САЎчук вячаслаў Фёдаравіч




Дата канвертавання05.06.2016
Памер24.37 Kb.
САЎЧУК Вячаслаў Фёдаравіч. Нарадзіўся 1 красавiка 1949 г. у в. Панiквы Камянецкага раёна Брэсцкай вобласцi. Беларус. У 1971 г. скончыў з адзнакай факультэт прыкладной матэматыкі Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта імя У.I. Леніна па спецыяльнасці “Матэматыка” з наданнем кваліфікацыі “Матэматык”. Вучыўся ў аспiрантуры Iнстытута матэматыкі АН БССР (1973-1976). Кандыдацкую дысертацыю на тэму “Регуляризация уравнений I рода при помощи итеративных методов” абараніў у 1988 г.
Дацэнт (1991).

Пасля заканчэння ўніверсітэта працаваў асiстэнтам кафедры вышэйшай матэматыкі БрДПI імя А.С. Пушкiна. З 1977 г. − старшы выкладчык, з 1989 г. − дацэнт, у 1997-2013 гг. загадчык кафедры алгебры і геаметрыі, кафедры інфарматыкі і прыкладной матэматыкі, кафедры прыкладной матэматыкi i тэхналогiй праграммавання, з верасня 2013 г. – дацэнт кафедры прыкладной матэматыкi i тэхналогiй праграммавання БрДУ.

Аўтар больш за 350 навуковых і навукова-метадычных публікацый, у тым ліку 2 манаграфій (у сааўт.). У 1998-2001 гг. па рашэнню Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь выконваў фінансаваныя тэмы: “Метады рашэння некарэктных задач”, “Рэгулярызацыя некарэктных задач”, “Ітэрацыйныя методы рашэння некарэктных задач”.

Дацентам В.Ф. Саўчуком апублікавана звыш 10 вучэбна-метадычных дапаможнікаў. У 2007 г. − лаўрэат універсітэцкай прэміі імя прафесара С.Г. Кондрацені ў галіне прыродазнаўчых навук.

Падрыхтаваў аднаго кандыдата навук.



Навукова-педагагічная дзейнасць дацэнта В.Ф. Саўчука адзначана Ганаровымі граматамі, падзякамі, дыпломамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Брэсцкага гарвыканкама i гарсавета народных дэпутатаў, рэктара ўніверсітэта.

Навуковыя інтарэсы: рэгулярызацыя некарэктных задач ітэрацыйнымi метадамi.

Асноўныя публікацыі: Регуляризация операторных уравнений в гильбертовом пространстве. Брэст, 2008 (у сааўт.); Итерационные методы решения некорректных задач. ­­Брэст, 2010 (у сааўт.); Сходимость в гильбертовом пространстве метода простой итерации с попеременно чередующимся шагом решения операторных уравнений // Даклады НАН Беларусі. 2008. Т. 52. № 1. (у сааўт.); Итерационный метод явного типа решения операторных уравнений в гильбертовом пространстве // Даклады НАН Беларусі. 2010. Т. 54. № 5 (у сааўт.); Итерационный метод неявного типа решения некорректных задач в гильбертовом пространстве // Веснiк Гродзен. ун-та. Сер. 2. 2011. № 1 (107) (у сааўт.); Априорный выбор параметра регуляризации в явном методе итераций решения некорректных задач с приближённым оператором // Даклады НАН Беларусі. 2012. Т. 56. № 1(у сааўт.); Апостериорный выбор параметра регуляризации в методе итераций решения линейных уравнений с приближенным оператором // Веснiк Гродзен. ун-та. Сер. 2. 2013. № 1 (148) (у сааўт.).

Літаратура пра выкладчыка: Прафесарска-выклачыцкі склад Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна: біябібліягр. даведнік. Брэст, 2005.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка