Роля Віленскага універсітэта у фарміраваньні беларускай нацыянальнай культуры




Дата канвертавання14.03.2016
Памер129.25 Kb.
Роля Віленскага універсітэта у фарміраваньні беларускай нацыянальнай культуры.

Віленскі універсітэт лічыўся адным з лепшых універаў Еўропы. Ён быў заснаваны ў 1579г. езуітамі. Кожную восень сюды з’яжджаліся цікаўная шляхецкая і не толькі шляхецкая моладзь. Працавалі ва універы дасведчаныя, еўрапейскія прафесары.

Віленскі універсітэт не быў ізаляваным ад жыцці краіны, хутчэй наадварот, ён заўсёды знаходзіўся у самым эпіцэнтры падзей і адыгрываў даволі значную ролю. Асабліва ўзрасло яго значэньне ў пачатку 19 стагоддзя, калі ён стаў вучэбным і адміністрацыйным цэнтрам Віленская навучальнай акругі, якая ахоплівала ўсю Беларусь, Літву і частку Украіны.

Пачатак 19 ст. – вельмі напружаны час, з-за захопа зямель РП трыма манархічнымі рэжымамі: Аўстрыяй, Прусіяй і Расеяй. Па ўсёй тэр. былой РП шырыўся грамадскі рух за яе аднаўленьне. На Беларусі рух быў актыўна падтрыманы мясцовай шляхтай, якая рашуча пратэставала супраць далучэння беларускіх зямель да Р. імперыі. Адным з асяродкаў барацьбы супраць палітыкі царызму якраз і быў Віленскі універсітэт, дзе былі сканцэнтраваны ўсе інтэлектуальныя сілы Беларусі.

Увосень 1817г. Тамаш Зан з-пад Маладзечна і Адам Міцкевіч з Наваградка (яны ўжо паспрабавалі свае свае моцы на літаратурнай ніве) надумалі заснаваць тайнае студэнцкае таварыства, каб аб’яднаць найбольш блізкіх сяброў па вучобе, зацікаўленых літаратурай, філасофіяй і іншымі навукамі. Мэтай гэтага згуртаваньня была ўзаемадапамога ў паглыбленні адукацыі, у творчым удасканаленні, грамадская праца для дабра зняволенай Радзімы (Айчыны). Свае ўяўленьні пра характар таварыства і прынцыпы яго дзейнасці, сябры выклалі ў статуце таварыства, напісаным трохі ў жартавлівай форме. Фідаць, тут не абышлося без уплыву вядомага віленскага Таварыства шубраўцаў (гулякаў), з якім быў звязаны Тамаш Зан і якія ў сваім сатырычным часопісе “Wiadomosci Brukowe” (“Вулічныя навіны”) смела крытыкавалі адмоўныя бакі жыцця больш за ўсё мясцовай арытакратыі, паноў-прыгоннікаў, высмейвалі шляхецкае невуцтва. Статут новага таварыства юнакі далі прачытаць свайму трохі старэйшаму сябру ўкраінцу Юзафу Яжоўскаму, які дапрацаваў статут, надаў яму больш сур’ёзнасці. Без асаблівага вагання згадзіўся ён і з прапановай узначаліць арганізацыю.

1 кастрычніка 1817 г. адбылося першае пасяджэнне студэнцкага згуртаваньня. На ім сабралося 6 маладых хлапцоў, якія і ўтварылі Таварыства. Старшынём абралі Юзафа Яжоўскага, намеснікам старшыні і адначасова касірам (кашталянам) – Эразма Палюшынскага, сакратаром – Тамаша Зана. Членамі згуртавання сталі Адам Міцкевіч, Ануфры Петрашкевіч і Бруна Сухецкі. Назвалі студэнты сваю арганізацыю – Таварыства філаматаў (гр. Philomathes – аматары ведаў). Нават назва была невыпадковай. Таварыства такога ж накірунку ўжо існавала ва універсітэце гадоў 10 назад. Актыўны ўдзел у ім прымаў любімы студэнтамі прафесар, гісторык і грамадскі дзеяч Іяхім Лялевель. І называлася яно Навуковае, а потым – Філаматычнае таварыства – па аналогіі з вядомым у гісторыі Філаматычным таварыствам, што дзейнічала ў Францыі напярэдадні і ў час Вялікай французскай рэвалюцыі.

На сваім першым пасяджэнні сябры створанай арганізацыі перш за ўсё абмеркавалі пытанне пра Таварыства. Яны пагадзіліся прымаць у арганізацыю толькі надзейных і правераных сяброў па вучобе. Студэнты задумалі таварыства як змацаваную асабістым сяброўствам сям’ю аднадумцаў, якую стваралі, паводле выказваньня Юзафа Яжоўскага, “не на хвілю, не дзеля мімалётнай забавы, а на ўсё жыццё”. Нават у статуце падкрэслівалася, што філаматы, якая б ні напаткала іх пасля доля, куды б яна іх не закінула, застаюцца сябрамі Таварыства назаўсёды, што, як паказала гісторыя, спраўдзілася.

Пры ўступленні ў Таварыства малады чалавек павінен быў адказаць пісьмова на цэлы шэраг пытанняў і падаць падрабязную аўтабіяграфію. Абавязковай пры гэтым была рэкамендацыя аднаго з сябраў згуртавання. Новы удзельнік таварыства даваў клятву, што будзе выконваць усе абавязкі, ускладзеныя на яго статутам. Каб не памыліцца ў падборы новых сяброў філаматы пастанавілі ўвесці пераходную прыступку да ўступлення ў іх сям’ю: навічкі залічваліся на колькі месяцаў у члены-карэспандэнты, якія хоць і мелі права прымаць чынны ўдзел у навуковых пасяджэннях Таварыыства нароўні з усімі філаматамі, але не маглі пакуль што выбірацца на адміністрацыйныя пасады. У выніку такіх умоў Таварыства расло не хутка. Затое збіраліся тут сапраўды неардынарныя маладыя людзі. Адразу ж пасля стварэння былі прыняты Францішак Малеўскі, Зыгмунт Навіцкі і некалькі чалавек ячшэ. У 1818г. у таварыства быў залічаны Ян Чачот. Сярод сябраў Таварыства можна назваць таких вядомых людзей як: Ігнат Дамейка, Ян Сабалеўскі, Міхал Рукевіч. Усе яны да канца сваіх дзён заставаліся сябрамі Таварыства філаматаў, акрамя трох, якія ў 1821 з розных прычынаў былі выключаны з філаматаў – Бруна Сухецкі, Эразм Палюшынскі і Зыгмунт Навіцкі.

Мэты першага статута Таварыства былі пашыраны ў 1818 годзе. Цяпер Таварыства павінна было садзейнічаць “па меры магчымасці ўсеагульнай асвеце”. Праз асвету філаматы намераваліся рыхтаваць грамадства да змагання за вызваленне Бацькаўшчыны ад царскага самаўладства, пра што ў статуце, вядома ж не гаварылася.

Шырокую асвету ў краіне яны, натуральна, пачалі з сябе. Згодна са статутам, “кожны з чынных членаў на працягу чатырох тыдняў мусіў падрыхтаваць адну працу – арыгінальную ці пераклад, вершам ці прозай, сур’ёзную, навуковую уі вясёлую, прызначаную для пагулянак”. Пагулянкам, розным урачыстасцям філаматы надавалі немалое значэнне для ўмацавання Таварыства, для пашырэння сваіх ідэй. Яны наладжвалі за горадам маёўкі, розныя святкаванні. Вельмі шумна адзначалі дні нараджэння. Да гэтых урачыстасцяў рыхтаваліся грунтоўна, складалі цэлыя сцэнарыі, часцей за ўсё вершаваныя. Тут асабліва праяўляў сваё майстэрства Ян Чачот, які часам пісаў такія сцэнарыі на беларускай мове, яны ведьмі прыхільна сустракаліся філаматамі. На вершы ў гэтых сцэнарыях складаў музыку Тамаш Зан. Рытуальнай, напрыклад стала песня на беларускія словы Яна Чачота “Што мы вашэці скажам...”. Спявалі і польскамоўныя песні. Напрыклад: “Хай радасць з вачэй нашых блісне...” Адама Міцкевіча, “Што старыя за вар’яты!” Яна Чачота і іншыя. Адзін раз на тыдзень філаматы збіраліся на так званыя “навуковыя пасяджэнні” дзе чыталі свае навуковыя даледванні, паэтычныя творы. Потым ішлі дыскусіі, спрэчкі, у час якіх кожны мог выказаць сваю думку. Закнчваліся спрэчкі галасаваннем, якім ухвалялі ці адхілялі прачытаную навуковую працу альбо масацкі твор.

Размах навуковай і творчай працы філаматаў агромісты, пачынаючы ад паэзіі, класічных старажытных твораў, праз палітычныя даследванні і даследванні рэлігійныя, да матэматыцы і эканоміцы. Таксама абмяркоўваліся многія паэтычныя творы Адама Міцкевіча, Яна Чачота, Тамаша Зана, Ануфрыя Петрашкевіча і іншых паэтаў-філаматаў. Гэта была вельмі карысная справа таму што...

Аб’ём навуковай працы вымагаў адпаведных арганізацыйных формаў. І філаматы знаходзяць гэтыя формы. У 1818 годзе яны падзяляюцца на два аддзелы: аддзел літаратуры і вызваленых навук і аддзел фізікі, матэматыкі і медыцыны. Першы аддзел узначаліў Адам Міцкевіч, другт – Ануфры Петрашкевіч. Кожны аддзел збіраўся на свае “навуковыя пасяджэнні” роўна праз два тыдні і яшчэ адзін раз на месяц – на арганізацыйныя сходы. Праз кожныя два месяцы абодва аддзелы збіраліся на агульнае пасяджэнне. Былі яшчэ “вялікія” пасяджэнні, якія склікаліся адзін раз на год і на якіх выбіралася кіраўніцтва аддзелаў і агульны “ўрад”.

Філаматы добра разумелі, што каб лічыцца адукаванымі людзьмі, кожны з іх павінен быў ведаць некалькі замежных моваў. Таму ў дадатак да таго, што вывучалася ва універсітэце, яны арганізуюць яшчэ і спецыяльныя курсы для вывучэння англійскай і нямецкай моваў, імкнуцца дасканала імі валодаць. Апрача таго, многія філаматы добра ведалі французскую мову, не кажучы ўжо пра латынь, якую вывучалі ў школе.

Асаблівае значэнне надавалася вывучэнню роднага краю. Для сістэматычнага і шырокага збору разнастайных звестак пра родны край па ініцыятыве Францішка Малеўскага быў створаны Статыстычны камітэт, у які ўвайшлі некалькі філаматаў. На аснове прапаноў членаў гэтага камітэта яго страшыня Францішак Малеўскі разам з Міхалам Рукевічам склалі спецыяльную інструкцыю для збірання “статыстычных” звестак з тэрыторыі ўсяго былога ВКЛ – называлася яна “Геаграфічнае апісанне, ці Інструкцыя ў збіранні звестак для вывучэння парафіі”(польск. Parafia <лац. Parochia – тэрыторыя, якая знаходзіцца пад чыім-небудзь кіраўніцтвам). Яе, як паведамляў потым сенатар Мікалай Навасільцаў вялікаму князю Канстанціну, філамат Ян Чачот і член Таварыства філарэтаў (гр. Philaretos – аматар дабрачыннасці – члены тайнага студэнцкага таварыства Віленскага універсітэта, якое існавала ў 1820-1823гг. і было філіялам таварыства філаматаў) Юндзіл “без оздобления цензуры напечатали секретно в ночное время в виленской базилианской типографии, подкупив там на сей конец наборщиков, поелику префект той типографии без цензур печатать не согласился… Сии таким образом напечатанные инструкции раздавались в 1821 году Чечетом и Малевским всем членам филаретского общества, выезжающих в вакационное время из Вильны”. Згодна з гэтай інструкцыяй, філаматы і філарэты па выездзе ў родныя мясціны павінны былі даць падрабязнае апісанне сваёй парафіі, асвятліўшы такія пытанні: геаграфічнае становішча, велічыня тэрыторыі, рэльеф мясцовасці, дарогі, рэкі, каналы, клімат, саслоўі насельніцтва, нацыянальны склад, веравызнанне, гаспадарка, асвета, звычаі і абрады, на якой мове размаўляюць розныя слаі насельніцтва, якія спраўляюць святы, якія забароны, як апранаюцца, якое ў іх жыллё, грамадскія звычаі, сямейныя ўзаемаадносіны. Нажаль, гэтыя сабраныя зветкі не захаваліся. Пры гэтым філаматы не спыняліся выключна зборы звестак, яны імкнуліся практычна дапамагчы пашырэнню адукацыі народа. Яны нават самі пачыналі ствараць школы, асаблі вызначыўся ў гэтай працы Францішак Малеўскі, які арганізаваў школу для сялян у Шчорсах на Наваградчыне. Маладыя людзі браліся нават за стварэнне падручнікаў для школ, наогул для народнай адукацыі, распачынаюць працу над галіновымі энцыклапедыямі. Яны размяркоўваюць напрамкі паміж сабой. Такім чынам атрымалася 4 накірунка: Энцыклапедыі прыродазнаўчых навук, матэматыцы, правазнаўства, філасофіі. Праўда, такія няпростыя задумы філаматы не паспелі ажыццявіць. Для пашырэння сваіх ідэй філаматы сур’ёзна думаюць пра стварэнне ўласнага перыядычнага выдання, на першым часе штогодніка, дзе яны марылі змяшчаць свае навуковыя працы. Непасрэдна да арганізацыі выдання яны прыступілі ў 1821 годзе. Прыдумалі ўжо назву “Геба”.Але і тут ажыццявіць задуманае не ўдалося. Прызначаныя для “Гебы” творы паэты-філаматы аддалі ў віленскую перыёдыку.

Паставіўшы перад сабой вялікія задачы асветы народа, яны імкнуцца супрацоўнічаць з іншымі апазіцыйнымі ўладам арганізацыямі. Дзеля гэтага звязваюцца з шубраўцамі, масонамі, з віленскім згуртаваннем польскага Патрыятычнага таварыства, але нікому не дазваляюць умешвацца ў свае справы. Як сведчаць факты, філаматы завязвалі кантакты з дзекабрысцкімі арганізацыяім, вялі перагаворы наконт гэтага з іх прадстаўніком Аляксандрам Бястужавым у час яго прыезду ў Вільню.

Дзеля пашырэння дзейнасці і ідэяў, па ініцыятыве Адама Міцкевіча ў 1819 годзе было створана першае адгалінаванне Таварыства філаматаў – Саюз сябраў, у які за год уступілі 30 студэнтаў В.У. Адам Міцкевіч напісаў для яго статут. Было яшчэ некалькі спробаў заснаваць іншыя прадстаўнічыя арганізацыі. На аснове літ. Гуртка – Навуковае таварыства; Саюз маладых адвакатаў; Саюз айчынных натуралістаў; згуртаванне “масістаў” – працаўнікоў канцылярыі для ўпарадкавання спадчыны Радзівілаў – пад назвай “Рэчпаспалітая”; Саюз літоўскай моладзі. Але моладзь з невялікай ахвотай ішла ў палітыку, не заўсёды імкнулася “сушыць мазгі” рознымі навукамі.

Дзеля таго каб прывабіць моладзь, трэба было знайсьці нешта больш цікавае. Тут праявіў свае арганізатарскія здольнасці і кемлівасць вясёлы і таварыскі Зан. Ён намерыўся арганізаваць згуртаванне, мэтай якога хаця б напачатку было толькі адно маральнае ўдасканаленне, не абцяжаранае навуковымі задачамі. Задуманую арганізацыю Тамаш Зан назваў – Таварыства прамяністых. Сэнс “прамяністасьці” ён растлумачваў так: кожны добразычлівы, высокай маралі чалавек выпраменьвае святло і тым самым дабатворна ўздзейнічае на іншых. Інакш кажучы, гэта было згуртаванне тых, хто імкнецца быць высокамаральнымі, духоўна багатымі людзьмі. Адно з правіл згутавання, напрыклад, даводзіла, што вялікім крокам на шляху да маральнага ўдасканалення маладога чалавека з’яўляецца “прыхільнасьць да айчыннай зямлі”. А наступнае правіла канкрэтызавала гэта: “Прыхільнасьць да айчыннай зямлі ў тым, каб жадаць дабра суайчыннікам кожнага стану і ўсяму народу наогул, захоўваць карысныя звычаі сваіх бацькоў, любіць прыродную мову і вывучаць яе, помніць славу і подзвігі продкаў і ў меру сілы і стану памнажаць іх”. Пасады ў гэтым таварыстве вельмі нагадвалі, па сваіх назвах, пасады, якія існавалі ў ВКЛ, акрамя пасады старшыні, які называўся “архіпрамяністым”, так напрыклад, былі “вялікі маршалк”, “надворныя радцы”, “камергеры”.

Вясёлы і жартаўлівы характар згуртавання спрыяў хуткаму росту. У маёўках і сходах прымала ўдзел каля 150 чалавек. Гэтая колькасьць павялічвалася б, але нават існуючая масавасць напалохала універсітэцкія ўлады. Баючыся трапіць у няміласць да расійскіх улад, рэктар Сымон Малеўскі загадвае распусціць Таварыства.

Філаматы, падначаліўшыся рэктарскаму загаду, усё ж вырашаюць узнавіць гэтае даволі прадстаўнічае згуртаванне, зрабіўшы яго тайным і памяняўшы назву. Такім чынам адкрытае Таварыства прамяністых пераўтварылася пасля роспуску ў тайнае Таварыства Філарэтаў (прыхільнікаў маральнай чысьціні).Узначаліў жа яго “архіпрамяністы” Тамаш Зан. Таварыства філарэтаў было падзелена на чатыры асноўныя аддзелы, якія адпавядалі факультэтам універсітэта: першы – матэматычна-фізычны, які ў сваю чаргу падзяляўся на тры саюзы – Зялёны, Ружовы, Малінавы, другі – юрыдычны (белы і ліловы саюзы), трэці – літаратурны (блакітны), чацьвёрты – медыцынскі (Сіні). Кожны аддзел і яго саюз выбіралі сваіх кіраўнікоў.

Найбольшую актыўнасьць праявілі аддзелы юрыдычны, якім кіраваў брат Адама Міцкевіча Аляксандр, і літаратурны на чале з Янам Чачотам.

Таварыства філаматаў імкнулася арганізоўваць філарэцкія філіі на ўсёй тэрыторыі былога ВКЛ. Атрымалася гэта ў Наваградку, Коўне, Шчучыне, але тут галоўнай цяжкасьцю была канспірацыя. Даволі дзейсны філіал быў адкрыты ў Беластоку і ў Свіслачы.

Такая актыўная дзейнасьць філаматаў і філарэаў не магла быць не заўважана універсітэцкімі ўладамі. Дачуўся пра яе куратар Віленскай навучальнай акругі князь Адам Чартарыйскі, які настойліва наказваў не дапускаць іх дзейнасьці ва універсітэце. Аднак рэктар Малеўскі не змог ліквідаваць тайныя згуртаванні студэнтаў, сярод якіх быў і яго сын Францішак Малеўскі. Толькі вясной 1822 года, калі ў Вільню меўся прыехаць цар, Прафесар Юзаф Твардоўскі параіў распусціць таварыства. Таварыства было распушчана, архіў – спалены. Але дзякуючы Тамашу Зану, са снежня 1822 года Таварыства працягвала сваю працу.

Невядома, у якім кірунку пайшла б далей дзейнасць філаматаў і філарэтаў, як бы шырока яна разгарнулася, калі б не тыя чорныя хмары, якія пачалі сцягвацца над іх галовамі, і не той выпадак, што стаў фатальным у гісторыі віленскіх згуртаванняў моладзі.

3 траўня 1823 года ў гадавіну ліберальнай Канстытуцыі 1791 года вучань пятага класа Віленскай гімназіі Міхаіл Плятэр напісаў крэйдай на дошцы : “Няхай жыве Канстытуцыя 3 мая!”, другі вучань дадаў: “О, які мілы для ўсіх успамін! Але няма каму пра гэта ўспомніць”. Пра гэта было дакладзена вялікаму князю Канстанціну ў Варшаву. І пачалося следства, пад час якога следчыя напалі на след філарэтаў. Быў арэштаваны Ян Янкоўскі. Спалохаўшыся пакарання, ён распавёў пра Таварыства і ўдаў усіх яго членаў. Пачаліся масавыя арышты. Сенатар піша рапарт вялікаму князю Канстанціну: “Из совокупных показаний был составлен список всем Филаретам, у сего под буквою А. прилагаемый и содержащий всего 166 лиц. По сделанным от меня тогда распоряжениям собраны были в Вильну 85 человек, из числа коих каждый содержался в монастырях в особой кельи, под строгим военным караулом, а председатель общества содержится в тюремном замке. Прочие же отысканные под конец настоящего следствия, допрашивались в комиссии без содержания в аресте, с обязанием токмо каждого подпискою, что до решения дела никуда не отлучится из города и о том, о чем будет допрашиватся и что отвечал на вопросы, никому объяснять не будет. Затем местопребывание некоторых членов и по сие время не открыто, мимо старания полиции и бывших с разными властями переписок… По отобрании же вопросов ото всех, имеющихся налицо, членов общества оказалось, что из числа оговорённых действительно принадлежали к обществу 108 человек, предлагалось к принятию, но не поступило в оное или вовсе не принадлежало 27 человек, да не отыскано к следствию 31 человек…” З “именного” спіса апублікаванага ў кнізе Фёдара Вяржбоўскага, відаць, што гэта былі вельмі маладыя людзі, пераважна 17-25 гадоў. І ў асноўным беларуская моладзь. Так, са 135 чалавек, з Беларусі было 113, з Каралеўства Польскага – 6, з Украіны, пераважна з Валыні – 16. Затрыманым спачувала ўся Вільня, якая была ў шоку, калі дачулася пра арышт моладзі. Філаматам Ануфрыем Петрашкевічам, які неукім чынам пазбегнуў арышту, дапамагаў сваім сябрам, арганізаваў збор сродкаў для зняволеных. Дапамога Вільні дазволіла арыштантам падкупіць варту, і яны маглі цяпер хаця б збірацца разам са сваіх адзіночных келляў. Магчымасьць збірацца разам вельмі дапамагла філарэтам апраўдацца на следстве, бо яны загадзя дамаўляліся, што там гаварыць і як сябе паводзіць. Тамаш Зан, якога трымалі асобна, але з якім усёж такі ўдалося наладзіць сувязь, наказаў сябрам ускладаць усю віну за арганізацыю на яго – ён хацеў гэтым выгарадзіць іх альбо хоць бы змякчыць долю сваім сябрам-філаматам. Чакалася, што пад канец 1823 года следчая камісія закончыць сваё разбіральніцтва і маладых людзей выпусцяць з кляштарных муроў, але тут арыштавалі Францішка Малеўскага. Перакананы ў тым, што ўлады выкрылі і Таварыства філарэтаў, і таварыства філаматаў, ён міжволі прагаворваецца на следстве пра існаванне апошняга. Атрымаўшы такія “каштоўныя” звесткі, следчая камісія працягвае справу.

Закончылася следства ў красавіку. Знаяволеныя былі выпушчаны на парукі блізкіх і знаёмых. У турме пакінулі толькі трох найбольш “небяспечных злачынцаў”: Тамаша Зана, Яна Чачота, Адама Сузіна, а таксама здрадніка Яна Янкоўскага, якога проста ніхто не захацеў узяць на парукі.

Вядома, што шмат аб чым следства не даведалася, так напрыклад, яно не ведала, што таварыства філаматаў, распушчанае быццам бы вясной 1822года, да сёй пару існавала і дзейнічала, не ўдалося таксама камісіі натрапіць на след філамацкага архіва.

Згодна з прысудам, які быў падпісаны царом Аляксандрам І, дзесяць філарэтаў назаўсёды высылаліся з роднай ім “Літвы” ў “аддаленыя губерні” Расеі (Тамаш Зан, Ян Чачот, Адам Міцкевіч, Францішак Малеўскі і інш.). Самае жорсткае пакаранне прысудзілі Тамашу Зану, Яну Чачоту і Адаму Сузіну, якіх выслалі на Урал, дзе яны павінны былі да таго ж адседзець свой тэрмін у крэпасці. 80 філаматаў і філарэтаў былі адпушчаны пад нагляд паліцыі. Не абмінуў суд і выкладчыкаў універсітэта. Ён абавязаў пакінуць універсітэт і Вільню найбольш “неблагонадёжных” прафесараў, якія быццам бы садзейнічалі студэнцкім згуртаванням.

Асуджаныя на выгнанне філаматы і філарэты яшчэ некалькі месяцаў заставаліся ў Вільні: ім далі магчымасьць як след падрыхтавацца да выезду, развітацца з роднымі і блізкімі, з роднай зямлёй. Гэта тычылася ўсіх за выключэннем Тамаша Зана, Яна Чачота, Адама Сузіна, якіх да апошняга трымалі ў турме.

Высылаючы філаматаў і філарэтаў з акругі Віленскага універсітэта ў Расію, царскія ўлады хацелі дасягнуць некалькіх мэтаў:


  1. Вядома ж пакаранне маладых людзей за вальнадумства

  2. знішчэнне ў самым зародку беларускага нацыянальнага руху як часткі агульнапольскага (агульнарэчпаспалітага) руху

  3. рабаванне “мазгоў”, інтэлектуальнага патэнцыялу Беларусі.

“Д’ябальскі план! – зазначыў польскі даследчык Адам Крэхавецкі. – Патушыць святло ў самай лепшай навучальнай установе, вынішчыць у ёй нацыянальны дух, а тых, што былі выхаваны ў гэтым духу і што маглі пашыраць яго далей, вывезці далёка па-за межы краю і прымусіць, каб сваю працу і інтэлектуальныя сілы яны аддалі на карысць іх айчыны – расейскай дзяржавы”.

Пасля разгрому Таварыства філаматаў і філарэтаў, іх удзельнікі ніколі больш не здольныя былі сабрацца разам.

На жаль, яны засталіся выключанымі з кантэксту нашай літаратурнай гісторыі. Многія іх творы амаль не вядомыя беларускаму чытачу, не знойдзеш іх ні ў нашых хрэстаматыях, ні ў анталогіях беларускай ліатаратуры. У сваіх выказваннях яны адзначалі самабытнасць беларускай мовы, яе ілагучнасьць, паказвалі, што яна нічым не ўступае любой іншай еўёрапейскай мове, а ў нечым нават і пераўзыходзіць па прыгажосці. Польская даследчыца Зоф’я Кавын-Кужова ў артыкуле “Мова філаматаў і філарэтаў” (“Prace jezykoznawcze” №36, 1963) кажа, што мова іх твораў – гэта рэшіянальная мова “літоўскай шляхты”, той “пераходны дыялект”, які фактычна быў тагачаснай беларускай літаратурнай мовай і які яны хацелі яшчэ болей “збеларусіць”.

“Філаматы і філарэты” Кастусь Цвірка , “Беларускі кнігазбор”, Мінск 1998г. (стар. 7 - 22)



“Слоўнік іншамоўных слоў” А.М. Булыка, ІІ том, “Беларуская энцыклапедыя”, Мінск 1999г.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка