Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі




Дата канвертавання17.03.2016
Памер237.87 Kb.


Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Вучэбна-метадычнае аб’яднанне вышэйшых навучальных устаноў

Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі

ЗАЦВЯРДЖАЮ


Першы намеснік Міністра адукацыі

Рэспублікі Беларусь

_______________________ А. І. Жук

_______________________________


Рэгістрацыйны № ТД-________/ тып.


ЛІТАРАТУРНАЕ РЭДАГАВАННЕ




Тыпавая вучэбная праграма

для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасцях:

1-23 01 08 «Журналістыка (па напрамках)»;


1-23 01 09 «Журналістыка міжнародная»


УЗГОДНЕНА




УЗГОДНЕНА

Намеснік Міністра інфармацыі

________________І. М. Лапцёнак

________________________________





Начальнік Упраўлення вышэйшай

і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі

Рэспублікі Беларусь

__________________Ю. І. Міксюк
______________________________


Старшыня вучэбна-метадычнага аб’яднання вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь







па гуманітарнай адукацыі

___________________У. Л. Клюня


_____________________________




Першы прарэктар Дзяржаўнай установы адукацыі “Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы”

___________________І. В. Казакова


______________________________

















Эксперт-нормакантралёр

_________________________________


__________________________________

Мінск


2008

СКЛАДАЛЬНІК:

М. П. Карповіч, дацэнт кафедры тэорыі і метадалогіі журналістыкі факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта, кандыдат філалагічных навук, дацэнт



РЭЦЭНЗЕНТЫ:


Установа “Рэдакцыя газеты “Звязда”
Л. І. Пятрова, дацэнт кафедры рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага універсітэта, кандыдат філалагічных навук, дацэнт

РЭКАМЕНДАВАНА ДА ЗАЦВЯРДЖЭННЯ Ў ЯКАСЦІ ТЫПАВОЙ:

Кафедрай тэорыі і метадалогіі журналістыкі факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта

(пратакол № 6 ад 20.05. 2008 г.);

Навукова-метадычным саветам Беларускага дзяржаўнага універсітэта (пратакол № 4 ад 22.05.2008 г.);

Навукова-метадычным саветам па групе спецыяльнасцей журналістыкі Вучэбна-метадычнага аб’яднання вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі

(пратакол № 5 ад 23.05.2008 г.).



Адказны за выпуск: М. П. Карповіч

ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА




Літаратурнае рэдагаванне” – традыцыйная вучэбная дысцыпліна ў сістэме падрыхтоўкі журналісцкіх кадраў на факультэтах (аддзяленнях) журналістыкі (рэдагаванне ад лац. redactus – даведзены да ладу). Задача дысцыпліны – выпрацаваць прафесійныя навыкі рэдактарскага аналізу, ацэнкі і праўкі аўтарскага рукапіснага твора з мэтай удасканалення яго зместу і літаратурнай формы; навучыць журналіста скрозь прызму рэдактарскай ацэнкі крытычна ўспрымаць свае матэрыялы – у гэтым і заключаецца сувязь тэорыі і практыкі рэдагавання з журналісцкім майстэрствам. У нашай выдавецкай рэчаіснасці дагэтуль большасць літаратурных рэдактараў набываюць прафесійныя ўменні ў працэсе працяглай практыкі, без дастатковага ўсведамлення тэарэтычных асноў рэдагавання, яго інфармацыйнай і камунікатыўнай сутнасці. Тыпавая вучэбная праграма дысцыпліны “Літаратурнае рэдагаванне” скіравана на дакладнае, глыбокае асэнсаванне метадалогіі рэдактарскага працэсу, на спасціжэнне яго заканамернасцяў, вызначэнне катэгорый і паняццяў, на ўсведамленне камунікатыўнай ролі рэдагавання ў забеспячэнні грамадства вартым інфармацыйным прадуктам. Інфармацыйна-камунікатыўная сутнасць рэдактарскай дзейнасці і ёсць канцэптуальная аснова сучаснага рэдагавання.

Літаратурнае рэдагаванне” трактуецца сёння як прыкладнáя па характары, практычная па мэце і комплексная па складзе філалагічная дысцыпліна. У аснову яе зместу пакладзены тэкст як прадукт маўленча-мысленчай дзейнасці, як носьбіт галоўнай інфармацыі літаратурнага твора. Ключавыя тэмы тыпавой вучэбнай праграмы – “Тэкст як прадмет творчай працы рэдактара”, “Методыка рэдактарскага аналізу і ацэнкі аўтарскага твора”, “Лагічныя асновы рэдагавання тэксту”, “Работа рэдактара над фактычным матэрыялам”, “Віды тэкстаў і асаблівасці іх рэдагавання”, “Методыка моўна-стылёвага аналізу і праўкі тэксту”, “Методыка рэдагавання твораў-перакладаў”, “Комплекснае рэдагаванне аўтарскага твора” – цалкам адлюстроўваюць працэс работы рэдактара над рукапісным аўтарскім творам, які мае быць надрукаваны альбо агучаны ў тэлерадыёэфіры. Праграма дысцыпліны прадугледжвае засваенне агульнай методыкі рэдагавання, хаця ў пэўнай ступені раскрываецца і спецыфіка рэдактарскага працэсу ў аўдыёвізуальных СМІ (на практычных занятках па напрамку 1–23 01 08–02 “Журналістыка (аўдыёвізуальныя СМІ)”).

Студэнт, які засвоіў праграмны матэрыял дысцыпліны “Літаратурнае рэдагаванне”, павінен


ведаць:

  • тэарэтычныя асновы падрыхтоўкі аўтарскага рукапісу да друку;

  • творчы працэс “ад аўтарскага рукапісу – да друкаванага выдання”;

  • методыку рэдактарскага аналізу аўтарскага твора;

  • прыёмы рэдактарскай і карэктарскай праўкі;

умець:
  • прафесійна, кваліфікавана зрабіць рэдактарскі аналіз аўтарскага твора на прадмет яго грамадскай значнасці; ацаніць актуальнасць тэмы, а галоўнае – узровень яе распрацоўкі; вызначыць моўна-стылёвую якасць тэксту;


  • выпрацаваць слушныя рэкамендацыі для аўтара дзеля ўдасканалення твора ў інтарэсах самога аўтара (адрасанта) і чытача (адрасата);

  • зрабіць канчатковую, тэарэтычна абгрунтаваную, рэдактарскую праўку тэксту на падставе метадычных рэкамендацый, якія вызначаюць межы рэдактарскага ўмяшання ў аўтарскі тэкст;

  • рэдагаваць аўтарскі твор ва ўмовах камп’ютэрызацыі.



Дысцыпліна “Літаратурнае рэдагаванне” вывучаецца на заключнай стадыі лінгвістычнай падрыхтоўкі журналістаў – пасля вывучэння дысцыплін “Сучасная беларуская мова”, “Сучасная руская мова”, “Стылістыка”.

На засваенне дысцыпліны паводле тыпавога плану спецыяльнасці 1-23 01 08 “Журналістыка (па напрамках)” адводзіцца 128 гадзін, у тым ліку 60 гадзін аўдыторных: 16 – лекцыі, 44 – практычныя заняткі; паводле тыпавога плану спецыяльнасці 1-23 01 09 “Журналістыка міжнародная” адводзіцца 124 гадзіны, у тым ліку 60 – аўдыторных: 16 – лекцыі, 44 – практычныя заняткі. Форма выніковага кантролю – экзамен па ўсіх раздзелах вучэбнай дысцыпліны.



ПРЫКЛАДНЫ ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН ДЫСЦЫПЛІНЫ


№ п/п

Назвы тэмаў



Усяго гадз.

Аўдыторныя заняткі (гадз.)

Лекцыі

Практычныя

1.

Уводзіны

2

2



2.

Значэнне вопыту рэдактарскай дзейнасці беларускіх і расійскіх асветнікаў, пісьменнікаў, публіцыстаў для фарміравання

сучаснай школы рэдагавання



4

2

2

3.

Тэкст як прадмет творчай працы рэдактара

6

2

4

4.

Методыка рэдактарскага аналізу і ацэнкі аўтарскага твора

4

2

2

5.

Прафесійнае рэдактарскае чытанне

4




4

6.

Рэдагаванне фактычнага матэрыялу літаратурнага твора

6




6

7.

Лагічныя асновы рэдагавання. Рэдагаванне кампазіцыі твора

8

2

6

8.

Віды тэкстаў і асаблівасці іх рэдагавання

4

2

2

9.

Віды рэдактарскай праўкі тэксту. Методыка правядзення праўкі. Карэктарская праўка

4



4

10.

Методыка моўна-стылёвага аналізу і праўкі тэксту

6

2

4

11.

Рэдагаванне твораў-перакладаў

4

2

2

12.

Даведачны апарат выдання. Рэдагаванне даведачнага апарату

2



2

13.

Комплекснае рэдагаванне аўтарскага твора

6



4

Усяго:

60

16

44


ЗМЕСТ ВУЧЭБНАГА МАТЭРЫЯЛУ

(тэматыка)



1. Уводзіны

Літаратурнае рэдагаванне як навучальная дысцыпліна. Працэс фарміравання курса “Літаратурнае рэдагаванне”. Распаўсюджанне рэдагавання як віду творчай дзейнасці (выдавецкае рэдагаванне; рэдагаванне ў СМІ; рэдагаванне службовых дакументаў у дзяржаўных установах; рэдагаванне рэкламы). Першасныя якасці рэдактара: вышэйшая адукацыя; бездакорнае веданне дзяржаўнай (дзяржаўных) моў; агульная інфармаванасць пра дасягненні сусветнай і айчыннай навукі, культуры; дасведчанасць у пытаннях палітыкі, эканомікі, сучаснай ідэалогіі беларускай дзяржаўнасці. Пажадана, каб рэдактар сам быў чалавек творчы (журналіст, пісьменнік).


2. Значэнне вопыту рэдактарскай дзейнасці беларускіх і расійскіх асветнікаў, пісьменнікаў, публіцыстаў для фарміравання

сучаснай школы рэдагавання

Гісторыя рэдагавання – школа для сучаснага рэдактара (асветніцкая дзейнасць у XVI–XVIII стст.). Літаратурнае настаўніцтва як своеасаблівая рэдактарская праца беларускіх і расійскіх пісьменнікаў. Рэдактарскі вопыт расійскіх і беларускіх майстроў слова (А. С. Пушкін, В. Г. Бялінскі, М. А. Някрасаў, Л. М. Талстой, А. П. Чэхаў, А. М. Горкі, С. Я. Маршак і інш.; Я. Колас, К. Крапіва, М. Лужанін, Я. Скрыган, К. Чорны, Я. Брыль, Н. Гілевіч і інш. – XIX–XX стст.)

Сэнсавая дакладнасць, выразнасць, сцісласць, нацыянальны моўны каларыт (культураспецыфічнасць) – якасці, якіх дамагаліся і дамагаюцца майстры рускай і беларускай літаратуры пры ацэнцы аўтарскіх твораў.
3. Тэкст як прадмет творчай працы рэдактара

Тэрмін “тэкст” у тэорыі рэдагавання. Асноўныя характарыстыкі тэксту (сэнсавая цэласнасць, знітаванасць, замацаванасць у знакавай сістэме, інфарматыўнасць). Вуснае маўленне і тэкст. Апрацоўка вуснага маўлення пры падрыхтоўцы матэрыялу да друку (тэкставыя спосабы перадачы інтанацыі, настрою суразмоўніка, захаванне яго моўнага вобразу, рытміка-меладычных асаблівасцяў маўлення і інш.).

Літаратурная форма тэксту як спосаб моўнага адлюстравання зместу. Складнікі літаратурнай формы (сэнсавая арганізацыя зместу твора; яго кампазіцыя; моўна-стылёвае адзінства тэксту; захаванне жанравых асаблівасцяў; для матэрыялаў тэлерадыёэфіру ­ рытміка-меладычны малюнак, фоніка.

Сучасная канцэпцыя культуры маўлення ў стварэнні літаратурнай формы (нарматыўны і камунікатыўны аспекты).


4. Методыка рэдактарскага аналізу і ацэнкі аўтарскага твора

Рэдактарскі аналіз і рэдактарская праўка – складнікі творчай працы з аўтарскім арыгіналам. Псіхалагічныя перадумовы рэдактарскага аналізу і ацэнкі літаратурнага твора. Прадмет рэдактарскага аналізу (рэальнае ўздзеянне аўтарскага твора на чытача і грамадска неабходнае ўздзеянне).

Мысленчае мадэляванне ў працэсе рэдактарскага аналізу (план тэксту, суадноснасць тэкставай інфармацыі з затэкставай рэчаіснасцю, з уласнымі ведамі; сэнсавая суадноснасць частак твора; антыцыпацыя – прадказанне развіцця аўтарскай думкі і інш.).

Схема ацэнкі твора (актуальнасць тэмы, узровень яе распрацоўкі, моўна-стылёвая якасць тэксту).


5. Прафесійнае рэдактарскае чытанне

Віды рэдактарскага чытання: азнаямляльнае, паглыбленае, кантрольнае. Сутнасць кожнага з іх. Фіксаванне рэдактарскіх пазнак (на палях рукапісу, на асобных картках, у канцы тэксту). Роля валявых намаганняў у рэдактарскім чытанні (запамінанне і суадноснасць сэнсавых фрагментаў прачытанага матэрыялу). Мысленчыя працэсы, скіраваныя на зместавае ўдасканаленне твора, на рэалізацыю аўтарскай задумкі. (Сапраўдны рэдактар – гэта “рэдактар задумкі, а не “масла масленага”.)

Выпрацоўка слушных рэкамендацый для аўтара ў працэсе рэдактарскага чытання (паглыбленае чытанне).

Асаблівасці рэдактарскай працы ва ўмовах новых інфармацыйных тэхналогій.


6. Рэдагаванне фактычнага матэрыялу літаратурнага твора

Функцыянальнае прызначэнне фактычнага матэрыялу. Метадалагічныя прынцыпы выбару фактаў у сувязі з тэмай, ідэяй, жанравымі асаблівасцямі публікацый. Дакладнасць, навізна фактычнага матэрыялу; методыка яго падачы ў тэксце. Віды фактычнага матэрыялу (лічбавы матэрыял; уласныя найменні; найменні дзяржаўных устаноў; кіраўнічых пасад і інш.). Прынцып напісання імёнаў, прозвішчаў, геаграфічных назваў, тэрмінаў, адзінак вымярэння, найменняў у межах тэксту. Асаблівасці рэдагавання гістарычнага фактычнага матэрыялу. Прыёмы рэдагавання статыстычнага матэрыялу. Унутраная праверка статыстычных даных. Цытата ў тэксце. Правілы цытавання. Праверка цытат, іх афармленне. Крыніцы, па якіх правяраецца фактычны матэрыял.


7. Лагічныя асновы рэдагавання. Рэдагаванне кампазіцыі твора

Логіка тэксту – падмурак яго інфарматыўнасці. Паслядоўнасць, доказнасць, несупярэчлівасць аўтарскіх разважанняў. Асноўныя законы фармальнай логікі ў практыцы рэдагавання.

Закон тоеснасці. Памылкі, звязаныя з парушэннем закона тоеснасці (падмена паняцця; падмена тэзіса).

Закон супярэчлівасці. Супярэчлівасць  у тэксце – прыкмета нетрываласці аўтарскай пазіцыі.

Закон выключанага трэцяга. Памылкі, звязаныя з парушэннем закона выключанага трэцяга.

Закон дастатковага абгрунтавання. Патрабаванне абгрунтаванасці меркаванняў, уважлівай праверкі ходу доказаў, узаемазвязанасці асобных палажэнняў. Неабгрунтаванасць высноў як парушэнне закона.

Лагічныя азначэнні (дэфініцыі). Віды лагічных азначэнняў. Работа рэдактара над лагічнымі азначэннямі. Лагічныя азначэнні ў публіцыстыцы.

Сэнсавыя памылкі ў тэксце і прычыны іх узнікнення (парушэнне законаў логікі; недакладнасць словаўжывання; парушэнне граматычных формаў, парадку слоў).

Прыёмы выяўлення парушаных лагічных сувязяў у тэксце.

Кампазіцыя літаратурнага твора. Рубрыкацыя. Вылучэнне абзацаў.

Загаловак як сэнсавы і кампазіцыйны стрыжань тэксту. Інфармацыйная якасць загалоўка. Загаловак у сучасных сродках масавай інфармацыі. Загалоўкі-хедлайны. Граматычная структура загалоўка (словазлучэнне; розныя тыпы сказаў; простая мова; назоўны тэмы і інш.). Выбар загалоўка майстрамі мастацкага і публіцыстычнага слова. Сэнсавыя і моўныя памылкі ў загалоўках (па матэрыялах газет).
8. Віды тэкстаў і асаблівасці іх рэдагавання

Апісанне як від тэксту. Элементы апісання. Асаблівасці лагічнай і сінтаксічнай структуры апісальных тэкстаў. Лінгвістычны аналіз мастацкіх, публіцыстычных, навуковых апісанняў. Апісанні дынамічныя і статычныя.

Кампазіцыйная роля апісанняў у змешаным тэксце. Асаблівасці рэдагавання апісальных тэкстаў.

Тэксты-аповеды. Выдзяленне вузлавых падзей аповеду. Эфект аўтарскай прысутнасці. Кампазіцыйная роля аповеду ў змешаным тэксце. Лінгвістычны аналіз тэкстаў-аповедаў і асаблівасці іх рэдагавання.

Разважанне як спосаб перадачы думкі. Лагічная структура разважанняў. Доказнасць у разважаннях, прыёмы яе перадачы ў тэксце. Лінгвістычны аналіз тэкстаў-разважанняў. Спецыфіка звышфразавых адзінстваў у тэкстах-разважаннях. Вобразная структура разважанняў.

Супастаўляльны (міжстылёвы) аналіз апісанняў, аповедаў, разважанняў (спецыфіка вобразнасці, выкарыстання граматычных формаў, структуры звышфразавых адзінстваў і інш.).

Лагічныя дэфініцыі ў тэксце. Правілы іх фармулёўкі і падачы ў тэксце.
9. Віды рэдактарскай праўкі тэксту. Методыка правядзення праўкі. Карэктарская праўка

Віды праўкі. Спецыфіка правядзення праўкі кожнага віду. Карэктарская праўка (захаванне адзінай арфаграфічнай і граматычнай нормы ў межах тэксту; пунктуацыя).

Праўка-вычытка. Методыка рэдактарскай праўкі-вычыткі пры публікацыі афіцыйных матэрыялаў, дакументаў, твораў пісьменнікаў-класікаў. Выбар аўтарскага арыгіналу. Тыповыя памылкі пры выкананні вычыткі.

Праўка-скарачэнне, яе абумоўленасць. Прыёмы праўкі-скарачэння. Тыповыя памылкі як вынік скарачэння тэксту.

Праўка-апрацоўка – асноўны від праўкі. Методыка правядзення праўкі-апрацоўкі пры падрыхтоўцы да друку чытацкіх лістоў

Праўка-пераробка. Абставіны, якія абумоўліваюць праўку-пераробку. Методыка праўкі-пераробкі. Літаратурны запіс як від літаратурнай працы.

Суб’ектыўная праўка (па прынцыпе “мне здаецца, так будзе лепей”) – тыповая загана ў практыцы рэдагавання. Уменне тэарэтычна абгрунтаваць унесеную ў тэкст папраўку – прафесійны абавязак рэдактара.
10. Методыка моўна-стылёвага аналізу і праўкі тэксту

Метадычныя патрабаванні да моўнага рэдактарскага аналізу.

Прыёмы, якія дапамагаюць заўважыць моўныя заганы (аналіз тэксту па моўных адзінках: словах, словазлучэннях, сказах, складаных сінтаксічных цэлых). Групы лішніх слоў.

Тыповыя памылкі, выкліканыя міжмоўнай інтэрферэнцыяй.

Методыка праўкі тэксту. Умовы, якія забяспечваюць якасць моўнай праўкі. Гатоўнасць рэдактара абгрунтаваць неабходнасць моўнай праўкі. Глыбокае веданне лексічных, граматычных, арфаграфічных нормаў, асноў культуры маўлення – перадумовы якасці моўна-стылёвага рэдагавання тэксту. Творчае выкарыстанне рэкамендацый нарматыўнай стылістыкі.

Слова ў эфіры. Арганізацыя моўнага матэрыялу ў інфармацыйным тэлерадыёвяшчанні. Тыповыя моўныя памылкі ў беларускім эфіры.

Лексікаграфічныя крыніцы ў рэдактарскай дзейнасці.

Сучасная канцэпцыя культуры маўлення ў моўна-стылёвым рэдагаванні.


11. Рэдагаванне твораў-перакладаў

Пераклад з рускай мовы на беларускую – адзін з распаўсюджаных відаў творчай дзейнасці ў беларускіх СМІ. Лінгвакраіназнаўчы аспект перакладу. Калькаванне як тыповая загана перакладу (беларуска-рускага, руска-беларускага).

Выкарыстанне сінанімічнага багацця беларускай мовы пры рэдагаванні перакладаў. Захаванне граматычнага ладу беларускай мовы ў перакладзеных тэкстах. Пазбаўленне беларускіх перакладаў ад неапраўданай інтэрферэнцыі. Стварэнне нацыянальнага каларыту моўнымі сродкамі – галоўная задача пры рэдагаванні перакладу з рускай (ці іншай) мовы на беларускую. Спецыфіка рэдагавання перакладу, звязаная са стылёвай прыналежнасцю тэксту (справавы, публіцыстычны, навуковы, мастацкі твор).
12. Даведачны апарат выдання. Рэдагаванне даведачнага апарату

Пазатэкставыя носьбіты інфармацыі твора і іх рэдагаванне (табліцы, графікі, малюнкі, фотаздымкі і інш.). Тытульны ліст. Рэдагаванне інфармацыі, якая месціцца на тытульным лісце. Бібліяграфічны апарат і яго рэдагаванне. Выхадныя даныя выдання.



13. Комплекснае рэдагаванне аўтарскага твора

Распрацоўка тэмы (інфарматыўнасць; фактычны матэрыял і яго падача; спасылкі на аўтарытэтныя крыніцы, на вопыт іншых краін; навуковы апарат тэксту і інш.); сэнсавая цэласнасць; адпаведнасць законам фармальнай логікі; моўна-стылёвая якасць; адпаведнасць літаратурнай формы зместу твора. Кампазіцыя твора. Загаловак. Спосабы выкладу (віды тэкстаў). Журналісцкае майстэрства скрозь прызму комплекснага рэдагавання. Камунікатыўная сутнасць комплекснага рэдагавання матэрыялаў СМІ.



ІНФАРМАЦЫЙНА-МЕТАДЫЧНАЕ ЗАБЕСПЯЧЭННЕ

Асноўная літаратура

  1. Гужова, И. К. Литературное редактирование: материалы для занятий: учеб. пособ. / И. К. Гужова [и др.]; под ред. К. М. Накоряковой. – М.: Изд-во Моск. гос. ун-та, 2000. – 160 с.

  2. Карповіч, М. П. Рытарычны ідэал у журналістыцы: навукова-практычны пошук / М. П. Карповіч. – Мінск: Тэхнапрынт, 2004. – 202 с.

  3. Мильчин, А. Э. Методика редактирования текста / А. Э. Мильчин. – М.: Логос, 2005. – 528 с.

  4. Накорякова, К. М. Литературное редактирование: общая методика работы над текстом. Практикум / К. М. Накорякова. – М.: Издательство ИКАР, 2002. – 432 с.

  5. Сикорский, Н. М. Теория и практика редактирования / Н. М. Сикорский. – М.: Высшая школа, 1980. – 328 с.


Дадатковая літаратура

  1. Іўчанкаў, В. Дыскурс беларускіх СМІ. Арганізацыя публіцыстычнага тэксту / В. Іўчанкаў. – Мінск: БДУ, 2003. – 257 с.

  2. Карповіч, М. П. Хедлайн. Сэнсавая і граматычная структура / М. П. Карповіч // Журналістыка – 2007: надзённыя праблемы. Перспектывы: матэрыялы 9-й Міжнар. навук.-практ. канф., Мінск, 6-7 снежня 2007 г. / Беларус. дзярж. ун-т; рэдкал.: С. В. Дубовік (адк. рэд.) [і інш.]. – Мінск, 2007. – С. 28-34.

  3. Карпович М. П. Рече-мыслительная культура в средствах массовой информации / М. П. Карпович // Газета + радио: в помощь редакторам региональных СМИ. – Минск, 2004. – С. 98 – 122.

  4. Кемарская, И. Н. Телевизионный редактор: учеб. пособ. для студентов вузов / И. Н. Кемарская. – М.: Аспект Пресс, 2006. – 194 с. ­ (Серия “Телевизионный мастер-класс”.)

  5. Лащук, О. Р. Редактирование информационных сообщений: учеб. пособ. для студентов вузов / О. Р. Лащук. – М.: Аспект Пресс, 2004. – 159 с.

  6. Редакторская подготовка изданий: учебник; под ред. С. Г. Антоновой. – М.: Логос, 2004. – 496 с.

  7. Свинцов, В. И. Смысловой анализ и обработка текста / В. И. Свинцов. – М.: Книга, 1978. – 271 с.

  8. Сенкевич, М. П. Культура радио- и телевизионной речи: учеб. пособ. для вузов / М. П. Сенкевич. – М.: Высшая школа, 1997. – 96 с.

  9. Теория и практика редактирования: хрестоматия. – М., 1990. – 328 с.

  10. Цікоцкі, М. Я. Стылістыка тэксту / М. Я. Цікоцкі. – Мінск: Беларуская навука, 2002. – 223 с.

  11. Янкоўскі, Ф. Само слова гаворыць / Ф. Янкоўскі. – Мінск: Маст. літ., 1986. – 318 с.



Пытанні да экзамену

(выніковы кантроль)



  1. Літаратурнае рэдагаванне як навучальная дысцыпліна

  2. Працэс фарміравання тэорыі і практыкі рэдагавання як самастойнай навучальнай дысцыпліны

  3. Складнікі творчага працэсу рэдагавання

  4. Праблема ўзаемаадносін аўтара і рэдактара. Рэдактарская этыка

  5. Патрабаванні да прафесійнай падрыхтоўкі рэдактара. Сувязь рэдактарскай падрыхтоўкі з фарміраваннем журналісцкага майстэрства

  6. Гісторыя рэдагавання – школа для сучаснага рэдактара. Значэнне рэдактарскага вопыту класікаў рускай літаратуры (Л. Талстой, А. Чэхаў, М. Горкі і інш.)

  7. Значэнне рэдактарскага вопыту беларускіх пісьменнікаў (К. Крапіва, Я. Колас, М. Лужанін, К. Чорны, Я. Брыль, Я. Скрыган, Н. Гілевіч і інш.)

  8. Тэрмін “тэкст” у тэорыі рэдагавання. Асноўныя характарыстыкі тэскту

  9. Паняцце літаратурнай формы тэксту

  10. Схема рэдактарскай ацэнкі тэксту

  11. Псіхалагічныя перадумовы рэдагавання

  12. Распрацоўка тэмы аўтарскага твора

  13. Функцыянальнае прызначэнне фактычнага матэрыялу. Рэдактарская ацэнка фактычнага матэрыялу і яго падачы

  14. Віды фактычнага матэрыялу. Прыёмы яго рэдагавання. Крыніцы праверкі фактычнага матэрыялу

  15. Асноўныя законы фармальнай логікі ў забеспячэнні камунікатыўнай якасці тэксту

  16. Закон тоеснасці. Вынікі яго парушэння ў тэксце

  17. Закон супярэлівасці. Прыклады яго парушэння ў тэксце

  18. Рэдактарская праўка тэксту і яе тэарэтычнае абгрунтаванне

  19. Сэнсавыя памылкі ў тэксце і прычыны іх узнікнення

  20. Лагічныя дэфініцыі. Родавыя і відавыя характарыстыкі паняцця

  21. Кампазіцыя літаратурнага твора. Рубрыкацыя ў тэксце

  22. Сучасная канцэпцыя культуры маўлення – падмурак літаратурнай формы тэксту

  23. Табліцы ў тэксце (даведачныя, аналітычныя), іх рэдагаванне

  24. Рэдагаванне гістарычнага фактычнага матэрыялу

  25. Спецыфіка рэдагавання перакладу, звязаная з функцыянальна-стылёвай прыналежнасцю тэксту

  26. Захаванне граматычнага ладу беларускай мовы ў публіцыстычных тэкстах

  27. Лінгвакраіназнаўчы аспект перакладу

  28. Рэдагаванне даведачнага матэрыялу выдання (тытульны ліст, анатацыя, выхадныя даныя, бібліяграфія)

  29. Методыка моўна-стылёвага аналізу тэксту

  30. Тыповыя памылкі ў беларускім тэлерадыёэфіры

  31. Віды праўкі. Суб’ектыўная праўка. Літаратурны запіс

  32. Прыёмы, якія дапамагаюць заўважыць моўныя памылкі

  33. Віды рэдактарскага чытання

  34. Праўка-пераробка. Методыка яе правядзення

  35. Праўка-апрацоўка. Методыка яе правядзення

  36. Праўка-скарачэнне. Кантрольнае прачытванне тэксту

  37. Рэдактары-прафесіяналы аб вопыце сваёй працы (Л. К. Чукоўская, Н. Галь, Н. Б. В’юкава, А. Рыс і інш.)

  38. Асноўныя віды тэкстаў. Змешаныя тэксты

  39. Загаловак у тэксце. Граматычныя сродкі афармлення загалоўка

  40. Закон дастатковага абгрунтавання. Прыклады яго парушэння ў тэксце

  41. Тыповыя граматычныя памылкі ў беларускім друку

  42. Тыповыя лексічныя памылкі ў беларускім друку

  43. Прыёмы выяўлення парушаных лагічных сувязяў у звышфразавым адзінстве

  44. Рэдагаванне ілюстрацыйнага матэрыялу і подпісаў пад ім

  45. Тыповыя пунктуацыйныя памылкі на старонках друку

У кожным білеце трэцім пытаннем з’яўляецца практычнае заданне (рэдактарскі аналіз і праўка тэксту).



Кожнае тэарэтычнае пытанне павінна асвятляцца са спасылкай на прыклады з матэрыялаў СМІ.
Тэмы рэфератаў

  1. З вопыту рэдактарскай дзейнасці беларускіх пісьменнікаў (на выбар студэнта)

  2. З вопыту рэдактарскай дзейнасці рускіх пісьменнікаў (на выбар студэнта)

  3. Асноўныя характарыстыкі тэксту і іх практычнае ўвасабленне ў матэрыялах СМІ

  4. Лагічныя дэфініцыі ў газетных тэкстах

  5. З вопыту літаратурна-творчай дзейнасці прафесійных рэдактараў

  6. Фактычны матэрыял у аўтарскім тэксце

  7. Загаловак у тэксце (сэнсавая і граматычная структура)

  8. Спосабы выкладу матэрыялу ў друкавааных СМІ

  9. Знакавая сістэма тэксту

  10. Псіхалагічныя перадумовы рэдактарскага ўспрымання тэксту

  11. Агульная схема працы рэдактара з тэкстам

  12. Камунікатыўная сутнасць рэдагавання

  13. Літаратурная праца рэдактара ў выдавецтве

  14. Рэдактарскі аналіз тэксту

  15. Рыдактарскае чытанне аўтарскага рукапісу

  16. Віды рэдактарскай праўкі

  17. Тэарэтычная канцэпцыя культуры маўлення і яе рэалізацыя ў СМІ

  18. Даведачны апарат літаратурнага твора

  19. Інфарматыўнасць як найважнейшая рыса журналісцкага твору

  20. Алгарытм рэдактарскай апрацоўкі тэксту інфармацыйных паведамленняў

  21. Рэдактарская ацэнка загалоўкаў у сучасным друку

  22. Культураспецыфічнасць журналісцкіх твораў у беларускіх СМІ

  23. Структурныя элементы навінавых паведамленняў ( на матэрыялах інфармацыйных агенцтваў)

  24. Рэдактарскі аналіз навінавых радыёпраграм

  25. Рэдактарскі аналіз навінавых тэлевізійных праграм

  26. Беларускае публічнае слова ў ацэнцы майстроў літаратуры

  27. Ідэалагічны аспект рэдагавання матэрыялаў СМІ

  28. Тэлевізійны рэдактар (спецыфіка прафесійнай дзейнасці)

  29. Рэцэнзаванне і рэдактарскі аналіз твора (агульныя і адметныя рысы)

  30. Асоба рэдактара ў літаратурна-выдавецкім працэсе

  31. Сучасная канцэпцыя культуры маўлення ў рэдактарскай дзейнасці

  32. Кампазіцыя журналісцкага твора

  33. Рытарычны ідэал у журналістыцы

  34. Лексікаграфія ў рэдактарскім працэсе

У рэфераце па абранай тэме павінны спалучацца тэорыя пытання і яе рэалізацыя ў творчым літаратурным працэсе (пераважна на матэрыялах СМІ).

Спіс літаратуры па тэмах рэфератаў

  1. Авраамов, Д. С. Профессиональная этика журналиста / Д. С. Авраамов. – М.: Изд-во Моск. гос. ун-та, 1999. – 224.

  2. Алексеева, М. И. Практикум по редактированию телевизионных передач / М. И. Алексеева. – М.: Изд-во МГУ, 1970. – 72 с.

  3. Антонова, С. Г. Редактирование. Общий курс: учебник для вузов / С. Г. Антонова, В. И. Соловьев, К. Т. Ямчук; под ред. С. Г. Антоновой. – М.: Изд-во МГУП, 1999. – 253 с.

  4. Асновы культуры маўлення і стылістыкі: вучэб. дапам.; пад рэд. У. В. Анічэнкі. – Мінск: Універсітэцкае, 1992. – 254 с.

  5. Введенская, Л. А., Павлова Л. Г. Культура и искусство речи: современная риторика / Л. А. Введенская, Л. Г. Павлова. – Ростов-на-Дону: Феникс, 1996. – 576 с.

  6. Вьюкова Т. Б. 85 радостей и огорчений: размышления редактора / -

Т. Б. Вьюкова. – М.: Книга, 1986. – 232 с.

  1. Галь Н. Слово живое и мёртвое: из опыта переводчика и редактора / Н. Галь. – М.: Книга, 1980. – 208 с.

  2. Гиляровский В. А. Москва газетная: друзья и встречи / В. А. Гиляровский. – Минск : Наука и техника, 1989. – 384 с.

  3. Гужова, И. К. Литературное редактирование: материалы для занятий: учеб. пособ. / И. К. Гужова [и др.]; под ред. К. М. Накоряковой. – М.: Изд-во Моск. гос. ун-та, 2000. – 160 с.

  4. Іўчанкаў, В. Дыскурс беларускіх СМІ: арганізацыя публіцыстычнага тэксту / В. Іўчанкаў. – Мінск: БДУ, 2003. – 257 с.

  5. Карповіч, М. П. Хедлайн. Сэнсавая і граматычная структура / М. П. Карповіч // Журналістыка – 2007: надзённыя праблемы, перспектывы: матэрыялы 9-й Міжнар. навук.-практ. канф., Мінск, 6-7 снежня 2007 г. / Беларус. дзярж. ун-т; рэдкал.: С. В. Дубовік (адк. рэд.) [і інш.]. – Мінск, 2007. – С. 28-34.

  6. Карпович М. П. Рече-мыслительная культура в средствах массовой информации / М. П. Карпович // Газета + радио: в помощь редакторам региональных СМИ. – Минск, 2004. – С. 98 – 122.

  7. Карповіч, М. П. Рытарычны ідэал у журналістыцы: навукова-практычны пошук / М. П. Карповіч. – Мінск: Тэхнапрынт, 2004. – 202 с.

  8. Кемарская, И. Н. Телевизионный редактор: учеб. пособ. для студентов вузов / И. Н. Кемарская. – М.: Аспект Пресс. –. 2006. - 194 с. (Серия “Телевизионный мастер-класс”).

  9. Костомаров В. Г. Языковой вкус эпохи: из наблюдений над речевой практикой массмедиа. Изд. 3, испр. и доп. / В. Г. Костомаров. – СПб.: Златоуст, 1999. – 320 с.

  10. Культура мовы журналіста: зб. навук. арт. Вып. 1 – 6. – Мінск: Універсітэцкае, 1995. – 294 с.

  11. Культура русской речи и эффективность общения. – М.: Наука, 1996. – 441 с.

  12. Культура русской речи: учебник для вузов; под ред. Л. К. Граудиной и проф. Е. Н. Ширяева. – М.: Изд. группа Норма-Инфра, 1998. – 560 с.

  13. Лаптева О. А. Живая русская речь с телеэкрана / О. А. Лаптева. – М.: Эдиториал УВСС, 2001. – 517 с.

  14. Лащук, О. Р. Редактирование информационных сообщений: учеб. пособ. для студентов вузов / О. Р. Лащук. – М.: Аспект Прес, 2004. – 159 с.

  15. Мильчин А. Э. Издательский словарь-справочник / А. Э. Мильчин. – М.: Юристъ, 1998. – 472 с.

  16. Мильчин, А. Э. Методика редактирования текста / А. Э. Мильчин. – М.: Логос, 2005. – 528 с.

  17. Михальская А. К. Русский Сократ: лекции по сравнительно-исторической риторике: учеб. пособ. для студентов гуманитарных факультетов / А. К. Михальская. – М.: Изд. Центр “Academia”, 1996. – 192 с.

  18. Накорякова, К. М. Литературное редактирование: общая методика работы над текстом. Практикум / К. М. Накорякова. – М.: Изд-во ИКАР, 2002. – 432 с.

  19. Накорякова, К. М. Литературное редактирование матеориалов массовой информации: учеб. пособ. / К. М. Накорякова. – М.: Изд-во Моск. гос. ун-та, 1994. – 189 с.

  20. Новый словарь иностранных слов. – Минск: Современный литератор, 2006. – 1088 с.

  21. Плотнікаў Б. А., Антанюк Л. А. Беларуская мова: лінгвістычны кампендыум / Б. А. Плотнікаў, Л. А. Антанюк. – Мінск: Інтэрпрэс сэрвіс, Кніжны дом, 2003. – 672 с.

  22. Рахманин Л. В. Стилистика деловой речи и редактирование служебных документов / Л. В. Рахманин. – М.: Высшая школа, 1998. – 239 с.

  23. Редактор и книга: сб. статей. Вып. 3 - 10. – М. 1962, 1963 (Вып. 3, 4), 1965, 1973, 1975; 1979, 1982, 1986 (Вып. 5 - 10).

  24. Редакторская подготовка изданий: учебник; под. ред. С. Г. Антоновой. – М.: Логос, 2004. – 496 с.

  25. Рисс, О. У слова стоя на часах…/ О. Рисс. – М.: Книга, 1989. – 352 с.

  26. Свинцов, В. И. Смысловой анализ и обработка текста / В. И. Свинцов. – М.: Книга, 1979. – 272 с.

  27. Сенкевич, М. П. Культура радио- и телевизионной речи: учеб. пособ. для вузов / М. П. Сенкевич. – М.: Высшая школа, 1997. – 96 с.

  28. Сенкевич, М. П. Стилистика научной речи и литературное редактирование научных произведений: учеб. пособ. для вузов по спец. “Журналистика” / М. П. Сенкевич. – М.: Высшая школа, 1984. – 319 с.

  29. Сикорский, Н. М. Теория и практика редактирования: учебник для вузов по спец. “Журналистика” / Н. М. Сикорский – Высшая школа,

1980. – 328 с.

  1. Сцяцко, П. У. Культура мовы / П. У. Сцяцко. – Мінск: Тэхналогія, 2002. – 444 с.

  2. Теория и практика редактирования: хрестоматия. – М.: 1990. – 328 с.

  3. Цікоцкі, М. Я. Стылістыка тэксту / М. Я Цікоцкі. – Мінск: Беларуская навука, 2002. – 223 с.

  4. Янкоўскі, Ф. Само слова гаворыць / Ф. Янкоўскі. – Мінск: Маст. літ., 1986. – 318 с.


ЛЕКСІКАГРАФІЧНЫЯ КРЫНІЦЫ

(у дапамогу рэдактару)

  1. Байкоў, М. і Некрашэвіч, С. Беларуска-расійскі слоўнік /М. Байкоў, С. Некрашэвіч. – Мінск: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, 1925. – 359 с.

  2. Грабчиков, С. М. Межъязыковые омонимы и паронимы: опыт русско-белорусского словаря/ С. Грабчиков. – Минск: Издательство БГУ, 1980.– 216 с.

  3. Клышка, М. Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў / М. Клышка. – Мінск: Вышэйшая школа, 1976. – 592 с.

  4. Лепешаў, І. Я. Фразеалагічны слоўнік беларускай мовы. У 2 т. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 1993.

  5. Лобан, М. П., Суднік, М. Р. Арфаграфічны слоўнік / М. П. Лобан, М. П. Суднік. – Мінск: Народная асвета, 1990. – 256 с.

  6. Михневич, А. Е. Русско-белорусский разговорник / А. Е. Михневич. – Минск: Вышэйшая школа, 1991. – 335 с.

  7. Насовіч, І. І. Слоўнік беларускай мовы / І. І. Насовіч – Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя, 1983. – 792 с.

  8. Русско-белорусский словарь. В 3 т. – 4-е. изд. – Минск: Беларуская Энцыклапедыя, 1993.

  9. Санько, Зм. Руска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем / Зм. Санько. – Мінск: Навука і тэхніка, 1991. – 218 с.

  10. Словарь иностранных слов. – М.: Русский язык, 1979. – 624 с.

  11. Словарь иностранных слов

  12. Словарь русского языка. В 4 т. – М.: Русский язык, 1981–1984.

  13. Слоўнік беларускай мовы; пад рэд. М. Бірылы. – Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 1987. – 902 с.

  14. Станкевіч, Я. Беларуска-расійскі (Вялікалітоўска-расійскі) слоўнік / Я. Станкевіч. – Нью-Йорк. – 1305 с.

  15. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы. У 5-і т. – Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя, 1977–1984.

  16. Шкраба, І. Слоўнік беларускай безэквівалентнай лексікі (у рускамоўным дачыненні) / І. Шкраба. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Пятруся Броўкі, 2008. – 320 с.




База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка