С п І с удзельнікаў двух І болей войн, якія вярнуліся дамоў І маюць узнагароды за абарону Айчыны ад ворагаў у розныя часы




Дата канвертавання30.04.2016
Памер112.05 Kb.
С П І С

удзельнікаў двух і болей войн, якія вярнуліся дамоў

і маюць узнагароды за абарону Айчыны ад ворагаў у розныя часы.
ГОРКАЎСКІ СЕЛЬСКІ САВЕТ

вёска Селішча

НЯРОНСКІ Арсэн Іванавіч, н.у. 1908 г., на савецка-фінляндскім фронце ў 1940 г., у гады Вялікай Айчыннай вайны – падпольшчык з 1941 г. па чэрвень 1944 г., на фронце Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1944 г. па май 1945 г.

вёска Солан

АСКЕРКА Васіль Сямёнавіч, н.у 1911 г., старшына, на савецка-фінляндскім фронце з лістапада 1939 г. па красавік 1940 г., на фронце Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941 г. па май 1945 г.

БУЛЫГА Трафім Майсеевіч, н.у 1919 г., на фронце вайны з Фінляндыяй з 1939 г. па 1940 г., на фронце Вялікай Айчыннай вайны з 22 чэрвеня 1941 г. па май 1945 г.

ЗЫК Канстанцін Антонавіч, н.у. 1919 г., на савецка-фінляндскім фронце з лютага 1940 г. па сакавік 1940 г, на фронце Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941 г. па май 1945 г.

ЗЫК Клім Дзмітрыевіч, удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939-1940 гг., на фронце Вялікай Айчыннай вайны з ліпеня 1944 г. па май 1945 г.

ФІЛІПЕНЯ Фадзей Цімафеевіч, н.у. 1898 г., удзельнік грамадзянскай вайны 1922-1925, на савецка-фінляндскім фронце з 1939 г. па 1940 г. на фронце Вялікай Айчыннай вайны з жніўня 1944 г. па май 1945 г.

ДРАЖНАЎСКІ СЕЛЬСКІ САВЕТ

вёска Дражна

АПАНАСЕВІЧ Максім, н. у 1901 г., на савецка-фінляндскай 1939-1940 гг., Вялікай Айчыннай вайне – з ліпеня 1944 г. па май 1945 г.

ВЕЧАРЫНСКІ Ігнат Міхайлавіч, са снежня 1939 г. па 12.1940 г., у Вялікай Айчыннай вайне з ліпеня 1944 г. па май 1945 г.

ГЕРМАНЧУК Кузьма Іванавіч, н. 1893 г., удзельнік грамадзянскай вайны, Вялікай Айчыннай вайны з 1944 г., вярнуўся ў 1945 г., працаваў у калгасе, меў болей трох медалёў, памёр у 1989 г.

вёска Ляды

КАЛЯДЗІН Адам Васільеівч, н. 1895 г., удзельнік грамадзянскай вайны, у час Вялікай Айчыннай вайны дапамагаў партызанам, пасля вайны працаваў у калгасе, памёр у 1990 г.

вёска Залужжа

ГАРЧАНІН Мікалай Яўсеевіч, н. 1918 г., удзельнік Вялікай Айчыннай з верасня 1945 г. – вайны з Японіяй. Узнагароджаны медалём “За перамогу над Японіяй”, юбілейнымі медалямі. Працаваў у калгасе. Памёр у 1989 г.

КАЗЛОЎ Апанас Адамавіч, н.у 1902 г., на савецка-фінляндскім фронце з снежня 1939 г. па снежань 1940 г., у Вялікай Айчыннай вайне з ліпеня 1944 г. па май 1945 г.

ТУРАЎ Марк Канстанцінавіч, н. у 1914 г., удзельнік фінскай вайны 1940 г., у партызанах з чэрвеня 1943 г. па чэрвень 1944 г., на фронце з ліпеня 1944 г. па май 1945 г.
вёска Падарэссе

ПЫХЦЕЕЎ Сямён Кузміч, н. 1926 г., удзельнік ВАВ з 1943 г., радавы асобай брыгады СПА, удзельнік вайны з Японіяй. Узнагароджаны медалём “За перамогу над Японіяй”, 4 юбілейных медалі. Жыве ў Падарэссі.
НОВАДАРОЖСКІ СЕЛЬСКІ САВЕТ

вёска Дубраўскія Хутары

БАРАДАЎКІН Анатоль Якаўлевіч, н. 1920 г., у 1938 г. закончыў курс Маскоўскай ваеннай авіяшколы, з чэрвеня 1941 г. да снежня 1941 г. – удзельнік вайны на Халхін-Голе, начальнік спецабсталявання авіяцыйнага склада. Удзельнік ВАВ да заканчэння. Узнагароджаны ордэнам Вялікай Айчыннай вайны 2-й ступені, медалямі: “Халхін-Гол”, “За баявыя заслугі”, “За абарону Кіева” і юбілейнымі. Пасля вайны працаваў сакратаром Новадарожскага сельсавета, страхагентам, паштальёнам. Зараз пенсіянер.

пасёлак Мінкавічы

ДАВЫДАЎ Канстанцін Васільевіч, н. 1905 г., удзельнік фінляндска-савецкай вайны, ВАВ з 1941 г. да верасня 1945 г. – вайна з Японіяй. Узнагароджаны медалямі: “За перамогу над Германіяй”, “За перамогу над Японіяй” і некалькімі юбілейнымі медалямі. Арганізатар і першы старшыня калгаса “17 гадоў Кастрычніка”. Памёр у 1989 г.

ДЗМІТРУК Прахор Дзям’янавіч, н. 1917 г., удзельнік фінляндска-савецкай вайны, з 1939 г. да 1940 г., ВАВ з 1941 г. да перамогі. Узнагароджаны медалямі: За адвагу, За перамогу над Германіяй; ордэнам Вялікай Айчыннай вайны 1-й ступені; 5 юбілейных медалёў. Каваль калгаса “Дружба”, інвалід 2-й групы.

вёска Новыя Дарогі

ЕПІХАЎ Цімафей Мікалаевіч, н. 1915 г., ст. лейтэнант, удзельнік ВАВ і вайны 1941-1945 гг. з Японіяй 1945г. Узнагароджаны 2-мя ордэнамі Вялікай Айчыннай вайны 1-й ступені, 1 ордэн Чырвонай Зоркі, ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі: За ўзяцце Вены, За перамогу над Германіяй і 7 юбілейных медалёў. Пасля вайны працаваў у калгасе зараз на пенсіі.

КУЗНЯЦОЎ Мікалай Сяргеевіч, н. 1918 г., лейтэнант, удзельнічаў у вызваленні Заходняй Беларусі, фінляндска-савецкай вайне, Вялікай Айчыннай вайне. Узнагароджаны 2 ордэнамі Чырвонай Зоркі, ордэнам Айчыннай вайны 2-й ступені, медалём “За перамогу над Германіяй”. Пасля вайны працаваў у калгасе. Памёр у 1988 г.

ЯМАЧКА Сямён Іосіпавіч, н. 1921 г., капітан, удзельнік фінляндска-савецкай вайны, Вялікай Айчыннай вайны з 1941 г. па май 1945 г. Узнагароджаны 2 ордэнамі Вялікай Айчыннай вайны 1-й і 3-й ступені; ордэнам Чырвонай Зоркі; медалямі: “За перамогу над Германіяй”, “За абарону Сталінграда”, “За ўзяцце Кенінгсберга”, болей 5 юбілейных. Пасля вайны працаваў старшынёй Новадарожскага сельсавета, пасля – у магазіне, інвалід 2-й групы, працуе ветсанітарам.

вёска Паставічы

АГІНСКІ Сцяпан Іванавіч, н. 1902 г., удзельнік фінляндска-савецкай вайны, Вялікай Айчыннай, вайны з Японіяй. Узнагароджаны медалямі: “За перамогу над Германіяй”, “За перамогу над Японіяй” і некалькімі юбілейнымі. Пасля вайны працаваў у калгасе. Памёр у 1983 г.

ДЗМІТРУК Ігнат Ігнатавіч, 1909 г., удзельнік вызвалення Заходняй Беларусі, фінляндска-савецкай вайны, Вялікай Айчыннай вайны. Узнагароджаны ордэнам Славы 3-й ступені, ордэнам Вялікай Айчыннай вайны 2-й ступені, медалямі: За ўзяцце Берліна, За вызваленне Варшавы, За перамогу над Германіяй і многімі юбілейнымі. Працаваў у калгасе. Памёр у 1986 г.

КАЗЯБА Рыгор Фёдаравіч, н. 1918 г., удзельнік фінляндска-савецкай вайны, Вялікай Айчыннай вайны. Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, ордэнам Вялікай Айчыннай вайны 1-й ступені, медалямі: За адвагу, За баявыя заслугі і многімі юбілейнымі. Працаваў даглядчыкам жывёлы ў калгасе, зараз на пенсіі.

ЛУКАШЭНКА Рыгор Аляксандравіч, н. 1923 г., удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, радавы. Узнагароды: ордэн Чырвонай Зоркі, два ордэны Вялікай Айчыннай вайны 1-й і 2-й ступені, юбілейныя медалі. Да 1952 г. працаваў у калгасе, затым – лясніком. Пенсіянер.

НЕПАЧАЛОВІЧ Парфен Мікалаевіч, н. 1885 г., удзельнік рэвалюцыі 1917 г. Вялікай Айчыннай вайны, на фронце з ліпеня 1944 г. па май 1945 г. Узнагароджаны медалём За перамогу над Германіяй і юбілейнымі медалямі. Працаваў у калгасе брыгадзірам, памёр у 1981 г.

вёска Равань

КРЫЦ Іван Антонавіч, н. 1920 г., удзельнік фінляндска-савецкай вайны, Вялікай Айчыннай вайны, старшына, узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, Вялікай Айчыннай вайны 2-й ступені; медалямі: За адвагу, За баявыя заслугі і юбілейнымі. Працаваў у калгасе. Зараз на пенсіі. Інвалід 2-й групы.

вёска Старыя Фалічы

ДАМАРАД Мірон Ільіч, н. 1919 г., удзельнік фінляндска-савецкай вайны, Вялікай Айчыннай вайны. Узнагароджаны ордэнам Вялікай Айчыннай вайны 2-й ступені, медалём Партызану Вялікай Айчыннай вайны; адзінаццацю юбілейнымі медалямі. Працаваў старшынёй калгаса, трактарыстам, зараз на пенсіі.

вёска Новыя Фалічы

ПІНЧУК Іван Дарафеевіч, н. у 1916 г., старшы сяржант, на савецка-фінляндскім фронце са снежня 1939 г. па снежань 1940 г., на фронце Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941 г. па май 1945 г. Узнагароджаны медалямі “За адвагу”, “За баявыя заслугі”.
ПАЛАЖЭВІЦКІ СЕЛЬСКІ САВЕТ

вёска Крываносы

ШЧЭРБА Павел Цітавіч, н. 1921 г., капітан, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, камандзір мінамётнай батарэі, узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны 2-й і 1-й ступені, ордэнам Чырвонай Зоркі; медалём За перамогу над Германіяй і болей 80мі юбілейных медалёў. Працаваў ваенруком у Крываносаўскай сярэдняй школе, зараз на пенсіі.

вёска Прусы

СЕРАДЗЕНКА Пятрок Васільевіч, н. 1918 г., удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, узнагароджаны 2 ордэнамі Вялікай Айчыннай вайны 2-й і 3-й ступені, ордэнам Кастрычніцкай рэвалюцыі і многімі юбілейнымі медалямі. Працаваў у саўгасе “Чырвоны Сцяг”. Пенсіянер.

вёска Будзенічы

БАРАВІК Кузьма Іванавіч, н. у 1898 г., удзельнік грамадзянскай вайны, на фронце Вялікай Айчыннай вайны з ліпеня 1944 г. па май 1945 г.

вёска Глядавічы

ПАРХІМОВІЧ Фёдар Клімавіч, н.у 1907 г., малодшы сяржант, удзельнік савецка-фінляндскай вайны са снежня 1939 г. па снежань 1940 г., на фронце Вялікай Айчыннай вайны з лістапада 1944 г. па студзень 1945 г., медаль “За адвагу”.


ПАСЕЦКІ СЕЛЬСКІ САВЕТ

вёска Пасека

УСЕНЯ Рыгор Ільіч, н. 1924 г., удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з ……………………………………………………………. .

РУСАКОВІЧ Даніла Еўдакімавіч, н.у 1906 г., удзельнік савецка-фінляндскай вайны з 1939 г. па 1940 г., у партызанах Вялікай Айчыннай вайны з 1943 г. па чэрвень 1944 г.

вёска Гасціно

ШЭШКА Пётр Карпавіч, н.у. 1894, удзельнік грамадзянскай вайны, на фронце Вялікай Айчыннай вайны з ліпеня 1944 г. па май 1945 г.

вёска Шушараўка

БУЛЫНКА Іван Мікалаевіч, н. у 1906 г., удзельнік савецка-фінляндскай вайны з 1939 г. па 1940 г., на фронце Вялікай Айчыннай вайны з 1941 г. па май 1945 г.

БУЛЫНКА Сцяпан Вікенцьявіч, н. у 1900, удзельнік грамадзянскай вайны з 1922 г. па 1925 г., удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з 1944 г. па май 1945 г.
СТАРАДАРОЖСКІ СЕЛЬСКІ САВЕТ

вёска Аляксандраўка

КОЛАС Мітрафан Сцяпанавіч, н.у 1911 г., на фронце савецка-фінляндскай вайны з 1939 г. па 1940 г., на фронце Вялікай Айчыннай вайны са студзеня 1945 г. па май 1945 г.

вёска Старыя Ісаевічы

ЖДАНОВІЧ Мікалай Іванавіч, н. у 1911 г., на фронце савецка-фінляндскай вайны з лістапада 1939 г. па студзень 1940 г., на фронце Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941 г. па май 1945 г.

вёска Кармазы

ВІЛЮХА Сцяпан Лаўрэевіч, н. у 1906 г., удзельнік савецка-фінляндскай вайны з лістапада 1939 г. па студзень 1940 г., на фронце Вялікай Айчыннай вайны з ліпеня 1944 г. па май 1945 г.

КАВАЛЕНЯ Сцяпан Фядосавіч, н.у 1906 г., на фронце савецка-фінляндскай вайны з лістапада 1939 г. па студзень 1940 г., на фронце Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941 г. па май 1945 г.

КАРОЛЬКА Міхаіл Арцёмавіч, н. у 1919 г., лейтэнант, на фронце савецка-фінляндскай вайны з 1939 г. па 1940 г. на фронце Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941 г. па май 1945 г., узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, Вялікай Айчыннай вайны 2-й ступені.

КАРОЛЬКА Сцяпан Сцяпанавіч, н.у 1908 г., на савецка-фінляндскім фронце з 1939 г. па 1940 г. )сакавік), на фронце фронце Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1944 г. па май 1945 г., узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны 1-й ступені.

КЛЮБКА Якаў Максімавіч, н.у 1908 г., на савецка-фінляндскай вайне з лістапада 1939 г. па студзень 1940 г., на фронце фронце Вялікай Айчыннай вайны з ліпеня 1944 г. па май 1945 г.

ЧЭРКАС Рыгор Іванавіч, н. у 1903 г., на фронце савецка-фінляндскай вайны з 1939 г. па 1940 г., на фронце Вялікай Айчыннай вайны з верасня 1943 г. па чэрвень 1944 г.

вёска Лагі

БАРЫСЕВІЧ Антон Іванавіч, н.у 1912 г., старшы сяржант, на фронце савецка-фінляндскай вайны з 1939 г. па 1940 г., Вялікай Айчыннай вайны з верасня 1941 г. па май 1945 г.

вёска Слабодка

ГУТНІК Мірон Дзям’янавіч, н.у 1917 г., старшына, на фронце савецка-фінляндскай вайны з 1939 г. па 1940 г., Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941 г. па май 1945 г., з Японіяй – са жніўня 1945 г. па верасень 1945 г. Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны 1-й ступені, медалём “За перамогу над Японіяй”.

вёска Старыя Дарогі

ЕМЕЛЬЯНАЎ Андрэй Сяргеевіч, н. у 1902, удзельнік савецка-фінляндскай вайны з 1939 г. па 1040 г., на фронце Вялікай Айчыннай вайны – з ліпеня 1944 г. па май 1945 г.

ЕМЕЛЬЯНАЎ Ілля Гардзеевіч, н. у 1912 г., на савецка-фінляндскім фронце з 1939 г. па студзень 1940 г., на фронце Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941 па верасень 1941 г.

вёска Шапчыцы

ТУРАЎ Рыгор Якаўлевіч, н. у 1906 г., удзельнік савецка-фінляндскай вайны з 1939 г. па снежань 1940 г., на фронце Вялікай Айчыннай вайны з ліпеня 1944 г. па студзень 1945 г.

горад Старыя Дарогі

КІШЫНЁЎ Арсэн Канстанцінавіч, н. у 1913 г., на савецка-фінляндскім фронце з 1939 г. па 1940 г., на фронце Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941 г. па май 1945 г., узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны 2-й ступені, медалямі: “За адвагу”, “За баявыя заслугі”.

ЦЕРАХОВІЧ Павел Іванавіч, н. у 1916 г., удзельнік савецка-фінляндскай вайны з лістапада 1939 г. па жнівень 1940 г., Вялікай Айчыннай вайны – з ліпеня 1941 г. па май 1945 г.
ШЧЫТКАВІЦКІ СЕЛЬСКІ САВЕТ

вёска Шчыткавічы

КРУШНЫ Антон Раманавіч, н. у 1921 г., на на фронце Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941 г. па май 1945 г., на фронце вайны з Японіяй са жніўня 1945 г. па верасень 1945 г. Узнагароджаны медалямі: “За адвагу”, “За абарону Сталінграда”, “За перамогу над Японіяй”.

КРУШНЫ Мікіта Акулавіч, н. у 1889 г., на савецка-фінляндскім фронце з 1939 г. па 1940 г., на фронце Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941 г. па май 1945 г.

СКАРОДЗІН Уладзімір Рыгоравіч, н.у 1911 г., на савецка-фінляндскім фронце з 1939 г. па 1940 г., на фронце Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941 г. па май 1945 г.
ЯЗЫЛЬСКІ СЕЛЬСКІ САВЕТ

вёска Аточка

ЖУК Дзмітрый Фёдаравіч, н.у. 1904 г., на савецка-фінляндскай вайне з 1939 г. па 1940 г., на фронце Вялікай Айчыннай вайны з ліпеня 1944 г. па май 1945 г.

КАШТАЛЬЯН Аляксей Кандратавіч, н.у. 1900 г., удзельнік грамадзянскай вайны, на фронце Вялікай Айчыннай вайны з ліпеня 1944 г. па май 1945 г.

ПЕКАР Гаўрыла Андрэевіч, н. у 1900 г., удзельнік грамадзянскай вайны, савецка-фінляндскай з лістапада 1939 г. па студзень 1940 г., Вялікай Айчыннай вайны – са сжніўня 1944 г. па май 1945 г.
ПЕКАР Іван Андрэевіч, н.у 1913 г., удзельнік савецка-фінляндскай вайны з 1939 г. па 1040 г., на фронце Вялікай Айчыннай вайны з ліпеня 1944 г. па май 1945 г.

ЧАРАТУН Павел Емельянавіч, н. у 1918 г., на савецка-фінляндскай вайне з 1939 г. па 1940 г., на фронце Вялікай Айчыннай вайны з ліпеня 1944 г. па май 1945 г.

ЧАРАТУН Яўхім Андрэевіч н.у 1913 г., на савецка-фінляндскім фронце з 1939 г. па 1940 г., на фронце Вялікай Айчыннай вайны з ліпеня 1944 г. па май 1945 г.

вёска Вярхуціна

АКУЛІЧ Сцяпан Мікалаевіч, н. у 1901 г., удзельнік грамадзянскай вайны з 1920 г. па 1923 г., на фронце Вялікай Айчыннай вайны з ліпеня 1944 г. па май 1945 г.

БУШЛЯКОЎ Міхаіл Васільевіч, н.у 1895 г., удзельнік грамадзянскай вайны з 1918 г. па 1920 г., на фронце Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941 г. па снежань 1941 г.

ЖУК Лявон Антонавіч, н. у 1913 г., на фронце савецка-фінляндскай вайны з 1939 г. па 1940 г., на фронце Вялікай Айчыннай вайны з ліпеня 1944 г. па май 1945 г.

ЛАЗУКА Аляксей Майсеевіч, н.у 1911 г., на савецка-фінляндскім фронце з 1939 г. па 1940 г., на фронце Вялікай Айчыннай вайны з ліпеня 1944 г. па май 1945 г.

УЭЛЬСКІ Іван Міхайлавіч, н. у 1907 г., на савецка-фінляндскай вайне з 1939 г. па 1940 г., на фронце Вялікай Айчыннай вайны з ліпеня 1944 г. па май 1945 г.

вёска Лескі

КАШТАЛЬЯН Іван Ігнатавіч, н. у 1909 г., на фронце савецка-фінляндскай вайны з 1939 г. па 1940 г., на фронце Вялікай Айчыннай вайны з ліпеня 1944 г. па май 1945 г.

вёска Рабак

АМЯЛЬЧЭНЯ Лук’ян Васільевіч, н.у 1897 г., удзельнік грамадзянскай вайны, на фронце Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1944 г. па май 1945 г.

БІРУК Міхаіл Андрэевіч, н. у 1914 г., лейтэнант, на фронце савецка-фінляндскай вайны з лістапада 1939 г. па сакавік 1940 г., на фронце Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941 г. па май 1945 г., узнагароджаны ордэнам Славы 1-й ступені, медалямі.

СМІРНОЎ Мікалай Васільевіч, н. у 1890 г., удзельнік грамадзянскай вайны з 1922 г. па 1925 г., савецка-фінляндскай вайне з 1939 г. па 1940 г., на фронце Вялікай Айчыннай вайны з ліпеня 1944 г. па май 1945 г.

вёска Языль

ЖУК Іван Арцемавіч, н.у 1905 г., на фронце савецка-фінляндскай вайны з 1939 г. па 1940 г., на фронце Вялікай Айчыннай вайны з ліпеня 1944 г. па май 1945 г.

ЛАЗУКА Варлам Майсеевіч, н. у 1896 г., удзельнік грамадзянскай вайны з 1919 г. па 1920 г., на фронце Вялікай Айчыннай вайны з ліпеня 1944 г. па май 1945 г.

ЛАЗУКА Конан Міхайлавіч, н. у 1900 г., удзельнік грамадзянскай вайны, партызан Вялікай Айчыннай вайны з красавіка 1943 г. па ліпень 1944 г.

ЛАЗУКА Міхаіл Рыгоравіч, н. у 1915 г., на фронце савецка-фінляндскай вайны з 1939 г. па 1940 г., Вялікай Айчыннай вайны – у партызанах з ліпеня 1943 г. па чэрвень 1944 г.
ЛАЗУКА Нічыпар Майсеевіч, н. у 1901 г., на савецка-фінляндскім фронце з 1939 г. па 1940 г., на фронце Вялікай Айчыннай вайны з ліпеня 1944 г. па май 1945 г.

ЧЫРСКІ Іван Якаўлевіч, н. у 1907 г., на савецка-фінляндскай вайне з 1939 г. па 1940 г., на фронце Вялікай Айчыннай вайны з ліпеня 1944 г. па май 1945 г.

ШАЦІЛЕНЯ Іван Ігнатавіч, н.у 1918 г., удзельнік савецка-фінляндскай вайны з 1939 г. па 1940 г., у Вялікай Айчыннай вайне – партызан з чэрвеня 1943 г. па чэрвень 1944 г.

2009, А.Калешка








База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка