Роўда Віктар Уладзіміравіч




Дата канвертавання27.03.2016
Памер55.66 Kb.
Роўда Віктар Уладзіміравіч


Сярод таленавітых людзей нашай Бацькаўшчыны, якіх падаравала нам смаргонская зямля, імя Віктара Уладзіміравіча Роўды стаіць асобка. Ужо сёння ў энцыклапедыйных, навуковых і перыядычных выданнях яго ставяць у адзін шэраг з такімі знакамітымі дзеячамі мастацтва, як Р.Шырма, И. Цітовіч, М.Аладаў, А.Багатыроў.

В.У. Роўда — выдатны харавы дырыжор, кандыдат мастацтвазнаўства (1956), прафесар Беларускай акадэміі музыкі, народны артыст Беларусі (1978), народны артыст СССР (1990), з 1965 г. — нязменны кіраўнік і дырыжор хору Беларускага тэлебачанння і радыё. Але лёс гэтага знакамітага сёння чалавека быў дастаткова цяжкім, і шлях да вяршынь мастацтва патрабаваў ад маэстра шмат сіл, здароўя і часам асабістага самаабмежавання.

Радавод сям'і В.У. Роўды, яго карані належаць Нарачанскаму краю. Бацькі музыканта былі родам з Мядзельшчыны: бацька з вёскі Замошша, маці з вёскі Даўжані. Па успамінах Віктара Уладзіміравіча, у тых краях было столькі сем'яў з аднолькавымі прозвішчамі — Роўда — што нават калі некаторыя маладыя бралі шлюб, дык прыходзілася даказваць, што яны не даводзяцца адзін аднаму раднёй. I сёння ў многіх вёсках Мядзельшчыны сустракаюцца нашчадкі, відаць, некалі вялікага старажытнага роду. Пасля Першай сусветнай вайны сям'я Роўдаў пераехала ў Смаргонь, дзе ў 1921 г. нарадзіўся будучы музыкант. У 1922 г. бацька В.У. Роўды стаў дыяканам, потым — свяшчэннікам. Таму невыпадкова, што В.У. Роўда з маленства з вялікай пашанай і любоўю ставіўся да царкоўнай музыкі, добра ведаў праваслаўныя абрады, а галоўнае — з дзяцінства спасціг на практыцы сутнасць, спецыфіку духоўных харавых спеваў.

3 пяці гадоў В. Роўда пачаў займацца музыкай. Ён не толькі спяваў у царкоўным хоры, але і іграў на многіх музычных інструментах — скрыпцы, мандаліне, балалайцы і інш. У дзевяць гадоў бацькі вырашылі аддаць сына ў духоўную семінарыю ў Вільні. Навучанне ў Вільні было вельмі карысным для наступнага фарміравання асобы музыканта-прафесіянала, які вывучаў шмат гуманітарных дысцыплін, музычных прадметаў, меў магчымасць выступаць з царкоўным хорам, які славіўся на ўвесь горад. За чысціню і хараство голасу «залётным салавейкам» ласкава называлі ў хоры маладога беларускага спевака.

В.У. Роўда атрымаў добрую і разнастайную адукацыю. Дастаткова сказаць, што акрамя Літоўскай кансерваторыі, ён скончыў медыцынскі факультэт Вільнюскага універсітэта. Але музыка перамагла. Асабліва гэта стала відавочна пасля знаёмства з Рыгорам Раманавічам Шырмай. Ужо ў той час Р. Шырма быў дастаткова вядомым чалавекам сярод свядомай беларускай інтэлігенцыі. У Вільні Р. Шырма вёў актыўную культурна-асветную і літаратурна-публіцыстычную дзейнасць: стварыў хор віленскіх студэнтаў, арганізоўваў вечары славянскай песні, працаваў сакратаром галоўнай управы Таварыства беларускай школы, прымаў удзел у рабоце газеты «Наша воля» і г. д. Яшчэ семінарыстам В.У. Роўда спяваў у хоры І. Шырмы, а потым доўгія гады быў у цесных сяброўскіх адносінах. Спевы пад кіраўніцтвам будучага «бацькі беларускай капэлы» з'явіліся для В У. Роўды добрай прафесійнай школай. Пасля вызвалення ў 1939 г. Заходняй Беларусі войскамі Чырвонай Арміі пачаўся новы этап у жыцці Р. Шырмы. Ён атрымаў магчымасць арганізаваць свой прафесійны калектыў — Беларускі дзяржаўны ансамбль песні і танца, у які запрасіў працаваць і В.У. Роўду.

На станаўленне В.У. Роўды як выдатнага музыканта паўплывалі шмат іншых таленавітых дырыжораў, кампазітараў, выкладчыкаў таго часу. Сярод іх К. Кавяцкас, К Галкоўскі, А.Свешнікаў — рэктар Маскоўскай кансерваторыі, які ўзначальваў Дзяржаўны хор рускай песні (пазней Дзяржаўмы акадэмічны рускі хор СССР). Праца ў Маскве з хорам А. Свешнікава спрыяла пашырэнню музычнага кругагляду, узбагачэнню прафесійнага вопыту. 3 калектывам А.Свешнікава В.У.Роўда гастраліраваў па ўсім былым Савецкім Саюзе, але ў душы ўсё больш расла мара аб асабістым харавым калектыве.

У 1956 г. В.У. Роўда прыехаў у Мінск. Дзевяць гадоў ён працаваў у Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэле БССР, якой кіраваў Р. Шырма, хормайстарам і дырыжорам. Адначасова В.У. Роўда выкладаў у Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі. 3 1961 г. —дацэнт, з 1964 г. —загадчык кафедры харавога дырыжыравання.

В.У. Роўда выхаваў шэраг таленавітых харавых дырыжораў. Каларытнасць яго асобы, высокі прафесіяналізм прама ці ўскосна ўплываюць на сённяшніх музыкантаў. Энцыклапедычныя веды ў галіне гісторыі і тэорыі музыкі, эстэтыцы, лацінскай эгымалогіі музычных катэгорый і тэрмінаў, у галіне гісторыі харавога еўрапейскага мастацтва заўсёды вылучаюць У. Роўду, таму ён быў і застаецца вялікім аўтарытэтам у галіне музычнага мастацтва.

Сярод шматграннай дзейнасці маэстра не апошняе месца займае навуковая праца. Вось толькі некаторыя публікацыі і навучальныя дапаможнікі, па якіх і сёння вучацца беларускія студэнты: «Хрэстаматыя па чытанню харавых партытур» (Т. 1-2, 1971-74), «Хрэстаматыя па беларускай харавой опернай літаратуры» (1975), зборнікі «Харавыя канцэрты” (1980, 1982, 1984), «Хары беларускіх кампазітараў на вершы Я. Купалы і Я. Коласа» (1982), “Харавы вянок” (1985).

3 1965 г. У.В.Роўда з'яўляецца кіраўніком і галоўным дырыжорам Акадэмічнага хору Беларускага тэлебачання і радыё. Практычна ўсе лепшыя харавыя творы беларускіх кампазітараў А. Багатырова, Я. Цікоцкага, А. Туранкова, Р. Пукста, Дз. Лукаса былі выкананы гэтым слаўным калектывам. Калектыў актыўна выконвае і папулярызуе творы не толькі сталых беларускіх кампазітараў, але і аўтараў сярэдняга і малодшага пакаленняў. Незабыўнымі фактамі гісторыі сталі запісы песень Ю. Семянякі («Радзіма, мая дарагая»), У. Алоўнікава («Песня аб Мінску»), твораў Г.Вагнера (“Вечна жывыя»), Л. Шлег (рэквіем “Памятайце”), Дз. Смольскага (араторыя “Паэт»), С. Картэса («Памяці паэта»), К. Цесакова («Хатынь»), В. Войціка (“Дзень Радзімы»), а таксама Э.Тырманд, А. Мдзівані, I. Лучанка, Я. Глебава і многіх іншых аўтараў.

Вялікай па мастацкай і сацыяльнай значнасці з'явілася праца хору над анталогіяй Р. Шырмы «Беларускія народныя песні» (т, 1— 2, 1971—73). Фондавы запіс, у якім больш за 200 беларускіх народных песень, стаў своеасаблівай данінай усяму беларускаму народу, яго бясцэннай песеннай спадчыне і, канешне, самому Р. Шырме, усё жыццё якога было аддадзена прапагандзе беларускай нацыянальнай культуры. Невыпадкова за гэту вялікую працу В.У. Роўду ў 1990 г. прысуджана Дзяржаўная прэмія Беларусі.

Самаадданая праца хору ў галіне папулярызацыі беларускай музыкі выклікала жаданне маладых камназітараў плённа працаваць у жанры харавой музыкі. З'яўляюцца новыя запісы такіх аўтараў, як Я. Паплаўскі, В. Кузняцоў, А. Бандарэнка, С. Бельцюкоў, М. Літвін, Г. Ермачэнкаў. На сённяшні дзень хорам выканана больш за тысячу харавых твораў беларускай, рускай і сусветнай класікі. Дастаткова назваць імёны такіх кампазітараў, як П. Чайкоўскі, С. Танееў, С. Рахманінаў, М. Рымскі- Корсакаў, І. Стравінскі, Ф. Шуберт, С. Манюшка, Г. Фарэ, Б. Сметана, Г. Свірыдаў, Дз. Кабалеўскі, Дз. Шастаковіч і інш.

Хор шмат увагі аддае царкоўнай музыцы. Калектыў удзельнічаў у святкаванні 100-годдзя Беларускай полацкай епархіі, 1000-годдзя хрышчэння Русі. З вялікай радасцю і асалодай удзельнікі хору спяваюць у сафійскім саборы ў Полацку і іншых храмах Беларусі.

Даўняе сяброўства звязвала Роўду і Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага, Патрыяршага экзарха ўсея Беларусі Філарэта. Яны пазнаёміліся ў Загорску. Па волі лёсу абодва прыехалі прцаваць у Мінск, і жыццёвыя шляхі іх перакрыжаваліся. Выкананне духоўнай музыкі дапамагала хору знайсці шлях да сэрца любога слухача. Асабліва гэта тычыцца выканання знакамітага твора М.Равенскага “Магутны Божа” на словы Н. Арсенневай. Велічная прыгажосць музыкі, прастата і шчырасць слоў аднолькава блізкія і каталікам і праваслаўным, таму гэта песня-гімн гучыць усюды, дзе пануюць дабрыня, чалавечая любоў, сапраўдная вера. Музычнае адраджэнне гэтай песні Роўдай стала прыкметай нашага часу, таму невыпадкова твор Равенскага стаў адным з прэтэндэнтаў на новы дзяржаўны гімн Беларусі.

За свае ўласныя сродкі набыў самы вялікі царкоўны звон для Спаса-Праабражэнскай царквы.

У 1997 г. быў у пяцёрцы першых, хто атрымаў новую заснаваную прэмію “За духоўнае адраджэнне”, якая штогод прысуджаецца “За выдатныя творы літаратуры і мастацтва, актыўную падзвіжніцкую дзейнасць у гуманітарнай галіне, накіраваную на развіццё прагрэсіўных мастацка-маральных традыцый, якія садзейнічаюць усталяванню духоўных каштоўнасцей, ідэй дружбы і брацтва паміж людзьмі розных нацыянальнасцей і веравызнанняў”.

. Прозвішча Віктара Уладзіміравіча занесена ў музычную энцыклапедыю ЗША, у 18-томную “Беларускую энцыклапедыю”, ён узнагароджаны ордэнам Ф.Скарыны, царкоўнымі ордэнамі князя Уладзіміра, Сергія Раданежскага, Данііла Маскоўскага, польскім ордэнам Марыі Магдаліны.

Памёр 18 лістапада 2007 г. на 87-м годзе жыцця.



Ганаровы грамадзянін г. Смаргоні. Яго імем названа вуліца ў Смаргоні.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка