Роля чацвёртага запавета ў гістарычным услаўленні Суботы цэрквамі Божымі [170]




старонка1/9
Дата канвертавання15.03.2016
Памер0.62 Mb.
  1   2   3   4   5   6   7   8   9


Хрысціянскія цэрквы Бога

[170]

Роля чацвёртага запавета ў гістарычным услаўленні Суботы цэрквамі Божымі [170]


(Выданне 2.0 19960622-19980221)



Цэрквы, якія вось ужо два апошнія стагоддзі застаюцца вернымі Субоце, нечакана для сябе прышлі да адкрыцця, што яна была цэнтральнай тэмай і знакам ідэнтыфікацыі хрысціянства, і што цэрквы на працягу гісторыі праследаваліся з-за адданасці Субоце. Такая пазіцыя з’яўляецца толькі часткова ісцінай. Адначасова з тым, што ўжо сказана, яна скрывае сапраўды фундаментальныя аспекты той веры, за якую Царква Божыя падвяргалася ганенню, і аспекты, якія фарміруюць прыкметы выбраных. Даная работа паказвае, што рэальна існуе шэраг прыкмет для характарыстыкі выбраных, згодна якім маюцца магчымасці адасобіць і выдзеліць іх з грамадства ў час усіх перыядаў праследавання, якое правільна называецца інквізіцыяй.
Christian Churches of God

P.O. Box 369, WODEN ACT 2606, AUSTRALIA




Email: secretary@ccg.org
(Copyright © 1999 Wade Cox)
Гэтая работа можа быць размножана і распаўсюджана пры ўмове, што яна капіруецца поўнасцю, без змен або вычоркванняў. Неабходна ўключыць назву работы і адрас выдаўца, а таксама звесткі наконт аўтарскіх правоў. Плату за распаўсюджанне копіі ад атрымальніка інкасаваць нельга. У крытычных артыкулах і аглядах можна ўстаўляць кароткія вытрымкі. Гэта не лічыцца парушэннем аўтарскіх правоў.
Дадзенай работай можна карыстацца са старонкі World Wide Web:
http://www.logon.org


Роля чацвёртага запавета ў гістарычным услаўленні Суботы цэрквамі Божымі [170]



Уводзіны





У рабоце Усеагульнае распаўсюджванне цэркваў, якія прытрымліваюцца Суботы (No. 122) было раскрыта, што на працягу ўсёй гісторыі існаваў неразрыўны ланцуг цэркваў, якія трымалі Суботу і знаходзіліся ў больш ці менш пастаяннай апазіцыі адносна асноўнай сістэмы цэркваў, і якія праследаваліся гэтай сістэмай. Цэрквы апошніх двух стагоддзяў, якія трымаюць Суботу, прышлі да важнага адкрыцця, што цэнтральнай тэмай і знакам ідэнтыфікацыі гэтай сістэмы была Субота і што цэрквы былі ганімы з-за іх прынадлежнасці да Суботы. Гэтая пазіцыя, нават у найлепшым выпадку, з’яўляецца толькі часткова дакладнай, і адначасова, на крайні выпадак, скрывае сапраўды фундаментальныя аспекты той веры, за якую Царква Божыя была праследуема, а таксама тыя аспекты, якія фарміруюць другія прыкметы выбраных. У дадзенай працы будзе паказана, што рэальна існуе мноства прыкметаў, якія характарызуюць выбраных, і згодна якім маюцца магчымасці адасаблення і выдзялення іх з грамадства ў час усіх перыядаў праследавання, якое звычайна называюць інквізіцыяй. Асноўная функцыяніруючая артадаксальная сістэма выкарыстоўвае шэраг знакаў ідэнтыфікацыі веры ў мэтах збору інфармацыі і доказаў супраць выбраных, каб потым паступова знішчыць іх.
Цэрквы божыя дваццатага стагоддзя трапілі ў зблуд, думаючы, што зараз яны будуць прымацца лепш ці хоць бы найбольш усебакова, чым цэрквы папярэдніх часоў. Рэальна такую памылковасць даказаў працэс ліквідацыі цэркваў сённяшняга дня, атмасфера невядомасці ў адносінах дактрын ранніх цэркваў і ў сувязі з прымяненнем вучэння іх веры. Упаўне праўдападобным выступае факт, згодна якому апошнія перыяды часу рэпрэзентуюць усе характэрныя рысы Сардыйскай і Лаодыкейскай сістэм (Адкравенне 3:1–6, 14–22). З данай невядомасці выплывае толькі адна сапраўдная Філадэльфійская сістэма (Адкравенне 3:7–13), якая хоць і не мае шмат сіл, але захоўвае запаветы Божыя і мае сведчанне Іісуса Хрыста (Адкравенне 12:17; 14:12).
Але што сказала Біблія наконт знакаў выбраных і якую ролю ў працэсе ідэнтыфікацыі адыгрывае Субота?

Субота ў якасці вызначальнага знака Царквы





Значэнне Суботы выражана ў змесце чацвёртага запавета. Яно выкладзена ў працы Субота (No 31) і заўважаецца ў Зыходзе 20:8, 10, 11, а таксама ў Другазаконні 5:12.
Субота зафіксавана ў якасці прыкметы людзей Божых. Яна – знаменне, якое існуе паміж намі і Богам, і робіць нас святымі.
Зыход 31:12–14–12 І сказаў ГАСПОДЗЬ Майсею, гаворачы: 13 Скажы сынам Ізраілевым так: суботы Мае выконвайце; так як гэта – знаменне паміж Мною і вамі ў роды вашы, каб вы ведалі, што Я ГАСПОДЗЬ, асвячаючы вас. 14 І выконвайце суботу, бо яна свята для вас: хто апаганіць яе, той ды будзе аддадзены смерці. Хто стане ў тую рабіць справу, тая душа павінна быць знішчана з асяроддзя народа свайго (KJV).
Часта і памылкова выказваецца думка, што Субота азначае выключна плюральнае выражэнне адзінкавай штонядзельнай Суботы, якая не носіць усеагульны характар. Гэта не карэктна. Субота распаўсюджваецца на ўвесь аб’ём богаслужэння на працягу Свяшчэнных Дзён, зарэгістраваных у якасці Суботы Божай. Сучаснае пакаранне з’яўляецца адухоўленай.
Субота не выступае толькі адной асобай прыкметай царквы. Яна з’яўляецца так жа знаменнем для людзей Запавета, якія яшчэ не адчуваюць патрэбы наведваць царкву. Калі б яна была знаменнем толькі адных выбраных, іудаізм выступіў бы часткаю першай нядзелі. Але гэта не так.

Другія прыкметы выбраных





Другім знаменнем выступаюць Вялікадне і Свята праснакоў.
Зыход 13:9–16–9 І ды будзе табе гэта знакам на руцэ тваёй і помнікам прад вачамі тваімі, дабы закон ГАСПОДЗЕН быў у вуснах тваіх; бо рукою моцнаю вывеў цябе ГАСПОДЗЬ з Егіпта. 10 Выконвай жа статут гэты ў назначаны час, з году ў год.
11 І калі ўвядзе цябе ГАСПОДЗЬ у зямлю Ханаанскую, як Ён кляўся табе і бацькам тваім, і дасць яе табе: 12 Аддзяляй ГОСПАДУ ўсё, развярзаючае лажэсна; і ўсё першароднае з жывёлы, якой у цябе будзе, мужаскага полу, – ГОСПАДУ. 13. А ўсякага з аслоў, развярзаючага, замяняй агнцам; а калі не заменіш, выкупі яго; і кожнага першынца чалавечага з сыноў тваіх выкупляй. 14 І калі пасля спытае цябе сын твой, кажучы: “што гэта?”, то скажы яму: “рукою моцнаю вывеў нас ГАСПОДЗЬ з Егіпта, з дому рабства. 15 Бо, калі фараон упарціўся адпусціць нас, ГАСПОДЗЬ умярцвіў усіх першынцаў у зямлі Егіпецкай, ад першынца чалавечага да першынца з жывёлы: таму я прыношу ў ахвяру ГОСПАДУ ўсё, развярзаючае лажэсны, мужаскага полу, а ўсякага першынца з сыноў маіх выкупляю. 16 І ды будзе гэта знакам на руцэ тваёй і замест павязкі над вачыма тваімі; бо рукою моцнаю ГОСПАДЗЬ вывеў нас з Егіпта. (KJV)
Вялікадне і Свята праснакоў з’яўляюцца другой прыкметай людзей Запавета. Распаўсюджанне чацвёртага запавета ў такім аспекце (як мы ўжо бачылі раней), выступае як прыкмета законаў Божых у нашай дзейнасці (“на руцэ”) і ў нашым розуме (“павязка над вачыма”). Гэта – знак закона Госпада (Другазаконне 6:8) і вызвалення Ім Ізраіля (Другазаконне 6:10). У Новым Запавеце гэты статус даходзіць да народаў, якіх мае Хрыстос (Рымлянам 9:6; 11:25–26). Разуменне Вялікадня і Свята праснакоў у цэрквах Божых дваццатага стагоддзя з’яўляецца надзвычай няправільным. Зусім некарэктным выступае дапушчэнне, згодна якому іудзеі быццам бы былі нявернымі ў адносінах таго, што Вялікадне было ў чатырнаццатую ноч Нісана, а ноч успамінаў была пятнаццатага, што іудзеямі гэтая ноч памылкова была названа Вялікаднем. Такія вывады аналізаваны таксама падрабязна, і ўся структура няправільных прадпасылак, на якіх яны заснаваны, аналізавана ў Дадатку да працы Вялікадне (No 98).
Прыкметы Закона – Субота і Вялікадне – запланаваны спецыяльна, каб абараняцца супраць ідалапаклонства (Другазаконне 11:6). Абодва знакі і прадстаўляюць сабою пячаць на руцэ і павязку над вачыма, уласцівыя для выбраных Госпадам. Сумесна з Духам Святым яны ўтвараюць аснову апячатаных апошніх дзён у Адкравенні 7:3. Знак выбраных, такім чынам, сканцэнтраваны на першым запавеце. Хрыстос сказаў: “Госпаду Богу твайму пакланяйся і Яму аднаму служы” (ад Матфея 4:10; ад Лукі 4:8). Служэнне з’яўляецца таксама пакланеннем у біблейскіх тэрмінах.
Выкуп выступае другой прыкметаю людзей Запавета. Няўдачы ў захаванні выкупа наказваюцца вынішчэннем з народа свайго; інакш кажучы, з цела Запавета Ізраіля, якім выступае царква (Левіт 23:29).
Першапачатковым і асноўным знакам людзей Запавета з’яўляецца абразанне (Быццё 17:14). Гэта было зроблена да хрышчэння (глядзіце працу Пакаянне і хрышчэнне) (No 52).
Хрышчэнне Духам Святым з’яўляецца первічным знакам выбраных сродкам крыві ў адно цела Іісуса Хрыста (ад Матфея 28:19; Дзеянні 1:5, 11:16; Рымлянам 6:3; 1 Карынфянам 12:13; Яўрэям 9:11–28).

  1   2   3   4   5   6   7   8   9


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка