Рэкамендавана да зацвярджэння ў якасці тыпавой




старонка7/7
Дата канвертавання14.03.2016
Памер1.05 Mb.
1   2   3   4   5   6   7

ПЫТАННІ ВЫНІКОВАГА КАТРОЛЮ ВЕДАЎ
ПА ДЫСЦЫПЛІНЕ “БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА”


Прыкладны пералік пытанняў да экзамену па курсе
“Гісторыя беларускай літаратуры ХІ–ХVІІІ стагоддзяў”


  1. Гісторыка-культурныя абставіны ўзнікнення старажытнай беларускай літаратуры.

  2. Жанры, аўтары, героі і сюжэты беларускай літаратуры перыяду Полацкага княства.

  3. «Слова пра паход Ігаравы» як помнік агульнаславянскай літаратуры. Беларускія матывы «Слова...».

  4. Еўфрасіння Полацкая як рэлігійны і культурны дзеяч і як гераіня літаратурнага твора. Кананічнае і некананічнае ў «Жыцці Еўфрасінні Полацкай».

  5. Кірыла Тураўскі – беларускі Іаан Залатавусны. Дэшыфроўка алега­рычнага зместу «Прытчы пра чалавечую душу і цела». Рэальныя прататыпы твора.

  6. Гісторыка-культурны кантэкст станаўлення літаратуры перыяду ВКЛ. Уздзеянне культуры Заходняй Еўропы на развіццё беларускага пісьменства. Жанравыя асаблівасці беларуск-літоўскіх летапісаў з хронік.

  7. Адлюстраванне дынастыйнай, унутрыпалітычнай барацьбы ў беларуска-літоўскіх хроніках. «Крэскі вузел»: Ягайла, Кейстут, Вітаўт.

  8. «Пахвала Вітаўту» як узор сярэднявечнай публіцыстыкі.

  9. Стварэнне дзяржаўнай ідэалагемы ў беларуска-літоўскіх хроніках («Хроніка Вялікага княства Літоўскага і жамойцкага», «Хроніка Быхаўца»). Легендарнае і гістарычнае ў помніках Сярэднявечча (заснаванне ВКЛ патрыцыям Палямонам, заснаванне Вільні, паход князя Альгерда на Маскву, апісанне Грунвальдскай бітвы).

  10. Куртуазная проза і рыцарскі раман у эпоху ВКЛ. Тэма кахання ў аповесці пра Жыгімонта II Аўгуста і Барбару Радзівіл, у перакладным рамане «Аповесць пра Трышчана».

  11. Рэнесанс у Заходняй Еўропе і Беларусі.

  12. «Песня пра зубра» Міколы Гусоўскага. Творчая гісторыя паэмы. Творчая задача і звышзадача і яе мастацкая рэалізацыя. Тропіка і сімволіка «Песні пра зубра».

  13. Іншыя аўтары і творы новалацінскай паэзіі.

  14. Францыск Скарына як перакладчык і інтэрпрэтатар «Бібліі». Спалучэнне веры і ведаў у «Прадмовах» і «Пасляслоўях» да «Бібліі». Патрыятычны пафас твораў Скарыны.

  15. Ідэйная і палітычная сутнасць Рэфармацыі. Асаблівасці Рэфармацыі ў Бедарусі.

  16. Выдавецкая, асветніцкая і перакладчыцкая дзейнасць Сымона Буднага. Сымон Будны – публіцыст, тэолаг і філосаф. Прадмова да «Катэхізіса».

  17. Васіль Цяпінскі – спадкаемца Скарыны. Публіцыстычны змест і патрыятычны пафас прадмовы да «Евангелля».

  18. Эпоха Контррэфармацыі. Гістарычныя ўмовы ўзнікнення палемічнай літаратуры. Берасцейская Унія 1596 года і яе роля ў развіцці літаратуры. Жанры палемічнай літаратуры. Прыхідьнікі і апаненты Уніі.

  19. Мялеці Сматрыцкі – пісьменнік-палеміст. «Трэнас» як высокі ўзор палемічнай літаратуры, старабеларускай публіцыстыкі. Таямніца эмацыянальнага ўздзеяння твора.

  20. Перыпетыі творчага лёсу Апанаса Філіповіча. Паслядоўнае і супярэчлівае ў дзейнасці беларускага пасіянарыя. Публіцыстыка Апанаса Філіповіча («Навіны», «Дыярыуш»).

  21. Гісторыка-мемуарная літаратура. Рэгіянальнае летапісанне. Драма народнага жыцця ў «Баркулабаўскай хроніцы».

  22. Барока ў культурах Еўропы і Беларусі.

  23. «Ліст да Абуховіча» і «Прамова Мялешкі» – помнікі беларускай барочнай публіцыстыкі. Патрыятычны пафас твора. Рэканструкцыя асоб «я-герояў» твораў.

  24. Паэзія і драматургія Сімяона Полацкага. Сімяон Полацкі як пісьменнік, культуртрэгер, эксперыментатар у літаратуры.

  25. Асветніцтва ў Еўропе і ў Беларусі.

  26. Трансфармацыя гісторыка-мемуарнага жанру. Саламея Пільштынова і яе кніга «Авантуры майго жыцця».

  27. Драматургія эпохі барока і асветніцтва. Народная драма. Школьны тэатр. Батлейка. Прыдворны тэатр. Творчасць і лёс Уршулі Францішкі Радзівіл.

  28. Каэтан Марашэўскі і яго несмяротная «Камедыя».

Прыкладны пералік пытанняў да заліку па курсе
“Гісторыя беларускай літаратуры ХІХ стагоддзя”


  1. Беларуская літаратура ХІХ ст.: гістарычныя ўмовы развіцця, моўнае пытанне, эстэтычныя кірункі, жанрава-стылёвыя адметнасці.

  2. Перыядызацыя беларускай літаратуры ХІХ ст.

  3. Філамацкае асяроддзе. Агульная характарыстыка. Дзеячы.

  4. Уплыў польскага традыцыяналізму на фарміраванне светапогляду філаматаў і рамантызм.

  5. Адам Міцкевіч і Беларусь.

  6. Этапы творчасці А. Міцкевіча.

  7. Класіцызм і рамантызм у творчасці А. Міцкевіча (“Ода да маладосці”, “Гражына”).

  8. Творчасць А. Міцкевіча філамацкага перыяду.

  9. Эстэтычныя маніфесты А. Міцкевіча.

  10. “Крымскія санеты” А. Міцкевіча.

  11. Тэма асабістага шчасця і шчасця Айчыны ў паэме “Конрад Валенрод” А. Міцкевіча.

  12. Паэма А. Міцкевіча “Дзяды”: містычны і рэалістычны план паэмы. Аўтабіяграфічнасць.

  13. Патрыятычны пафас паэмы А. Міцкевіча “Пан Тадэвуш”.

  14. Пераклады паэмы А. Міцкевіча “Пан Тадэвуш” на беларускую мову.

  15. Жанрава-стылёвыя асаблівасці творчасці Я. Чачота.

  16. Атрыбуцыя верша “Зайграй, зайграй, хлопча малы...” ў беларускім літаратуразнаўстве.

  17. Літаратурны працэс 20–40-х гг. ХІХ ст. Агульная характарыстыка.

  18. Моўная і сацыяльная дыферэнцыяцыя ў беларускай літаратуры ХІХ ст. Пытанне прафесійнасці беларускамоўнай літаратуры.

  19. Паэма “Энеіда навыварат”: перадумовы з’яўлення, праблема аўтарства.

  20. Творчасць М. Асорыя-Цяплінскага.

  21. Этапы творчасці Т. Лады-Заблоцкага.

  22. Тэмы творчасці Т. Лады-Заблоцкага.

  23. Ідэйна-мастацкі змест гутаркі Ф. Савіча “Там блізко Піньска”.

  24. Грамадска-рэлігійная праблематыка ў творы Ф. Савіча “Споведзь пакутніка”.

  25. “Успаміны” Ф. Савіча як твор мемуарнай літаратуры. Гісторыя напісання і публікацыі.

  26. “Успаміны квестара” І. Ходзькі.

  27. Беларуская ідэя Я. Баршчэўскага.

  28. Мастацкія асаблівасці апавяданняў-прытчаў Я. Баршчэўскага.

  29. “Драўляны Дзядок і кабета Інсекта” Я. Баршчэўскага: маральна-этычная і сацыяльна-грамадская праблематыка.

  30. “Душа не ў сваім целе” Я. Баршчэўскага.

  31. Р. Падбярэскі і беларуская літаратура.

  32. “Энеіда навыварат”: праблема аўтарства, праблематыка.

  33. Літаратурны працэс 50-70-х гг ХІХ ст.: гістарычныя ўмовы развіцця, моўнае пытанне.

  34. Беларускія культурныя цэнтры, якія сфарміраваліся ў сярэдзіне ХІХ ст.

  35. Рамантызм і сентыменталізм у творчасці В. Дуніна-Марцінкевіча (на прыкладзе “Ідыліі” і “Гапона”).

  36. “Пінская шляхта” В. Дуніна-Марцінкевіча: месца ў творчасці пісьменніка.

  37. В. Дунін-Марцінкевіч і станаўленне беларускага прафесійнага тэатра.

  38. “Залёты” ў кантэксце папярэдняй творчасці В. Дуніна-Марцінкевіча.

  39. Месца П. Шпілеўскага ў літаратурна-грамадскім жыцці Беларусі сярэдзіны стагоддзя.

  40. Польскамоўная творчасць У. Сыракомлі: жанрава-стылёвыя асаблівасці, праблематыка творчасці.

  41. Жанр гавенды ў творчасці У. Сыракомлі.

  42. Беларускамоўная спадчына У. Сыракомлі: жанрава-стылёвыя асаблівасці, праблематыка творчасці.

  43. Жыццё і творчасць В. Каратынскага. Сувязі з сучаснікамі.

  44. Паэма В. Каратынскага “Таміла”. Эстэтычнае крэда аўтара.

  45. А. Кіркор як выдавец і навуковец.

  46. “Мужыцкая праўда” К. Каліноўскага: значэнне ў фармаванні беларускага перыядычнага друку. Асоба аўтара.

  47. Асоба і творчасць А. Вярыгі-Дарэўскага.

  48. “Тарас на Парнасе”: праблема аўтарства, праблематыка.

  49. Літаратурны працэс 80-90-х гг. ХІХ ст.

  50. Ідэйна-мастацкія плыні ў беларускай літаратуры канца ХІХ ст.

  51. Зборнік “Дудка беларуская” Ф. Багушэвіча: ідэйна-тэматычная адметнасць.

  52. Зборнік “Смык беларускі” Ф. Багушэвіча: ідэйна-тэматычная адметнасць.

  53. Проза і публіцыстыка Ф. Багушэвіча.

  54. Рысы рамантызму і сентыменталізму ў творчасці Я. Лучыны.

  55. Паэма Я. Лучыны “Паляўнічыя акварэлькі з Палесся”.

  56. Проза Я. Лучыны.

  57. “Нізіны” Э. Ажэшкі.

  58. “Хам” Э. Ажэшкі.

  59. “Дзюрдзі” Э. Ажэшкі.

  60. Творчасць А. Гурыновіча.

Прыкладны пералік пытанняў да экзаменаў па курсе
“Гісторыя беларускай літаратуры ХХ – пачатку ХХІ стагоддзя”

Пытанні для 2 курса (трэці семестр)

  1. Перыядызацыя беларускай літаратуры ХХ ст. Яе нацыянальна-гістарычныя і мастацка-эстэтычныя асновы.

  2. “Нашаніўскі” перыяд у гісторыі беларускай літаратуры і яго актыўныя дзеячы. Дзве плыні ў “нашаніўскім” руху.

  3. Асноўныя заканамернасці развіцця беларускай літаратуры пачатку ХХ ст.

  4. Карусь Каганец — паэт, празаік, драматург, асветнік, грамадска-палітычны дзеяч.

  5. Жыццёвы і творчы шлях Ядвігіна Ш.

  6. Жанрава-сталёвая адметнасць прозы Ядвігіна Ш.

  7. Ядвігін Ш. “Золата”. Спроба рамана.

  8. Публіцыстычныя артыкулы і нарыс “Лісты з дарогі” Ядвігіна Ш. .

  9. Жыццёвы шлях Цёткі (Алаізы Пашкевіч).

  10. На крылах рамантызму. Паэзія Цёткі.

  11. Жанрава-стылёвая разнастайнасць празаічных твораў Цёткі.

  12. Публіцыстычная спадчына Цёткі.

  13. Старонкі біяграфіі Янкі Купалы. Наватарская роля пісьменніка ў развіцці беларускай паэзіі. Спецыфічныя рысы мастакоўскай індывідуальнасці (параўнаць з Я.Коласам).

  14. Праблематыка, жанравая эвалюцыя паэтычнага эпасу Янкі Купалы.

  15. Аналіз паэм Янкі Купалы “Сон на кургане”, “На Куццю”, “На Дзяды”.

  16. Гістарызм мыслення ў вершах Янкі Купалы 1918–1919 гг. іх патрыятычны, філасофскі і гуманістычны змест ("На сход!", "Спадчына", "Час!", "Паязджане", "Забытая карчма", "Паўстань…" і інш.)

  17. Публіцыстыка Янкі Купалы 1919-1920 гг. Праграма сцвярджэння беларускай дзяржаўнасці. Ідэя незалежнасці.

  18. Янка Купала — драматург. Трагікамедыя “Тутэйшыя”. Праблематыка і жанравая адметнасць. "Тутэйшасць" як вынік трагічнага гістарычнага лёсу Беларусі.

  19. Нацыянальны тэатр на пачатку ХХ ст. Уладзіслаў Галубок і станаўленне беларускай драматургіі. Аналіз п’ес “Галубка”, “Ганка”, “Пан Сурынта”, “Суд”, “Пісаравы імяніны” (дзве-тры на выбар).

  20. Асаблівасці прозы Уладзіслава Галубка.

  21. Вехі жыцця і творчасці Якуба Коласа.

  22. Тэмы, матывы, вобразы кнігі паэзіі Якуба Коласа “Песні-жальбы”. Спецыфічныя рысы мастакоўскай індывідуальнасці (параўнаць з Янкам Купалам).

  23. Нацыянальны свет беларуса ў паэме Якуба Коласа “Новая зямля”. Ідэя гаспадара ў творы. Асаблівасці паэтыкі. Прачытаць урывак з паэмы на памяць.

  24. Канцэпцыя мастака і мастацтва ў паэме Якуба Коласа “Сымон-музыка”. Гісторыя напісання твора. Стыль паэмы, яе кампазіцыя.

  25. Станаўленне Якуба Коласа-апавядальніка. Пісьменнік пра падзеі рэва­люцыі і першых паслярэвалюцыйных гадоў.

  26. Філасофскі змест, паэтыка “Казак жыцця” Я. Коласа.

  27. Гісторыя стварэння, праблематыка і мастацкія асаблівасці трылогіі Якуба Коласа “На ростанях”. Духоўныя пошукі Лабановіча. Аднадумцы і антыподы героя ў творы.

  28. Лёс Максіма Багдановіча: старонкі біяграфіі.

  29. Зборнік М. Багдановіча “Вянок” як ідэйна-мастацкая цэласнасць. Інтэрпрэтатары “Вянка”. Верш з кнігі на памяць.

  30. Асноўныя матывы паэзіі Максіма Багдановіча.

  31. Жанрава-стылёвы дыяпазон прозы Максіма Багдановіча.

  32. Праблема красы ў эстэтыцы М. Багдановіча (вершы “У вёсцы”, “Вераніка”, апавяданні “Апокрыф”, “Апавяданне аб іконніку і залатару”, “Мадонна” і іншыя).

  33. На шляху да эпасу: паэмы М. Багдановіча “Максім і Магдалена”, “Мушка-зелянушка і камарык-насаты тварык”, “Страцім-лебедзь”.

  34. М. Багдановіч — крытык і даследчык літаратуры. Пытанне пра нацыянальны стыль: тэарэтычныя развагі і практычная дзейнасць пісьменніка.

  35. Публіцыстычная творчасць М. Багдановіча.

  36. Алесь Гарун: цярністы шлях вяртання ў літаратуру.

  37. Праблематыка і жанрава-стылёвыя асаблівасці паэзіі А. Гаруна.

  38. Вобраз беларуса-адраджэнца ў зборніку А. Гаруна “Матчын дар”.

  39. Жанравае і тэматычнае наватарства Гаруна-празаіка.

  40. Пошукі А. Гаруна ў драматургічным жанры. П’есы для дзяцей: характа­рыстыка канфлікту і герояў.

  41. Публіцыстычныя артыкулы А. Гаруна, ідэя незалежнай Беларусі ў іх.

  42. Вацлаў Ластоўскі — пісьменнік, вучоны, грамадскі дзеяч.

  43. Пазіцыя Вацлава Ластоўскага ў дыскусіях 1913 г. на старонках “Нашай нівы”.

  44. В. Ластоўскі — майстар малых празаічных жанраў.

  45. Асноўныя матывы, мастацкія асаблівасці паэзіі В. Ластоўскага.

  46. Аналіз аповесці “Лабірынты” В. Ластоўскага.

  47. Публіцыстыка В. Ластоўскага.

  48. Вацлаў Ластоўскі ― крытык.

  49. Францішак Аляхновіч. Вехі жыцця. Творчы шлях.

  50. Пошукі Ф. Аляхновіча ў галіне драматургіі. Праблематыка і змест п’есы “Няскончаная драма”.

  51. Дакументальная аповесць Ф. Аляхновіча “У кіпцюрах ГПУ” як прысуд сталінізму. Вобраз апавядальніка ў творы.

  52. Міні-партрэт пісьменнікаў-нашаніўцаў К. Буйло, К. Сваяка, З. Верас, А. Гурло, Я. Журбы (1-2 на выбар).

  53. Жыццёвы і творчы шлях Максіма Гарэцкага.

  54. Месца і роля М. Гарэцкага ў нацыянальным прыгожым пісьменстве. Рознабаковы характар таленту. Пакутніцкі лёс мастака.

  55. Раннія апавяданні М. Гарэцкага: тэматыка, праблематыка, мастацкія асаблівасці.

  56. Дакументальны жанр у творчасці М. Гарэцкага (“Сібірскія аблазкі “Люстрадзён”, “На імперыялістычнай вайне”, “Камароўская хроніка”, “Скарбы жыцця”). (2 творы на выбар).

  57. Аповесць М. Гарэцкага “Дзве душы”. “Блуканне па пакутах” Ігната Абдзіраловіча.

  58. “Крамольныя творы” М. Гарэцкага (“Лірныя спевы”, “Усебеларускі з’езд 1917 года”, “У 1920 годзе”, “Апостал”, “Незадача”, “Фантазія”).

  59. Аналіз аповесцей М. Гарэцкага “Меланхолія”, “Ціхая плынь”, “У чым яго крыўда?” (1 на выбар).

  60. Ідэйна-эстэтычныя ўстаноўкі М. Гарэцкага, вызначаныя ў артыкулах “Наш тэатр”, “Развагі і думкі”.

  61. Старонкі біяграфіі Змітрака Бядулі.

  62. Ранняя творчасць Змітрака Бядулі. Бядуля і мадэрнізм. Зборнік “Абразкі”. Паэзія.

  63. Рэалістычна-бытавыя апавяданні Змітрака Бядулі.

  64. Ідэйны змест фальклорна-рамантычнай аповесці Змітрака Бядулі. “Салавей”.

  65. Алегарычны змест казкі Змітрака Бядулі “Сярэбраная табакерка”.

  66. Публіцыстыка Змітрака Бядулі

  67. Жыццёвы і творчы шлях Цішкі Гартнага, грамадска-палітычная дзейнасць.

  68. Асноўныя матывы, мастацкія асаблівасці паэзіі Цішкі Гартнага.

  69. Апавяданні Цішкі Гартнага: тэматыка, праблематыка, мастацкія асаблівасці.

  70. Раман Цішкі Гартнага “Сокі цаліны”. Гісторыя напісання. Ідэйна-тэматычны змест. Жанравыя асаблівасці. Вобраз Рыгора Нязвычнага. Сучаснае прачытанне рамана. Выдаткі і дасягненні.


Пытанні для 3 курса (пяты семестр)

  1. Літаратурны рух на Беларусі ў 20-я гады. Ідэйна-эстэтычная праграма аб’яднанняў “Маладняк”, “Узвышша”, “Полымя”. Агульная харак­тарыстыка творчасці маладнякоўцаў і ўзвышэнцаў, іх лёс у 30-я гг.

  2. Беларуская паэзія 20-х гадоў: пафас, матывы, асаблівасці паэтыкі (Міхась Чарот, Алесь Дудар, Язэп Пушча, Уладзімір Хадыка, Тодар Кляшторны, Андрэй Александровіч, Паўлюк Трус і інш.). (1-2 аўтары на выбар).

  3. Жыццёвы і творчы шлях Уладзіміра Дубоўкі.

  4. Пошукавы характар паэзіі Уладзіміра Дубоўкі 20-х гадоў.

  5. Творчая дзейнасць Уладзіміра Дубоўкі пасля вяртання са ссылкі: цыкл вершаваных твораў «Палеская рапсодыя», кніга прозы «Пялёсткі».

  6. Жыццё і творчасць Міхася Зарэцкага.

  7. Гуманістычны пафас прозы Міхася Зарэцкага (апавяданні “Кветка пажоўклая”, “Ворагі”, “Дзіўная”, “Бель” і інш.).

  8. Раман Міхася Зарэцкага “Вязьмо”, нарысы “Падарожжа на новую зямлю”, “Лісты ад знаёмага”, “Вясна 1930 года” як выяўленне роздуму пісьменніка аб лёсе сялянства.

  9. Старонкі біяграфіі Кузьмы Чорнага. Сучаснае прачытанне прозы пісьменніка.

  10. Кузьма Чорны – апавядальнік. Асаблівасці псіхалагічнага аналізу пісьменніка. (2–3 апавяданні на выбар).

  11. Кузьма Чорны – раманіст. Месца сацыяльна-філасофскага рамана ў творчай спадчыне пісьменніка. Аналіз аднаго з раманаў К. Чорнага (на выбар).

  12. Кузьма Чорны – публіцыст.

  13. Жыццёвы і творчы шлях Лукаша Калюгі.

  14. Апавяданні Лукаша Калюгі: тэматыка, жанрава-стылёвыя асаблівасці.

  15. Творчасць Лукаша Калюгі ў кантэксце “узвышэнскай” прозы. Аповесць “Ні госць ні гаспадар”.

  16. Апавяданні Андрэя Мрыя: праблематыка, жанравыя асаблівасці.

  17. Сатырычная плынь у беларускай прозе 20 — 30-х гг. Творчасць Андрэя Мрыя. Лёс аўтара і яго твора «Запіскі Самсона Самасуя».

  18. «Аповесць для сябе» Барыса Мікуліча і «Зона маўчання» Сяргея Трахоўскага як прысуд таталітарнай сістэме і рэквіем ахвярам рэпрэсій.

  19. Жыццё і творчасць Платона Галавача. Адлюстраванне падзей калектывізацыі ў апавесці «Спалох на загонах».

  20. Жыццё і творчасць Янкі Нёманскага. Апавяданні «Дэзертыр», «Маці», «Рамэа і Джульета на Беларусі».

  21. Жыццё і творчасць Сымона Баранавых. Тэматыка, жанравыя асаблівасці апавяданняў пісьменніка (прааналізаваць 2-3 на выбар).

  22. Адлюстраванне падзей калектывізацыі ў аповесці Сымона Баранавых «Межы».

  23. Жыццё і творчасць Васіля Каваля. Лірычная проза Васіля Каваля

  24. Тэмы рабочага класа ў творчасці Хвядоса Шынклера. Апавяданні (2-3 на выбар), аповесць «Сонца пад шпалы».

  25. Станаўленне творчай індывідуальнасці Міхася Лынькова. Здабыткі пісьменніка ў галіне «малой формы». Асаблівасці творчай манеры Лынькова-апавядальніка.

  26. Майстэрства Кандрата Крапівы - байкапісца. Сатырычныя тыпы яго баек. Крапіва і традыцыі баечнага жанру. Погляды пісьменніка на сатыру.

  27. Кандрат Крапіва – празаік. Раман «Мядзведзічы».

  28. Кандрат Крапіва-драматург. Праблема адзінства камедый «Хто смяецца апошнім?», «Мілы чалавек», «Брама неўміручасці».

  29. Літаратура Заходняй Беларусі: грамадска-палітычнае жыццё, перыядычныя выданні, асаблівасці літаратурнага працэсу, творчыя індывідуаль­насці.

  30. Літаратура перыяду Вялікай Айчыннай вайны.

  31. Асаблівасці літаратурнага развіцця ў першае пасляваеннае дзесяцігоддзе. Сутнасць “тэорыі бесканфліктнасці” і яе выяўленне ў творах.

  32. Асаблівасці літаратурнага працэсу на Беларусі у другой палове 50-х – пачатку 60-х гадоў.

  33. Асоба Петруся Броўкі. Эвалюцыя эстэтычных погладаў, індывідуальнага мастацкага стылю паэта (кнігі паэзіі "Пахне чабор", "Далёка ад дому", "Між чырвоных рабін" і інш.).

  34. Творчыя пошукі Аркадзя Куляшова ў даваенны перыяд. Асоба лірычнага героя ў цыкле “Юнацкі свет”.

  35. Зварот да трагедыйных аспектаў вайны ў творах А. Куляшова 1941-1945 гг. (вершы, паэмы, балады). Мастацкае даследванне маральнай сутнасці чалавека ў экстрэмальных умовах.

  36. Эстэтычныя пошукі Аркадзя Куляшова ў паэтычным эпасе 60 — 70-х гг. (“Цунамі”, “Варшаўскі шлях”, “Далёка да акіяна”, “Хамуціўс”, 1-2 творы на выбар).

  37. Філасафічнасць як адметная рыса таленту Аркадзя Куляшова (цыклы вершаў “Новая кніга”, “Маналог” і інш.).

  38. Паэзія Максіма Танка давераснёўскага перыяду. Месца і роля мастака ў літаратурным працэсе Заходняй Беларусі.

  39. Матывы і тэмы паэзіі Максіма Танка 50 — 90-х гг. Танк — майстар верлібра.

  40. Паэмы Максіма Танка «Нарач», «Сказ пра Вяля», «Янук Сяліба» (1 твор на выбар). Жанравыя асаблівасці, ідэйны змест твораў.

  41. Этапы ідэйна-творчага росту Пімена Панчанкі. Характар таленту мастака. Эвалюцыя лірычнага “я” паэта ад услаўлення рэчаіснасці да горкага роздуму над яе балючымі праблемамі.

  42. Грамадзянская лірыка Пімена Панчанкі 80 — 90-х гг. (Зборнікі “І вера, і вернасць, і вечнасць”, “Горкі жолуд”, “Высокі бераг”).

  43. Параўнальны аналіз паэм П. Панчанкі “Маладосць у паходзе” і “Паэма сораму і гневу”.

  44. Жыццёвы і творчы шлях Янкі Брыля. Сялянскія асновы жыцця і агульна- чалавечы пачатак ў яго творчасці (на прыкладзе 2-3 апавяданняў і 1 аповесці).

  45. Паэтыка прозы Янкі Брыля. Месца малых эпічных жанраў у яго творчасці. Янка Брыль — майстар лірычнай мініяцюры.

  46. Майстэрства псіхалагічнага аналізу ў «Палескай хроніцы» Івана Мележа.

  47. Жыццёвы і творчы шлях Івана Мележа. Раннія апавяданні і аповесці пісьменніка.

  48. Ваенная “адысея” Івана Мележа і яе дакументальнае адлюстраванне ў яго дзённіках.

  49. “Палеская хроніка” Івана Мележа: задума і ўвасабленне. Сімволіка назваў раманаў. Духоўнае супраціўленне Мележа “застою”.

  50. Ідэя гаспадара ў “Палескай хроніцы” Івана Мележа. Розныя тыпы кіраўнікоў у творы. Мележ супраць гвалтоўнай калектывізацыі.

  51. Кніга Івана Мележа «Жыццёвыя клопаты» (на матэрыяле 2-3 артыкулаў).

  52. Праблематыка, сутнасць канфлікту ў прозе Івана Шамякіна. Асаблівасці мастацкага стылю пісьменніка, зварот да вострых праблем рэчаіснасці канца ХХ стагоддзя.

  53. Асоба Андрэя Макаёнка. Адлюстраванне працэсу дэфармацыі грамадскага жыцця, характараў пад уплывам неспрыяльных для чалавецтва абставін у п’есах Андрэя Макаёнка “Трыбунал”, “Зацюканы апостал”, “Таблетку пад язык”, “Святая прастата”, “Пагарэльцы” (1-2 творы на выбар).

  54. Жыццёвы шлях Уладзіміра Караткевіча. Шматграннасць і неардынарнасць асобы пісьменніка. Значэнне творчасці Караткевіча ў абуджэнні гістарычнай свядомасці нацыі.

  55. Паэзія Уладзіміра Караткевіча: тэматыка, жанрава-стылёвая адметнасць. Аналіз некалькіх твораў на выбар. Адзін верш на памяць.

  56. Філасафічнасць зместу аповесці Уладзіміра Караткевіча «Ладдзя Роспачы». Вобраз беларуса ў творы.

  57. Уладзімір Караткевіч – майстар дэтэктыўнага жанру (аналіз аповесці «Дзікае паляванне караля Стаха» ці рамана «Чорны замак Альшанскі» на выбар).

  58. Раман Уладзіміра Караткевіча "Каласы пад сярпом тваім"« : праблематыка, вобразы, мастацкія асаблівасці.

  59. Гісторыя Беларусі ў прозе Уладзіміра Караткевіча. Жанравая разнастайнасць твораў.

  60. Уладзімір Караткевіч – драматург (на прыкладзе 1-2 твораў).

  61. Уладзімір Караткевіч – публіцыст, эсэіст.

  62. Міхась Стральцоў як прадстаўнік лірыка-філасофскай прозы. Духоўны воблік героя ў творах пісьменніка.

  63. Праблема дабра і зла ў аповесці Міхася Стральцова «Адзін лапаць, адзін чунь».

  64. Асаблівасці паэзіі Міхася Стральцова.

  65. Міхась Стральцоў – крытык, эсэіст. Паняцце «лірычная крытыка» ў адносінах да літаратурна-крытычнай спадчыны Міхася Стральцова («Загадка Багдановіча», «Чалавек з Малой Багацькаўкі», «Шырокасць», «Служэнне», «Вясёлка і стрэчны вецер» – 1 твор на выбар).

  66. Эстэтычнае пераасэнсаванне савецкай гісторыі ў аповесцях Васіля Быкава “Знак бяды”, “Аблава”, “Сцюжа”, «У тумане», у апавяданнях «Перад канцом», «На чорных лядах», «Бедныя людзі», «Жоўты пясочак». (2–3 творы на выбар).

  67. Сцвярджэнне самакаштоўнасці чалавечай асобы ў “ваеннай” прозе Васіля Быкава. Праблематыка маральнага выбару, асаблівасці індывідуальнага віду пісьменніка.

  68. Праблематыка, мастацкія асаблівасці твораў Васіля Быкава канца ХХ – пачатку ХХІ стагоддзяў.

  69. Мастацкі свет прозы Алены Васілевіч.

  70. Творчая індывідуальнасць Івана Навуменкі.

  71. Шырыня творчага дыяпазону Янкі Сіпакова.

  72. Іван Чыгрынаў. Агульная характарыстыка творчасці. Адметнасць апавя­дальнага жанру ў творчасці пісьменніка.

  73. Алесь Адамовіч – пісьменнік, даследчык літаратуры, літаратурны кры­тык, публіцыст.

  74. Асаблівасці паэтычнага слова Рыгора Барадуліна.

  75. Шматграннасць асобы і творчай дзейнасці Ніла Гілевіча.

  76. Свет лірычнай гераіні Яўгеній Янішчыц. Матывы і скразныя вобразы ў творчасці паэтэсы.

  77. Мастацкі свет Алеся Разанава. Пошук паэтам новых жанравых форм.

  78. Асаблівасці сучаснага літаратурнага працэсу: пераасэнсаванне эстэтычных каштоўнасцей, вяртанне імёнаў і твораў. Пошукі новых жанрава-выяўленчых сродкаў.

  79. Сучасная беларуская проза: праблематыка, імёны, творы.

  80. Беларуская паэзія на сучасным этапе.

  81. Драматургія і праблемы сучаснасці. Эстэтычныя пошукі маладой беларускай драматургіі (на прыкладзе 2–3 аўтараў).

  82. Маладая беларуская літаратура: пошукі, знаходкі, страты.


1   2   3   4   5   6   7


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка