Роля бібліятэк ў падтрымцы сям’і і ў захаванні традыцый сямейнага чытання




Дата канвертавання30.03.2016
Памер28.26 Kb.
Мерапрыемствы за ліпень
Семінар бібліятэчных работнікаў "Роля бібліятэк ў падтрымцы сям’і

і ў захаванні традыцый сямейнага чытання”
Значэнню і ролі бібліятэк у развіцці і ўмацаванні сямейных каштоўнасцяў быў прысвечаны семінар "Роля бібліятэк у падтрымцы сям'і і ў захаванні традыцый сямейнага чытання", які адбыўся 1 ліпеня 2011г.

Адкрыўся семінар кансультацыяй "Бібліятэка і сям'я: роля і месца бібліятэк у духоўным і маральным жыцці сям'і, у арганізацыі сямейнага вольнага часу". Затым бібліятэкары атрымалі метадычныя парады "Разнастайнасць формаў дзейнасці ў сферы сямейнага выхавання". Працягнуўся семінар аглядам кніжных навінак, дзе былі прадстаўлены новыя выданні па сямейнай псіхалогіі і педагогіцы, дакументы прававога характару ў падтрымку сям'і. Бібліятэкарам быў прадстаўлены і вопыт узаемадзеяння дзіцячай бібліятэкі з чытаючымі сем'ямі, расказана пра вынікі міні-даследавання "Дзіцяці-чытач: адкрываю і здзіўляюся".

Нягледзячы на насычаную праграму семінара, абмеркаванне планавых пытанняў і задач у рамках сямейнага выхавання самым прыемным момантам стала сустрэча з мнагадзетнымі мамамі, якія выхоўваюць чатырох і больш дзяцей – Завадэўкінай Любоў Анатольеўнай, Мікуцінай Надзеяй Пятроўнай, Кноразавай Вольгай Вячаславаўнай. У кожнай з іх - свае сакрэты выхавання, кожная ганарыцца сваёй сям'ёй і сваімі дзецьмі.

Вядучыя сустрэчы прадставілі электронную прэзентацыю, у якой былі паказаны сямейныя фатаграфіі з шчаслівымі момантамі жыцця дамачадцаў гасцей мерапрыемства. Кожная маці расказала, па якіх крытэрах называлі сваіх дзяцей. Успомнілі песні-калыханкі, якімі закалыхвалі дзяцей перад сном.

Госці мерапрыемства расказалі і пра традыцыі, уласцівыя іх сем'ям. Так, напрыклад, сем'і Завадэўкіных і Мікуціных па нядзелях ходзяць у царкву. У сям'і Кноразавых пераважае спартыўная цікавасць - тэніс, катанне на лыжах. Але самая галоўная традыцыя гэтых сем'яў - збірацца ўсім разам за абедзенным сталом на Дні нараджэння.

Актыўна, з цікавасцю прысутныя паўдзельнічалі ў конкурсах: успомнілі роднасныя сувязі ў адносінах да родных мужа, бацькі, маці, братоў, сясцёр, адказалі на гумарыстычныя пытанні.

Быць маці - гэта не толькі вялікае шчасце, але і вялікая адказнасць, нялёгкая праца. Быць мнагадзетнай маці - вялікі подзвіг і такія жанчыны, якія прысутнічалі на дадзеным мерапрыемстве, заслугоўваюць высокай увагі, захаплення.
Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь – галоўнае дзяржаўнае свята.

Супрацоўнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі прымалі ўдзел у гарадскім мерапрыемстве, экспануючы тэматычную кніжную выставу “Будзь патрыётам краіны сваёй”. Мэта выставы – пазнаёміць жыхароў гарадскога пасёлка з навейшай літаратурай аб Беларусі, выйшаўшай за апошнія тры гады ў беларускіх выдавецтвах.



Гістарычны ўрок “Беларусь мая, родны край” прайшоў у Ельнянскай СБ з мэтай выхавання павагі да свайго народа, любові да Радзімы, гонару за яе, выхавання паважальных адносін да дзяржаўных сімвалаў.

Гадзіна ўдзячнасці “Зямля Беларусь! Табой мы сагрэты прайшла ў дзіцячай бібліятэцы. У пачатку мерапрыемства дзеці праслухалі гімн Рэспублікі Беларусь. Далей бібліятэкары расказалі аб гісторыі ўзнікнення дзяржаўнага свята. Цікава было паслухаць пра самы знакаміты заказнік на Беларусі – Нацыянальны парк “Белавежская пушча”, Бярэзінскі заказнік, Нацыянальны парк “Прыпяцкі”. У заключэнні мерапрыемства дзецям прадэманстравана дакументальная стужка аб вызваленні Беларусі ад нямецка-фашыстскіх захопнікаў.
Дзень Івана Купалы з’яўляецца самым галоўным летнім святам народнага календара. 6 ліпеня ў будынку Ельнянскага СДК прайшло тэатралізаванае прадстаўленне “У Купальскую ноч”. Незвычайна была ўпрыгожана зала ў гэты дзень – маладымі бярозкамі, прыгожымі кветакамі і духмянымі травамі. У яркіх беларускіх касцюмах удзельнікі не толькі выконвалі песні нашых продкаў, але і прыгалі праз купальскае вогнішча, прыгожа выконвалі танцы, плялі вянкі. А яшчэ ўсе разам з персанажамі купальскага абрада Купалінкай, Ведзьмай, Вадзяным і Русалкай шукалі казачную “Папараць-кветку”, былі ўдзельнікамі чароўнага карагода.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка