Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне «Беларуская Асацыяцыя клубаў юнеска»




Дата канвертавання19.03.2016
Памер33.15 Kb.



Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне

«Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА»

АНОНС НАВУЧАЛЬНАГА КУРСА





27 студзеня 2011 г.


РГА «БелАЮ»
Адрас: пр-т Машэрава, 25,

офіс: 231



Для лістоў: а/с 432

г. Мінск 220050



Тэл.: 237 48 57

Факс: 237 87 91

info@belau.info

www.belau.info

Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне «Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА» у сакавіку-красавіку 2011 года праводзіць у г. Мінску курс нефармальнага навучання «Мост праз пакаленні» для прадстаўнікоў «залатога» веку г. Мінска. У межах праграмы будуць арганізаваныя чатыры сустрэчы па навучанні некаторым актуальным аспектам для павышэння якасці жыцця сталых людзей і іх блізкіх.


Расклад правядзення курса і тэмы сустрэч:

04 сакавіка, пятніца: тэма «Што значыць заставацца сучасным чалавекам?». На сустрэчы будзе арганізаваны працэс знаёмства ўдзельнікаў курса, праведзена дыскусія аб разуменні мэты курса і чакаемых выніках. У другой частцы сустрэчы пройдзе міні-трэнінг «Эфектыўныя зносіны і кіраванне канфліктам» з акцэнтам на развіццё паразумення паміж людзьмі розных пакаленняў.

25 сакавіка, пятніца: тэма «Асновы камунікацыі з выкарыстаннем сеткі Інтэрнэт». На сустрэчы ўдзельнікам будуць прадстаўлены магчымасці сацыяльных сетак, блогаў, камунікатараў, якія дазваляюць камуніцыраваць і павышаць кампетэнцыі ў розных сферах жыцця. У другой частцы сустрэчы пройдзе скайп-канферэнцыя з адным з цэнтраў«залатога» веку, размешчаным у іншым горадзе.

15 красавіка, пятніца: тэма «Пагаворым на замежнай мове?». На сустрэчы ўдзельнікі атрымаюць магчымасць ўспомніць і развіць уменні побытавых зносін на замежных мовах, якія яны вывучалі на працягу жыцця. Будуць прадстаўлены простыя метады, як можна павышаць узровень гутарковай замежнай мовы ў побыце, з дапамогай камп'ютэрных праграм, а таксама ў сетцы Інтэрнэт.

29 красавіка, пятніца: тэма «Афіша на тыдзень». На сустрэчы ўдзельнікі вывучаць магчымасці знаходзіць інфармацыю пра сацыяльныя і культурныя падзеі г. Мінска, арганізоўваць сумесныя паходы на мерапрыемствы і самастойна арганізоўваць падзеі і запрашаць на іх зацікаўленых людзей. У завяршэнні сустрэчы будуць абмеркаваныя магчымасці далейшага ўзаемадзеяння ўдзельнікаў курса пасля яго завяршэння.
Пасля заканчэння навучальнага курса выпускнікі атрымаюць пасведчанне аб удзеле. Зацікаўленыя ўдзельнікі па выніках завяршэння курса змогуць ініцыяваць і праводзіць на базе РГА «БелАЮ» ўласныя курсы і навучальныя гурткі для прадстаўнікоў «залатога» веку, а таксама ўдзельнічаць у іншых праектах і мерапрыемствах РГА «БелАЮ».
Удзел у курсе бясплатны. Расклад працы на кожнай сустрэчы – з 15.00 да 18.30 з перапынкамі на гарбату / кава. Сустрэчы будуць праводзіцца ў офісе РГА «БелАЮ» па адрасе: г. Мінск, пр. Машэрава, 25, офіс 241 (праезд ад ст. метро «пл. Перамогі» трамваямі 3, 4; напрамак - «Возера» да прыпынку «Тэатр моладзі»).
Каманда навучальнага курса: Віталь Нікановіч, спецыяліст па арганізацыйнаму развіццю РГА «БелАЮ», Маргарыта Вераскоўская, тэматычны каардынатар праекта РГА «БелАЮ», Юлія Лемешава, стажор РГА «БелАЮ».
Для ўдзелу ў навучальным курсе неабходна накіраваць запыт у Сакратарыят РГА «БелАЮ» па электроннай пошце: vnikanovich@belau.info, факсу (017) 237 87 91 ці па тэлефоне (017) 237 48 57 не пазней за 25 лютага 2011 года. У запыце неабходна ўказаць прозвішча, імя, імя па бацьку, узрост і кантактныя дадзеныя (тэлефон, электронны адрас). Група фарміруецца па меры паступлення заявак. Колькасць удзельнікаў у групе - 15 чалавек.
Па ўсіх пытаннях звяртайцеся, калі ласка, да куратара курса Віталя Нікановіча па электроннай пошце: vnikanovich@belau.info альбо па тэлефоне (025) 961 82 28.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка