Рэвалюцыі 1917 гг на Беларусі




старонка1/2
Дата канвертавання15.03.2016
Памер0.5 Mb.
  1   2


www.kursach.com

ВСЕБЕЛОРУССКОЕ СОБРАНИЕ КУРСОВЫХ


Предмет: Гісторыя

Тип: Дыплом
Количество страниц: 51
Тема: Рэвалюцыі 1917 гг. на Беларусі

Змест

Уводзіны…………………………………………………….3



Глава 1. Лютаўская рэвалюцыя на Беларусі………………………………………..……………6
Глава 2. Ад лютага да кастрычніка 1917 г……………12
Глава 3. Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі……………………………………………………30
Заключэнне……………………………………………….48
Літаратура………………………………………………..50

Уводзіны
У савецкай гістарыяграфіі вывучэнне падзей 1917 года адбывалася выключна ў кантэксце Кастрычніцкай рэвалюцыі, то ў сучаснай навуцы мае месца тэндэнцыя да змены акцэнтаў: усведамляецца неабходнасць даследаваць рэвалюцыі ў кантэксце больш маштабнай, глабальнай з'явы Першай сусветнай вайны. Напрыклад, японскі спецыяліст па гісторыі Расіі Харукі Вада разглядае 1917 г. як «комплекс рэвалюцый у эпоху сусветных войн», у які ўключаюцца паралельныя і адносна аўтаномныя «рэвалюцыя буржуазіі і шырокага кола грамадзянскага насельніцтва», «рэвалюцыя рабочых і салдат», «рэвалюцыя сялян» і «рэвалюцыя нацыянальнасцяў»1.

У беларускай гістарыяграфіі рэвалюцыя паўстае ў выглядзе спалучэння рознанакіраваных аўтаномных патокаў у даследаванні М.Я. Сяменчыка, хаця аўтар пазбягае падобных канцэптуальных абагульненняў.

Сучасныя гісторыкі імкнуцца таксама пераадолець савецкую схему перыядызацыі падзей 1917 г., якая недыялектычна супрацьпастаўляла Лютаўскую - «буржуазна-дэмакратычную» і Кастрычніцкую - «сацыялістычную» рэвалюцыі, штучна рассякаючы ўнутранную сувязь паміж імі. У некаторых публікацыях праводзяцца аналогіі паміж ходам Вялікай Французскай рэвалюцыі XVIII ст. і Вялікай Расійскай рэвалюцыі 1917гг: пасля канстытуцыйных манархістаў (Лафает, Мірабоў францускім варыянце, Мілюкоў і Гучкоў - у расійскім) да ўлады прыйшлі «добранамерныя» рэспубліканцы (жырандысты ў Францыі, Керэнскі, Някрасаў і Цярэшчанка ў Расіі), а калі дзяржаўныя караблі сталі губляць стырно і ветразі, дэзарыентаваныя масы падпалі пад уплыў самых радыкальных пераўтваральнікаў -якабінцаў (Францыя) і бальшавікоў (Расія).

Адносна падзей кастрычніка 1917 г. у літаратуры існуе самы шырокі спектр зцэнак: прыход бальшавікоў да ўлады характарызуецца і як «Вялікая Кастрычніцкая сацыялістычная рэвалюцыя», і як «контррэвалюцыйны пераварот, што выкінуў Расію з сусветнай цывілізацыі», і, нарэшце, як «чырвоная смута». Апошняя метафара належыць расійскаму гісторыку У.П. Булдакову - аўтару, можа быць, самай цікавай за апошні час (хоць і не бясспрэчнай) манаграфіі па гісторыі рэвалюцыі2. Канцэпцыя гэтага даследчыка пабудавана з выкарыстаннем метадаў псіхааналізу і розных яго мадыфікацый. Рэвалюцыя паўстае са старонак кнігі як «вывяржэнне першапачатковай дэпраграмаванасці чалавека, які не здабыў здольнасці да годнага існавання», «як буйства калектыўнага безсвядомага», як «шматмерны, агульнарасійскі бунт». Найбольш адэкватнае яго азначэнне - смута, «чырвоная смута», якая была непазбежным вынікам Першай сусветнай вайны. «Чырвоная смута» ставіцца аўтарам у адзін шэраг з іншымі сістэмнымі крызісамі Расійскай дзяржавы: смутай пачатку XVII ст. і «сённяшняй расійскай смутай». Усе гэтыя крызісы, лічыць аўтар, былі запраграмаваны самой расійскай псіхаментальнасцю.

Голоўная мэта курсавога праекта прааналізаваць сітуацыю якая склалася ў Расійскай імперыі ў 1917 годзе ў кантэксце да Беларусі. Вулучыць асблівасці рэвалюцыі і зрабіць галоўныя вынікі падзей 1917 года ў адносінах да Беларусі.

Глава 1. Лютаўская рэвалюцыя на Беларусі

Уступаючы ў вайну, царскі ўрад разлічваўне толькі на далучэнне да Расійскай імперыі новых тэрыторый, найперш чарнаморскіх праліваў, але і меў на мэце адвесці пагрозу рэвалюцыі, якая ў пачатку лета 1914 г. стала зусім рэальнай. Аднак ні водзін з гэтых разлікаў не апраўдаўся. Да першай сусветнай вайны царская Расія падыйшла непадрыхтаванай, і гэта з усеў відавочнасцю выявілася ўжо ў 1915 г. Сацыяльнаэканамічны лад, гаспадарка, транспапрт Расіі не вытрымалі таго напружання, якога патрабавала небывалая па маштабах вайна. Гаспадарчая разруха усе больш паглыблялася. Фронт, не атрымліваючы самага неабходнага, ледзь трымаўся. У многіх гарадах, у тым ліку ў сталіцы, рэальнай стала пагроза голаду і галодных бунтаў даведзеных да адчаю людзей. Народныя масы патрабавалі міру, хлеба і свабоды3.

Пачатак рэвалюцыі паклалі масавыя забастоўкі, мітынгі і дэманстрацыі рабочых 23 лютага 1917 г. ў Петраградзе. 25 лютага да рабочых сталі далучацца іншыя слаі гарадскога насельніцтва, і рух стаў набываць характар усеагульнай стачкі. Спробы ўладаў перайсці 26 лютага (нядзеля) да актыўных дзеянняў і прымяніць сілу саслужыла дрэнную службу. У панядзелак 27 лютага ў развіцці падзей наступіў рашаючы пералом. Салдаты расквартаванных у петраградзе запасных батальенаў гвардзейскіх палкоў сталі пераходзіць на бок мітынгаваўшых рабочых. Баявыя дружыны з рабочых і салдат захапілі 27 лютага Галоўны арсенал, тэлеграф, вакзалы, вызвалілі з турмаў палітычных зняволенных. Рэвалюцыя ў Петраградзе перамагла. 2 сакавіка імператар Мікалай II падпісаў адрачэнне ад прастола. Манархія ў Рассіі перасіала існаваць, бо сістэма царскай улады прыйшла ў супярэчнасць з грамадскім развіццём Расіі. Краіну ахапіў палітычны, эканамічны і нацыянальны крызіс. Гэта і было галоўнай прычынай хуткай і адносна лёгкай перамогі рэвалюцыі.

27 лютага па ініцыятыве некаторых членаў Саюза рабочых кааператываў Пецярбурга, сацыялдэмакратычнай фракцыі Дзяржаўнай думы створаны Савет рабочых дэпутатаў (па ўзору 1905 г.). У Савет выбіралі па аднаму дэлегату ад тысячы рабочых, па аднаму ад роты салдат. У хуткім часе прыбыло прыкладна 250 дэлегатаў. Вечарам 27 лютага было адкрыта пасяджэнне ў Таўрычаскім дварцы.

Большасць у Выканкаме Савета, які ўзначаліў меншавік Чхеідзе, і ў самім Савеце належала меншавікам і эсэрам. Гэта адбылося не таму, што бальшавікі, як яны пазней тлумачылі, недаацанілі значэнне пытання аб уладзе і "затрымаліся" ў вулічнай барацьбе. Галоўная прычына была ў іншым. Рэвалюцыя ўскалыхнула дзесяткі тысяч людзей з розных сдцыяльных слаёў. У тых умовах петраградскія балыпавікі, колькасць якіх складала ўсяго 2 тыс. чалавек (па ўсёй краіне 2425 тыс.). разлічваць на значную падтрымку не маглі.

3 першых дзён Савет, перайменаваны хутка ў Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў, імкнуўся рэалізаваць уладныя функцыі. Асобнае значэнне набыў загад № 1. Ён прадугледжваў ва ўсіх вайсковых часцях арганізацыю салдацкіх камітэтаў з устанаўленнем кантролю над зброяй, падпарадкаванне салдат у палітычных выступленннях толькі Савету, а афіцэрам толькі ў службовых абставінах і шэраг іншых. Загад садзейнічаў дэмакратызацыі арміі, але зніжаў баяздольнасць4.

Кіраўніцтва Савета лічыла, што легітымная ўлада можа сфарміравацца толькі пад эгідай Дзяржаўнай думы, і стрымлівала імкненне дэпутатаў узяць на сябе ўладныя функцыі. 2 сакавіка Часовы камітэт Дзяржаўнай думы на чале з лідэрам акцябрыстаў М. Радзянкам, утвораны яшчэ 27 лютага, на аснове пагаднення з кіраўніцтвам Петраградскага савета ўтварыў Часовы ўрад на чале з князем Г. Львовым. У яго склад увайшлі, у асноўным, прадстаўнікі кадэтаў і акцябрыстаў. Выключэннем стаў сацыяліст А. Керанскі, які заняў пасаду міністра юстыцыі і адначасова з'яўляўся намеснікам старшыні Петраградскага савета. Быў абвешчаны курс на дэмакратызацыю краіны.

Такім чынам, галоўны вынік Лютаўскай рэвалюцыі падзенне царскай манархіі. Аднак рашэнне многіх жыццёва важных для краіны праблем, у тым ліку выбару цывілізаванага шляху развіцця, яшчэ патрэбна было знайсці.

Звесткі аб падзеях у Петраградзе паступілі ў Беларусь 28 лютага. А больш дакладную інфармацыю з газеты "йзвестия Петроградского Совета" атрымалі 1 сакавіка ў Віцебску і Мінску. У гарадах Беларусі прайшлі мітынгі і дэманстрацыі ў падтрымку рэвалюцыі. Ноччу з 1 на 2 сакавіка на нарадзе бальшавікоў Мінска, на якой прысутнічалі М. Фрунзе, В. Кнорын, К. Ландар, С. Магілёўскі і іншыя, было вырашана мабілізаваць усе сілы, каб падтрымаць рабочых і салдат Піцера. Баявыя дружыны рабочых вызвалілі 2 сакавіка з турмы 400 палітычных зняволеных. Былі арыштаваны камандуючы Заходнім фронтам генерал А. Эверт, начальнік штаба, камендант горада. Створаная 4 сакавіка міліцыя, якую ўзначаліў М. Фрунзе, раззброіла паліцыю і жандармерыю, узяла пад ахову ўрадавыя ўстановы, пошту і тэлеграф. На Беларусі ўстанаўлівалася новая ўлада і сістэма кіравання5.

Асаблівая ўвага прадстаўнікоў партый сацыялістаўрэвалюцыянераў і сацыялдэмакратаў была звернута на ўтварэнне Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў па прыкладу Петраграда. Выбары ў Саветы адбываліся амаль адначасова на ўсіх прадпрыемствах Мінска, Гомеля, Віцебска, Оршы, Полацка, Баранавіч і іншых гарадоў. У Мінску ўжо 2 сакавіка праводзіліся сходы рабочых, на якіх выбіраліся прадстаўнікі ў Савет. 4 сакавіка паводле рэзалюцыі служачых Заходнефрантавога камітэта Усерасійскага земскага саюза пачаў дзейнічаць Мінскі савет рабочых дэпутатаў. Старшынёй выканкама Мінскага савета быў абраны меншавік Б. Позерн, а яго намеснікам бальшавік У. Любімаў. 3 5 сакавіка Мінскі савет пачаў выдаваць свой друкаваны орган "Весці Мінскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў". Савет прыняў пастанову аб выбранні салдацкіх фабрычназаводскіх, сялянскіх камітэтаў, стварэнні прафесійных саюзаў, палітклубаў. У мэтах аб'яднання сіл пралетарыяту з рэвалюцыйнай арміяй 10 сакавіка быў створаны адзіны Мінскі савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў і адзіны выканаўчы камітэт.

6 сакавіка быў створаны Гомельскі савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў, 8 сакавіка Віцебскі савет рабочых дэпутатаў. Неўзабаве Савет рабочых і Савет салдацкіх дэпутатаў аб'ядналіся, аформіўся адзіны Віцебскі савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў.

Стаўка Вярхоўнага Галоўнакамандуючага ў Магілёве рабіла ўсё, каб не дапусціць дэмакратычных пераўтварэнняў у горадзе і выбрання Саветаў. Аднак ужо 6 сакавіка быў створаны часовы камітэт салдацкіх дэпутатаў, у які ўвайшлі таксама афіцэры, а 7 сакавіка Савет рабочых дэпутатаў. 22 сакавіка яны аб'ядналіся ў адзіны Савет. Паралельна з Саветам у Магілёве функцыянаваў Сход салдацкіх і афіцэрскіх прадстаўнікоў, які складаўся з манархістаў. Апошнія распаўсюджвалі звесткі, што хутка дынастыя Раманавых будзе адноўлена ў правах, а ўсе ўдзельнікі рэвалюцыі будуць пакараны смерцю.

У першай палове сакавіка Саветы былі створаны ў Барысаве, Полацку, Оршы, Бабруйску, Рэчыцы, Слуцку і іншых гарадах. На працягу сакавікачэрвеня Саветы рабочых дэпутатаў або рабочыя секцыі пры Саветах розных найменняў арганізаваліся ў 57 населеных пунктах Беларусі, Саветы салдацкіх дэпутатаў у 59. Адначасова пачаліся выбары салдацкіх камітэтаў. Яны павінны былі садзейнічаць павышэнню палітычнай і культурнай адукацыі салдат, дэмакратызацыі армейскага жыцця. Наогул, уплыў войска на палітычнае жыццё Беларусі пасля Лютаўскай рэвалюцыі быў вельмі значны.

Асноўную задачу Саветы бачылі ў арганізацыі рабочых, сялян і салдат, у абароне іх сацыяльнаэканамічных інтарэсаў і палітычных правоў. Яны актыўна ўдзельнічалі ў стварэнні на роднай міліцыі, прафсаюзаў, рабочых, салдацкіх, сялянскіх камітэтаў. Усе Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў на Беларусі ўзначальвалі эсэры і меншавікі; сялянскія арганізацыі, за выключэннем Выканкама Савета сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губерняў эсэры. Прафсаюзамі кіравалі пераважна меншавікі і бундаўцы. У салдацкіх камітэтах, асабліва ў палкавых, верхаводзілі эсэры і меншавікі. Усе Саветы Беларусі прызналі кіруючую ролю Петраградскага савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў, а таксама Часовы ўрад і яго органы на месцах. На практыцы Саветы фактычна падпарадкоўваліся органам Часовага ўрада, дапамагалі ствараць такія органы на месцах і дэлегіравалі ў іх сваіх прадстаўнікоў.

У сакавіку на месцах склалася сістэма органаў улады і кіраваныя Часовага ўрада. Вечарам 3 сакавіка ў Мінску на нарадзе гласных гарадской думы, прадстаўнікоў Земскага саюза і Саюза гарадоў, губернскага і павятовага земстваў, праваслаўнага, каталіцкага і іудзейскага духавенства быў абраны грамадзянскі камендант горада, старшыня губернскай земскай управы кадэт Б. Самойленка і сфарміраваны Часовы грамадскі камітэт парадку. 6 сакавіка Часовы ўрад зацвердзіў Б. Самойленку мінскім губернскім камісарам, гарадскога галаву Б. Хржанстоўскага мінскім гарадскім камісарам. У Віленскай, Віцебскай і Магілёўскай губернях былі зацверджаны губернскія камісары, да якіх пераходзілі функцыі губернатараў, у паветах павятовыя камісары. Была таксама скасаваная пасада земскіх начальнікаў; іх адміністрацыйныя функцыі перадаваліся павятовым камісарам, а судовыя часовым суддзям6.

Глава 2. Ад лютага да кастрычніка 1917 г.

У выніку перамогі рэвалюцыі ў краіне стварыліся абставіны, якія палітычныя партыі ацэньвалі парознаму. Бальшавікі лічылі, што рэвалюцыя будзе развівацца далей, што на буржуазнадэмакратычным этапе яна доўга не затрымаецца. Пагэтаму перыяд лібералізму і капіталістычнай індустрыялізацыі не будзе працяглым. Яны выступалі за перарастанне буржуазнадэмакратычнай рэвалюцыі ў сацыялістычную. Меншавікі ў адпаведнасці з класічнай марксісцкай схемай рэвалюцыі гаварылі, што буржуазнаграмадскі лад, які пачаў складвацца пасля Лютаўскай рэвалюцыі, праіснуе доўгі час, пакуль не будуць вылістычнага спосабу вытворчасці і не наспеюць аб'ектыўныя і суб'ектыўныя абставіны для пераходу ад капіталізму да сацыялізму. Ліберальна дэмакратычныя партыі мелі свой погляд адносна пытання будаўніцтва грамадскага ладу ў краіне пасля рэвалюцыі. Яны адстойвалі ідэю прававой пераемнасці старой і новай улады, патрабавалі ўстанаўлення ў Расіі канстытуцыйнай манархіі ці, у крайнім выпадку, рэспубліканскага ладу.

Часовы ўрад правёў серыю адпаведных заканадаўчых актаў, прызваных умацаваць уладу буржуазіі, абмежаваць дзеянні радыкальнай грамадскасці на месцах, спыніць развіццё рэвалюцыі, перавесці яе ў рэчышча рэформ.

Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў, арганізаваныя народнымі масамі, якія зверглі царскае самадзяржаўе, добраахвотна адмовіліся ад улады. Сацыялісты, у тым ліку меншавікі, якім належала пераважная большасць дэпутацкіх месц у Саветах рабочых і салдацкіх дэпутатаў, зыходзілі з таго, што ў выніку перамогі дэмакратычнай рэвалюцыі ўлада павінна перайсці да буржуазіі, адпаведна падтрымлівалі Часовы ўрад. Саветы ўзялі на сябе абавязак ажыццяўляць кантроль за дзейнасцю гэтага ўрада.

Абстаноўка на Беларусі. На Беларусі гэтую пазіцыю падтрымлівалі сацыялістычныя партыі, у тым ліку і балынавікі, якія ўваходзілі ў аб'яднаныя з меншавікамі і бундаўцамі партыйныя арганізацыі. Але адзінства не было трывалым. У канцы чэрвеня 1917 г. бальшавікі выйшлі з аб'яднанай арганізацыі і стваріялі сваю самастойную, Іх пазіцыя выказана ў закліку: «Уся ўлада Саветам!».

На развіццё рэвалюцыі на Беларусі ўплывалі спецыфічныя ўмовы, створаныя першай імперыялістычнай вайной. Беларусь была падзелена лініяй фронту на заходнюю і ўсходнюю часткі. Гаспадарчыя, культурныя і іншыя сувязі паміж імі былі спынены. У раёнах усходняй Беларусі, якая стала прыфрантавой зонай, не было ніякіх умоў для развіцця народнай гаспадаркі. Працавалі толькі тыя галіны прамысловасці, якія абслугоўвалі патрэбы фронту. Прыйшлі ў заняпад сялянскія гаспадаркі: не хапала інвентару, глебаапрацоўчых прылад, коней. Мабілізацыя на вайну мільёнаў працаздольнай часткі мужчынскага насельніцтва абумовіла катастрафічны недахоп працоўнай сілы. У прыфрантавой паласе сельскае і гарадское насельніцтва выконвала вялікі аб'ём розных работ для фронту. Усё гэта адмоўна ўплывала на яго жыццевы ўзровень.

Значная частка насельніцтва Беларусі засталася на тэрыторыі, якая была акупавана германскай арміяй. Звыш аднаго мільёна сялян, рабочых, інтэлігенцыі былі эвакуіраваны ў цэнтральныя губерні Расіі. Многія тысячы мужчын былі мабілізаваны на фронт, галоўным чынам на Паўднёвы, і тым самым аказаліся надоўга адарванымі ад родных мясцін.

Сярод насельніцтва, якое засталося ва ўсходніх раёнах Беларусі, рэвалюцыйную работу вялі бальшавікі, сацыялістырэвалюцыянеры, меншавікі з ліку салдат і афіцэраў Заходняга фронту. Рэвалюцыйнадэмакратычныя арганізацыі, якія існавалі на Беларусі да першай сусветнай вайны, распаліся. Некаторыя з іх членаў засталіся на акупаванай тэрыторыі (браты Іван і Антон Луцкевічы, В. У. Ластоўскі), другія былі мабілізаваны ў армію (К. М. Міцкевіч, I. Д. Луцэвіч, А. В. Баліцкі, А. Р. Чарвякоў), трэція аказаліся бежанцамі ў розных губернях Расіі (О. Л. Дыла). У сібірскай ссылцы знаходзіліся Я. Ю. Лёсік, У. У. Луцкевіч, на катарзе — А, Гарун. Многія беларусыбальшавікі працавалі ў партыйных арганізацыях Урала, Кубані (браты Д. М. і К. М. Басалыгі). У Петраградзе знаходзіліся 3. X. Жылуновіч, Б. I. ЭпімахШыпіла, у Маскве — А. Бурбіс, Ф. Турук, у Яраслаўлі — У. М. Ігнатоўскі, ва Уладзівастоку — М. С. Мандрыкаў. У Расіі і на Украіне былі многія іншыя ітэлігенты з Беларусі7.

Гэтая акалічнасць не магла не уплываць на развіццё рэвалюцыйнага працэсу на Беларусі, асабліва ў перыяд Кастрычніцкай рэвалюцыі, грамадзянскай вайны і ўзброенай іншаземнай інтэрвенцыі. Адсутнасць адзінства сярод інтэлігенцыі адмоўна адбівалася на перспектывах развіцця нацыянальнавызваленчага руху, барацьбы за самавызначэнне беларускага народа.

Вайна паставіла працоўных у гранічна цяжкія ўмовы жыцця, выклікала высокі ўзровень палітызацыі насельніцтва. Імкненне да міру стала вызначальнай рысай людскога настрою, абумовіла ўзнікненне антываеннага руху. Патрабаванне справядлівага дэмакратычнага міру знаходзіла падтрымку ў шырокіх масах салдат, рабочых і сялян.

Адносіны народа да Лютаўскай рэвалюцыі. Народныя масы Беларусі чакалі ад Лютаўскай рэвалюцыі заканчэння вайны і вызвалення заходняй часткі ад гаспадарання нямецкіх акупантаў, адраджэння разбуранай эканомікі.

Аднак з перамогай рэвалюцыі дэмакратычны мір, якога патрабаваў народ, не наступіў. Першая сусветная вайна паміж буйнейшымі капіталістычнымі краінамі за перадзел сфер уплыву працягвалася. Расійскія кіруючыя колы не змаглі падняцца да разумення тэрміновай неабходнасці пошуку шляхоў вываду краіны з вайны і не адказаліся ад курсу на яе працяг да поўнай перамогі. Між тым эканамічнае становішча краіны пагаршалася з дня на дзень. Востры дэфіцыт прадуктаў харчавання, паліва, сыравіны, развал транспартнай сістэмы, дзікі рост цэн у спалучэнні з інфляцыяй, рост беспрацоўя балюча ўдарылі перш за ўсё па працоўных. Спакваля мацнела расчараванне ў рэвалюцыі, што адбылася, і адначасова ўзрастала сацыяльнае напружанне, настрой на новыя рэвалюцыйныя дзеянні.

Адбылася пэўная групіроўка палітычных сіл: стварыўся блок эсэраў з меншавікамі, які падтрымліваў партыю кадэтаў. Лібералы імкнуліся адцягнуць кардынальныя рэформы да склікання Устаноўчага сходу, скіраваўшы намаганні на ўмацаванне ўлады і працяг вайны. Памяркоўныя сацыялісты імкнуліся неяк паскорыць правядзенне рэформ і дамагчыся міру шляхам перамоў. На крайнім левым флангу знаходзілася бальшавіцкая партыя, якая засталася адзінай з усіх палітычных сіл у Расіі, што не была скампраметавана супрацоўніцтвам з Часовым урадам і яго непапулярным курсам.

Сітуацыя была гранічна няўстойлівай. Палітычныя крызісы, якія ўзнікалі адзін за другім, усё болыы ліхаманілі Часовы ўрад. Выхад з гэтага стану правыя сілы бачылі ў згортванні дэмакратычных свабод, ліквідацыі Саветаў, усталяванні моцнай улады, здольнай навесці парадак, прадухіліць развал краіны. Ідэя дыктатуры, як панацэі ад усіх бед, заўсёды суправаджае часы смут і сацыяльных зломаў. Натхніцелямі такога павароту выступіла пэўная частка кадэцкай партыі. Аднак актыўную ролю арганізатараў яго практычнага ажыццяўлення ўзяў на сябе генералітэт. Па яго ініцыятыве пад выглядам грамадскіх арганізацый былі створаны добраахвотныя ваенныя фарміраванні і Ваенная ліга, Саюз афіцэраў арміі і флоту, Казачы саюз, Саюз георгіеўскіх кавалераў, Саюз інвалідаў і інш. Гэтую лінію падтрымалі такія ўстановы, як Сенат і Сінод, Дзяржаўны савет і 4ая Дзяржаўная дума, а таксама Часовы ўрад, якія адкрыта фарміравалі контррэвалюцыйныя юнкерскія часці, «батальёны смерці» і інш.

Гэтыя захады правых сіл выклікалі кансалідацыю ў лагеры рэвалюцыі. У Саветах рабочых і салдацкіх дэпутатаў паступова ўмацоўваліся пазіцыі бальшавікоў, у тым ліку і на Беларусі. У час майскіх перавыбараў Мінскага Савета ў яго складзе значна ўзрасла доля дэпутатаўбальшавікоў, у Савеце была створана іх самастойная фракцыя, у Прэзідыуме Савета ім належала 4 месцы з 5. Павялічылася бальшавіцкая фракцыя ў Гомельскім Савеце, якая складалася з 30 дэпутатаў. Была створана фракцыя РСДРП(б) у Віцебскім Савеце. Па прапановах дэпутатаўбальшавікоў Саветы прынялі шэраг дзейсных пастаноў. У Мінску, напрыклад, у чэрвені Савет зацвердзіў пастанову супраць летняга наступлення на фронце, якое рыхтаваў урад. Гомельскі Савет пастанавіў сфарміраваць рабочыя дружыны і атрады Чырвонай гвардыі. Ва ўсіх гарадах Саветы вырашылі ўвесці васьмігадзінны рабочы дзень8.

Выконваючы пастанову Мінскага Савета, адзінаццаць палкоў 2-ой арміі, 2-і каўказскі корпус, шэраг палкоў 10-га армейскага корпуса, 724-ы полк 181-ай дывізіі 3яй арміі адмовіліся выканаць загад аб наступленні. На сходах салдаты заяўлялі, што яны без санкцыі Мінскага Савета ў наступленне не пойдуць. У 675ым Канатопскім пяхотным палку пасля доўгіх спрэчак палкавы камітэт выразіў недавер Часоваму ўраду і патрабаваў пераходу ўлады да Саветаў рабочых, салдацкіх, сялянскіх і батрацкіх дэпутатаў. Пастанова камітэта была зацверджана на агульнапалкавым сходзе.

Галоўнакамандуючы Заходнім фронтам генерал А. I. Дзянікін лічыў уплыў балыыавіцкай агітацыі адзінай прычынай непадпарадкавання салдат баявым загадам. Аднак прычыны былі глыбей: у росце антываенных настрояў сярод салдацкіх мас і насельніцтва, у першую чаргу рабочых і сялян. Адпаведны настрой прыняў гэты накірунак і супраць памяркоўных сацыялістаў, якія ў Саветах падтрымлівалі ўрад. Сімпатыі да бальшавікоў, якія выступалі з лозунгамі тэрміновага заканчэння вайны, узраслі.

Абвастрылася і супрацьстаянне, якое асабліва выявілася ў чэрвеньскай дэманстрацыі, што адбылася ў Пецярбургу. Задуманая меншавіцкаэсэраўскім кіраўніцтвам як акцыя, прызваная скіраваць незадавальненне мас у рэчышча падтрымкі палітыкі з'езда Саветаў, яна выявіла зусім іншае. Над калонамі пераважалі чырвоныя сцягі і транспаранты з лозунгамі: «Долой десять мнннстровкапнталнстов!», «Пора кончать войну!», «Вся власть Советам!».

Пасля чэрвеньскай дэманстрацыі кадэты ультыматыўна патрабавалі раззброіць рэвалюцыйныя войскі сталічнага гарнізона і Чырвоную гвардыю. У адказ рэвалюцыйныя салдаты патрабавалі ад ЦВК выдаць дэкрэт аб пераходзе ўлады да Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Гэта патрабаванне падтрымалі рабочыя Пуцілаўскага і іншых заводаў.

3 мэтай прадухілення несвоечасовага ўзброенага паўстання рабочых і салдах кіраўніцтва партыі балыпавікоў вырашыла скіраваць яго ў рэчышча мірнай арганізаванай дэманстрацыі пад лозунгам «Уся ўлада Саветам!», якая і адбылася 4 ліпеня. Камандуючы Петраградскай ваеннай акругай генерал Полаўцаў аддаў загад юнкерам і казакам з дапамогай зброі разагнаць дэманстрацыю. У выніку было забіта 56 і паранена 650 чалавек.

Аднак найбольш радыкальныя элементы Петраградскага гар'нізона, а таксама ЦК, Пецярбургскага камітэта і Ваеннай арганізацыі ўсё ж лічылі магчымым паўстанне і вялі адпаведную арганізацыйную работу. Прыбыццё ў Петраград адданых ураду войск і змены настрою ў шэрагу часцей гарнізона прымусілі членаў ЦК на пасяджэнні 5 ліпеня прыняць рашэнне аб спыненні вулічных дэманстрацый. Мэта ваяўніча настроеных бальшавікоў — звяржэнне Часовага ўрада — не была дасягнута. Левыя пацярпелі паражэнне. Адначасова ўзрасла рашучасць урада, усіх памяркоўных і кансерватыўных палітычных сіл аднавіць парадак, раз і назаўсёды скончыць з экстрэмістамі. Узраслі роля І ўплыў ваенных на палітыку, тэндэнцыя на ўсталяванне рэжыму дыктатарскага тыпу.

Супраць ваеннай дыктатуры. Падзеі ў сталіцы парадаксальным чынам адгукнуліся на месцах. Шматлікія дэманстрацыі адбыліся ў Маскве, Ніжнім Ноўгарадзе, Кіеве, іншых гарадах. Палярызацыя і канфрантацыя палітычных сіл узмацніліся. Прыхільнікі Часовага ўрада па ўсёй краіне актыўна павялі наступленне супраць рэвалюцыі, паставіўшы сваёй мэтай роспуск Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў, фабрычназаводскіх, салдацкіх і сялянскіх камітэтаў, бальшавіцкай партыі. У Беларусі яны спрабавалі распусціць Мінскі і іншыя Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў, бальшавіцкія камітэты. Ганенням падвергліся прафсаюзы. Над дзейнасцю Саветаў сялянскіх дэпутатаў быў устаноўлены кантроль павятовых органаў Часовага ўрада. Выступленні сялян супраць памешчыкаў падаўляліся ваеннай сілай.

У выніку рэпрэсіўных мер Часовага ўрада і яго мясцовых органаў некалькі тысяч салдат, рабочых, якія актыўна ўдзельнічалі ў рэвалюцыйных выступленнях, былі арыштаваны. Шэраг балыыавіцкіх арганізацый перайшлі на паўлегальнае становішча. У выніку дзейнасць Мінскага і іншых Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў, Выканкома Саветаў сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губерняў стала зніжацца.

Тым не менш урад не змог дабіцца поўнай перамогі. Рэвалюцыйныя сілы не былі разгромле ны, яны толькі адступілі І пачалі перагрупоўку для новага наступу. Аб гэтым сведчылі выбары ў гарадскія думы, якія адбыліся ў другой палове ліпеня ў гарадах Беларусі. На выбарах паражэнне пацярпела галоўная буржуазная партыя кадэтаў. У Віцебску за іх галасавала каля 6 %, у Мінску — 3, у Гомелі — паўпрацэнта выбаршчыкаў. Некалькі ўмацавалі свае пазіцыі бальшавікі. За іх спіс галасавалі: у Віцебску — звыш 16 %, Гомелі і Мінску — па 5 %. Выбары паказалі таксама, шо памяркоўныя сацыялістыэсэры, меншавікі, бундаўцы, іншыя арганізацыі мелі найбольшы ўплыў у масах. 3 мэтай узмацніць свой уплыў Мінскі камітэт РСДРП(б) пачаў выдаваць газету «Звезда», першы нумар якой выйшаў 27 ліпеня 1917 года.

Як бачна, устанавіць ваенную дыктатуру ў краіне, якая аказалася пасля Лютаўскай рэвалюцыі самай свабоднай у свеце, было не так проста. Перыяд мірнага развіцця рэвалюцыі пакінуў глыбокі след. Эканамічнае становішча пагаршалася, вайна працягвалася. Незадавальненне народа ўзрастала, давер да палітыкі лібералаў зыходзіў на нішто. Правыя сілы вымушаны былі спыніцца на паўдарозе: ваенная дыктатура ў поўным аб'ёме не атрымалася.

У гэты час развіццё падзей на Беларусі ў значнай ступені залежала ад наспяваўшых дзеянняў супрацьрэвалюцыйных сіл у сталіцах. У Петраградзе пасля ліпеньскага расстрэлу дэманстрацыі ў Часовага ўрада складваліся новыя адносіны з Саветамі. 18 ліпеня Керанскі з міністрамі пераехаў у Зімні палац, а савецкія органы пачалі перасяленне ў Смольны9.

Часовы ўрад тэрмінова рыхтаваў «Дзяржаўную нараду», якая адбылася 13—15 жніўня ў Маскве. Удзельнікі нарадЫ размясціліся ў правай і левай частках глядзельнай залы Вялікага тэатра двума роўнымі па колькасці лагерамі. На нарадзе разгарэлася дыскусія розных бакоў расійскай грамадскасці, гатовых да канчатковага размежавання. Выступалі толькі прадстаўнікі ўрада. Прыняцце якіхнебудзь рашэнняў не прадугледжвалася, не было і галасавання. Нарада пакідала ўражанне, што ўрад праводзіў агляд сіл, супрацыіастаўляў левых правым, адшукваючы між тым магчымасць самому затрымацца ў сярэдзіне.

Палітычны, с,ацыяльны і эканамічны крызіс, які катастрафічна паглыбляўся, вельмі палохаў Керанскага і яго кабінет, гэтак жа як і рэальная пагроза новага сацыяльнага выбуху. Аднак пры паралічы дзяржаўнага кіравання, адсутнасці колькінебудзь акрэсленай праграмы рэформ і магчымасці іх хутка ажыццявіць урад Керанскага не мог ужо значна ўплываць на ход падзей. Нежыццяздольнасць урада была відавочнай для прамыслоўцаў, дзелавых людзей, прадстаўнікоў дваранства, афіцэраў і інш. Выйсце з крызісу яны бачылі ў саюзе антысацыялістычных ліберальных і кансерватыўных сіл і ўсталяванні моцнай дыктатуры, здольнай навесці парадак у тыле і на фронце, ліквідаваць супрацьборства. За месяц з паловай, якія прайшлі з ліпеньскіх дзён да маскоўскай нарады, левыя паступова пазбаўляліся ад шоку, а правыя знайшлі свайго кандыдата ў дыктатары — генерала Л. Г. Карнілава. П. М. Мілюкоў адносна А. Ф. Керанскага і Л. Г.Карнілава пісаў: «Мэта ў абодвух бакоў была адна: уціхаміранне бальшавікоў, у выпадку іх новага паўстання... I сродак быў адзін: перадыслакацыя ў Пецярбург надзейнай вайсковай адзінкі (трэцяга корпуса)»10. Але паміж імі не было згоды ў тым, хто будзе камандаваць Петраградскай ваеннай акругай, у тым ліку і гэтым корпусам. Керанскі рыхтаваў яго для сябе, не пакідаючы думкі аб адстаўцы Л. Г. Карнілава ў адпаведны час. А апошні, які ўжо прыняў рашэнне адхіліць патрабаванне аб адстаўцы, разлічваў з дапамогай гэтых войск ажыццявіць у Петраградзе чыстку і разгон Саветаў. А. Ф. Керанскі да канца працягваў лавіраваць і балансаваць, страхуючы сябе ад балыпавікоў: ваеннай сілай направа і сваей лаяльнасцю перад Саветамі — налева. Л. Г. Карнілаў лічыў здраднікамі ўсіх дзеячаў Саветаў, рыхтаваў ім усім варфаламееўскую ноч. Размова паміж памяркоўным сацыялістам, правым экстрэмістам, прамалінейным салдатам, манархічна настроеным патрыётам ішла на розных мовах — яны не маглі не толькі дамовіцца, а нават зразумець адзін аднаго. «Я ім рэвалюцыі не аддам»,— гаварыў А. Ф. Керанскі міністру Часовага ўрада Някрасаву ў дзень карнілаўскага мяцяжу. «Я ім не аддам Расіі»,— пісаў Л. Г. Карнілаў у сваіх пракламацыях.

У канцы жніўня адданыя Л. Г. Карнілаву часці па яго загаду рушылі з фронту на Петраград, каб скінуць Часовы ўрад, ліквідаваць Саветы, усталяваць ваенную дыктатуру. Аднак разлік карнілаўцаў на шырокую падтрымку з боку большасці воінскіх часцей пры раўнадушшы народнай масы не апраўдаўся. Сацыялістычныя кіраўнікі лепш ведалі настрой салдат і рабочых на адпор любым спробам усталявання ваеннай дыктатуры. Пры Саветах былі сфарміраваны ваеннарэвалюцыйныя камітэты, на прадпрыемствах — баявыя дружыны, чырвонагвардзейскія атрады.

30 жніўня быў створаны Часовы рэвалюцыйны камітэт Заходняга фронту, старшынёй якога быў зацверджаны балыпавік М. В. Фрунзе. У Гомелі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў стварыў «Надзвычайную пяцёрку». Віцебскі Савет стварыў Ваеннае бюро, пад кіраўніцтвам якога з рабочых і салдат былі арганізаваны заграджальныя атрады на чыгуначнай і шасейных дарогах.

Рэвалюцыйнымі сіламі Стаўка Вярхоўнага камандавання была ізалявана ад сталіцы, Заходняга і ПаўднёваЗаходняга франтоў, устаноўлен кантроль над чыгуначнымі вузламі, стратэгічнымі дарогамі, узяты пад ахову ваенныя склады, арсеналы, збройныя майстэрні.

Былі прыняты меры па ўмацаванню абароны Аршанскага чыгуначнага вузла, які меў стратэгічнае значэнне на шляху з Магілёва на Петраград. 3 гэтай мэтай Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў Оршы стварыў атрад Чырвонай гвардыі з рэвалюцыйна настроеных салдат гарнізона і рабочых чыгуначнага вузла колькасцю больш за 100 чалавек. У Оршу быў накіраваны артылерыйскі дывізіён з Гомеля.

Ініцыятарамі актыўнай барацьбы з карнілаўшчынай былі бальшавікі. Адзін з правых лідэраў меншавікоў прызнаў, што ў перыяд карнілаўшчыны ў Віцебскім Савеце «меншавікі і эсэры апынуліся на павадку ў бальшавікоў». Многія Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў у дні барацьбы з карнілаўшчынай дзейнічалі як органы ўлады на месцах. Яны абапіраліся на ўласныя ўзброеныя сілы, на дзейсную падтрымку рабочых, салдат, сялянскай беднаты. У выніку рашучых дзеянняў рэвалюцыйных сіл змова генерала Карнілава была ліквідавана.

У гэты найбольш востры этап барацьбы значна панізіўся ўплыў партый памяркоўных сацыялістаў, якія пасля паражэння карнілаўцаў адмовіліся сфарміраваць урад без буржуазіі, імкнуліся выратаваць буржуазны Часовы ўрад з яго антынароднай палітыкай. Аб'ектыўна гэта спрыяла планам Керанскага на стварэнне аўтарытарнага ўрада ў выглядзе кааліцыйнага кабінета правых сацыялістаў і лібералаў пры перавазе апошніх. Народ пачаў адыходзіць ад гэтых партый. У дробнабуржуазных партыях актывізаваўся працэс расслаення на левую і правую плыні.

Набліжэнне новай рэвалюцыі. Часовы ўрад не змог аднавіць тое становішча, што існавала да карнілаўскага мяцяжу. Услед за Петраградам і Масквой быў бальшавізаваны Мінскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў. У час перавыбараў, якія адбыліся ў другой палове верасня, у Мінскі Савет было абрана 337 дэпутатаў, у тым ліку бальшавікоў — 184, эсэраў, меншавікоў і бундаўцаў — 105, беспартыйных — 4811. У Гомельскім і Рэчыцкім Саветах большасць складалі бальшавікі і левыя эсэры. У Віцебскім Савеце рабочых і салдацкіх дэпутатаў 24 верасня была створана балыпавіцкая фракцыя. Узрос уплыў бальшавікоў у Саветах Нясвіжа, Полацка, Слуцка і іншых гарадоў. У палітычным жыцці Беларусі дзейнасць бальшавікоў стала значным фактарам. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі ў сакавіку — верасні аднавілі сваю работу Палескі камітэт РСДРП(б) у Гомелі, Бабруйскі і Мінскі камітэты, партыйныя арганізацыі ў Слуцку, Віцебску, Оршы, Замір'і, Рэчыцы і іншыя. За гэты час былі створаны бальшавіцкія арганізацыі ў значнай частцы палкоў, дывізій і карпусоў Заходняга фронту. Бальшавікі былі прадстаўлены ў Саветах рабочых і салдацкіх дэпутатаў, Саветах салдацкіх і Саветах сялянскіх дэпутатаў, некаторых гарадскіх думах, многіх салдацкіх камітэтах, Выканкоме Заходняга фронту, франтавых аддзелах Усерасійскага земскага саюза і Саюза гарадоў. Мінскі камітэт РСДРП(б) пасля закрыцця газеты «Звезда» стаў выдаваць «Молат».

Разам з тым уплывовую сілу на Беларусі і Заходнім фронце ўяўлялі сабою меншавіцкія і эсэраўскія арганізацыі, прадстаўніцтва якіх у Саветах усіх узроўняў было істотным. Моцныя пазіцыі мелі яны і ў арміі. У прыватнасці, на аб'яднаўчым з'ездзе ў жніўні 1917 г. іх дэлегаты ад арміі Заходняга фронту прадстаўлялі каля 3700 членаў. Ваенная арганізацыя меншавікоў аб'ядноўвала галоўным чынам малодшых афіцэраў, ваенных урачоў, былых настаўнікаў, аграномаў, юрыстаў, чыноўнікаў. Найболыы шматлікія арганізацыі меншавікі мелі ў Бабруйску, Віцебску, Гомелі, Магілёве, Мінску і Полацку. Эсэраўскія арганізацыі (3 армейскія, 7 карпусных і 12 дывізіённых) аб'ядноўвалі звыш 30 тыс. салдат — у асноўным выхадцаў з сялянства.

Сярод Саветаў Беларусі пашыраўся рух за скліканне II Усерасійскага з'езда Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў і стварэнне Савецкага ўрада. У гэтых умовах бальшавікі надавалі вялікае значэнне палітычнай мабілізацыі мас. Важным сродкам выканання данай задачы яны лічылі правядзенне абласной канферэнцыі РСДРП(б). Па ініцыятыве Мінскага камітэта такая канферэнцыя адбылася 15— 18 верасня 1917 г. У яе рабоце ўдзельнічалі 67 дэлегатаў з правам рашаючага і 21 — з правам дарадчага голасу, якія прадстаўлялі 9190 членаў партыі і 2071 спачуваючага.

Перад абласной арганізацыяй РСДРП(б) канферэнцыя паставіла задачу дасягнуць неадкладнага спынення рэпрэсш супраць бальшавіцкага руху, прыняцця дзейсных мер па яго распаўсюджванню і вядзенню бальшавіцкай агітацыі і прапаганды на фронце і ў тыле. Канферэнцыя запатрабавала вызвалення арыштаваных, спынення крымінальных спраў супраць актыўных удзельнікаў рэвалюцыі. Абласному камітэту РСДРП(б) было даручана звярнуцца да насельніцтва і арміі з адозвай аб неабходнасці перавыбараў Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў, салдацкіх камітэтаў, якія станавіліся арганізацыйнымі цэнтрамі развіцця рэвалюцыі ў краіне.

Пасля разгрому карнілаўскага мяцяжу актыўнасць рэвалюцыйных выступленняў мас значна ўзрасла, што праявілася, папершае, у нарастанні рабочага руху. У выніку паглыблення эканамічнага крызісу ў пачатку верасня баставалі рабочыя ўсіх друкарняў Мінска, у кастрычніку — дражджавых заводаў, механічнай майстэрні «Молат», шчаціннай фабрыкі. У Віцебску забастоўкамі былі ахоплены піваварныя заводы, табачная фабрыка, абутковая і швейная майстэрні, гарадскі трамвайны парк. Шэсць тыдняў працягвалася забастоўка рабочых тытунёвай фабрыкі «Меркурый» у Магілёве. Больш двух тыдняў баставалі рабочыя Стараўскага шклянога завода ў Бабруйскім павеце. Баставалі рабочыя і многіх іншых прадпрыемстваў. Характэрнай асаблівасцю выступленняў рабочага класа было ўзмацненне іх патрабавання: «Уся ўлада Саветам!» Аднак гэты фактар зза малалікасці рабочага класа ў Беларусі не быў рашаючым для развіцця рэвалюцыі.

Падругое, нарастала хваля антываеннага руху ў арміі. Вялікі рэзананс атрымала выступленне салдат Гомельскага размеркавальнага пункта, якое адбылося з 16 па 26 верасня 1917 г., калі каля 9 тыс. салдат рашылі правесці дэманстрацыю пад лозунгам «Далоў вайну!». Калі ж вайсковыя ўлады забаранілі яе правядзенне, салдаты сабраліся на мітынг, адмовіліся ехаць на фронт і ў прынятай рэзалюцыі патрабавалі міру.

У часцях 35-га армейскага корпуса салдаты вывесілі плакаты, на якіх было напісана: «Далоў вайну!», «Хопіць непатрэбных ахвяраў!», «Мір у што б там ні было!». Адказы ад службы, ад работы па будаўніцтву ўмацаваных пазіцый, непадпарадкаванне загадам камандзіраў з'яўляліся масавымі. Менавіта ад настрою салдат Заходняга фронту залежаў у галоўным ход падзей у Беларусі12.

Патрэцяе, шырокае, мэтанакіраванае развіццё атрымаў сялянскі рух. Актывізавалася барацьба за зямлю. Толькі за першую палову вррасня ў Мінскай губерні было каля 50 самавольных захопаў сялянамі памешчыцкіх зямель і пасеваў. У Мазырскі і Слуцкі паветы супраць сялян былі накіраваны войскі. Гэта выклікала рост недаверу сялян да ўлады. Сяляне «забівалі, арыштоўвалі памешчыкаў, накладвалі на іх вялікія падаткі, а затым забіралі ўсё, што пападалася пад руку»,— пісаў селянін Ф. Н. Новікаў з Барысаўскага павета.

У многіх паветах органы сялянскага самакіравання выносілі пастановы аб зняцці з пасад асоб мясцовых улад. Сяляне змагаліся супраць выбараў валасных і павятовых земстваў, якія павінны былі, на думку ўрада, замяніць Саветы. У болынасці паветаў Беларусі выбары ў земскія ўстановы байкатаваліся, сяляне з дапамогай салдат грамілі памяшканні выбарчых участкаў, арыштоўвалі выбарчыя камісіі, ліквідавалі дакументацыю. Рашучыя выступленні сялян сарвалі земскія выбары.

Сярод бяднейшага сялянства ўзмацніўся настрой супраць кадэтаў, чый урад не даў ім ні зямлі, ні міру. У адказ на гэта кадэты замянілі тактыку заігрывання і абяцанак сялянству тактыкай разгрому сялянскага руху. У пачатку кастрычніка кадэцкая «Речь» пісала: «Справа не ў тым, каб праводзіць цяпер якіянебудзь «праграмы», а ў тым, каб падмануць народныя масы і разграміць Саветы». Саюз сялянства з буржуазіяй, сялянскай дэмакратыі з ліберальнай зжываў сябе. Сялянская бедната стала на шлях барацьбы з буржуазным урадам, перайшла на бок рабочага класа. Аднак і непасрэдны бальшавіцкі ўплыў на сялян у гэты час быў слабы. У вёсках Беларусі бальшавіцкіх ячэек, па сутнасці, не было13.

У абставінах усё болыы глыбокага палітычнага крызісу 5 кастрычніка 1917 г. у Мінску адбылася II Надзвычайная ПаўночнаЗаходняя абласная канферэнцыя РСДРП(б). Менш трох тыдняў прайшло з часу першай канферэнцыі, аднак за гэты час абласная арганізацыя павялічылася больш чым у тры разы, 353 дэлегаты (247 з рашаючым і 106 з дарадчым голасам) прадстаўлялі 28 591 члена партыі і 27 856 спачуваючых. Пры гэтым дэлегаты ваеннай арганізацыі Заходняга фронту прадстаўлялі 21 463 членаў партыі і 27 231 спачуваючага. Заходні фронт пераўтвараўся ў трэці пасля Петраграда і Масквы рэвалюцыйны цэнтр.

Канферэнцыя лічыла бліжэйшай жыццёва неабходнай задачай узяцце Саветамі ўлады. Яна прапанавала мясцовым арганізацыям партыі бальшавікоў забяспечыць скліканне Усерасійскага з'езда Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў у вызначаны тэрмін — 20 кастрычніка.

Адзінай сілай, здольнай арганізаваць барацьбу з вайною, канферэнцыя лічыла саюз рэвалюцыйных рабочых, салдат і сялян.

Пастанова абласной партыйнай канферэнцыі зрабіць усё магчымае для своечасовага склікання II Усерасійскага з'езда Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў, узяцця гэтым з'ездам улады ў свае рукі была падтрымана рабочымі, салдатамі, сялянамі. Неадкладнага склікання з'езда дзеля стварэння новай улады патрабавалі з'езд дэлегатаў 6-га армейскага корпуса, 6ай пяхотнай дывізіі, двух пяхотных карпусоў Заходняга фронту, Мінскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў, канферэнцыя Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў Заходняй вобласці, сялянскі з'езд Мазырскага павета і многія іншыя Саветы. 3 кожным днём нарастаў антыўрадавы настрой, які ўсё часцей выліваўся не толькі ў пагрозы, але і ў канкрэтныя дзеянні. Так, пастанова Часовага ўрада закрыць газету «Молат» была сустрэта рашучымі пратэстамі грамадскіх арганізацый. Палкавы камітэт 28-га пяхотнага палка заявіў, што ў далейшым полк не будзе абмяжоўвацца толькі пратэстамі, а прыменіць рэальную сілу. Росту антыўрадавых настрояў, больш глыбокаму асэнсаванню неабходнасці адхілення ад улады Часовага ўрада і перадачы дзяржаўнай улады Саветам садзейнічалі два фактары. Папершае, аб'ектыўны, які выяўляўся ў рэзкім пагаршэнні гаспадарчага стану ў краіне і істотным зніжэнні матэрыяльнабытавога становішча рабочых, салдат, працоўнага сялянства, ніжэйшых слаёў інтэлігенцыі. Падругое, пасля разгрому карнілаўшчыны ў дзяржаве склаліся абставіны, пры якіх Часовы ўрад пазбавіўся падтрымкі працоўнага народа. На стварэнне рэвалюцыйнадэмакратычнай улады рабочых і сялян, парламентарнадэмакратычнай рэспублікі сацыялістычныя партыі не згаджаліся. Яны аказаліся не ў сілах парваць саюз з кадэтамі. А ўсеагульны крызіс усё больш паглыбляўся, і краіна аказалася на краі бездані. Па заяве А. Ф. Керанскага, ён знаходзіўся ў той час «паміж молатам правых і кавадлам левых, балыыавікоў». У гэты час частка эсэраў і меншавікоў вяла перамовы з бальшавікамі аб спосабах пераходу ад кааліцыі да сацыялістычнага ўрада. Пагаднення, аднак, бакі не знайшлі.

У абставінах распаду кааліцыі У. I. Ленін стаў рашуча патрабаваць наступлення. Пасля абмеркавання пытагіня аб узброеным паўстанні на пасяджэнні ЦК РСДРП(б) 10 кастрычніка пачалася актыўная яго падрыхтоўка.

Такім чынам, Лютаўская рэвалюцыя не дала народу таго, што ён чакаў. Першая сусветная вайна працягвалася, народ міру не атрымаў. Сяляне зямлі таксама не дачакаліся. Права на самавызначэнне паднявольным народам не было прадастаўлена. Нягледзячы на тое, што з моманту рэвалюцыі прайшло восем месяцаў, пытанне аб грамадскапалітычным і дзяржаўным ладзе яна не вырашыла. Палярызацыя сіл у грамадстве ўзмацнілася. Левыя радыкальныя сілы імкнуліся да абвастрэння сітуацыі, «давядзення рэвалюцыі да канца», правыя — да навядзення парадку праз усталяванне дыктатуры. Цэнтрысцкія сілы аказаліся вельмі слабымі і разрозненымі, каб забяспечыць плаўны рэфармісцкі шлях наспеўшых пераўтварэнняў і прадухіліць новы сацыяльны выбух. Часовы ўрад так і не змог выпрацаваць рэальную праграму, каб выцягнуць краіну з цяжкага крызісу.

Пасля карнілаўскага мяцяжу стала відавочным, што кадэцкаправасацыялістычная кааліцыя сябе вычарпала. Кадэты, якіх абвінавачвалі ў падтрымцы кар юлаўскага мяцяжу, хутка страчвалі крэдыт палітычнага даверу. Гэты крэдыт амаль цалкам перайшоў да партый рэвалюцыйнай дэмакратыі — балынавікоў, меншавікоў і сацыялістаўрэвалюцыянераў.

Зрух улева прывёў у верасні да рэальнай магчымасці стварэння дэмакратычнай, як тады гаварылі, аднародна сацыялістычнай улады. Урад з прадстаўнікоў гэтых партый, калі б ён быў створаны, мог бы стаць урадам, здольным ажыццявіць нацыянальную згоду, атрымаць падтрымку большасці насельніцтва. Дэмакратычная нарада, якую склікаў у верасні ЦВК Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў і Выканком Саветаў сялянскіх дэпутатаў, змагла б стварыць такі дэмакратычны ўрад. Аднак правыя меншавікі і эсэры вярнуліся да ідэі, якая ўжо не працавала,— кааліцыі з кадэтамі, што паскорыла працэс іх ізаляцыі ад радыкальна настроеных мас. Бальшавікі 7 кастрычніка выйшлі з Перадпарламента, створанага Дэмакратычнай нарадай, і сталі на шлях аднапартыйнай барацьбы за ўладу. Яны пачалі актыўную падрыхтоўку ўзброенага паўстання, хаця фактычна ўжо 21 і 22 кастрычніка Ваеннарэвалюцыйны камітэт узяў на сябе кіраўніцтва гарнізонам, замяніў камісараў, прызначаных урадам. 23 кастрычніка на яго бок перайшоў гарнізон Петрапаўлаўскай крэпасці.



  1   2


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка