Рэпартаж з Х адкрытай гарадской канферэнцыі вучэбна-даследчых работ вучняў “Свабодны выбар 2014”




Дата канвертавання18.05.2016
Памер44.21 Kb.
Рэпартаж з Х адкрытай гарадской канферэнцыі

вучэбна-даследчых работ вучняў “Свабодны выбар 2014”

Сёлета на канферэнцыі былі прадстаўлены 250 работ з 55 устаноў адукацыі Гомеля. Гімназія № 10 прадставіла 11 работ, гімназія № 46 і гімназія № 56 - па 11 работ, гімназія № 58, Гомельскае кадэцкае вучылішча і СШ № 22 – па 10 работ.

Самая вялікая колькасць удзельнікаў – 22 вучні – была зафіксавана ў секцыі “Родная старонка”. А самая малая колькасць удзельнікаў – 12 – у секцыі “Англійская мова і культура англамоўных краін”.

Канферэнцыя "Свабодны выбар-2014"

У суботу, 15 сакавіка, дзяржаўная ўстанова адукацыі “Гімназія № 10 г.Гомеля” гасцінна расчыніла дзверы для ўдзельнікаў X канферэнцыі “Свабодны выбар”. Гэта даволі прадстаўнічы штогадовы форум у нашым горадзе. Справа ў тым, што тут няма абмежаванняў у выбары тэмы, вучні і іх кіраўнікі таксама вольныя і ў выбары формы прадстаўлення работы.

За дзесяцігадовы тэрмін існавання канферэнцыі сфармаваліся і сталі традыцыйнымі тэматычныя секцыі:



  • «Англійская мова і культура англамоўных краін»;

  • «Мастацтва слова» (руская мова і літаратура);

  • «Чалавек і прырода» (геаграфія, біялогія, хімія, экалогія);

  • «Спадчына» (беларуская мова і літаратура);

  • «Дзіўны свет гісторыі» (гісторыя, грамадазнаўства, рэлігіязнаўства);

  • «Мысляр» ( матэматыка, эканамічная тэорыя);

  • «Тэхніка на службе ў чалавека» (фізіка, астраномія, інфарматыка);

  • «Родная старонка» (краязнаўства, культуралогія);

  • «Чалавек і соцыум» (сацыялогія, этыка, псіхалогія, ЗОЖ).

Трэба адзначыць, што арганізатары канферэнцыі паклапаціліся пра зладжанасць і аператыўнасць работы секцый. Шаноўная камісія кожнай секцыі пасля папярэдняга строгага адбору работ заслухоўвае выступленні (абарону работы аўтарамі з выкарыстаннем мультымедыйнай прэзентацыі) і выносіць свой вердыкт адразу пасля абмеркавання. Дыпломы пераможцам уручаюцца ў гэты ж дзень.

У рабоце дзевяці секцый канферэнцыі ў складзе журы прымалі ўдзел выкладчыкі-навукоўцы Гомельскага дзяржуніверсітэта імя Ф. Скарыны, настаўнікі сярэдніх навучальных устаноў горада, метадысты гарадскога вучэбна-метадычнага кабінета, гарадскога цэнтра турызму і краязнаўства




Ф

О

Т

А

Р

Э

П

А

Р

Т

А

Ж

У актавай зале перад адкрыццём канферэнцыі было шматлюдна







Да ўрачыстасцяў усё падрыхтавана



У чаканні канцэрта





Усе думкі скіраваны на годную абарону даследчай работы. Яшчэ ёсць час для паўтарэння прамовы… У добры шлях, будучая навуковая эліта краіны!





На здымку дзяжурныя і карэспандэнты газеты “АТАВА” Ніканцаў Вянцслаў (злева) і Мятліцкі Аляксей. Пасля дзяжурства будуць фатаграфаваць і браць інтэрв’ю





Секцыя “Родная старонка” месцілася ў к. 1-2, дзе аматары краязнаўства прадстаўлялі свае дасягненні. Ці пашанцуе чарговаму ўдзельніку атрымаць дыплом – вырашыць кампетэнтнае журы





Рабочы эпізод секцыі “Родная старонка”. Выступленне ўважліва выслухоўваецца. Ці атрымаецца так у мяне? А можа лепш? Ці горш? Ці данясу да слухача ўсю важнасць, актуальнасць абранай тэмы?





Строгаму і добразычліваму журы давядзецца шмат працаваць, каб выбраць найлепшых. На здымку (першая злева) старшыня экспертнай камісіі секцыі “Спадчына” прафесар філалогіі ГДУ імя Фрацыска Скарыны Вольга Аляксееўна Ляшчынская.





Шмат цікавых работ было прадстаўлена ў секцыі “Чалавек і прырода”. Даследаванні па экалогіі, прыродазнаўстве, батаніцы і заалогіі, біялогіі і анатоміі заўсёды выклікалі жывы інтарэс. У складзе журы – настаўніца гімназіі № 10 Смалякова Алена Уладзіміраўна (першая злева)






База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка