Рекомендации по обучению учащихся мерам безопасности при нахождении их в кабинете химии На основании




Дата канвертавання20.06.2016
Памер28.4 Kb.
Рекомендации по обучению учащихся мерам безопасности при нахождении их в кабинете химии
На основании: Правил безопасности при организации образовательного процесса по учебным предметам ( дисциплинам) «химия» и «физика» в учреждениях образования Республики Беларусь. Постановление Министерства образования Республики Беларусь от 26.03.2008 №26
Патрабаванні

да мер бяспекі вучняў у кабінеце хіміі
І Патрабаванні бяспекі пры знаходжанні ў кабінеце

  1. Ў кабінеце хіміі могуць навучацца вучні, якія пазнаеміліся з дадзенымі патрабаваннямі. Захоўванне патрабаванняў абавязкова для ўсіх вучняў.

  2. Допуск навучэнцаў у кабінет ажыццяўляецца з дазволу настаўніка або лабаранта.

  3. У час занятку нельга адцягваць увагу сверснікаў ад навучання староннімі размовамі.

  4. Кожны вучань павінен знаходзицца на сваім вучэбным месцы, не загрувашчваць яго пабочнымі рэчамі. Пераход на іншае месца без дазволу настаўніка забараняецца.

  5. У кабинеце неабходна праяўляць асцярожнасць, захоўваць парадак і гігіену. Нельга класці прадукты на стол, прымаць ежу.

  6. Пры абнаружэнні якіх-небудзь няспраўнасцей або ў выпадку атрымання траўмы, пры дрэнным адчуванні вучні павінны паведаміць аб гэтым настаўніка.

  7. Пры ўзнікненні ў час працы аварыйнай сітуацыіі ( пажар і інш.) не трэба паддавацца паніцы, неабходна падпарадкавацца толькі настаўніку.

  8. Эвакуацыя з кабінета адбываецца адпаведна школьнаму плану эвакуацыі (праз выхад

  9. № ____).

  10. Пацярпелым трэба ўмець аказаць першую даўрачэбную медыцынскую дапамогу.


ІІ Патрабаванні бяспекі, пры выкананні вучэбнага эксперыменту

  1. Да выканання эксперыменту навучэнцы могуць прыступіць толькі пасля знаемства з патрабаваннямі бяспекі выканання дадзенага эксперыменту і дазволу настаўніка.

  2. Перад выкананнем лабараторнага доследу або практычнай работы навучэнцы абавязаны:

вывучыць методыку і патрабаванні па іх бяспечнаму выкананню;

ўважліва азнаеміцца з планам правядзення эксперыменту;



упэўніцца, што прыбор сабраны правільна.

  1. Пры выконванні задання не трэба браць посуд, рэактывы з іншых сталоў, а таксама выносіць з кабінета і прыносіць ў яго любыя рэчывы без дазволу настаўніка.

  2. Хімічныя рэчывы для доследу заўседы бяруць ў неабходнай колькасці.

  3. Не дазваляецца браць хімічныя рэчывы голымі рукамі.

  4. Нельга высыпаць рэактывы, якія перасыпалі або пералілі звыш нормы, назад у тару да асноўнай колькасці рэчыва.

  5. Спрабаваць хімічныя рэчывы на смак забаронена - можаце атруціцца.

  6. Пры вызначэнні рэчыва па паху неабходна легкім рухам далоні над горлам сасуда накіраваць пару або газ да носу і ўдыхаць асцярожна.

  7. Карыстаючыся кіслотамі, заўседы прыліваюць кіслату ў ваду, а не наадварот.

  8. Пры запальванні спіртоўкі неабходна ўпэўніцца, што корпус яе спраўны, кнот выпушчаны звонку і распушаны.

  9. Запаленую спіртоўку нельга пераносіць з месца на месца, запальваць адну спіртоўку ад другой забараняецца. Гасіць полымя кнота неабходна, накрыўшы яго накрыўкай. Задзьмухаць полымя нельга..

  10. Неабходна праводзіць правільнае награванне раствораў над полымем спіртоўкі. Награваюць ў верхняй частцы полымя, не датыкаючыся дном прабіркі да кнота спіртоўкі, каб прабірка не лопнула.

  11. Пры награванні вадкасці посуд трымаюць адтулінай ад сябе і суседа.

  12. Не рэкамендуецца заглядваць ў посуд зверху - можа быць выкід вадкасці.

  13. Посуд з гарачай вадкасцю не дазваляецца закрываць коркам да яе ахалоджвання.

  14. Пасля заканчэння эксперыменту неабходна вымыць рукі з мылам, так як пазаногцямі могуць знаходзіцца шкодныя для здароўя астанкі рэчываў, якія разам з ежай пападаюць у арганізм і могуць прывесці да атручвання.


Загадчык кабінета хіміі ______________ _______________


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка