Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель ў 10-13 ст




Дата канвертавання15.03.2016
Памер84.93 Kb.
САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНАЕ РАЗВІЦЦЁ БЕЛАРУСКІХ ЗЯМЕЛЬ Ў 10-13 ст.

  1. Шматукладнасць эканомікі. Развіццё феадальных адносін на землях Беларусі.

У працэсе распаду першабытных адносін галоўная роля ў грамадскім жыцці стала належыць мужчынам. Вярхоўнай уладай ў плямёнах стаў сход ўзброенных воінаў, дружыннікаў, дзе вырашаліся пытанні вайны і міру, выбіраліся старэшына роду і правадыр племені. Грамадска-палітычны лад, які ўзнік на апошняй стадыі першабытнага грамадства адтрымаў назву ваеннай дэмакратыі.

Шматукладнае грамадства – гэта грамадства, дзе феадальны ўклад жыцця паступова пераважаў над родаплемяным і рабаўладальніцкім, суіснуючы некаторы час побач.

Эканамічная шматукладнасць наглядалася ў суіснаванні суседскай абшчыны і феадальных зямельных уладанняў. Сацыяльная шматукладнасць – гэта падзел грамадства на розныя сацыяльныя групы. Адначасова суіснавалі групы: свабодных сялян-абшчыннікаў, але ўжо пачалося іх расслаенне, вылучэнне феадальна-залежнага сялянства (чэлядзі); была група рабоў, складваўся клас феадалаў-землеўладальнікаў. Адначасова ішло ўсталяванне дзяржаўных устаноў. З’явіліся “кармленні” – складваліся васальныя адносіны, насельніцтва пачало эксплуатавацца дзяржавай – у выглядзе палюддзя. Наогул, паступова вярхоўная ўлада на зямлю перайшла да дзяржавы ў асобе князя.

Станаўленне февдальных адносін на ўсходнеславянскіх землях ў параўнанні з краінамі Заходняй Еўропы мела сваю спецыфіку (мінавалі рабаўладальніцкі лад, феадальныя адносіны усталяваліся на 4 ст. пазней, чым у Еўропе). У 1Х-Х1 стст. у большасці краін Заходняй Еўропы завяршыўся працэс фарміравання феадальных адносін. На землях усходніх славян гэты працэс толькі пачаўся.Асноўным сродкам вытворчасці і асноўным багаццем пры феадалізме з'яўлялася зямля, якая знаходзілася ў манапольным распараджэнні феадалаў. Селянін не з'яўляўся ўласнікам зямлі, але толькі яе трымальнікам на пэўных умовах. Яго эканаміная залежнасць ад феадала выражалася ў выглядзе рэнты (адпрацовачнай – паншчына, натуральнай –даніна ці грашовай – чынш) - працы ці плацяжоў на карысць феадала. Але на зямлі, што атрымаў у карыстанне, селянін вёў самастойную дробную гаспадарку, меў ва ўласнасці дом, хатнюю жывёлу і прылады працы, з дапамогай якіх ён апрацоўваў свой участак і раллю феадала.

На раниім этапе феадалізму панавала натуральная гаспадарка;абмен быў нязначным, гандлёвыя сувязі не развітымі; рамяство яшчэ толькі пачынала аддзяляцца ад сельскай гаспадаркі. Істотнай рысай развіцця ўсходніх славян і балтаў на тэрыторыі Беларусі была шматукладнасць грамадскай гаспадаркі: у 1Х-ХШ стст ужываліся і перапляталіся асноўныя сацыяльна-эканамічныя уклады:рабаўладальніцкі, родаплемянны і феадальны. Клас феадалаў меў сваю іерархію.Вярхоўным уласнікам усёй зямлі лічыўся вялікі князь. За карыстанне імі насельніцтва абавязана было плаціць князю даніну (натуральны падатак) – палюддзе

Крыніцы называюць наступныя віды феадальнага землеўладання: княжацкае, баярскае і царкоўнае. Феадальнае землеўладанне было вотчынным ці памесным.




2. Стан сельскай гаспадаркі ў 10-13 ст.

Сельскагаспадарчая вытворчасць у сярэднія вякі з'яўлялася асноўнай рысай дзейнасці ўсходніх славян. Тады галоўнай галіной сельскай гаспадаркі было земляробства. Яно знаходзілася ў непасрэднай залежнасці ад прыродна-кліматычных умоў і традыцый, якія складваліся стагоддзямі.

Важным пытаннем пры вывучэнні земляробства пэўнай гістарычнай эпохі з'яўляецца даследаванне ўзроўню землеапрацоўчай тэхнікі. У сувязі з адсутнасцю пісьмовых крыніц па стане і развіццю сельскагаспадарчай вытворчасці сярод сельскага і гарадскога насельніцтва ў X-XIII стст. надзейнымі крыніцамі па вывучэнні тагачаснага земляробства і жывёлагадоўлі з'яўляюцца археалагічныя матэрыялы

Ворныя прылады ў сярэднявеччы рабілі з дрэва. Металічнымі былі толькі асобныя іх часткі. Многія даследчыкі сцвярджаюць, што ўдасканаленая ворная прылада працы з'явілася спачатку на поўдні Беларусі.

Прымяняліся і больш простыя ворныя прылады без чарэсла. Аб гэтым сведчаць металічныя наральнікі XI-XIII стс.

У сувязі з удасканаленнем земляробчых прылад у IX ст. на тэрыторыі Усходняй Еўропы з'явіўся прынцыпова новы больш дасканалы ў параўнанні з ралам від ворнай прылады - двухзубая драўляная саха з двума металічнымі сашнікамі. Яе паяўленне было значным крокам уперад у параўнанні з ралам. Саха больш прыстасаваная да ўмоў лясной паласы. У пачатку 2-га тысячагоддзя яна становіцца асноўнай ворнай прыладай . Ураджай збіралі металічнымі сярпамі. У X-XIII стст. на тэрыторыі Беларусі вырошчвалі амаль усе вядомыя ў наш час зернявыя культуры. Шырокае распаўсюджанне атрымала азімае жыта. Разам з тым вырошчвалі яравое жыта. На гарадзішчы каля в. Свіла-1 Глыбоцкага раёна на дне ямы IX ст. быў знойдзены гаршчок з азімым жытам. Батанічнае вывучэнне зерня дало магчымасць устанавіць, што яно вырошчвалася на стараворным полі. З XI ст. жыта становіцца вядучай зернявой культурай. Шырока вядомы быў ячмень. Вывучэнне касцей свойскай і дзікай жывёлы дае магчымасць даведацца аб тым, што ў эпоху X-XIII стст. склад статку быў тут даволі шырокі. У яго ўваходзілі ўсе вядомыя ў наш час жывёлы і менавіта яны складалі асноўны мясны рацыён насельніцтва. Апрача сельскай гаспадаркі як сельскае, так і гарадское насельніцтва займалася промысламі. Самым распаўсюджаным відам промыслу з'яўлялася рыбалоўства. Насельніцтва займалася таксама зборам грыбоў, ягад, іншых дзікарослых пладоў лесу. Самымі распаўсюджанымі хатнімі промысламі былі прадзенне і ткацтва, без якіх наогул нельга ўявіць жыццё сярэднявечнага грамадства. Усюды пралі лён і шэрсць, з атрыманых нітак выраблялі тканіны. Значнае месца сярод промыслаў займала бортніцтва. Калі ўлічыць адсутнасць у тую пару цукру і ўсе спажыўныя якасці мёду, то значэнне гэтага промыслу цяжка перабольшыць. Металургія ў тыя часы была звязана з горадам і вёскай. Жалезная руда здабывалася ў сельскай мясцовасці, таму сельскае насельніцтва было звязана з распрацоўкай, здабычай і дастаўкай у горад жалеза ў выглядзе таварных крыц. Пэўная частка жалезнай руды выкарыстоўвалася сельскімі кавалямі для вырабу прадметаў побыту, у тым ліку і прылад працы. Яны былі знаёмы не толькі з усімі працэсамі выплаўкі жалеза, але маглі прасцейшымі спосабамі атрымліваць сталь.

Самым распаўсюджаным рамяством у сельскай мясцовасці з'яўлялася ганчарства. Выраблялі пераважна пячныя гаршкі. Сельскія ювеліры выраблялі шырока распаўсюджаныя ў тыя часы ўпрыгожанні з каляровых металаў (скроневыя кольцы, бранзалеты, пярсцёнкі).

3. Узнікненне гарадоў. Гарадское рамяство.

Старажытнейшыя гарады на тэрыторыі Беларусі ўзнікалі ў найбольш развітых у эканамічным сэнсе рэгіёнах. Першаасновай гарадоў звычайна станавіліся славянскія паселішчы, якія з'яўляліся цэнтрамі сельскага асяроддзя (племяннымі, абшчыннымі) у другой палове 1-га тысячагоддзя. У розных частках тэрыторыі Беларусі пераход ад племянных княжанняў да раннедзяржаўных утварэнняў адбываўся не адначасова. Так, калі на тэрыторыі Беларускага Падзвіння ўжо існавала раннедзяржаўнае ўтварэнне полацкіх крывічоў з цэнтрам у Полацку, то дрыгавічы яшчэ знаходзіліся ў стане племяннога княжання, а радзімічы, якія ўвайшлі ў X-XI стст. у іншыя раннедзяржаўныя ўтварэнні, так і не здолелі заснаваць самастойнае княства. У выніку славянскай каланізацыі Панямоння тут таксама склаліся перадумовы ўтварэння гарадоў.

Станаўленне гарадскіх форм жыцця на тэрыторыі Усходняй Еўропы не мела адзінай сацыялагічнай схемы. Умоўна сярод разнастайных працэсаў горадаўтварэння выдзелены тры асноўныя напрамкі: 1) гандлёва-рамесны; 2) абшчынна-феадальны; 3) феадальны (дзяржаўны). Усе гэтыя напрамкі акрэсліліся прыкладна ў адзін час, але мелі розныя ўмовы развіцця і адыгрывалі неаднолькавую ролю ў сацыяльна-эканамічнай гісторыі старажытнага горада. Гандлёва-рамесны шлях утварэння гарадоў быў абумоўлены ў першую чаргу дзейнасцю ў другой палове 1-га тысячагоддзя трансеўрапейскай гандлёва-эканамічнай супольнасці. Полацк раней за іншыя гарады на тэрыторыі Беларусі змог ператварыцца з племяннога цэнтра ў пратагорад (прагорад), можа тлумачыцца яго найбольш раннім далучэннем да паўночнаеўрапейскай супольнасці на гандлёвым шляху. Шэраг гарадоў узнікае ў выніку цэнтралізатарскай палітыкі кіеўскіх князёў, якія падпарадкоўваюць дзяржаўнай уладзе тэрыторыі асобных плямён і племянных княжанняў. Беларускія гарады Пасожжа ўзніклі пазней і не былі аб'яднаны ў адно палітычна-тэрытарыяльнае ўтварэнне. Найбольш раннім горадам Беларускага Падняпроўя і Пасожжа з'яўляецца Гомель (Гомій), які ўтварыўся на аснове племянного цэнтра радзімічаў VIII - пачатку X ст. Два гарады Беларускага Падняпроўя - Орша і Копысь - выконвалі тую ж ролю супрацьстаяння па баках мяжы, што і гарады Ізяслаўль і Менск.

Галоўным стрыжнем росту і развіцця гарадоў у старажытным родаплемянным асяроддзі была крэпасць. Калі ўзводзілі крэпасць, насельніцтва акругі пакідала абжытыя мясціны і цягнулася пад яе сцены. Гэта спрыяла парушэнню старой пасяленчай асновы, пераарыентацыі часткі насельніцтва акругі з сельскагаспадарчай на рамесную вытворчасць. Паміж горадам і сельскай акругай усталёўваюцца новыя сацыяльна-эканамічныя адносіны, падмацаваныя новым тыпам адміністрацыйна-кіраўніцкіх адносін.

Важнай крыніцай аб пачатковай гісторыі гарадоў з'яўляюцца старажытнарускія летапісы: "Аповесць аб мінулых часах", яе працяг па Лаўрэнцьеўскаму, Іпацьеўскаму спісам і інш. Пісьмовыя помнікі называюць на тэрыторыі Беларусі звыш 35 гарадоў: Полацк (862), Тураў (980), Віцебск (974,1021), Заслаўе (каля 985), Друцк (1001, 1078), Берасце (1017, 1019), Копысь (1059, 1060), Браслаў (каля 1065), Менск (1067), Орша (1067), Лагойск (1078,1127), Лукомль (1078), Пінск (1097), Барысаў (1102,1127), Слуцк (1116), Наваградак (па ўскосных даных - 1117,1119,1228,1235), Гародня (1127), Клецк (1127), Мсціслаў (1135), Гомель (1142), Рагачоў (1142), Брагін (1147), Мазыр (1155), Чачэрск (1159), Рэчыца (1213,1214), Слонім (1252), Ваўкавыск (1252), Здзітаў (1252), Турыйск (1253), Капыль (1274), Камянец (1276), Кобрын (1287). Ва ўстаўной грамаце князя Расціслава Смаленскага каля 1136 г. згадваюцца Прупой (Слаўгарад) і Крэчут (Крычаў)

4. Унутраны і знешні гандаль.

Вядучая роля ў гарадскім рамястве належала кавальству, бо менавіта яно забяспечвала ўсімі неабходнымі прыладамі працы астатнія віды рамёстваў. Пра мясцовую кавальскую справу ў гарадах Беларусі сведчаць прылады працы кавалёў, знойдзеныя ў Брэсце, Мінску, Навагрудку, Полацку, Слуцку, і спецыяльныя для гэтага роду дзейнасці пабудовы - кузні. Адсутнасць сваіх радовішчаў каляровых металаў не замінала нашым продкам наладзіць вытворчасць ювелірных вырабаў, пра што сведчаць шматлікія знаходкі тыгляў і льячак, выяўленых амаль паўсюдна ва ўсіх гарадах Беларусі, а таксама ліцейныя формачкі, ювелірныя пінцэты і кавадлы, знойдзеныя падчас раскопак у Гродне, Ваўкавыску, Слуцку. Найбольш жа распаўсюджаным відам рамесніцкай дзейнасці было ганчарства, якое забяспечвала штодзённы попыт насельніцтва ў выніках сваёй вытворчасці. Ганчары XI-XIII стст. выраблялі ў вялікай колькасці гаршкі, міскі, латкі. Гліняны посуд аздабляўся арнаментам у выглядзе хвалі, палосаў, насечак, зрэдку на днішчах ставіліся клеймы.

Была наладжана вытворчасць плінфы - старажытнай цэглы, плітак для падлогі мураваных храмаў . У шырокім ужытку ў гарадах сярэднявечнай Беларусі была апрацоўка каменю. Старажытныя каменячосы высякалі з валуноў мукамольныя жорны, з пясчаніку і сланцу выраблялі асялкі і тачыльныя кругі. Вялікая патрэба была і ў апрацоўцы скуры.

Не ўсе патрэбы ў сыравіне, прадуктах харчавання і прадметах рамесніцкай вытворчасці маглі быць задаволены на месцы. Да таго ж у чымсьці на той час быў і лішак мясцовай прадукцыі, якую можна было прадаваць ці абмяняць. Шырокі гандлёвы абмен вёўся з паўднёварускімі гарадамі, найперш з Кіевам, куды амаль з паўсвету сцякаліся тавары іншаземных купцоў.



Вырабы паўднёварускай вытворчасці прадстаўлены знаходкамі шкляных бранзалетаў (хаця некаторая іх частка выраблялася і ў гарадах Беларусі - Полацку, Віцебску, Друцку), пацерак, пярсцёнкаў, посуду. З паўночнага Прычарнамор'я даходзілі на Беларусь амфары з віном і алеем. Вялікая колькасць гэтага посуду сабрана ў Навагрудку, ёсць ён у Мінску, Полацку, Віцебску, Брэсце і інш. З Каўказа сюды прывозілі самшыт, з якога выразалі грабяні. Адтуль жа паступаў і валошскі арэх. З Візантыі, Блізкага Усходу і Сярэдняй Азіі дастаўляўся шыкоўны шкляны посуд, распісаны эмаллю і золатам. Фаянсавы посуд прывозіўся з Персіі. З арабскага Усходу і Візантыі часам прывозілі і дарагія тканіны (павалокі). Фрагмент шыкоўнай шоўкавай вопраткі, вышытай залатымі ніткамі, знойдзены ў Мінску. Нават з далёкага Індыйскага акіяна траплялі на Беларусь рэчы. Гэта ракавінкі кауры, што ішлі на аздобу маністаў. Яны знойдзены ў Гродне, Полацку і Віцебску. Цікавая знаходка выяўлена ў Ваўкавыску - рэшткі касцей паўліна, знойдзеныя ў пласце XII ст. Радзімаю гэтых дзівосных істот з'яўляюцца астравы Цэйлон і Суматра. Несумненна, што такая рэдкая для нашых краёў птушка магла належаць вельмі заможным людзям - князю або знаці. У Візантыю і Заходнюю Еўропу гарады Беларусі пастаўлялі найперш дарагія футры (куніцы, собаля, вавёркі), мёд, воск, смалу, лён і вырабы з яго, зброю, замкі, разную косць, вырабы са срэбра, жывёлу і рабоў, захопленых у час войнаў, пра што іншым разам згадваюць пісьмовыя крыніцы. Каляровыя і высакародныя металы траплялі ў Беларусь толькі прывазным шляхам у вышку гандлёвага абмену. Пра добра наладжаны гандаль сведчаць знаходкі ў гарадах і ў некаторых пахаваннях ручных вагаў, бязменаў, гірак-разнаваг.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка