці сваё значэнне. Інстытут прэзідэнцтва апынуўся гнуткай і ёмістай структурай, якая магла надалей прадукаваць новы кантэнт і селектыўна ўспрымаць неабходныя для сябе кан’юнктурныя значэнні, не асцерагаючыся пры гэтым за сваю ўстойлівасць.

Існаванне інстытуцыянальнага парадку ў часе прадугледжвае перадачу інстытуцыянальных значэнняў наступным пакаленням (то бок з інтэрналізацыяй іх у працэсе сацыялізацыі), калі аб’ектывацыя набывае канчатковую завершанасць. Працэс перадачы гэтых значэнняў, згодна сацыяльным канструктывістам, улучае працэдуры кантролю і легітымацыі, якія ўласцівыя “самім інстытутам і рэалізуюцца адпаведным персаналам” [3, с.119]. Паспрабуем вылучыць узроўні легітымацыі, на якіх падтрымліваецца інстытуцыянальны парадак, сканструяваны прэзідэнцкай групоўкай.


2.2.1. Рэінтэрпрэтацыя савецкага мінулага як апеляванне

да штодзённых ведаў


Легітымацыя пачынаецца тады, калі пачынае транслявацца сістэма лінгвістычных аб’ектывацый. Для інстытуцыянальнага парадку датэарэтычны ўзровень мае першаступеннае значэнне. Формулы датэарэтычнага ўзроўню ў сацыяльнай імажынерыі беларусаў – “тое, што ведае кожны”, “так ужо зроблены рэчы” – афіцыйны дыскурс, на наш погляд, удала задзейнічаў, калі звярнуўся да савецкага мінулага і свядома выкарыстаў працэс, які Чарльз Тэйлар называе рэтраспектыўная рэінтэрпрэтацыя. Гэта звязана з сацыяльнай імажынерыяй, калі новыя веды/практыкі не проста замяшчаюць папярэднія, а адбываецца пераасэнсаванне ключавых каштоўнасцей старой традыцыі. Адпаведна новае разглядаецца не як разрыў, а рэінтэрпрэтацыя, таму інавацыі небалюча і арганічна ўкараняюцца ў жыццё і інстытуцыянальны парадак.

Палітычная культура беларускага афіцыйнага дыскурса, відавочна, улічвае сацыяльную імажынерыю “савецкага ўзору” – нядаўняга мінулага беларусаў. На “савецкасць” афіцыйнага дыскурса звяртаюць увагу многія даследчыкі. У прыватнасці, гісторык з Гамбургскага універсітэта Імке Гансен заўважае моцнае падабенства мовы дзяржаўных інстытуцый з публічнай мовай у СССР. Кожная важная афіцыйная заява поўніцца аптымізмам, а таксама напамінамі пра “пагрозы” і “ворагаў” Беларусі. [5].

У афіцыйным дыскурсе пераемнасць з ранейшай савецкай сістэмай забяспечылася імітацыяй народаўладдзя – выбарамі ў мясцовыя Саветы народных дэпутатаў, рэферэндумамі і Усебеларускімі народнымі сходамі, цалкам дэкаратыўнымі ў палітычных адносінах. Нацыянальны Сход Рэспублікі Беларусь фармальна выступае спадкаемцам Вярхоўнага Савета і найвышэйшым заканадаўчым органам.

Блізкі да дзяржаўных колаў аналітык Юры Шаўцоў, разважаючы з нагоды правядзення Трэцяга Ўсебеларускага схода (сакавік 2006г.), наўпрост указвае на падабенства мерапрыемства са з’ездамі партыі ў СССР і рэзюмуе: “РБ – это жизнеспособный “маленький СССР”, в целом лишенный пороков советского общества” [16].

Самае цікавае, што імітацыяй народаўладдзя займаюцца абодва бакі – і дзяржава, і народ. Мэты першай больш-менш празрыстыя – умацаванне ўладных пазіцый ад імя народа, “галоўнай крыніцы ўлады”. Насельніцтва таксама ўключана ў гульню, таму што, па-першае, гэта “правільна” ў тэрмінах манапольнага азначэння рэальнасці, а па-другое, спарадычнае выкананне “грамадзянскага абавязку” вызваляе ад далейшай навязлівай увагі з боку ўлады (іншымі словамі – спрацоўвае прагматычны матыў штодзённага жыцця). Прымяняючы ў падобных сацыяльных інтэракцыях трохузроўневую схему практык, артыкулюючых беларускую сацыяльную імажынерыю, Уладзімір Фурс заўважае, што фонавы кансенсус паўсядзённага жыцця ўключае згоду з аўтарытарнай уладай. Беларусаў нельга назваць “сацыяльнымі ідыётамі”, паколькі яны выкарыстоўваюць “сацыяльную двуаблічнасць – не проста карыслівы разлік, а інстынктыўную “падвойную бухгалтэрыю”: публічныя сацыяльныя ролі выконваюцца з эмацыйнымі інвестыцыямі і, адначасова, з цынічнай дыстанцыяй” [13, с.18].

Ад імя народу замяняючы герб і сцяг на квазісавецкія сімвалы (рэферэндум 1995г.), вызначаючы ў якасці Дня незалежнасці дзень вызвалення Мінску ад нямецкай акупацыі (рэферэндум 1996г.), Лукашэнка прапанаваў свайму электарату сублімацыю вяртання ў савецкія часы і паслядоўна трымаецца гэтай стратэгіі. У сітуацыі “прынцыпова немагчымага звароту да ранейшага сацыялістычнага ладу ён даў электарату сімвалічную замену гэтага вяртання” [2, с.43].

Адметна, што герб “Пагоня” і бел-чырвона-белы сцяг, зацверджаныя ў 1991г. Вярхоўным Саветам у якасці дзяржаўных сімвалаў, на рэферэндуме 1995г. “пацярпелі паразу” менавіта з пазіцыі неадпаведнасці іх савецкаму перыяду ў беларускай гісторыі. Паказальны ў гэтым сэнсе артыкул у “СБ” пад назвай “Эта символика проклята народом”, у якім член-карэспандэнт НАН Беларусі А.Жураўскі выдае наступную інтэнцыю: “Сейчас былые фашистские пособники и их потомки навязчиво пропагандируют проклятые народом символы как национальные реликвии. Но слишком свежа кровоточащая рана и не изгладилась память об издевательствах и зверствах фашистского режима, совершенных с помощью и при непосредственном участии коллаборационистов” [СБ, 1995, 5 траўня].

Адметна, што “СБ” перыядычна вяртаецца да тэмы замены дзяржаўнай сімволікі, прычым часта з патэтыкай, вытрыманай цалкам у духу савецкага хваравітага аптымізму: “Помнится, как волновали последние моменты перед объявлением итогов референдума 1995 года. Если ты – сам, лично – выбрал такой стяг и такой герб, то совпало ли твое желание с общенародным? Совпало! От того, что выбрали государственные символы дружно и убедительно, страна стала сильнее” [СБ, 2002, 15 сакавіка].

У зусім свежым артыкуле журналіст Алег Бухавец вынікі рэферэндума ацэньвае як канкурэнтную барацьбу дзвюх гістарычных рэферэнтных эпох: “вялікакняскай-бэнээраўскай” і “бээсэсэраўскай”. Пры гэтым прычына перамогі “почти советской” дзяржаўнай сімволікі палягае менавіта ў яе прыналежнасці да БССР, якая “хотя и не была независимым, но зато реально функционирующим протогосударством”. І прадказальная аргументацыя, чаму атрыбуты Беларускай народнай рэспублікі не сталі здабыткам “масавай свядомасці”: “…ряд ее [БНР] видных деятелей сыграл впоследствии видную роль в коллаборационизме с гитлеровскими нацистами” [СБ, 2009, 2 чэрвеня].

Рыторыка прэзідэнцкай вертыкалі абапіраецца на комплекс савецкіх міфалагем, што ўкараняліся савецкай ідэалагічнай машынай і функцыянавалі ў свядомасці электарата не проста як тэарэтычная рэфлексія, а на ўзроўні “здаровага розуму”. Такім чынам, сацыяльная імажынерыя, па сутнасці, санкцыянавала створаны Лукашэнкам інстытуцыянальны парадак.


2.2.2. Наратыўныя сродкі легітымацыі афіцыйнага дыскурса
Афіцыйны дыскурс апелюе і да другога ўзроўню легітымацыі, на якім знаходзяцца тэарэтычныя сцвярджэнні ў пачатковай форме і наратыўныя схемы вытлумачэння. На гэтым узроўні звяртае на сябе ўвагу наяўнасць культурных герояў. У беларускай сітуацыі такі герой прысутнічае ад пачатку фармавання прэзідэнцкай інстытуцыі.

Як ужо было паказана вышэй, прэзідэнцкая інстытуцыя не проста ўяўляе сабой манапольную сілу ў сацыяльнай беларускай гульні – існуе канкрэтны гулец Аляксандр Лукашэнка, асоба якога канстытуюе і падтрымлівае дзейны інстытуцыянальны парадак. Пазбавіўшыся палітычных апанентаў, Лукашэнка тым самым стаў адзінаасобным прадстаўніком народных інтарэсаў. Рыторыка прэзідэнта тычыцца не проста выканання абавязкаў кіраўніка краіны, а культава-казачнай ролі ўсенароднага самаахвярнага апекуна: “…хочу еще раз сказать, что у Президента нет другой опоры, кроме вас, кроме народа. У меня нет ни партии, ни денег. Смотрите, какой накат идет на белорусского президента у нас дома и из-за рубежа. Я выдержу любые нападки и давление, лишь бы было хорошо белорусскому народу” [СБ, 1996, 23 кастрычніка].

Нездарма сам Лукашэнка любіць ужываць у якасці самадэфініцыі слова “бацька”, што легітыміруе ягоныя аўтарытарныя дзеянні і адпавядае неразвітаму дамадэрнаму тыпу мыслення шэраговых людзей: “Я обещал людям, что я буду, как они говорят, «батька». А «батька», имейте в виду, не только по головке гладит” [СБ, 2005, 29 снежня], “Меня совсем молодым “бацькай” называть стали, на второй год президентства. Видимо, за политику, которую провожу. Я начал руководить страной, как умел. Вышел из народа, из самой гущи, видел жизнь и реагировал на нее. Кого-то наказывал, и очень жестко, если видел несправедливость, если воруют, если растаскивают страну. Кого-то на руках носил. Ну это, видимо, как хороший бацька, отец в семье – и кнут, но и погладит по голове, если хороший ребенок. Видимо, поэтому народ так и окрестил...” [СБ, 2006, 24 лістапада].

Сімвалічным з’яўляецца той факт, што беларускі пашпарт новага ўзору пад нумарам адзін дастаўся менавіту Лукашэнку [СБ, 1994, 22 ліпеня] як беларускаму культурнаму герою нумар адзін. Не менш сімвалічным падаецца ўвядзенне правіла пісаць слова “прэзідэнт” у сэнсе “кіраўнік дзяржавы” з вялікай літары ў любым кантэксце (новая рэдакцыя “Правiл беларускай арфаграфii i пунктуацыi”, распрацаваная Iнстытутам мовазнаўства Акадэмii навук i Мiнiстэрствам адукацыi і прынятая ў 2008г.). Дарэчы, з прыходам Паўла Якубовіча ў 1995г. на пасаду галоўнага рэдактара “СБ” слова “прэзідэнт” заўжды стала пісацца ў газеце з вялікай літары.

Бадай адзінай катэгорыяй, якая, паводле афіцыйнай версіі, таксама ўваходзіць у беларускі пантэон “герояў” і пры гэтым не складае канкурэнцыю Лукашэнку, з’яўляюцца ветэраны апошняй вайны. Тэма “вялікай айчыннай вайны” і “гераічных перамог над фашызмам” скразной лініяй праходзіць у “СБ” (і не толькі напярэдадні Дня перамогі 9 траўня), што зноў такі перманентна вяртае чытача да савецкага мінулага і прыярытызуе гэты перыяд у беларускай гісторыі. Праўда, ветэраны і былыя партызаны, якіх прэзентуюць як ананімны маральны аўтарытэт, выконваюць хутчэй інструментальную функцыю ў дыскурсе.

Наратыўная рыторыка ўлады выяўляецца таксама ў пастаяннай прысутнасці “ворагаў” прэзідэнта і беларускага народа. Дыскрэдытацыя апанентаў прэзідэнцкай вертыкалі, “так званай апазіцыі”, часам нават даходзіць да надзвычайнай эмацыйнай афарбаванасці і наяўнасці злавесных дэталяў. Так, выступаючы на першым Усебеларускім народным сходзе (1996г.) і прасоўваючы свой праект Канстытуцыі, Лукашэнка адкрыта дэманізуе сваіх канкурэнтаў: “Если мы не внесем изменения в Конституцию, то политические авантюристы будут постоянно держать страну и народ в напряжении, ожидая удобного момента для захвата власти…А удобный случай для них – это ухудшение нашей с вами жизни, рост цен, отсутствие тепла в домах…Наши интересы и интересы этих господ не могут совпасть. Мы с вами хотим работать и жить лучше – им для достижения желанной цели нужно, чтобы в стране были и голод, и холод” [СБ, 1996, 23 кастрычніка].

Цягам усяго кіравання Лукашэнкі ў афіцыйным дыскурсе матыў “унутраных і знешніх ворагаў” з’яўляецца надзвычай папулярным, што апраўдвае хібы прэзідэнцкага кіравання і адначасова падтрымлівае вобраз Лукашэнкі як народнага абаронцы. У якасці ілюстрацыі дастаткова прывесці толькі “крэатыўныя” загалоўкі артыкулаў з “СБ” розных гадоў: “Подавляющее меньшинство? Пора угомониться…” [СБ, 2001, 27 верасня]; “Уже насосались” [СБ, 2001, 29 верасня]; “Еще раз о проворовавшихся” [СБ, 2001, 17 кастрычніка]; “Калифы на час” [СБ, 2001, 25 кастрычніка]; “Что в арсенале идеологических террористов?” [CБ, 2001, 22 лістапада]; “Выходцы из себя” [СБ, 2002, 21 верасня]; “Над пропастью во лжи” [СБ, 2002, 12 верасня]; “На западном направлении без перемен” [СБ, 2004, 13 лютага]; “В оппозицию девушка провожала бойца” [СБ, 2005, 12 студзеня]; “Бойтесь янки, дары приносящих?” [СБ, 2004, 8 кастрычніка]; “Кто такие «друзья народа» и как они воюют против белорусов?” [СБ, 2007, 22 чэрвеня]; “В Беларуси должна сформироваться оппозиция, любящая свой народ – А.Лукашенко” [СБ, 2008, 20 кастрычніка]; “А.Милинкевич назвал белорусских оппозиционеров маргиналами” [СБ, 2009, 2 сакавіка] і інш.

Выкарыстанне наратыўных сродкаў для легітымацыі інстытуцыянальнага парадку можа выступаць пэўным сімптомам. Прынамсі, наколькі мы разумеем думку Чарльза Тэйлара, ён лічыць, што наратывы з напаўміфічнымі героямі ды выкрыццём ворагаў выкарыстоўваюцца ў да(не)мадэрных грамадствах. Наратывы ж мадэрнага парадку прэзентуюць прынцыповыя характарыстыкі мадэрнай сацыяльнай імажынерыі – асновы дэмакратычнага кіравання, павагу да правоў чалавека, прыярытэт эгалітарных і чалавечых каштоўнасцей. Своеасаблівым мінусам мадэрных наратываў з’яўляецца тое, што “гераізм, веліч душы разбураюцца, а першынство выключных людзей паглынаецца любоўю да пасярэдніцтва” [21, р.180]. Але адваротны шлях, нагадвае Тэйлар, правакуе таталітарныя выклікі ў выглядзе камунізму і фашызму.


2.2.3. “Беларуская дзяржаўная ідэалогія” як тэарэтычны ўзровень

легітымацыі ўлады
Перш чым мы акрэслім наступны ўзровень легітымацыі афіцыйнага дыскурса – тэарэтычны, пацвердзім сваю перакананасць у тым, што інстытуцыянальны парадак ствараўся прэзідэнцкай групоўкай з абсалютна празрыстай мэтай – персанальнага ўмацавання прэзідэнта Беларусі і яго бліжэйшага атачэння. Такой транспарэнтнасцю між іншым можна вытлумачыць стабільныя пазіцыі першага і пакуль апошняга прэзідэнта. Лукашэнка паслядоўна “зачысціў” інстытуцыянальнае поле, пры гэтым кантэнт, як правіла, заставаўся на другім плане. У адсутнасць іншых моцных партыкулярных азначэнняў сацыяльнага свету афіцыйны дыскурс займеў надзвычайныя паўнамоцтвы эксперыментаваць з сацыяльнымі значэннямі, дапасоўваючы іх да сваіх бягучых патрэбаў.

Вось таму, на наш погляд, паняцце “ідэалогіі” як тэарэтычнай легітымацыі ўжо дзейнай улады, з’явілася ў афіцыйнай мове толькі ў 2003г., амаль праз 10 год знаходжання Лукашэнкі на прэзідэнцкай пасадзе. Пры наяўнасці жорсткай інстытуцыянальнай асновы нават супярэчлівыя ідэі, якія прадукуе дзяржава, радыкальна не ўплываюць на яе стабільнасць. Індывіды ў сваёй натуральнай устаноўцы хутчэй глупыя і лянівыя, як сцвярджаюць сацыяльныя канструктывісты, таму іх цалкам задавальняе прынцыповая нязменнасць рыторыкі і шаблоннасць у падачы ідэй афіцыйнага дыскурса.

Існуе дастатковая колькасць даследаванняў, прысвечаных так званай дзяржаўнай ідэалогіі. Аналітыкі пакуль не прыйшлі да агульнай думкі, чым жа з’яўляецца беларуская ідэалогія насамрэч – ці гэта палітычныя канцэпты і ідэі разумення Беларусі, ці стварэнне праекта ідэнтычнасці, ці эклектычны “навуковы” прадукт, ці практыкі рэкламавання і легітымацыі рэжыму. У самым агульным выглядзе дзяржаўную ідэалогію тэарэтыкі схільны атаясамліваць з “афіцыйным палітычным дыскурсам, стаўленнем рэжыму да ключавых аспектаў існавання дзяржавы і беларускай нацыі, яго інтэрпрэтацыяй выклікаў і праблемаў іх развіцця” [12].

Дзяржаўная ідэалогія пачынае актыўна разгортвацца з пачатку 2003г., які адзначаецца перыядам запавольвання інтэграцыйных гульняў з Расіяй. Адметна, што актывізацыя дыскурса ідэалогіі звязана менавіта з выкарыстаннем яго ў прамовах Аляксандра Лукашэнкі, хаця на заданне Адміністрацыі прэзідэнта група экспертаў распрацоўвала “Ідэалогію беларускай дзяржаўнасці” яшчэ з 1997г.

Палітолаг і публіцыст Юры Чавусаў, аналізуючы ў 2003г. першыя крокі агульнанацыянальнай ідэалагічнай кампаніі, адзначае, што для навукоўцаў-распрацоўшчыкаў новай канцэпцыі паняцці “нацыянальная ідэя” і “ідэалогія” з’яўляліся сінонімамі. Што да зместу нацыянальнай ідэі, дык яна для беларусаў нібыта складаецца ў асноўным з прагі да матэрыяльнага дабрабыту і непрымання заходніх вартасцяў, заходняй мас-культуры. І хаця прызнаецца, што законы інфармацыйнага грамадства адзіныя на ўсёй планеце, зноў такі дэкларуецца адметны “беларускі шлях развіцця”.

Аналіз тэматычных выступаў прэзідэнта акрэслівае для Чавусава іншую і бадай найбольш рэальную функцыю ідэалогіі – прапагандысцкую: “Адкрытая персаніфікацыя дзяржаўнай улады, аўтакратыя і курс на адасабленне Беларусі ад міжнароднай супольнасці — вось “сёння” беларускай ідэалогіі” [14].

Звяртаючыся праз год да аналізу ідэалагічнага дыскурса, Юры Чавусаў падкрэслівае яго ўмацаванне праз разгалінаваную інстытуцыяналізацыю. Але непасрэдны змест ідэалогіі па-ранейшаму застаецца няўцямным, паколькі крыніцай ідэалагемаў, якія потым трапляюць у перадавыя артыкулы газетаў, у падручнікі і масы, з’яўляецца свядомасць беларускага лідэра. Кухня стварэння ідэалогіі нагадвае Чавусаву класічную “чорную скрыню”: “...на ўваходзе – з’явы рэчаіснасці, унутры – невядома што, на выхадзе – першасны ідэйны прадукт, які пасля адпаведнай апрацоўкі робіцца дзяржаўнай ідэалогіяй, прызначанай для спажывання грамадзянамі” [15].

Канстытутыўную ролю Лукашэнкі для беларускай ідэалагічнай працы адзначаюць і іншыя даследчыкі (Аляксей Пікулік, Нерыюс Прэкявічус, Андрэй Казакевіч). Так, Нерыюс Прэкявічус даводзіць, што адзіны стандарт ідэалагічнага дыскурса ў прынцыпе немагчымы, паколькі ён знаходзіцца ў непасрэднай залежнасці ад настрояў і думак адной асобы: “Прэзідэнт адбірае ідэалагічныя сцверджанні, якія адпавядаюць падставовым мэтам. Савецкі ідэалагічны кампанент, добра знаёмы тутэйшаму насельніцтву, забяспечвае шмат каму з беларусаў пачуццё стабільнасці. Кансерватыўны і ліберальны кампаненты, пры ўмове поспеху ўладаў, мусяць дыстанцыяваць грамадзян ад актыўнага ўдзелу ў палітычным жыцці” [11].

Валеры Булгакаў вызначае беларускую дзяржаўную ідэалогію як сумнеўны мікс, які “будуецца сваімі канструктарамі з крутой сумесі асобных элементаў класічнай нацыяналістычнай дактрыны, каланіяльных культурных комплексаў і традыцыйных вартасцей дамадэрнага грамадства” [4].

Цікавым з’яўляецца пытанне, сфармуляванае Юрыем Чавусавым: адсутнасць фактычнага ідэалагічнага зместу ў прадмеце «Ідэалогія беларускай дзяржавы» – гэта памылка ідэолагаў-выканаўцаў альбо віртуозны крок ідэолагаў-стратэгаў? У рэчышчы нашых развагаў пытанне пра ідэалогію можна сфармуляваць наступным чынам: чаму за адносна кароткі час дзяржаўная ідэалогія дасягнула такой высокай ступені інстытуцыяналізацыі нават пры адсутнасці сэнсоўнага кантэнту? Адказ відавочны – прэзідэнцкая вертыкаль зрабіла стаўку на ідэалогію як на адзін з ключавых механізмаў легітымацыі створаных дзяржавай інстытуцыянальных значэнняў і механізм перадачы гэтых значэнняў наступным пакаленням. Аналіз адпаведных матэрыялаў “СБ” пацвярджае гэтую тэзу.

У 2003г., калі актыўна пачаў укараняцца ідэалагічны дыскурс, у “СБ” з’яўляецца справаздача з семінара кіраўнікоў рэспубліканскіх і мясцовых дзяржаўных органаў – “Компас на избранном пути” Адзін з удзельнікаў семінара, акадэмік Яўген Бабосаў выводзіць пафасную, але размытую формулу беларускай ідэалогіі: “Наш дом – Беларусь! Ведь именно на это направлены все усилия государственной власти, это конечная и благая цель всех ее управленческих решений” [СБ, 2003, 28 сакавіка].

У пэўны момант нават “СБ” пачынае прыспешваць аўтараў дзяржаўнай ідэалогіі да стварэння сэнсоўнага прадукта. Прынамсі, гэта дэманструе матэрыял пад назвай “Если ты локомотив - тяни”, аўтару якога беларуская ідэалогія нагадвае “форму обеденного застолья. Образовался некий идеологический “стол”, к которому каждый подходит и берет то, что ему в данный момент по вкусу. Одни – советское идеологическое прошлое, другие – западные разносолы, третьи выспрашивают у неведомого повара рецепт того или иного кулинарно-политического изыска, а иные просто критикуют и сам стол, и то, что на него поставлено” [СБ, 2003, 4 верасня].

І праз тры гады пасля атрымання ідэалогіяй шырокай інстытуцыяналізацыі ў беларускім грамадстве ейны кантэнт застаецца няўцямным. Так, першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Анатоль Рубінаў (артыкул “Еще раз об идеологии”) вызначае тры асноўныя накірункі ідэалогіі – “обоснование белорусской модели развития и определение места Беларуси в современной цивилизации; развитие идеи белорусского народа как единой общности в рамках суверенного белорусского государства; историческая непрерывность развития общества и определение концептуальных позиций истории Беларуси”. Пасля нібыта падрабязнага аналізу кожнага з накірункаў на выхадзе мы зноў атрымліваем тыя самыя абстрактныя канструкцыі “беларускага шляху”: “Беларусь – маленькая страна. Она может существовать и успешно развиваться только при условии, если ее народ будет един, если все граждане республики, независимо от расовой и национальной принадлежности, происхождения и вероисповедания, будут объединены единой культурой, единой системой образования, будут привержены одним и тем же ценностям, разделять одну идеологию”. Акрамя пустога пафасу, Рубінаў так і не тлумачыць, якія каштоўнасці могуць быць падставовымі для грунту салідарнасці беларусаў: “Не «возрождать» нам надо, а созидать – созидать новое, прогрессивное, благоустроенное, богатое, сильное и процветающее общество. «За сильную, процветающую Беларусь!» – хороший, емкий лозунг, в нем все сказано. С ним нам и идти вперед” [СБ, 2006, 28 ліпеня].

Найбольш празрыста пра ідэалогію выказваецца сам Аляксандр Лукашэнка, не хаваючы прамога прызначэння гэтай інстытуцыі. У сваім апошнім Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Лукашэнка адкрыта дэкларуе, што адным з найважнейшых накірункаў “дальнейшего повышения авторитета власти является… совершенствование идеологической работы” [СБ, 2009, 24 красавіка]. Такая адкрытасць намераў і ўпартая паслядоўнасць у накірунку ўзмацнення прэзідэнцкай вертыкалі заслугоўвае ўвагі. Для Лукашэнкі насамрэч няважны набор ідэй, якія павінны складаць ідэалагічную канцэпцыю, – галоўным з’яўляецца яе фунцыянальнае прызначэнне: “Идеологическая работа должна быть тесно связана с повседневной жизнью людей, с теми проблемами, которыми живет страна. Порой строительство забора на селе у одинокого старика может быть сильнейшей идеологической акцией. А запланированное мероприятие с громким названием – закончиться провалом” [СБ, 2009, 24 красавіка].

Мы нездарма звяртаем увагу на спецыфічны перакос у афіцыйным дыскурсе: шырокая інстытуцыяналізацыя, дасягнутая за 15 год, на самой справе пакутуе на брак ідэяў. Па сутнасці, да апошняга часу, акрамя спасылкі на міфічны унікальны шлях, рэжым так і не здолеў выразна акрэсліць сваю палітычную стратэгію. Ідэйны разлад ва ўладнай дыскурсіўнай рамцы заўважылі і некаторыя даследчыкі. У прыватнасці, як адзначае Віталь Сіліцкі, у дзяржавы “няма простага, ёмістага, зразумелага і ў той жа час афіцыйнага азначэння «беларускага шляху» [...] цяжка таксама суаднесці «гістарычны выбар» лукашэнкаўскай дзяржавы з нейкімі вызначэннямі тыпаў магчымых шляхоў, якія існуюць у традыцыйных палітычных ідэалогіях” [12].

Дзейны інстытуцыянальны парадак завязаны на адной канкрэтнай асобе і на жаданні гэтай асобы ўтрымацца ля ўлады на максімальны тэрмін. Бадай гэта і ёсць асноўнай змястоўнай канстантай сённяшняй улады. Увесь астатні кантэнт, які прадукуецца галоўным гульцом на беларускім сацыяльным полі, – барацьба з карупцыяй (сярэдзіна 1990-х гг.), інтэграцыйныя гульні з Расіяй (канец 1990-х гг.), палітычны гандаль з Еўропай (апошнія два гады) і інш. мае кан’юнктурны характар і накіраваны на замацаванне ўладных інстытуцый.

У гэтым сэнсе накірунак Лукашэнкі на пабудову дзяржаўнасці ўспрымаецца толькі як неабходная рамка для функцыянавання рэжыму, а не каштоўнасны арыенцір. На пачатку свайго кіравання Лукашэнка вызначаў межы сваёй улады тэрыторыяй суверэннай Беларусі пры захаванні прагматычных стасункаў з суседзямі: “Вне всякого сомнения, границы Беларуси можно назвать границами мира и дружбы. Такая политика [белорусско-российское сближение] не подрывает, а наоборот – укрепляет наш суверенитет, позволяет решить важнейшие экономические и другие проблемы, способствуя развитию белорусского государства… Беларусь по своей истории и географическому положению – государство европейское. Поэтому важнейшее место в нашей внешней политике занимает развитие отношений с государствами Центральной и Западной Европы” [СБ, 1995, 11 траўня]. Падобную геапалітычную арыентацыю акрэслівае і дарадца прэзідэнта Посахаў: “у меня нет сомнения, что новой президентской власти удастся [...] сделать Беларусь стабильным демократическим государством в центре Европы” [СБ, 1995, 11 красавіка].

Улады не хаваюць свайго утылітарнага падыходу да краін-суседзяў і з Усходу, і з Захаду. У сваёй прамове да дэлегатаў Другога Усебеларускага народнага сходу (18 траўня 2001г.) Лукашэнка дае разгорнутую панараму грамадска-палітычных пераўтварэнняў у краіне “с учетом оценки эффективности многоуровневой системы внешнеполитических приоритетов Беларуси: союз с Россией, отношения с государствами-соседями и общеевропейский контекст внешней политики Беларуси” (артыкул “За сильную и процветающую Беларусь!” [СБ, 2001, 19 траўня]).

Праз 15 год у Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Лукашэнка, запэўніваючы Расію ў сяброўстве і робячы асобныя рэверансы ў бок Еўропы, наўпрост акрэслівае сваю цвёрдую пазіцыю захавання ўлады любым коштам: “Некоторые думают, что, вовлекая Беларусь в те или иные процессы в Европе, либерализируя процессы, мы будем потихонечку, спокойно создавать условия для замены ныне существующего строя. А кто и напрямую говорит: для свержения Лукашенко. И я как Глава государства буду делать все для того, чтобы защитить не свою власть, а власть народа. Народ меня поставил сюда…И мы сделаем все для того, чтобы эта власть была крепка, сильна…” [СБ, 2009, 24 красавіка].

Адны з апошніх створаных уладай інстытуцый пад назвай “Грамадска-кансультацыйная рада” (ачоліў кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Уладзімір Макей) і “Грамадская каардынацыйная рада ў сферы СМІ” (ачоліў галоўны рэдактар “СБ” Павел Якубовіч), з’яўляюцца, на наш погляд, ні чым іншым, як адаптацыяй да новых знешнепалітычных арыенціраў і чарговымі механізмамі легітымацыі ўлады ў вачах Еўропы. У паведамленні прэс-службы прэзідэнта так і было пазначана: “Основная цель создания Общественно-консультативного совета – обсуждение актуальных вопросов развития государства и общества, выработка предложений по более активному вовлечению Беларуси в общемировые процессы [курсіў мой – Ю.С.], совершенствованию направлений социально-экономического и политического развития страны” [СБ, 2009, 29 студзеня].

Указваючы на кан’юнктурнасць і ў пэўным сэнсе на неразборлівасць улады датычна ідэйнага напаўнення сваіх інстытуцыянальных рамак, мы тым не менш звяртаем увагу на ўпартае ігнараванне ў афіцыйным дыскурсе нацыяналістычнай рыторыкі. Праводзячы палітыку дзяржаўнага суверэнітэта, прэзідэнцкае атачэнне разам з тым пазбягае словаў “нацыя”, “беларусы”, “Беларусь” (рэдка), замест якіх ужываюцца “народ”, “население”, “соотечественники”, “государство”, “общество”.

Паняцці “нацыяналізм”, “нацыяналістычны”, пачынаючы з першага года прэзідэнцтва Лукашэнкі, маюць адмоўныя канатацыі. Вось цытата Лукашэнкі ад 1995г.: “Мы должны создать нормальное человеческое общество, свободное от всяких идеологических и националистических нагромождений и бюрократических пут [...] Я не хочу, чтобы у нас в прессе бушевали политические и националистические бури, чтобы лились потоки грязи на государство и экстремисты раскачивали общество. Я как президент позволить этого не могу” [СБ, 1995, 19 красавіка].

Пра арыентацыю на моцную дзяржаву Лукашэнка кажа і праз 10 год, звяртаючыся з традыцыйным Пасланнем беларускаму народу і Парламенту: “Нелегко было вернуть доверие людей к сильному и всепроникающему государству, которое ставит своей целью не укрепление анархических тенденций, а, наоборот, собирает в кулак волю и энергию масс [...] Только сильное государство способно реанимировать не фальшивое, а настоящее понимание патриотизма…” [СБ, 2006, 24 траўня].

А гэта ўжо выказванне прэзідэнта ўзору 2009г.: “Общими усилиями белорусского народа без потрясений и социальных неурядиц за относительно небольшой период времени построено полноценное независимое государство – Республика Беларусь, которое уважают и с которым считаются в мире” [СБ, 2009, 24 красавіка].

Замест “нацыяналізму” афіцыйны дыскурс ужывае выразы “государственное строительство”, “государственный суверенитет”, “белорусский путь развития”, “государственная идеология”. Нават у 2006г., калі ўлада паўсюль пашырала слоган “За Беларусь!”, чыста лінгвістычна вытворныя лексемы ад слова “нацыя” заставаліся пад забаронай. Так, Анатоль Рубінаў у артыкуле “Еще раз об идеологии” адзначае: “Чрезмерное же выпячивание национальной идеи, придание ей какого-то священного смысла и особого величия, как правило, ведет к национализму, примеры которого хорошо известны в истории, в том числе и в наши дни. Патриотизм, а не национализм, любовь к своей стране и своему народу, готовность до конца разделить с ним свою судьбу – вот что сегодня должно быть духовной основой каждого человека и общества в целом” [СБ, 2006, 28 ліпеня].

Такая своеасаблівая эўфемізацыя наўрад ці можа быць патлумачана на мове сацыяльнага канструктывізму, хутчэй тут справа ў задзейнічанні пэўных псіхааналітычных механізмаў – жаданнем захаваць суверэнную дзяржаву, але са свядомым ігнараваннем нацыяналістычнай рыторыкі, паводле якой пазіцыянаваліся нацыянал-дэмакратычныя сілы ў Вярхоўным Савеце ХІІ і ХІІІ скліканняў.


На наш погляд, інстытуцыянальны парадак дзейнай беларускай улады яшчэ не дасягнуў узроўню сімвалічнага універсуму, калі апошні ўжо ёсць сам сістэмай каардынат і не патрабуе легітымацыі. Насамрэч дзяржаўная інстытуцыяналізацыя не мае (прынамсі пакуль) такую ступень рэіфікаванасці, калі ўспрымаецца яе стваральнікамі і наступнымі пакаленнямі як фактычнасць. Увядзенне ідэалогіі як тэарэтычнай легітымацыі і сімвалічныя гвалтоўныя акцыі датычна канкуруючых дэфініцый сацыяльнай беларускай рэальнасці пацвярджаюць факт таго, што афіцыйны дыскурс пакуль і сам адчувае незавершанасць свайго канструявання. Дзяржаўная дэфініцыя рэальнасці, несумненна, з’яўляецца дамінуючай у беларускай сацыяльнай прасторы, але не адзінай.

Разам з тым імкненне дзяржавы пазіцыянаваць сябе ў якасці сімвалічнага універсуму не выклікае сумнення. Інстытуцыянальны парадак, створаны рэжымам, ахоплівае ўсё грамадства цалкам; межы сімвалічнага універсуму супадаюць з межамі Рэспублікі Беларусь. Да дэвіянтных феноменаў, прыкладам якіх выступае палітычная апазіцыя, улада выкарыстоўвае канцэптуальныя механізмы тэрапіі і анігіляцыі. Парадаксальна, але апазіцыя сама бачыць сябе легітымаванай толькі ў каардынатах сімвалічнага парадку, сканструяванага дзяржавай, хаця артыкулюе сябе ў якасці носьбіта альтэрнатыўнага азначэння беларускай рэальнасці.


Калі паспрабаваць перакласці ўзроўні легітымацыі, на якіх дзейнічае ўладны інстытуцыянальны парадак, на трохузроўневую схему практык, якія ілюструюць сацыяльную імажынерыю, можна заўважыць некалькі ключавых тэндэнцый. Па-першае, газета “СБ” дзейнічае на верхнім узроўні спекулятыўных практык, паколькі з’яўляецца афіцыйным выданнем і адпаведна валодае моцным адміністрацыйным і іншымі рэсурсамі. У адсутнасць іншых значных палітычных актараў гэта азначае, што дзяржаўны дыскурс мае манапольную ўладу на канструяванне і перадачу сваіх значэнняў для астатняга сацыяльнага свету.

Па-другое, транслюючы ўладную дэфініцыю сацыяльнай рэальнасці на канцэптуальным, рацыянальным і датэарэтычным узроўнях, “СБ” мае магчымасць уплываць (а праз газету гэта робіць і непасрэдна сама ўлада) на ўсе тры слаі сацыяльных практык: рацыянальныя празрыстыя ўзаемадзеянні, паўсядзённую доксу і ўладныя інтэракцыі. Такім чынам, афіцыйны дыскурс забяспечвае сабе прысутнасць на ўсіх трох узроўнях. Праўда, пра вынікі ўплыву на розныя сацыяльныя практыкі, што магло б выявіцца праз зваротную сувязь, з друкаванага варыянта “СБ” (які быў для нас асноўным эмпірычным матэрыялам) мы наўпрост меркаваць не маем магчымасці.


ЗАКЛЮЧЭННЕ
Шлях сацыяльнага канструктывізму – гэта спосаб разумення, як канструюецца сацыяльная рэчаіснасць і як узнікаюць сацыяльныя феномены, якія ў грамадскай свядомасці могуць быць адзначаны ў выглядзе нязменных, “прыродных” фактычнасцей. У нашым выпадку газета “СБ”, з’яўляючыся па сутнасці хронікай беларускага жыцця, дала магчымасць рэканструяваць асноўныя ўладныя інстытуцыі, гісторыя якіх налічвае не больш 15 год.

Нашае даследаванне дазваляе сфармуляваць некаторыя высновы.

1. Інстытуцыянальны парадак, які ў сваіх прынцыповых характарыстыках аформіўся ў першыя два гады кіравання Лукашэнкі (1994-1996гг.), быў дасягнуты дзякуючы празрыстай і адназначнай фармулёўцы азначэння беларускай рэальнасці – манапалізаваць усю ўладу ў руках адной персоны і яе бліжэйшага атачэння. Паслядоўная расправа з палітычнымі апанентамі часта з выкарыстаннем экстрапалітычных метадаў пацвярджае накіраванасць прэзідэнцкай інстытуцыі на аўтарытарнае валоданне сацыяльнай дэфініцыяй і катэгарычнае нежаданне браць у разлік альтэрнатыўныя бачанні рэальнасці. Пры гэтым захаванне дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь было інструментальнай задачай, паколькі служыла толькі ў якасці ахоўнай (тэрытарыяльнай) рамкі прэзідэнцкага інстытуцыянальнага парадку.

2. Паказчыкам эфектыўнасці ўладнай сацыяльнай дэфініцыі служыць той факт, што ў беларускім грамадстве склаўся новы прынцып палітычнай палярызацыі. Ідэнтыфікацыя палітычных сілаў стала вызначацца не столькі па восі “правыя-левыя”, колькі па прынцыпе лаяльнасці да ўлады Лукашэнкі: “за” ці “супраць”. Ідэалагічныя адрозненні паміж асобнымі партыямі апынаюцца неістотнымі ў параўнанні з пытаннем аб падтрымцы рэжыму.

3. Поспех у фармаванні і забеспячэнні далейшай устойлівасці новага інстытуцыянальнага парадку быў выкліканы апорай прэзідэнцкай групоўкі на сацыяльную імажынерыю. Выкарыстаўшы рэінтэрпрэтацыю савецкага мінулага, у тым ліку імітуючы інстытуцыі СССР, улада тым самым здзейсніла неканфліктны пераход беларусаў да новых практык і захавала адчуванне пераемнасці на ўзроўні штодзённасці. У гэтым сэнсе апазіцыйнаму дыскурсу ў ягоным імкненні трансфармаваць грамадства відавочна не хапае, па-першае, сацыяльных практык, якія б мелі несупярэчлівае ўкараненне ў беларускім грамадстве, і па-другое, унутры самой апазіцыі няма згоды, якія гэта павінны быць практыкі. Памятаючы заўвагу канструктывістаў пра ляноту індывідаў, апазіцыі варта прапанаваць насельніцтву адназначную, зразумелую дэфініцыю свету, а не даваць магчымасць абіраць паміж рознымі альтэрнатывамі.

4. Феномен Лукашэнкі таксама можна патлумачыць мэтанакіраваным апеляваннем да штодзённага кантэксту. Лукашэнка не проста размаўляе на мове народа – і тут маецца на ўвазе не толькі знакамітая “трасянка”. Лукашэнка здолеў наблізіць узровень спекулятыўных практык да рацыянальных і фонавых – з ягоным кіраваннем уладныя структуры перасталі ўспрымацца як эксперты, прафесіяналы, эліта. Сёння рэцэпт агульных правілаў, замацаваных у паўсядзённым кантэксце, дэкляруе, што патрапіць у вышэйшыя органы магчыма не столькі дзякуючы кампетэнтнасці ці ўзроўню адукацыі, колькі лаяльнасці датычна дзейнага рэжыма.

Адметна, што яшчэ ў 1990г. незалежны аналітык Сяргей Дубавец прапаноўваў нацыянальна-дэмакратычным сілам грунтаваць сваю дзейнасць менавіта на штодзённасці чалавечага жыцця, улічваць яе прагматычны матыў у якасці падставовага. Парадаксальна, але стратэгія “рацыянальнага нацыяналізму” была ўлічана хутчэй Лукашэнкам, які практычна паўтарае ў сваіх прамовах развагі Дубаўца: “Перад нашымі вачыма за ўсю нашу гісторыю прайшоў цэлы калейдаскоп дактрынаў, за кожнай з якіх стаялі свае аўтарытэты і святыні. Пастаўлены ў такія ўмовы чалавек (і нацыя) перастае пакладацца на вонкавыя апірышчы і пакладаецца адно на сябе…. Нам толькі і заставалася верыць у сябе – свае рукі і свой розум….выснаваць уласны талерантны, г.зн. аптымальны погляд на ўсе праявы жыцця” [6, с.116].

5. Поспех Лукашэнкі ў беларускім грамадстве з’яўляецца сімптаматычным. Калі браць да ўвагі развагі Чарльза Тэйлара пра формы мадэрнай сацыяльнай імажынерыі, то Беларусь да Лукашэнкі і Беларусь сёння не з’яўляецца мадэрнай дзяржавай. З’яўленне Лукашэнкі было запраграмавана сацыяльнай імажынерыяй беларусаў. Насельніцтва дастаткова лёгка адмовілася ад дэмакратычнага самакіравання, якое з 1991г. пачало ўкараняцца ў краіне, і ад калектыўнай агентнасці ў публічнай сферы. У Беларусі прыжылася хіба што эканоміка як механізм мадэрнай імажынерыі, але ў спецыфічным увасабленні. Схільнасць да наратывізацыі жыцця і вера ў датэарэтычныя спосабы легітымацыі таксама выкрывае ў беларусах рысы дамадэрнай свядомасці.

Гэтая ж выснова тычыцца і вытлумачэння слабасці апазіцыйнага дыскурса ў Беларусі, які з узроўня рацыянальных практык спрабуе трансляваць каштоўнасці мадэрнага маральнага парадку – эгалітарызм, прыярытэт правоў чалавека, народнае самакіраванне, якія, аднак, пакуль не маюць апірышча ў беларускай сацыяльнай імажынерыі.

6. Інстытуцыянальны парадак сучаснай Беларусі дастаткова ўстойлівы, таму што цвёрда вызначаны яго рамкі – захаванне манаполіі на ўладу. Адпаведна паводзіны ўлады могуць быць, з аднаго боку, вельмі гнуткімі і дыпламатычнымі датычна тых ідэй, якія будуць гарантаваць ягоную стабільнасць (гульні з Расіяй і Еўропай пра гэта сведчаць), а з другога – жорсткімі і рэпрэсіўнымі ў адносінах да дэвіянтных феноменаў, якія пагражаюць перафармулёўкай створаных сацыяльных канструктаў (факт разгонаў нават малаколькасных апазіцыйных акцый пераконвае ў тым, што ўлада не збіраецца ні з кім канкураваць на палітычным полі).

7. Інстытуцыянальны парадак сучаснай Беларусі вельмі хісткі, таму што пабудаваны вакол канкрэтнай персаналіі. Лукашэнка наратыўным чынам сканструяваў сабе імідж адзінага абаронцы народных інтарэсаў і гаранта стабільнасці, прычым гэтым напаўлегендарным героем з’яўляецца менавіта Аляксандр Лукашэнка, а не проста ананімны кіраўнік краіны. Гэткім чынам Лукашэнка ўспрымаецца як электаратам, так і ў асяродку ўладных органаў. Дастаткова ўзгадаць першы тыдзень разгубленасці сілавых структур адразу пасля прэзідэнцкіх выбараў у сакавіку 2006г. У гэты час Лукашэнка не з’яўляўся на публіцы, таму – верагодна, праз адсутнасць асабістага загаду прэзідэнта – у цэнтры Мінску бесперашкодна адбываліся грамадзянскія акцыі пратэсту.

Тут адбылося тое, што ў сацыяльным канструктывізме фіксуецца, як рэіфікацыя ролі, якая аб’ектыўна – дзякуючы люстэркаваму эфекту з боку падначаленых – бачыцца індывіду як непазбежнае наканаванне. Можна з вялікай ступеняй верагоднасці прагназаваць, што зыход Лукашэнкі можа быць успрыняты ў масавай свядомасці як разбурэнне сацыяльнай стабільнасці ў прынцыпе. Насамрэч, хутчэй за ўсё значная частка створаных уладных інстытуцый апынецца ў крызісным стане.



СПІС ЛІТАРАТУРЫ І КРЫНІЦАЎ


  1. Барысаў, І. Эвалюцыя палітычнага рэжыму ў Рэспубліцы Беларусь: прыклад сучаснага нэапатрыманіялізму. [онлайн]. [прагледжана 23 мая 2009]. Доступ праз Інтэрнет:
1   2   3   4   5


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка