Рыхтуемся да алімпіяды




Дата канвертавання07.05.2016
Памер302.57 Kb.
Рыхтуемся да алімпіяды

Рэспубліканская алімпіяда па беларускай мове і літаратуры — штогадовае спаборніцтва юных філолагаў. Падрыхтоўка да яе пачынаецца з выяўлення настаўнікам адораных, таленавітых навучэнцаў і арганізацыі сумеснай працы з імі, якая павінна быць прадуманай, мэтанакіраванай і сістэматычнай. Ужо з самага пачатку неабходна выразна ўяўляць узровень патрабаванняў і заданняў на заключным, г. зн. рэспубліканскім, этапе алімпіяды. З гэтай мэтай для азнаямлення і працы вашай увазе прапануюцца матэрыялы сёлетніх алімпіядных заданняў: 1) комплексная работа і даведкі да яе; 2) тэксты да конкурсу «Водгук на мастацкі твор»; з) узоры білетаў да конкурсу «Вуснае выказванне». Асобныя заданні можна выкарыстаць пры падрыхтоўцы да тэсціравання, лінгвістычных конкурсаў, на ўроках беларускай мовы і літаратуры, факультатыўных занятках.



КОМПЛЕКСНАЯ РАБОТА ПА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ І ЛІТАРАТУРЫ

(матэрыялы для аналізу і падрыхтоўкі)

ІХ клас

Заданне 1. Знайдзіце ў кожнай пары радкоў з паэмы Якуба Коласа «Новая зямля» розныя словы, якія складаюцца з адных і тых жа гукаў. (Максімальная колькасць балаў 3.)

1) Гракі, вароны чарадою

За свежай ходзяць баразною.

Вясёлы шум і пануканне

Чутны да самага змяркання.



1) Ды гэта ж — свята, ягамосці!

Набок тут норавы і злосці!

І мяккім робіцца паганы —

Хоць ты яго кладзі да раны.



2) О, дзядзька спосабаў меў многа

Даняць праціўніка малога!



2) Грыбоў улетку тут цьма-цьмушча,

Народ сюды йдзе — гушчай-гушча.

Тут шум, тут крык, тут гоман, спевы,

Аж разлягаюцца ў ёй дрэвы.



3) І хто з двара ў дом ні прыходзіць,

Пра холад гутарку заводзіць:

— Ну ж і мароз — аж нос зрывае!


3) …Лажысь — пасцелька пухавая

І ўся агоньчыкамі ззяе!

Засні, сагрэйся, мой пахілы,

Пакуль табе прыбудуць сілы,

А я салодкі сон навею

І гожай казкаю сагрэю.



Заданне 2. Выпішыце пары рускіх і беларускіх слоў, у якіх націск падае на розныя склады. (Максімальная колькасць балаў 4.)

Узор: за́ячий — зае́чы.

Баловать — балаваць, вымерзший — вымерзлы, малый — малы, ослабление — паслабленне, переизданный — перавыданы, удить — вудзіць, усы — вусы.

Заданне 3. Укажыце нумары характарыстык, уласцівых сінонімам. (Максімальная колькасць балаў 4.)

1) Адрозніваюцца націскам;

2) выконваюць аднолькавую сінтаксічную функцыю;

3) могуць быць рознага паходжання;

4) паходзяць з грэчаскай мовы;

5) здольныя ўтвараць рады;

6) выконваюць сэнсаадрознівальную функцыю;

7) маюць розную часцінамоўную прыналежнасць.

Заданне 4. Запішыце 5 слоў, якія ўтвораны пры дапамозе суфіксаў -іх-/-ых- і маюць значэнне ‘найменні самак жывёл і птушак’. (Максімальная колькасць балаў — 5.)

№ п/п

Словы


























Заданне 5. Запоўніце табліцу, размеркаваўшы словы батэрфляй, бейсбол, гравюра, гросмайстар, джаз, джунглі, дызель, камюніке, картэж, ландшафт, медальён, паштамт па адпаведных групах запазычанай лексікі. (Максімальная колькасць балаў — 6; 0,5 бала за кожнае правільна вызначанае слова.)

Запазычанні з англійскай мовы

Запазычанні з нямецкай мовы

Запазычанні з французскай мовы










Заданне 6. Запоўніце пропускі ў табліцы. Запішыце індывідуальнае значэнне зыходных фразеалагізмаў. (Максімальная колькасць балаў — 5.)

Фразеалагізм і яго індывідуальнае значэнне

Фразеалагізм-антонім

1) белая костка (‘_____________________________________________

’)





2) хоць на воўка ўзлезь (‘_______________________________________

’)





3) за маліну (‘________________________________________________

’)





4) пападаць пальцам у неба (‘___________________________________

’)





5) адкрытым тэкстам (‘______________________________________

’)





Заданне 7. Вызначце тып даданых частак складаназалежных сказаў. Укажыце, што выступае сродкам сувязі паміж даданай і галоўнай часткамі (злучнік ці злучальнае слова). (Максімальная колькасць балаў — 6; 1 бал — за тып сказа, 0,5 — за сродак сувязі.)

1) Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі! (Ф. Багушэвіч).

2) Якая справа, такая і слава (Прыказка).

3) Ніякая навука не дае агню вачам і жывога румянцу шчокам, калі халодная душа дрэмле ў прамоўцы (М. Кашанскі).

4) Сапраўдным настаўнікам можа быць толькі чалавек, які самаахвярна аддае душэўныя багацці і веды людзям (Паводле В. Віткі).



Заданне 8. Запішыце, якім літаратуразнаўчым паняццям адпавядаюць наступныя азначэнні. аксімальная колькасць балаў — 3.)

А) Невялікая «ка́зачка» павучальнага характару, у якой героямі выступаюць прадстаўнікі жывёльнага свету, неадушаўлёныя прадметы, людзі. Гэтая забаўная гісторыя алегарычнага вытлумачэння з’яўляецца ілюстрацыяй да вядомага жыццёвага або маральнага правіла.

Б) Гэтыя вершы можна не толькі чытаць, але і разглядваць, як разглядваюць будынак або карціну. Менавіта Сімяон Полацкі «маляваў» такія вершы.

В) Найстаражытнейшы жанр драматычнай літаратуры. Бярэ пачатак у антычных абрадах, звязаных з культам бога вінаградарства і віна Дыяніса, які выяўляўся ў вобразе сатыра з невялікімі рожкамі і барадой. У часе рытуальнага прадстаўлення ў ахвяру Дыянісу прыносілі казла — адсюль і назва.

Заданне 9. Вызначце, хто з пералічаных беларускіх паэтаў з’яўляецца аўтарам прыведзенага верша. Выбар абгрунтуйце. (Максімальная колькасць балаў — 6; 2 — за правільны адказ, 4 — за абгрунтаванне.)

Светлыя хмаркі — дзеткі прастору —

Ціха па небе плывуць.

Ім незнаёмы слёзы і гора,

Смутак і жаль іх не рвуць.
Ціха і згодна ідуць, небажаткі,

Ўсюды ім сцежкі ляжаць.

Ясныя зоркі, быццам дзяўчаткі,

Скрозь іх валокны глядзяць.

Золатам сонца іх аблівае,

Месяц ім срэбра дарыць,

Грозную песню ім гром напявае,

Вецер на крыллях імчыць.


Светлыя хмаркі, рунь залатая,

Дум небясоў чарада!

Вам незнаёма нядоля людская,

Клопат, згрызоты, нуда.


Стэп неаглядны, шыр нелюдзіма,

Вольнае царства вятроў, —

Там вашы сцежкі, там і радзіма,

Дзеткі блакітных стэпоў!


Станьце ж вы, хмаркі, над рубяжамі

Нашых палеткаў, шнуроў,

Ў сэрца людское закіньце з дажджамі

Думкі іх верных сыноў.



А) Янка Купала;

Б) Цётка;

В) Якуб Колас;

Г) Максім Багдановіч.

Заданне 10. Ніжэй прыводзіцца арыгінальны тэкст класічнай рускай літаратуры і яго пераклад на беларускую мову. У асобных радках перакладу зроблены пропускі. Пастарайцеся ўзнавіць версію перакладчыка і / або прапанаваць уласную. Пры стварэнні ўласнага варыянта (варыянтаў) дазваляецца поўнасцю змяняць радок, у якім ёсць пропуск, галоўнае — захаваць мастацкую цэласнасць твора. (Максімальная колькасць балаў — 6; па 2 балы за кожны адпаведны варыянт.)

Подруга дней моих суровых,

Голубка дряхлая моя!

Одна в глуши лесов сосновых

Давно, давно ты ждёшь меня.

Ты под окном своей светлицы

Горюешь, будто на часах,

И медлят поминутно спицы

В твоих наморщенных руках.

Глядишь в забытые вороты

На чёрный отдалённый путь:

Тоска, предчувствия, заботы

Теснят твою всечасно грудь.

То чудится тебе...

А. С. Пушкін. «Няньцы».


Сяброўка дзён маіх суровых,

Галубка, ты, нібыта ў сне,

Сярод глушы лясоў сасновых

Даўно счакалася мяне.

Ты пад акном _____________

Вартуеш час, нібыта страх,

Марудзяць кожнае хвіліны

Пруткі ў наморшчаных руках.

І на забытыя вароты

Глядзіш з маркотай у вачах;

_________________________

Кладуцца гнётам у грудзях.

То __________________...

Пер. Максіма Танка.




Даведкі

Заданне 1: 1) вароны [вароны] — норавы [норавы]; 2) многа [многа] — гоман [гоман]; 3) нос [нос] — сон [сон].

Каментарый. Прыведзеныя словы, як паказвае транскрыпцыя, складаюцца з адных і тых жа гукаў. Адрозненне — у паслядоўнасці гэтых гукаў.



Заданне 2: балова́ть — ба́лаваць, ма́лый — малы́, уди́ть — ву́дзіць, усы́ — ву́сы.

Заданне 3: 2, 3, 5, 6.

Заданне 4: бусліха, жураўліха, вераб’іха, зубрыха, бабрыха

Заданне 5

Запазычанні з англійскай мовы

Запазычанні з нямецкай мовы

Запазычанні з французскай мовы

батэрфляй

бейсбол


джаз

джунглі


гросмайстар

дызель


ландшафт

паштамт


гравюра

камюніке


картэж

медальён


Заданне 6

Фразеалагізм і яго індывідуальнае значэнне

Фразеалагізм-антонім

1) белая костка (‘чалавек дваранскага паходжання’)

чорная костка

2) хоць на воўка ўзлезь (‘зусім нічога не відаць з-за цемры’)

хоць іголкі збірай

3) за маліну (‘есці з вялікай ахвотай, са смакам’)

як на плот вешаць

4) пападаць пальцам у неба (‘гаварыць ці рабіць што-н. неўпапад, недарэчна’)

пападаць у цэль; пацэліць у дзясятку; як у сук уляпіць

5) адкрытым тэкстам (‘гаварыць проста, шчыра, без хітрыкаў, не тоячыся’)

за вочы

Заданне 7: 1) з даданай мэты, злучнік; 2) з даданай выказнікавай, злучальнае слова; 3) з даданай умовы, злучнік; 4) з даданай азначальнай, злучальнае слова.

Заданне 8: А) байка; Б) фігурныя вершы; В) трагедыя (грэч. tragōdia літаральна азначае казліная песня, ад tragos — казёл і ōdē — песня). Адсюль і назва.

Заданне 9: Аўтарам верша «Хмаркі» з’яўляецца ЯКУБ КОЛАС.

Каментарый. Уважлівае прачытанне твора падказвае наступныя аргументы, якія можна выкарыстаць як абгрунтаванне прыналежнасці верша менавіта Якубу Коласу: вобраз хмарак — адзін з любімых вобразаў і паэтычнай (у яго ёсць тры вершы пад адной назвай: «Хмары» (1907), «Хмаркі» (напісаны ў 1908 г., надрукаваны ў 1913 г.), «Хмарка» (напісаны ў 1910 г., надрукаваны ў «Нашай ніве» ў 1914 г.), а таксама вершы «Восень», «Думкі», «Журба палёў» і г. д.), і празаічнай творчасці пісьменніка (алегарычнае апавяданне «Хмарка»); хмаркі, як і вецер, «прастору дзеці», «сонца, неба дзеці», — з імі звязаны вольналюбівыя мары паэта. Можна трымаць чалавека за кратамі, можна турмою зрабіць цэлую краіну, але нельга скаваць думку чалавека. Вось чаму так часта сустракаюцца ў творчасці Якуба Коласа «нашаніўскага» часу аналогіі: хмаркі — думкі, хмары — воля.

Заданне 10

Сяброўка дзён маіх суровых,

Галубка, ты, нібыта ў сне,

Сярод глушы лясоў сасновых

Даўно счакалася мяне.

Ты пад акном сваёй хаціны

Вартуеш час, нібыта страх,

Марудзяць кожнае хвіліны

Пруткі ў наморшчаных руках.

І на забытыя вароты

Глядзіш з маркотай у вачах;

Сум, прадчуванні і турботы

Кладуцца гнётам у грудзях.

То мроіцца табе...

Пер. Максіма Танка.
Водгук на мастацкі твор

У вераснёўскі вечар

Лагодны вечар, ціхі, вераснёвы.

Кучомкі хвой замлелі ў цішыні,

I мой дубок не зрушыцца ні-ні,

I я маўчу, ніжу на слова словы.
Адзін я тут, а горад, смуглы, ніцы,

У цемрадзі схаваў журбу руін,

I толькі выплыве на міг адзін —

Не дом — шкілет пры ўзлёце бліскавіцы.


Далёка дзесь на цёмным небасхіле

Пабліскваюць маланкі раз-параз,

Нібы не верасень, а жнівеньскі той час,

Калі цяплынь у поўнай яшчэ сіле.


Хоць можа верасень аплаціць золкасць лета

I дні яго, што мыліся ў дажджы.

I раптам — журавы! Крычаць: «Дабра не жджы!

Не час цяплу, і песня яго спета».


I чую ў крыку тым я праўду і дакоры,

Што год прайшоў і блізка час зімы,

А працы шмат... Ці шмат жа ўспелі мы,

Каб раны залячыць і сцішыць наша гора?


Турботных рук патрэбна многа ўсюды,

Каб зняць праклятае кляймо вайны.

Вышэй узлёт раскутых сіл буйны!

Народ-герой! Тварыць ты можаш цуды...


Праз цёплы мрок у вечар вераснёвы,

Дзе свецяцца прыветныя агні,

Паказваюць свой твар мне заўтрашнія дні

I родны край, збудованы нанова.



Якуб Колас (1945 г.)

Х клас

Заданне 1. Выпішыце пары рускіх і беларускіх слоў, у якіх націск падае на розныя склады. (Максімальная колькасць балаў — 4.)

Узор: за́ячий — зае́чы.

Занятость — занятасць, запаянный — запаяны, звуковой — гукавы, обувщик — абутнік, прадедовский — прадзедаўскі, преуменьшенный — пераменшаны, пригород — прыгарад.

Заданне 2. Укажыце нумары характарыстык, уласцівых фразеалагізмам. (Максімальная колькасць балаў — 4.)

1)

Выступаюць у ролі аднаго члена сказа;

2)

кампаненты фразеалагізма незамяняльныя;

3)

вывучаюцца тэрміналогіяй;

4)

кожны раз у тэксце ствараюцца нанова;

5)

не выконваюць сінтаксічную функцыю;

6)

устойлівыя;

7)

складаюцца з двух ці болей слоў.

Заданне 3. Запішыце 5 слоў, якія ўтвораны пры дапамозе суфіксаў -ік-/-ык- і маюць значэнне ‘назвы навуковых дысцыплін, навуковых і грамадска-палітычных напрамкаў’. (Максімальная колькасць балаў — 5.)

№ п/п

Словы


























Заданне 4. Запоўніце табліцу, размеркаваўшы словы агнец, атаман, вяшчаць, кавун, крэўны, кутас, нагайка, пэндзаль, сейм, улада, футра, юны па адпаведных групах запазычанай лексікі. (Максімальная колькасць балаў — 6.)

Запазычанні з польскай мовы

Запазычанні са стараславянскай мовы

Запазычанні з цюркскіх моў










Заданне 5. Запоўніце табліцу, падабраўшы да ніжэй прыведзеных назоўнікаў беларускія адпаведнікі. (Максімальная колькасць балаў — 8.)

Облучок, часы, жмых, дышло, зябь, покров, дань, жребий.

Назоўнікі беларускай мовы

м. род

ж. род

н. род

множналікавы

граматычныя характарыстыкі беларускіх і рускіх назоўнікаў супадаюць
















Заданне 6. Адзначце нумары дзеяслоўных пар, якія выступаюць як суадносныя паводле катэгорыі трывання. Выбар патлумачце. (Максімальная колькасць балаў — 3; 0,5 — за пару; 2 — за тлумачэнне.)

1) Класціся — легчы, 2) загадваць (кіраваць) — загадаць, 3) прадугледжваць — перагледзець, 4) пісаць — распісаць, 5) браць — узяць.



Заданне 7. Вызначце структурныя тыпы прыказак. (Максімальная колькасць балаў — 5.)

1) Усе бабры дабры, адно выдра — ліха яе бяры. 2) Калі б ведаў, дзе павалішся, то абышоў бы. 3) Па дарозе ідучы, грыбоў не набярэш. 4) Вольнаму воля, шалёнаму поле. 5) Дождж у пару што золата.



Заданне 8. Вызначце, якім літаратуразнаўчым паняццям адпавядаюць наступныя азначэнні. (Максімальная колькасць балаў 3.)

А) Невялікая «ка́зачка» павучальнага характару, у якой героямі выступаюць прадстаўнікі жывёльнага свету, неадушаўлёныя прадметы, людзі. Гэтая забаўная гісторыя алегарычнага вытлумачэння з’яўляецца ілюстрацыяй да вядомага жыццёвага або маральнага правіла.

Б) Гэты верш узнік у старажытнай французскай паэзіі, назву яго звязваюць з «Раманам пра Аляксандра Македонскага» (ХІІ ст.), які напісаны такім вершам. Пішацца ён шасцістопным ямбам з цэзурай пасля трэцяй стапы. Радкі рыфмуюцца папарна, раўнамерна чаргуюцца мужчынскія і жаночыя рыфмы.

В) Паходжанне тэрміна звязана з практыкай ранняга кнігадрукавання, дзе рыфмаваныя радкі пазначаліся чырвонай фарбай, а нерыфмаваныя — звычайнай. Калі ва ўсім вершы не было рыфмаў, ён друкаваўся звычайнай фарбай і называўся… (?)

Заданне 9. Вызначце, хто з пералічаных беларускіх пісьменнікаў з’яўляецца аўтарам прыведзенага верша. Выбар абгрунтуйце. (Максімальная колькасць балаў — 4; 2 — за правільны адказ, 2 — за абгрунтаванне.)

На усходзе неба грае

Пераліўным блескам,

Сыпле золата над гаем

I над пералескам.

Чуць-чуць дрогне, прыліецца

Чырвань на усходзе —

Гэта неба усміхнецца

Людзям і прыродзе.

Смех адказны, смех шчаслівы

Ходзіць па пагорках.

Час світання — час зычлівы...

Гаснуць, нікнуць зоркі.

Шырай, шырай зараніца

Разнімае крылле,

Нібы пожар б’е крыніцай

Там, на небасхіле.

Сноп праменняў, пышна ўзняты,

Сее бляск-чырвонцы —

Гэта неба сцеле шаты

На дарогу сонцу.
Над палямі мрок прарваўся,

Па нізах расплыўся,

Лес туманам заснаваўся,

Луг расой абмыўся.


Агнявыя валаконцы

Ткуцца ў шоўк чырвоны —

Гэта хмаркі ладзяць сонцу

I дзяньку кароны.


Як прыемна пахне збожжа!

А вакол — спакойна!

Эх, як слаўна, як прыгожа,

Хораша, прыстойна!


I сабрала неба фарбы

Колераў дзівосных...

I дзе ёсць такія скарбы

Гожства, сугалосся?!



А) Янка Купала;

Б) Цётка;

В) Якуб Колас;

Г) Максім Багдановіч.

Заданне 10. Ніжэй прыводзіцца арыгінальны тэкст класічнай рускай літаратуры і яго пераклад на беларускую мову. У асобных радках перакладу зроблены пропускі. Пастарайцеся ўзнавіць версію перакладчыка і / або прапанаваць уласную. Пры стварэнні ўласнага варыянта (варыянтаў) дазваляецца поўнасцю змяняць радок, у якім ёсць пропуск, галоўнае — захаваць мастацкую цэласнасць твора. (Максімальная колькасць балаў — 6; па 2 балы за кожны адпаведны варыянт.)

Ночевала тучка золотая

На груди утёса-великана,

Утром в путь она умчалась рано,

По лазури весело играя;


Но остался влажный след в морщине

Старого утёса. Одиноко

Он стоит, задумался глубоко,

И тихонько плачет он в пустыне.



М. Ю. Лермонтов. «Утёс».

Начавала хмарка залатая

На____________________,

І ў дарогу ____________,

Ведала, бакіт яе чакае;


Ды вільготны след пякуча стыне

У аброва ў зморшчыне. Самотна

Ён стаіць, __________________,

Непачута плачучы ў пустыні.



Пер. Рыгора Барадуліна.



Даведкі

Заданне 1: за́нятость — заня́тасць, запа́янный — запая́ны, обувщи́к — абу́тнік, праде́довский — пра́дзедаўскі.

Заданне 2: 1, 2, 6, 7.

Заданне 3 (варыянты магчымых адказаў): педагогіка, дыпламатыка, семантыка, энергетыка, раманістыка…

Заданне 4

Польскія словы

Стараславянскія словы

Цюркскія словы

крэўны

пэндзаль


сейм

футра


агнец

вяшчаць


улада

юны


атаман

кавун


кутас

нагайка


Заданне 5

Назоўнікі беларускай мовы

м. род

ж. род

н. род

множналікавы

граматычныя характарыстыкі рускіх і беларускіх назоўнікаў супадаюць

ды́шаль

гадзіннік



маку́ха

зя́бліва

покрыва (пакрыццё)

жэ́рабя


козлы

дані́на

Заданне 6: 1 (класціся — легчы) і 5 (браць — узяць).

Каментарый. Толькі гэтыя дзве пары дзеясловаў указваюць на абмежаванне дзеяння, яго выніковасць (закончанае трыванне), што чаргуецца з працягласцю, працяканнем, паўтаральнасцю дзеяння (незакончанае трыванне) у межах аднаго лексічнага значэння.

У парах загадваць (кіраваць) — загадаць, прадугледжвацьперагледзець, пісацьраспісаць адрозненне ў трыванні суправаджаецца адрозненнем у лексічным значэнні дзеясловаў. Што пярэчыць выбару гэтых пар дзеясловаў як суадносных паводле катэгорыі трывання.



Заданне 7:

1. Складаназлучаны сказ з супраціўнымі адносінамі паміж часткамі.

2. Складаназалежны з паслядоўным падпарадкаваннем даданай часткі ўмовы і дапаўняльнай часткай.

3. Аднасастаўны абагульнена-асабовы сказ, ускладнены адасобленай акалічнасцю.

4. Складаны бяззлучнікавы сказ з супастаўляльнымі адносінамі.

5. Просты развіты няўскладнены сказ.



Заданне 8: А) байка; Б) александрыйскі верш; В) белым.

Заданне 9. Аўтарам верша «Усход сонца» з’яўляецца ЯКУБ КОЛАС.

Каментарый. Уважлівае прачытанне твора падказвае наступныя аргументы, якія можна выкарыстаць як абгрунтаванне прыналежнасці верша менавіта Якубу Коласу: народны пясняр стварыў абагульнены нацыянальны краявід, але напоўнены самымі разнастайнымі рэалістычнымі падрабязнасцямі і матывамі. Сярод іх небу адводзіцца важная роля. Гэта ўвасабленне прастору, бязмежжа, свабоды... Адсюль параўнанні, эпітэты, метафары: «неба грае пераліўным блескам», «неба усміхнецца», «неба сцеле шаты»... Якуб Колас — віртуоз гукапісу і малявання словам. Эстэтыка колеру і паэтыка гуку вызначальныя ў яго пейзажных вершах. І ў вершы «Усход сонца» мастак слова праз колер паказаў, якія тоіць у сабе родная прырода дзівосна-чароўныя «скарбы гожства, сугалосся».

А колькі фантазіі, пісьменніцкага майстэрства ўкладзена ў вобразы, звязаныя з сонцам. Сярод іх няма звыклых, бляклых, з сонцам нязменна спалучаецца золата:

Сыпле золата над гаем

I над пералескам.

Найбольш падрабязныя малюнкі ўсходу сонца — Якуба Коласа любімай пары сутак — і ўвогуле самога сонца дадзены ў паэмах.

Заданне 10

Начавала хмарка залатая

На грудзях аброву-велікана,

І ў дарогу збегла ўранні рана,

Ведала, бакіт яе чакае;
Ды вільготны след пякуча стыне

У аброва ў зморшчыне. Самотна

Ён стаіць, задумаўся журботна,

Непачута плачучы ў пустыні.



Пер. Рыгора Барадуліна.

Водгук на мастацкі твор

Лёс народа — Купала

Каб заткнуць пагарджанаму люду раты,

У турэмшчыкаў рук не хапала.

Сумным плачам жалейкі прарэзаўся ты,

Боль народа — Купала.

Песня тая, што спела пакутна ў душы,

Думнай долі сваёй не праспала.

Пракаціўся, як гром перуновы ў цішы,

Крык народа — Купала.

Свет пытаў у здзіўленні:

— А хто там ідзе?

З воч заслона туману апала.

Вырастаў упярэймы спрадвечнай бядзе

Меч народа — Купала.

У граніт берагоў біў маланкавы ўздым

Хвалі той, што, як гнеў, закіпала.

Дол і высь абручыліся з імем тваім,

Лёс народа — Купала.

Каб заўжды ты ўпрыгожваў сабою зямлю,

Каб віхура цябе не шчапала,

Я любоўю сыноўняй цябе атулю,

Сад народа — Купала.

Сёння зноў на вялікай штодзённай сяўбе

Слова-зерне, што ў сэрцы запала.

Мы нясём пакаленням наступным цябе,

Скарб народа — Купала.



Пятрусь Макаль.

ХІ клас

Заданне 1. Выпішыце пары рускіх і беларускіх слоў, у якіх націск падае на розныя склады. (Максімальная колькасць балаў — 4.)

Узор: за́ячий — зае́чы.

Годовщина — гадавіна, грабеж — грабеж, губчатый — губчаты, дочиста — дачыста, засветло — завідна, индустрия — індустрыя, осока — асака.

Заданне 2. Укажыце нумары характарыстык, уласцівых навуковаму стылю. (Максімальная колькасць балаў — 4.)

1)

Сфера выкарыстання — навука і тэхніка;

2)

дакладнасць;

3)

наяўнасць аргументацыі;

4)

наяўнасць канцылярызмаў;

5)

асноўная функцыя — пабуджальная;

6)

ужываецца размоўная лексіка;

7)

аб’ектыўнасць.

Заданне 3. Запішыце 5 назоўнікаў мужчынскага роду, якія ўтвораны пры дапамозе суфіксаў -чык/-шчык і маюць значэнне ‘асобы паводле роду заняткаў, сацыяльнага стану’. (Максімальная колькасць балаў — 5.)

№ п/п

Словы

1.




2.




3.




4.




5.




Заданне 4. Устанавіце адпаведнасць паміж радамі слоў і мовамі, з якіх словы былі запазычаны. Запішыце правільны адказ. (Максімальная колькасць балаў — 7.)

А. Фасон, кларнет, гараж, гравюра, гурман

1. З грэчаскай мовы

Б. Нефрыт, карозія, каталог, нігілізм, папірус

2. З польскай мовы

В. Баскак, султан, шацёр, магарыч, чобат

3. Са стараславянскай мовы

Г. Арфаграфія, эпіграма, аптэка, камета, космас

4. З лацінскай мовы

Д. Кавадла, кудлаты, рыдлёўка, гатунак, кабета

5. З нямецкай мовы

Е. Благі, дзесяціна, злак, храм, скрыжалі

6. З цюркскіх моў

Ж. Арышт, варта, шайба, штаб, дах

7. З французскай мовы

Заданне 5. Прааналізуйце прыклады, раскрыйце і запішыце лексічныя значэнні фразеалагізма «бабіна лета». (Максімальная колькасць балаў — 4.)

1. За парканам спелі яблыкі і арабіны, пад парканам раскашэльвалася мята і бабіна лета… (Кузьма Чорны). 2. Ззяе бабінае лета І іскрыцца сівізною, Гэта першая прыкмета, Што зіма не за гарою (В. Шніп). 3. Згасла бабiна лета, Як касцёр на узлеску, Дагарэла асiнка мядзяным агнём, I, нiбы на кiрмаш, Хмар вазы з-за паўсвету Коцяць, пыляць iмжою, Драбнасейным дажджом (А. Руцкая). 4. У жыцці маім — бабіна лета, на душы маёй — квецень вясны! (П. Пруднікаў).



Заданне 6. Запішыце, якому вядомаму лінгвісту прысвечаны прыведзены ніжэй нарыс. Якая з прац гэтага навукоўца лічыцца «энцыклапедыяй беларусазнаўства»? (Максімальная колькасць балаў — 3 (2 + 1).)

Філолаг-славіст, заснавальнік беларускага мовазнаўства і літаратуразнаўства, этнограф, фалькларыст, палеограф. Аўтар прац па славістыцы, гісторыі беларускай мовы, дыялекталогіі, фальклоры, этнаграфіі, гісторыі беларускай літаратуры і інш.

На аснове глыбокага, комплекснага параўнальна-гістарычнага абагульнення фактычнага матэрыялу навукова абгрунтаваў нацыянальную самабытнасць беларусаў як самастойнага славянскага народа, які стварыў сваю багатую і арыгінальную культуру, мае старажытныя традыцыі.

Даследаваў паходжанне беларускага народа, акрэсліў яго этнічныя межы. Вызначыў час фарміравання беларускай народнасці, даў этнаграфічную карту Беларусі пач. ХХ ст.

Асвятліў важнейшыя этапы гісторыі беларускай мовы, яе спецыфічныя асаблівасці і ўзаемасувязі з рускай, украінскай, польскай, літоўскай і іншымі мовамі, вызначыў асноўны фонд рукапісаў і помнікаў пісьменства беларускага паходжання. Абгрунтаваў вучэнне пра гукавы і граматычны лад старабеларускай і сучаснай беларускай мовы ў яе народна-дыялектнай і літаратурнай формах. Яго навуковая спадчына не страціла і сёння сваёй значнасці і з’яўляецца асновай для далейшай распрацоўкі беларусазнаўства.

Заданне 7. Расстаўце патрэбныя знакі прыпынку. Вызначце і запішыце структурны тып складанага сказа. Прывядзіце схему сказа. (Максімальная колькасць балаў — 8.)

* * *

Гляджу на ўсё ў радасным здзіўленні

Як ластаўка гняздо старанна лепіць

І як шчупак у затоне ломіць аер

Як дзед-садоўнік беліць ногі вішням

І песню пра Купаліньку пяе

Як на світанні зоры паміраюць

Каб нарадзіцца вечарамі зноў.

(П. Панчанка.)

Заданне 8. Вызначце, якім літаратуразнаўчым паняццям адпавядаюць наступныя азначэнні. (Максімальная колькасць балаў — 3.)

А) Паэтычны троп, а таксама мастацкі прыём адлюстравання рэчаіснасці, які заключаецца ў парушэнні сапраўдных формаў і памераў рэчаў, у спалучэнні рэальнага з фантастычным, трагічнага са смешным, у наўмысным перабольшанні ці змяншэнні з’яў рэчаіснасці.

Б) Верш, у аснове рытму якога — чаргаванне вершаваных радкоў як аднатыпных інтанацыйна-сэнсавых адзінстваў. Надзвычай важнае значэнне набывае ў ім графічная разбіўка верша на радкі, вызначэнне месца міжрадковых паўз.

В) Мастацкі метад і эстэтычны кірунак у еўрапейскім мастацтве і літаратуры XVII — пачатку XIX ст., аснову якога складалі прынцыпы рацыяналізму, «пераймання прыроды», зварот да антычнага мастацтва як да эстэтычнага эталона.



Заданне 9. Вызначце, хто з пералічаных беларускіх пісьменнікаў з’яўляецца аўтарам прыведзенага верша. Выбар абгрунтуйце. (Максімальная колькасць балаў — 4; 2 — за правільны адказ, 2 — за абгрунтаванне.)

Бурты кладуцца, як барханы.

Лапатам не даём астыць.

Ды што за шум?..

Прыйшлі лісты,

Лісты ад родных, ад каханых.

I мне ж тут нешта быць павінна...

Матулін почырк пазнаю.

I піша пра бяду сваю,

Пра радасць і пра ўсе навіны:


«Сусед наш справіў наваселле.

Ну, а ў бары па верасу

Грыбоў — хоць закладай касу,

I ўжо арэхі палыселі...


Вуголле з печы ўранні скача,

Кот мыцца на акне пачне, —

I верыцца, што ты ка мне

Паспееш па пірог гарачы».


Я сёмы раз, забыўшы стому,

Чытаю гэты ліст,

нібы

Я на Ушаччыне пабыў,



Пагутарыў з усімі дома...
I зноўку зерне з-пад лапаты

Уверх ляціць ва ўсе бакі

I падае. (А так шпакі

На луг садзяцца там, за хатай...)



А) Янка Купала;

Б) Цётка;

В) Якуб Колас;

Г) Максім Багдановіч;

Д) Максім Танк;

Е) Рыгор Барадулін.

Заданне 10. Ніжэй прыводзіцца арыгінальны тэкст класічнай рускай літаратуры і яго пераклад на беларускую мову. У асобных радках перакладу зроблены пропускі. Пастарайцеся ўзнавіць версію перакладчыка і / або прапанаваць уласную. Пры стварэнні ўласнага варыянта (варыянтаў) дазваляецца поўнасцю змяняць радок, у якім ёсць пропуск, галоўнае — захаваць мастацкую цэласнасць твора. (Максімальная колькасць балаў — 6; па 2 балы за кожны адпаведны варыянт.)


Клён ты мой опавший, клён заледенелый,

Что стоишь, нагнувшись, под метелью белой?


Или что увидел? Или что услышал?

Словно за деревню погулять ты вышел.


И, как пьяный сторож, выйдя на дорогу,

Утонул в сугробе, приморозил ногу.


Ах, и сам я нынче чтой-то стал нестойкий,

Не дойду до дома с дружеской попойки.


Там вон встретил вербу, там сосну приметил,

Распевал им песни под метель о лете.


Сам себе казался я таким же клёном,

Только не опавшим, а вовсю зелёным.


И, утратив скромность, одуревши в доску,

Как жену чужую, обнимал берёзку.



Сяргей Ясенін. «Клён ты мой апалы,

клён заледзянелы...».

Клён ты мой апалы, клён заледзянелы,

Што стаіш, сагнуты, _________________?


І ці што убачыў? Ці пачуў у цішы?

Быццам бы за вёску прагуляцца выйшаў.


І, нібыта п’яны, пры глухой дарозе

Ты нагу цяжкую ў гурбе прымарозіў.


Што са мною стала, сёння невядома —

З маладой сябрыны не дайду дадому.


____________, там сасну прыкмеціў,

Песню пад завею ім спяваў аб леце.


_______________я гэтакім жа клёнам,

Толькі не апалым, а, як май, зялёным.


Я свістаў, здурэлы, ветру наўздагонку,

Абдымаў бярозку, як чужую жонку.

Пер. Рыгора Барадуліна


Даведкі

Заданне 1: Гу́бчатый — губча́ты, до́чиста — дачы́ста, индустри́я — інду́стрыя, осо́ка — асака́.

Заданне 2: 1, 2, 3, 7.

Заданне 3 (варыянты магчымых адказаў): газетчык, канторшчык, паромшчык, пайшчык, дакладчык.

Заданне 4: А7, Б4, В6, Г1, Д2, Е3, Ж5.

Заданне 5. БАБІНА ЛЕТА: 1) ‘расліна, якая цвіце да глыбокай восені (астра новабельгійская)’; 2) ‘серабрыстае павуцінне, што плыве над зямлёй у дні бабінага лета’; 3) ‘ранняя восень з яснымі цёплымі днямі’; 4) ‘час прыліву творчых сіл, творчай энергіі’.

Каментарый. Заданне з’яўляецца ілюстрацыяй да мнагазначнасці (полісеміі) сярод фразеалагічных зрашчэнняў. На аснове першага значэння (‘ранняя восень з яснымі цёплымі днямі’) праз метанімічны (‘расліна, якая цвіце да глыбокай восені — астра новабельгійская’), метафарычны (‘час прыліву творчых сіл, творчай энергіі або ўзнікнення кахання ў пажылыя гады’) пераносы і развіліся іншыя значэнні.

Заданне 6: Яўхім Фёдаравіч КА́РСКІ.

Адна з найбольш значных прац Я. Карскага — «Беларусы» (т. 1—3, 1903—22, у 7 вып.), якая з’яўляецца вышэйшым дасягненнем еўрапейскай славістыкі канца ХІХ — пач. ХХ ст., фактычна энцыклапедыяй беларусазнаўства.



Заданне 7

* * *

Гляджу на ўсё ў радасным здзіўленні,

Як ластаўка гняздо старанна лепіць

І як шчупак у затоне ломіць аер,

Як дзед-садоўнік беліць ногі вішням

І песню пра Купаліньку пяе;

Як на світанні зоры паміраюць,

Каб нарадзіцца вечарамі зноў.


Складаназалежны сказ з пяццю даданымі часткамі, якія звязаны з галоўнай змешаным (сузалежным аднародным і паслядоўным) падпарадкаваннем.

Пры пастаноўцы знакаў прыпынку асобную ўвагу неабходна звярнуць на а) адсутнасць коскі перад злучнікам і паміж 2 і 3 даданымі дапаўняльнымі часткамі, якія з’яўляюцца аднароднымі; б) адсутнасць коскі паміж аднароднымі выказнікамі, звязанымі непаўторным злучнікам і ў чацвёртай частцы. Характару адносін галоўнай часткі і комплексу даданых больш адпавядае коска (аб’ектныя адносіны). Працяжнік у гэтай пазіцыі ў арыгінальным тэксце можна лічыць сродкам дадатковай актуалізацыі.



Схема: [ ]1, (як )2 і (як )3, (як і )4; (як )5, (каб )6.

Заданне 8: А) гратэск; Б) свабодны верш, або верлібр; В) класіцызм.

Заданне 9. Аўтарам верша «Ліст з дому» з’яўляецца РЫГОР БАРАДУЛІН.

Каментарый. Уважлівае прачытанне твора падказвае наступныя аргументы, якія можна выкарыстаць як абгрунтаванне прыналежнасці верша менавіта Рыгору Барадуліну: Ушаччына — радзіма Рыгора Барадуліна (тут ён нарадзіўся на хутары Верасовачка). Сэрца яго глыбока і моцна зраслося з ушацкімі дарогамі, пяскамі, дрэвамі, азёрамі, і на гэтай крэўнай повязі з зямлёй бацькоў трымаецца свет барадулінскай паэзіі (пра што сведчаць ужо назвы твораў, як «Заінелая Ушаччына», «Трыпціх Ушаччыны», «Лісток ушацкай восені», «Гулкая вулка роднай Ушачы...» і г. д.). «Чараўнік слова з Ушачаў» — назваў яго паэт Пімен Панчанка.

У тэксце сустракаюцца тыя вобразы, якія абуджаюць у лірычнага героя ўспамін пра родны дом, дарагое для сэрца месца. Адзначым: тут, як і праз усю паэзію, лейтматывам праходзіць вобраз маці. Ёй, любай маці Акуліне Андрэеўне, паэт пакланяецца ўсё сваё жыццё, абагаўляе яе вобраз, выказвае сыноўнюю ўдзячнасць матчынай хаце, матчынаму слову, матчыным рукам, матчыным пірагам («матулін почырк пазнаю», — піша паэт).

Р. Барадуліна называюць каралём метафары. Метафара ў Р. Барадуліна смелая і нечаканая ў сваім асацыятыўным спалучэнні з’яў: «арэхі палыселі», «вуголле з печы ўранні скача»...

Заданне 10

Клён ты мой апалы, клён заледзянелы,

Што стаіш, сагнуты, пад завеяй белай?
І ці што убачыў? Ці пачуў у цішы?

Быццам бы за вёску прагуляцца выйшаў.


І, нібыта п’яны, пры глухой дарозе

Ты нагу цяжкую ў гурбе прымарозіў.

Што са мною стала, сёння невядома —

З маладой сябрыны не дайду дадому.


Там вярбу прывеціў, там сасну прыкмеціў,

Песню пад завею ім спяваў аб леце.


Сам сябе лічыў я гэтакім жа клёнам,

Толькі не апалым, а, як май, зялёным.


Я свістаў, здурэлы, ветру наўздагонку,

Абдымаў бярозку, як чужую жонку.



Пер. Рыгора Барадуліна.

Водгук на мастацкі твор

***

Слова наша роднае,

хапала

На стагоддзі доўгія цябе.



Багдановіч, Колас і Купала

Прыпадалі да цябе ў журбе.

Адкідалі кпіны і абразу,

З дзён былых цягнулі ў заўтра ніць

І , хаця не ўсіх і не адразу, —

Навучылі ўсё ж цябе цаніць,

Вымытае ў гулкіх навальніцах,

Нам як запавет перадалі,

Каб пілі і не маглі напіцца

І ўзнялі наўздзіў усёй зямлі.


Матчына нявыцвілае слова,

Даўжнікі мы вечныя твае…

Так нам не хапае Куляшова,

Мележа так горка не стае.

Нам цяпер цябе на раздарожжах

Берагчы за іх і за сябе,

Даражыць пявучым гукам кожным,

Як зярняткам чыстым на сяўбе,

Каб не адляцела, як салоўка,

Не аглухла ў гуле бальшакоў…

Строга з нас вачэй не зводзіць Броўка,

Стоена ўзіраецца Лынькоў.


Мова продкаў нашых і нашчадкаў —

Шэпт дубровы і пчаліны звон, —

Нам цябе ласкава і ашчадна

Спазнаваць ажно да скону дзён,

Па чужых краях не пабірацца,

Не аддаць цябе на забыццё,

Наша невычэрпнае багацце,

Наша несмяротнае жыццё.



Генадзь Бураўкін.
УЗОРЫ БІЛЕТАЎ З ТЭМАМІ ДА КОНКУРСУ «ВУСНАЕ ВЫКАЗВАННЕ»

ІХ клас

Білет 1

1. Магутнае слова ты, роднае слова! (Янка Купала).

2. Мінск — еўрапейская сталіца, галоўны горад нашай краіны.

Білет 2

1. Прырода — найцікавейшая кніга... (Якуб Колас).

2. Мае бацькі — мае настаўнікі ў жыцці.

Білет 3

1. Кнігі Коласа і Купалы нам калыскай і песняй былі ... (Пятрусь Броўка).

2. Лес — жывая вопратка зямлі, яе музыка (Іван Навуменка).

Білет 4

1. Складана чалавекам быць.

Астатняе ўсё —

проста!

Мікола Арочка.

2. Ты кажаш, я не ведаю вайны... (Ніл Гілевіч).

Білет 5

1. Пад небам і на небе — вечны рух,

Наперад рух праз шчасце і пакуты...



Казімір Камейша.

2. Калі я скончу школу...

Х клас

Білет 1

1. ...І кожны міг сябе я пазнаю

Часцінкай злітаю вялікага сусвету.



Якуб Колас.

2. Ці можна ў ХХІ стагоддзі абысціся без кніг?

Білет 2

1. Чытаю я журнал сучасны:

Кіпіць у ім прагрэсу ход!



Максім Багдановіч.

2. Чалавек, да якога хочацца быць падобным.

Білет 3

1. Бывае, праўда вочы коле... (Кандрат Крапіва).

2. Купала і Колас...

Раптоўна


Адчуеш свабодна зусім —

Не толькі радком загалоўным —

Ты ўсім абавязаны ім.

Рыгор Семашкевіч.

Білет 4

1. Чатырохгранная ваза — гэта прырода, дзе чатыры грані — поры года. (Алесь Наўроцкі).

2. Свята нашай вуліцы (вёскі, горада).

Білет 5

1. Чалавек — гэта цэлы свет. (Кузьма Чорны).

2. 21 лютага ў свеце адзначаюць Міжнародны дзень роднай мовы.

ХІ клас

Білет 1

1. Не мае памяць межаў і граніц,

Яна пульсуе ў кожным радаводзе.



Мікола Маляўка.

2. Купала і Колас...

Раптоўна


Адчуеш свабодна зусім —

Не толькі радком загалоўным —



Ты ўсім абавязаны ім.

Рыгор Семашкевіч.

Білет 2

1. Я люблю гэтыя прасторы, я люблю неаглядныя, ружова-сінія далі... (Якуб Колас).

2. Я сёлета закончу школу.

Білет 3

1. Той шчаслівы, хто зведаў каханне... (Пімен Панчанка).

2. Ля помніка беларускаму пісьменніку.

Білет 4

1. Добра быць у дарозе, якую ты сам сабе выбіраеш. (Якуб Колас).

2. Калі я маю вольную хвіліну...

Білет 5

1. З легендаў і казак былых пакаленняў... (Максім Танк).

2. Рэкі Беларусі.




База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка