Рэспубліканская акцыя «Дзень бяспекі. Увага ўсім!»




Дата канвертавання02.07.2016
Памер11.01 Kb.
Рэспубліканская

акцыя «Дзень бяспекі. Увага ўсім! »

 

Праблема абароны насельніцтва ў выпадку ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі заслугоўвае асаблівай увагі. НС – гэта заўсёды рэальная пагроза жыццю і здароўю людзей. І больш за іншых у такіх абставінах небяспекі схільныя дзеці: недахоп пэўных ведаў і практычных навыкаў часам прыводзіць да сумных наступстваў. З мэтай фарміравання культуры бяспекі жыццядзейнасці і правядзення адукацыйна-выхаваўчай працы з падрастаючым пакаленнем ў галіне абароны ад НС прыроднага і тэхнагеннага характару ў нашай установе адукацыі з 1 па 18 сакавіка праходзіць прафілактычная акцыя «Дзень бяспекі. Увага ўсім!», прысвечаная Сусветнаму дню грамадзянскай абароны.



З вучнямі 1-3 класаў праведзены тэматычныя «Урокі бяспекі». Пасля заняткаў настаўнік у абавязковым парадку адпрацоўвае з класам план эвакуацыі.

Для вучняў 5-9 класаў работнік РАНС праводзіць прафілактычнае мерапрыемства (лекцыя, дэманстрацыя відэафільмаў «Школа бяспекі», «Дзеянні па сігнале «Увага ўсім!»).

03 сакавіка пад кіраўніцтвам начальніка ПАСП №13 В. Сяло Багрыцэвіча А.В. праведзена агульнашкольная вучэбная эвакуацыя.

Работнікі РАНС правядуць таксама бацькоўскія сходы, на якіх раскажуць аб асноўных прычынах пажараў, дзеяннях па сігнале «Увага. Усім!» і нагадаюць аб захаванні дзецьмі правілаў бяспекі ў перыяд вясновых канікул і недапушчэнні вясновых палаў.


Макась Н.І., намеснік дырэктара


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка