Ростань на світанні гавораць вусны: «Ён навек загінуў»




Дата канвертавання24.03.2016
Памер150.94 Kb.




РОСТАНЬ НА СВІТАННІ

Гавораць вусны: «Ён навек загінуў».

А сэрца кажа: «Не, ён не пакінуў!»

Ты чуеш, як звініць і як трымціць струна?

Дрыжыць, нібы сляза гарачая, яна

I б'ецца заадно у глыбіні са мііою:

«Я тут, я толькі тут, я назаўжды з табою!»

Л. Украінка. 7/ІУ 1901 г. КітроЫпе

За ўспамінам — успамін

Нядзеля, 7 студзеня 1901 года, рог Шырокай

і Міхайлаўскай, дом Нарэйкі.

Толькі што Леся Украінка

прыехала да хворага Сяргея Мяржынскага.

Да раніцы яна не склала

Натомленых, збалелых рук.

Сляза на клавішы упала,

I нарадзіўся першы гук,
Амаль нячутны, анямелы,

Затрапятаў і затужыў:

Спачатку чорны, потым белы

Зайшоўся клавіш, і ажыў


Уступ да светлага накцюрна,

Яшчэ не чутага нідзе:

То ракаталі хвалі бурна,

То сонца плавала ў вадзе.


Ударыў свежы вецер з мора,

Як з-пад арлінага крыла,

Пахаладала, але змора

I надвячоркам не прайшла.

Таму смыліць у кожнай ноце

Даўнейшы і нядаўні боль,

Таму так часта ў адзіноце

На вуснах выступае соль.


Сцяжынкаю імправізацый

За успамінам успамін

Вядзе ў зялёны цень акацый,

Дзе ён чакаў яе адзін.


I так пачціва, так пясмела

Крануўся кволае рукі.

Дрыжалі бровы, быццам стрэлы,

А пад брывамі — васількі.


За молам мора дагарала,

Як утаймованы пажар.

Яны пайшлі. Каля прычала,

Як завадны, снаваў жандар.


Сяргей зірнуў на стража скоса,

Назад адкінуў валасы:

— Вось хто кіруе нашым лёсам,
Вось ён, «аплот» на ўсе часы...
Ці вы не згодны?

Што ж маўчыце?.

— Лягчэй казаць, цяжэй рабіць.
А вы спачатку навучыце

I ненавідзець, і любіць.

I навучыў.

У шумнай Ялце,

На шпацыры між дзікіх скал,

У мітусні і ў пляжным гвалце

Ўсё гаварыў пра «Капітал».


Так, ёп фанатык гэтай' працы,

На памяць ведаў мудры змест

I так настойваў учытацца

Ў «Камуністычны маніфест».




Які тады ён быў узпёслы,

Які прыгожы, малады,

Ажно ў руках звінелі вёслы

Над прорвай чорнае вады!


Плылі яны па бурным моры.

Змяркала.

Зніклі берагі.

На хвалях зіхацелі зоры

I разбягаліся кругі...
Пасля стаялі ля прычала,

Стрымаўшы малады парыў.

Яна ўважліва маўчала,

А ён пра шчасце гаварыў…


Замоўклі гукі фартэп'яна,

Фіранку кратае зара,

Ды страшна, што занадта рана

Прыйшла развітвацца пара.

Няўжо ж прыйшла?

I назаўсёды?

Не, ён павінен жыць і жыць

Дзеля дабра, дзеля свабоды,

Куды нялёгкі шлях ляжыць.
А ён амаль што нерухомы,

Той самы і зусім другі,

Вядомы ёй і невядомы,

Адзіны, блізкі, дарагі.


Так непрыкметна праляцелі

Гады,


як чорныя стрыжы.

I вось зіма.

А ў кволым целе

Гарыць агонь святой душы.

I грэе,

і пяшчотна свеціць,



Нібы ў чароўным ліхтары,

Але нялёгка жыць на свеце

I разлучацца без пары.

А можа, марачы аб цудзе,

Не траціць веры і надзей,

Што жыць


і жыць такія людзі

Павінны вечна для людзей.

Што ёсць у іх такія сілы,

Каб здужаць і бяду, і зло.

Яго надзея акрыліла,

Але


зламалася крыло.
Устала Леся,

Змоўклі гукі.

У мяккім студзеньскім святле

Слядоў яго пакут і мукі

Не засталося на чале.
Заінелыя журавіны

А прыйдзе час, і кайданы спадуць,

I ўстрапянецца у палёце песня,

I вырвецца з няволі, як рыданне,

Што доўга стрыманым было

У таямніцах сэрца...


Л. Украінка. «Рытмы».

I/ІІ 1901 г. Мінск

Нядзеля, 14 студзеня.

Гудзе Траецкая гара,

Крычыць, гукае і смяецца.

Якога тут няма дабра!

I ўсё, што трэба, прадаецца.
Вішчаць на санях парсюкі,

Іскрыцца на марозе сала,

Шумяць цыбульныя вянкі,

3 аглобляў лыка пазвісала.


Катрынка плача і пяе,

I папугай ружовай масці

Няшчасным шчодра раздае

Пяцікапеечнае шчасце.


А ў самым цэнтры, на буі,

Каб лепей бачылі і чулі,

Ў далонях свішчуць салаўі

I аж заходзяцца зязюлі.


Пад пугаўём звіняць глякі,

Як ветразі, шумяць шпалеры,

Пяюць сляпыя жабракі,

Галосяць змуляныя леры.

Даёнкі хваляць бандары,

Гандлююць зёлкамі бабулі,

На ручніках ляжаць сыры,

У сіце — куханы з цыбуляй.


Прывёз, нібы лясун стары,

Дзядок настрамак з акалотам...

Як лес, аглоблі угары,

I ўсё прапахла конскім потам.


У тлуме торгу і навін,

Сярод кашоў, гладышак,клункаў

Старанна Леся журавін

Шукае, быццам паратунку.


—Сюды, паненачка, сюды,
Дарэмна не тапчыце рынку.
Зірніце, як з тае грады,

У нас буйныя журавінкі! —


3 падпаленай бародкай дзед

Разгаварыўся не на жарты,

I Лесі ягады як след

На грыўню ўсыпаў болей кварты.


—Яны за Селішчамі ў нас
Растуць, бывае, па арэху.
Прыедзьце, калі будзе час,
На саладзейшыя, з-пад снегу.

Мы іх збіраем па кашу,


А ўродзяцца —

не знаем ліку.

Да нас збярэцеся — прашу:

Спытайце дзядзьку Дамініка.


А мой старэйшы хлопец, Ясь,

Сам з галавы складае вершы.

Вунь і сусед зманіць не дасць,

Што быў і ў школе самы першы.


Калі б вы, паночка, змаглі

Паспагадаць чужому гору,

Дык, можа б, хлопцу памаглі

Убіцца ў нейкую кантору.




  • Я знаю, як нялёгка жыць,

Бо і сама такога ж роду,

А сын павінен перш служыць

Замардаванаму народу.
Хай піша, што ў душы гарыць,

Шукае сілу ў кожным слове

I не забудзе гаварыць

На матчынай пявучай мове.—


Падзякавала і пайшла.

Сказала, можа, для прыліку,

I ўсё ж цяжкую задала

Яна задачку Дамініку.


Пад крутаярам — стылая рака,

Над пелькай — крыж ружовы з лёду.

Зірнула Леся, і рука

Зайшлася, як у непагоду:


Прыпомніўся у Луцку дом стары,

Што столькі год адведаць не збярэцца,

Вадохрышча, і вецер на Стыры,

I сцюжа, ад якой не адагрэцца.


Баліць слабое цела дзень пры дні,

А сэрца палымнее несціхана,

Бо самы блізкі з блізкае радні —

Яе і аднадумца, і каханы —


Згасае, як агарак васкавы

На дзікім ветры ў пепагоду.

Але гатовы, хоць і ледзь жывы,

Аддаць душу за шчасце і свабоду.


Яна сама б усю да кроплі кроў

I ўласнае жыццё ахвяравала

За ляхаўскіх змарнелых гарбароў,

За кіеўскіх рабочых з «Арсенала».


Спяшаецца з Траецкае гары

Да страшнае пакутніцкай пасцелі.

Застылі рукі. Толькі лоб гарыць.

Ад сцюжы журавіны заінелі.



Мірыам

О, не хачу я, не хачу спакою. ,



Л. Украінка. «Одержима». 18/1 1901 г. Мінск

Чацвер, 18 студзеня.

I кожны раз, як дзверы —насцеж,

Міналі боль і забыццё,

Ён сустракаў яе, як шчасце,

Як паратунак, як жыццё,

Нібыта ўпершышо убачыў,

Чакаў, здалося, сто гадзін,

Лавіў пагляд яе гарачы

I пах адталых журавін.


— Расказвайце, што там, на волі,
Я рады кожнай навіне.

Нібыта вязень, што ніколі

Не бачыць сонца у акне.

Філёры, чорныя ад злосці,

Снуюць уранні і ўначы,

Каб нам не ўстаць,

I на пагосце

Не перастануць сцерагчы.

Прабачце, Леся, гэта жартам,

Калі адчай і набяжыць,

Хачу быць мужным і упартым

I для вялікай справы жыць...




  • А я пабачыла сягоння
    Манарху помнічак здаля:
    Трымае скіпетр, і ў кароне...

  • А трэба, каб была пятля
    Заместа скіпетра ў далоні.
    Пад ёй цяпер Расія ўся.
    Пятлёй пры кафедральным звоне
    Звялі са свету Кастуся.

Яна і нам здушыла глоткі

I скараціла век кароткі.

— I ўсё ж парадаваць павінна:
Мне расказаў вясковы дзед,
Калі купляла журавіны,
Нібыта сын яго — паэт.

Сваёй цурацца песні годзе.

Даўно загаварыць пара

Так, як гавораць у народзе,

Натхнённым словам песпяра.
Магчыма, недзе ў курнай хаце

Расце вялікі ваш паэт,

I крык, і плач знямелай маці

Пачуе хутка цэлы свет.



  • Удзячны за навіны, Леся,

  • Паэту будучаму рад,

  • Хачу, каб ён і ў нашай прэсе

  • Гучаў, як вечавы набат,

Каб песпя не была чужою

Таму, хто мёрз, гібеў і мок,

Каб так, як «Ііскра» за мяжою,

Палалі слова і радок.—
Мікстура задрыжала ў шклянцы,

Упаў на дол расталы лёд

I ліст, што з высылкі Румянцаў '

Прыслаў яму пад Новы год.

Збялеў.

I кашлю не спыніцца.



Зайшоўся б, каб ляжаў адзін.

I з кволай жмені на масніцы

Сцякалі кроплі журавін.

Заснуў нарэшце.

Зранку грубка

Сасновым дыхае цяплом,

I адзінокая галубка

У шыбу стукае крылом.


За ноч калматыя сумёты

Вятры у садзе намялі;

На вішнях скачуць каля плота

Чырванагрудыя гілі.

Змяркае. Леся каля печкі

Зноў у палоне даўніх сноў:

Не запаліўшы нават свечкі,

Успамінае зноў і зноў

Абліччы родных, смех і крокі,

Каля Дняпра сясцёр сляды .

I маці горкія папракі,

Калі збіралася сюды,

Халодны позірк, тон суровы,

На твары горычы пячаць,

I запаволеныя словы

Дасюль у памяці гучаць:

«Апамятайся, Леся, не калеч

Сябе самую гэтак рана...»

I свой адказ: «Не трэба, не пярэч.

Мая душа — скразная рана.

Ні ты, любімая, ні я

Свайму не загадаем сэрцу.

Таму істота кволая мая

Жыве зусім па іншай мерцы:

Да болю сіла выспела ў плячах,

Нібы прарэзваюцца крылы,

А ён і ўдзень і ноччу — у вачах

I будзе, мабыць, сніцца да магілы.

Ты ж разумееш — ён зусім адзін.

Падумаю, і сэрца халадзее,

Што гіне лепшы, той грамадзянін,

Што стаў маім сумлеынем і надзеяй».

Вось ён заснуў і свеціцца знутры,

А мог свяціць усёй Расіі,

Ды толькі часта гінуць без пары,

Не, но біблейскія месіі,

А лепшыя абраннікі душы

Знявечанага мудрага народа...

I голас сэрцу загадаў: «Пішы,

Пакуль у думках і ў пачуццях згода».

А як пісаць,калі наўкол сцяна,

Названая «Цэнзурным камітэтам»?

I раптам здагадалася яна

Схавацца за евангельскім сюжэтам.

За хісткі столік села ля акна,

Запахла свечка сіняватым дымам,

I не ўставала Леся давідна,

Пакуль не дапісала «Одержнму».


Вятры да самай раніцы гулі,

Здавалася, гайдаецца хаціна,

А на старонках сшытка ажылі

Месія, Мірыам і Палесціна.


Радкі пісала, як лісты сябрам,

Што недзе на Дняпры і на Палессі.

I ў кожным смелым слове Мірыам

Гучаў усхваляваны голас Лесі:


«Навіслі думы хмараю цяжкою,

А з іх вось-вось ударыць бліскавіца

I цэлы свет азорыць. Ох, калі ж,

Калі яна разрэжа цемень хмары?»


Пяро не паспявала за радком.

Гула завея, свечка дагарала.

Пісала Леся і крадком

На цень і жоўты профіль пазірала:


«Каменні азываліся ў пустыні

Патройным рэхам, а вось тут

Не азавуцца, марная надзея,

Я азавуся... Цёмны дух трымае

Мае жывыя словы. 0, настаўнік!

Адзіны! Ты святло маіх вачэй!

Няўжо не бачыш, як ад гора гіну,

Ад болю, ад трывогі і нічым,

Нічым цябе суцешыць не магу».
За вокнамі світанне зашарэла.

Званы ў царкву склікалі да імшы.

Дрыжалі рукі. Свечка дагарэла,

Свяцілі ў змроку толькі дзве душы.



Настаўнікі

Праменнем ясным, хваляй штармавою,

Жывымі іскрамі, сузор'ямі ў палёце,

Грамамі, бліскавіцамі, мячамі

Хацела б, словы, вас загартаваць.

Л. Украінпа. «Рытмы». 1/11 1901 г. Мінск

Чацвер, 1 лютага.

Замучыла зіма:то сцюжа, то адліга,

Навіс туман, галосяць капяжы,

Але ізноў парадавала кніга

Часопіса з дакладнай назвай «Жызнь».
У спісе супрацоўнікаў — імёны

Скітальца, Горкага і Ільіна

Іх боль і галасы да скону

Не здолее забыць яна.


Ёсць і яе імя у гэтым спісе

Сярод такіх імёнаў дарагіх.

Таму яна павінна ў кожнай рысе

Быць вартаю настаўнікаў сваіх.


Настаўнікі! Найпершы, найдарожшы

Падняць ужо не можа гапавы.

Яна хацела зваць яго «Сярожа»,

Але дасюль звяртаецца на «Вы».


Яна яго сястра і санітарка,

Уцеха днём, ахова уначы.

За днямі тыдіні пралятаюць шпарка,

А чым яму і як дапамагчы?


Пякельнаю хваробаю прыкуты,

Ён толькі забываецца у сне...

А можа, каб спыпіць усе пакуты,

Прыбавіць дозу морфію?.. 0 не!


На гэта нават Бог не мае права.

За абаіх ёй працаваць і жыць,

Закончыць незакончаныя справы

I грозныя паэмы завяршыць.


Пакуль ён спіць і у пакоі ціша,

Чарніла і папера — на стале,

Яна свае агляды перапіша

I ў Пецярбург уранні адашле.


А зараз ноч. «Люблю гадзіны працы»,

Уласныя даўнейшыя радкі.

«Сябе перамагчы і не здавацца»

У скроні б'юць, нібыта малаткі.


Яшчэ дайсці самотнай да Галгофы

I ўсё перацярпець прыйдзецца ёй,

За словам слова — набухаюць строфы

Гарачаю пунсоваю крывёй.


I закіпела, зазвінела песня,

Даспеленая ў глыбіні грудзей,

I акрыяла вера, што ўваскрэсне

Яна не раз у памяці людзей.


I тут адчула: запалалі вочы,

Нібыта згаслых зорак след.

Здалося Лесі, што пагляд прарочы

Убачыў новы таямнічы свет...


Ен трызніць: «Эшафот высокі, коўзкі...

Куды вядзе бяда бяду?

Прабачце. Кліча Каліноўскі...

Вы пачакайце... Я прыйду».



Развітанне

Усё, як ёсць, перамагла

Яго любові сіла,

Таго агню, таго святла

I смерць не пагасіла.

Л. Украінка. «На гадавіну».

8/III 1911 г. Галуана
Субота, 3 сакавіка 1901 г.

Яна сарпінкаю укрыла

I кветкамі яго чало

I на грудзях згарнула крылы,

Якім прастору не было.
Зламанага у самай сіле

Ні замяніць, ні ўваскрасіць.

Званы па ім адгаласілі,

А сэрцу вечна галасіць,

Што за дваіх жыве адна,

Што ў Праметэя век кароткі.

Ішла за сцюжамі вясна,

I пачыналіся

паводкі.

1980
Постскрыптум

За што яны змагаліся тады

І выбраі пакутніцкую долю,

У міф паверыўшы, што праз гады

Здабудуць людзям роўнасць, шчасце, волю?
І ўсё ж былі шчаслівыя яны,

Што не пабачылі, як рушацца асновы



Прыгожай эфемернай даўніны

У бясконцы век “перабудовы”


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка