Рэзалюцыя Канферэнцыі Нацыянальнай платформы




Дата канвертавання15.03.2016
Памер24.96 Kb.

Рэзалюцыя

Канферэнцыі Нацыянальнай платформы

Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства

Нацыянальная платформа: 2012 – новая рэальнасць у няновых умовах”



Мінск, 29-30 чэрвеня 2012 года
Аб вызваленні палітзняволеных”
Мы, удзельнікі Канферэнцыі Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства, выказваем глыбокую занепакоенасць і пратэст з нагоды знаходжання ў месцах пазбаўлення волі нашых суграмадзян – палітычных і грамадзянскіх актывістаў, а таксама адсутнасці магчымасці іх вызвалення паводле прынятага Нацыянальным сходам Рэспублікі Беларусь Закону “Аб амністыі”.

Для беларускай грамадзянскай супольнасці відавочна, што



Мікалай Аўтуховіч, асуджаны па ч. 3 арт. 295 КК,

Мікалай Статкевіч, асуджаны па ч. 1 арт. 293 КК,

Павел Севярынец, асуджаны па ч. 1 арт. 342 КК,

Зміцер Дашкевіч, асуджаны па ч. 2 арт. 339 КК,

Эдуард Лобаў, асуджаны па ч. 3 арт. 339 КК,

Сяргей Каваленка, асуджаны па ч. 1 арт. 339 КК,

Алесь Бяляцкі, асуджаны па ч. 2 арт. 243 КК,

Мікалай Дзядок, асуджаны па ч. 2 арт. 339 КК,

Ігар Аліневіч, асуджаны па ч. 2 арт. 339 КК, ч. 2 і ч. 3 арт. 218 КК,

Аляксандр Францкевіч, асуджаны па ч. 2 арт. 351 КК,

Яўген Васьковіч, асуджаны па ч. 2 арт. 339 КК і ч. 3 арт. 218 КК,

Арцём Пракопенка, асуджаны па ч. 2 арт. 339 КК і ч. 3 арт. 218 КК,

Павел Сырамалотаў, асуджаны па ч. 2 арт. 339 КК і ч. 3 арт. 218 КК,

пазбаўленыя волі за сваю грамадскую дзейнасць і палітычныя перакананні, асуджаныя незаконна і незаконна падвяргаюцца ціску з боку адміністрацыі турмаў да сённяшняга дня. Гэтыя факты прызнаныя як унутры краіны, так і на міжнародным узроўні, што неаднаразова адзначалася ў заявах беларускіх праваабаронцаў, аўтарытэтных міжнародных арганізацый і афіцыйных структур Еўрапейскага Саюза.

Мы таксама выказваем занепакоенасць у сувязі з неабгрунтавана жорсткімі мерамі стрымання і пакарання ў справе Аляксандра Малчанава, у чым таксама можна ўгледзець палітычныя матывы суда.

Мы расцэньваем арышт Андрэя Пачобута, узятага пад варту 21 чэрвеня 2012 года па новай крымінальнай справе па ч. 2 арт. 367 КК (паклёп у адносінах да прэзідэнта РБ), як чарговы крок ціску на незалежныя СМІ і грамадзянскую супольнасць.

Беларуская грамадзянская супольнасць вымушана ў чарговы раз заклікаць улады Беларусі ўсвядоміць памылковасць абранай стратэгіі, якая з гадамі пагаршае крызіс унутры краіны і кансервуе праблемы, а не спрыяе іх вырашэнню. Наяўнасць палітычных зняволеных робіць немагчымым эфектыўнае міжнароднае супрацоўніцтва з Беларуссю, што негатыўна адбіваецца на развіцці краіны і жыцці яе грамадзян. Такая дзяржаўная практыка з’яўляецца бессэнсоўнай і недальнабачнай.

Удзельнікі Канферэнцыі Нацыянальнай платформы падкрэсліваюць, што грамадзянская супольнасць зацікаўлена ў сумесным вырашэнні цяжкіх задач і пераадоленні выклікаў на шляху развіцця Беларусі да сучаснай, дэмакратычнай і прававой дзяржавы. Мы заклікаем беларускія ўлады адмовіцца ад практыкі ціску на актывістаў грамадзянскай супольнасці краіны і прадэманстраваць імкненне выконваць свае абавязацельствы ў пытаннях забеспячэння грамадзянскіх і палітычных правоў, уключаючы права на свабоду палітычных поглядаў і ўдзел у грамадскіх і палітычных працэсах.



Мы найстойваем на тым, каб улады Беларусі адмовіліся ад стратэгіі канфрантацыі, вызвалілі і рэабілітавалі палітычных зняволеных, спынілі пераслед за палітычныя перакананні ў дачыненні да грамадзян нашай краіны. Мы звяртаемся да ўсіх беларускіх грамадзян выказаць сваю салідарнасць з незаконна асуджанымі за грамадскую і палітычную дзейнасць актывістамі грамадзянскай супольнасці.



База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка