Рэкамендавана да зацвярджэння ў якасці тыпавой




старонка2/7
Дата канвертавання14.03.2016
Памер1.05 Mb.
1   2   3   4   5   6   7

1.3. Літаратура перыяду станаўлення ВКЛ


(сярэдзіна ХІІІ–ХІV ст.)

Сацыяльна-гістарычныя абставіны, з якіх узнікала і фарміравалася Вялікае княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае. Змена геапалітычных і культурных арыенціраў. Паалітычнае і культурнае развіццё ВКЛ. Беларуская мова як агульнадзяржаўная мова княства.

Панарама літаратуры часоў ВКЛ. Перакладная літаратура. Сярэднявечны рыцырскі раман “Трыстан і Ізольда” (бел. варыянт “Аповесць пра Трышчана”), “Аб Атыле”.

Літоўска-беларускія летапісы/хронікі: “Летапіс Вялікіх князёў літоўскіх”, “Беларускі летапіс 1446 г.”, “Хроніка Вялікага княства Літоўскага і Жамой­скага”, “Хроніка Быхаўца”. Інтэрпрэтацыя беларускай гісторыі аўтарамі летапісаў. Палітычная тэндэнцыйнасць летапісаў, хронік, іх ідэалагічная функцыя. Белетрызацыя гістарычных сюжэтаў (дынастыйная барацьба Вітаўта, Ягайлы і Кейстута за ўладу, паход Альгерда на Маскву, заснаванне Гедымінам Вільні, Грунвальдская бітва, каханне Жыгімонта і Барбары Радзівіл).

Другі паўднёваславянскі ўплыў. Пашырэнне культурных сувязей ВКЛ з паўднёваславянскімі краінамі. Рыгор Цамблак (1364-1419). Сутнасць вучэння ісіхазму.
1.4. Літаратура перыяду Рэнесансу, Рэфармацыі і Контррэфармацыі

Рэнесанс у Еўропе і Беларусі

Характарыстыка эпохі. Перадумовы ўзнікнення, ідэалогія, эстэтыка, спецыфіка Адраджэння на Беларусі. Творы пісьменнікаў еўрапейскага Адраджэння ў перакладзе на беларускую мову.

Тып рэнесанснага дзеяча.

Уздзеянне культуры, адукацыі Заходняй Еўропы з паслабленнем уплываў візантыйскіх і паўднёваславянскіх. Народная мова і “лацінская” вучонасць у ВКЛ.

Новалацінская паэзія.

Мікола Гусоўскі. Мастацкія асаблівасці і праблематыка “Песні пра зубра”. Светапогляд героя свайго часу – ліцвіна – як чалавека пераходнай эпохі ад сярэднявечча да Рэнесансу. Роздум аўтара пра лёс хрысціянскай Еўропы.

Ян Вісліцкі. “Пруская вайна” – паэтычны помнік мінуламу Айчыны. Сувязь “Прускай вайны” з беларуска-літоўскім летапісаннем у перадачы падзей, звязаных з Грунвальскай бітвай.

Францыск Скарына як рэнесансны дзеяч. Скарына як беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар. Агульная характарыстыка выданняў Скарыны. Пражская “Біблія”. Скарына як літаратар; канцэптуальная і жанравая адметнасць прадмоваў і пасляслоўяў. Хрысціянскае асветніцтва Скарыны. Элементы тэалогіі, філасофіі, правазнаўства, лінгвістыкі, публіцыстыкі ў прадмовах першадрукара. Нацыянальная свядомасць Ф.Скарыны і ўслаўленне Радзімы. Бог, чалавек, сусвет, грамадства ва ўспрыняцці асветніка. Паэтычная спадчына Скарыны. Роля Скарыны ў развіцці і станаўленні беларускага і ўсходнеславянскага кнігадрукавання.


Паслядоўнікі Францыска Скарыны

Гуманізм і Рэфармацыя як асобныя тыпы еўрапейскай культуры. Рэфармацыя на Беларусі.

Выдавецкая, асветніцкая, перакладчыцкая дзейнасць Сымона Буднага. Сымон Будны як філосаф. Будны як прадаўжальнік традыцый Скарыны і папярэднік еўрапейскага рацыяналізму

ХVІІІ ст. Публіцыстычныя творы Сымона Буднага.

Васіль Цяпінскі і яго дзейнасць. Асаблівасці перакладу “Евангелля” на беларускую мову і патрыятычны пафас прадмовы.
Літаратура перыяду Контррэфармацыі

Брэсцкая унія 1596 г. яе роля ў развіцці беларускай літаратуры. Праблемы веры, дзяржавы, культуры ў творах І. Пацея “Унія грэкаў з касцёлам Божым”, П. Скаргі “Пра адзінства касцёла Божага пад адзіным пастырам”, Я.Руцкага “Двайная віна”. Палемічная публіцыстыка як асобны від літаратурнай творчасці. Жанравая разнастайнасць палемічных твораў. Прадстаўнікі розных ідэйна-рэлігійных плыняў у палемічнай літаратуры (Хрыстафор Філалет, Лявон Карповіч, Леў Сапега, Сільвестр Косаў ды інш.).

Мялецій Сматрыцкі. “Трэнас” – галоўны палемічны твор пісьменніка. Выкарыстанне вобразаў-сімвалаў Бібліі і фальклору. Сімволіка, алегарызм, ампліфікацыя як асаблівасці барочнай паэтыкі помніка. М.Сматрыцкі як перакладчык і філолаг. Роля “Граматыкі” ва ўсходнеславянскай філалогіі, яе ўплыў на фармаванне рускай, балгарскай, румынскай і іншых граматык. М. Сматрыцкі – публіцыст, паэт, празаік, тэарэтык літаратуры.

Афанасій Філіповіч. Складанасць жыццёвага і творчага лёсу пісьменніка. Асаблівасці архітэктонікі і паэтыкі “Дыярыуша”. Публіцыстычныя якасці твора. Рэлігійная апантанасць і містыцызм аўтара, яго мроі і прароцтвы.


Сілабічная паэзія на беларускай мове

Развіццё паэтычнай традыцыі ў літаратуры Беларусі. Скарына як першы паэт на ўсходнеславянскіх землях.

Развіццё эмблематычнай паэзіі ў жанры эпікграм. Андрэй Рымша і яго “Дзесяцігадовая аповесць вайсковых спраў Крыштафа Радзівіла”. Гальяш Пельгрымоўскі як аўтар “Пасольства да вялікага князя Маскоўскага”. “Лабірынты” Тамаша Іяўлевіча – філасофская паэма.
Гісторыка-мемуарная літаратура

Публіцыстычна-эпісталярная спадчына Філона Кміты- Чарнабыльскага. Стылістычная адметнасць допісаў.

“Дзённік” Фёдара Еўлашоўскага. Дыдактычная і публіцыстычная накіраванасць помніка, асаблівасці мовы і стылю.

“Баркулабаўская хроніка”. Асаблівасці мастацкага хранатопу твора. Рэгіянальнае і універсальнае ў творы. Адметнасць падачы матэрыялу і мовы.


1.5. Літаратура перыяду барока і Асветніцтва

(XVII–XVIIІ ст.)

Барока ў Еўропе і Беларусі

Агульная характарыстыка барока ў мастацтве і літаратуры (эмбівалентны герой, гратэскавасць, гіпербалізацыя, карнавалізацыя). Роля індывідуальнага пачатку; інтэлектуалізацыя і элітарнасць твораў барока. Касмізм барока, імкненне да ўсеабдымнасці і універсальнасці. Стылявыя ўзроўні барока. Полілінгвізм беларускага барока. Трактат М. К. Сарбеўскага “Пра дасканалую паэзію, або Вергілій і Гамер” – першае навукова-тэарэтычнае асэнсаванне эстэтыкі барока на Беларусі.

Сімяон Полацкі. Полілінгвістычны характар творчасці. Вершы-палін­дромы, вершы-асіндэтоны, вершы-рэха, акравершы і інш. Сімяон Полацкі – заснавальнік барока, першага літаратурнага стылю ў Маскоўскай дзяржаве. Роля Сімяона Полацкага ў развіцці сілабічнай паэзіі ўсходніх славян.

Паэзія сярэдняга барока. Філасофская, любоўная лірыка – новыя жанры ў беларускай літаратуры. Трансфармацыя рэлігійнай паэзіі пад уплывам фальклору. Калядкі.

Парадыйна-сатырычная проза. Асаблівасці смехавой культуры на Беларусі ў ХVІІ ст. Парадыраванне кананічных жанравых форм, сацыяльна-палітычная і нацыянальна-патрыятычная завостранасць помнікаў, новы тып героя і антыгероя ў літаратуры.

“Прамова Мялешкі” – пародыя на жанр сеймавых прамоў. Публіцыстычнае гучанне твора. Характарыстыка ўяўнага аўтара. Рысы барока ў творы.

“Ліст да Абуховіча” – падробка пад афіцыйнае пасланне. Праблема аўтарства. Сацыяльна-палітычная і нацыянальна-патрыятычная завостранасць твора.

Школьны тэатр. Выкарыстанне эстэтыкі барока ў тэатральных відовішчах. Рэпертуар тэатраў. Мэты і задачы рэпертуару. Структура сцэнічных твораў. Драма і інтэрмедыя.

Паэзія нізкага барока. Травестацыя і бурлескавасць. Верш “Вайна грыбоў”. Адлюстраванне настрояў засцянковай шляхты.

Парадыйная проза. “Ліст да святога Пятра”. “Руская пропаведзь”.

Народны тэатр. Батлейка. Уплыў інтэрмедыі на ўзнікненне батлейкі. Сувязь батлейкі з шопкаю, вяртэпам. Рэпертуар батлейкі: кананічны і свецкі. Батлеечныя вобразы. Выяўленне традыцый народнай карнавальнай культуры. Высмейванне высокага і сур’ёзнага.
Асветніцтва ў Еўропе і Беларусі

Эстэтыка Асветніцтва. Адметнасць беларускага Асветніцтва. Уздзеянне заходнееўрапейскай філасофскай і эстэтычнай думкі на беларускае Асветніцтва. Творы французскіх асветнікаў на Беларусі. Беларускія асветнікі: К. Нарбут, М. Пачобут-Адляніцкі, А. Тызенгаўз, М. Карповіч, І. Храптовіч і інш. Рэфармаванне на Беларусі сістэмы народнай адукацыі. Перыёдыка. Мастацкія напрамкі Асветніцтва. Асаблівасці беларускага класіцызму, лінгвістычны аспект твораў. Адносіны да лірыкі. Сентыменталізм у творчасці польскамоўных беларускіх паэтаў.

Апошні этап развіцця летапіснага жанра. Прычыны заняпаду летапіснага жанру. Выяўленне летапіснай традыцыі праз мясцовае летапісанне.

“Магілёўская хроніка”. Звесткі пра аўтараў Т. Сурту і Ю. Трубніцкага. Гістарычныя і літаратурныя вартасці “Магілёўскай хронікі”. Вобразы гістарычных асоб у творы (Пётр І, Карл ХІІ, А.Меншыкаў, Мазепа).

Саламея Пільштынова-Русецкая “Авантуры майго жыцця”. Асоба аўтаркі. “Авантуры…” як раман-аўтабіяграфія і як прыгодніцкі раман. “Авантуры…” як споведзь і самаапраўданне аўтаркі.

Сатырычная і гумарыстычная проза.

Прычыны ананімнасці рукапісных зборнікаў беларускамоўнай прозы ў ХVІІІ ст. “Казанне руска схезматычна”, “Прамова русіна”, Караль Жэра. “Торба смеху”. Выяўленне эстэтыкі барока і Асветніцтва.

Палітычная паэзія. “Песня беларускіх жаўнераў”. Выяўленне беларускага патрыятызму. Прапаганда ідэі вольнасці.

Каэтан Марашэўскі і яго “Камедыя”. Эстэтыка барока, прынцыпы класіцызму і асветніцкі рэалізм у творы. Традыцыі і наватарства. Камізм сітуацыі і характараў. Маралізатарства ў творы.

Міхал Цяцерскі. “Доктар па прымусу” як вольная апрацоўка аднаіменнай камедыі Ж. Б. Мальера. Беларускія сцэны ў п’есе як працяг традыцый інтэрмедый. Ідэалогія Асветніцтва ў творы.

Прыдворны тэатр. Сувязь беларускага прыдворнага тэатра з творчасцю мясцовых драматургаў. Творчасць Уршулі Францішкі Радзівіл. Зборнік “Камедыі і трагедыі”. Запазычанасць сэжэтаў з сярэднявечныз драм, антычнай міфалогіі. Праблематыка твораў: мараль, вернасць, каханне. Мясцовыя рэлігіі ў п’есах. Тып сармата, прыхільніка старой маралі ў творах У. Радзівіл. Эстэтыка барока як крытэрый фармавання вобразаў У. Радзівіл на матэрыяле п’есы “Гульня Фартуны”.

2 ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ ХІХ СТАГОДДЗЯ.
2.1. Агульная характарыстыка беларускай літаратуры ХІХ ст.

Гістарычныя ўмовы на тэрыторыі Беларусі ў пачатку ХІХ ст. (падзелы Рэчы Паспалітай, вайна 1912 года, паўстанне 1830-31 гг., адменна прыгоннага права ў 1861 г., паўстанне 1863-64 гг.) і іх адлюстраванне ў літаратуры ХІХ ст. Фарміраванне беларускага літаратурна-грамадскага руху. Моўнае пытанне (беларуска-польская білінгвальнасць, нарастанне беларуска-польска-рускага трохмоўя). Фактары, якія ўплывалі на моўную сітуацыю ў літаратуры. Перыядызацыя беларускай літаратуры ХІХ ст. Эстэтычныя кірункі ў беларускай літаратуры ХІХ ст.


2.2 Станаўленне рамантызму ў беларускай літаратуры

Творчасць філаматаў

Грамадскія перадумовы ўтварэння таварыства філаматаў, яго крызісы і спробы рэфармавання. Уплыў польскага традыцыяналізму на фарміраванне светапогляду філаматаў. Утапічнасць ідэалаў. Погляды на мараль і сяброўства. Роля фальклору ў станаўленні і развіцці беларускай літаратуры пачатку ХІХ стагоддзя. Літаратурныя ўплывы. Першае літаратурнае пакаленне ў гісторыі беларускай літаратуры. Раскрыццё дзейнасці таемных таварыстваў у Віленскім універсітэце. Ахвярнасць і пакаранне.




А. Міцкевіч

Біяграфія паэта. Этапы творчасці: філамацкі, расійскі і эмігранцкі. Фактары ўплыву на фарміраванне творчасці. Класіцызм у творчасці А. Міцкевіча. Пераход да рамантызму. “Балады і рамансы” (1822).

Творы – эстэтычныя маніфесты (“Рамантычнасць”, “Пралеска”). Творы, звязаныя з фальклорам (“Свіцязянка”, “Свіцязь”, “Рыбка”). Уплыў творчасці Я. Чачота на А. Міцкевіча. Творы – маніфесты таварыства філаматаў (“Песня Адама”, “Песня філарэтаў”, “Ода да маладосці”).

“Ода да маладосці”: вера ў прагрэс, разуменне маладосці як творчай сілы, роля верша пад час паўстання 1830-31 гг.

Паэма А. Міцкевіча “Гражына”: рысы класіцызму і рамантызму, гістарычная тэма, трактоўка вобраза Гражыны, уключанасць у еўрапейскую літаратурную традыцыю.

Паэма А. Міцкевіча “Конрад Валенрод”: гістарычная тэма, патрыятызм, дачыненні твора з цэнзурай. Кампазіцыя. Герой як патрыёт-здраднік.

“Крымскія санеты”: кантраст паміж усходам і радзімай, майстэрства кампазіцыі верша, лірычнасць і філасафічнасць, патрыятызм, настальгічныя матывы.

Паэма А. Міцкевіча “Дзяды”. Архітэктоніка твора. Рысы класіцызму з паэме. Сутнасць абрада. Адрозненні ў трактоўцы героя віленска-ковенскіх і дрэздэнскіх “Дзядоў”. Сувязь з фальклорам. Аўтабіяграфічныя моманты ў паэме. Ідэі месіянізму ў “Вялікай імправізацыі”. “Дзяды” як рамантычная нацыянальная драма.

Паэма А. Міцкевіча “Пан Тадэвуш”. Аўтарская задума і канчатковы вынік. Настальгія па Радзіме і па мінулым. Вобразная сістэма твора. Жыцця шляхты. Сюжэтныя лініі. Гумар.

Пераклады твораў А. Міцкевіча на беларускую мову (В. Дунін-Марцінкевіч, А. Ельскі, Я. Купала, Б. Тарашкевіч, Я. Семяжон, П. Бітэль і іншыя).


Я. Чачот

Жыццёвы і творчы шлях. Удзел у таварыстве філаматаў. Беларускамоўная творчасць (“Яжовыя імяніны”, “На прыезд Адама Міцкевіча”). Польскамоўная творчасць. Дакладная фіксацыя фальклора. Маральна-этычная праблематыка твораў (“Свіцязь”, “Узногі”, “Мышанка”). Балады Я. Чачота. Фалькларысцкая дзейнасць.



2.3 Літаратура 20–40-х гг. ХІХ ст.

Агульная характарыстыка: гістарычныя падзеі, якія ўплывалі на літаратуру гэтага перыяду, тэмы (родны край, прырода, антыпрыгонніцкія матывы, сувязь з фальклорам і аддаленне ад яго).



Ананімная літаратура

Прычыны ананімнасці, непрафесійнасці літаратуры на беларускай мове. “Віншаванне бондара Савесцея”. Погляды шляхты і простага люду на паўстанне.

Паэма “Энеіда навыварат”: літаратурныя перадумовы з’яўлення, праблема аўтарства. Адычная страфа. Вуснае бытаванне твора і яго наступствы.
М. Асорыя-Цяплінскі

Біяграфія. Фалькларыстычная дзейнасць. Гумар у апавяданні “Нешта тут сабакам смярдзіць”. Выкарыстанне беларускай мовы ў тэкстах.


Т. Лада-Заблоцкі

Біяграфічныя звесткі. Эвалюцыя светапогляду. Этапы творчасці. Тэмы творчасці пісьменніка: гістарычная тэма (“Ляшка”), настальгія па радзіме (“Ваколіцы Віцебска”, “Да Дзвіны”, “Вілія”). Р. Падбярэскі пра Т. Ладу-Заблоцкага.


Ф. Савіч

Біяграфічныя звесткі. Рэгіянальны патрыятызм. Дачыненні з польскім нацыянальна-вызваленчым рухам. Ідэйна-мастацкі змест гутаркі “Там блізко Піньска”. Грамадска-рэлігійная праблематыка ў творы “Споведзь пакутніка”. “Успаміны”: твор мемуарнай літаратуры, гісторыя напісання і публікацыі.


І. Ходзька

Біяграфія. “Успаміны квестара”: элементы прыгодніцкага і вандроўнага раманаў, ідэйна-мастацкі змест твора, маральна-этычная праблематыка, вобразная сістэма твора, вобразы рэальных гістарычных асоб у творы, аўтабіяграфічныя моманты.


Я. Баршчэўскі

Асоба пісьменніка. Беларускамоўная творчасць паэта. Гістарычная тэма ў вершы “Рабункі мужыкоў”. Пецярбургскі перыяд жыцця. Рэдактарска-выдавецкая дзейнасць Я. Баршчэўскага. Альманах “Незабудка”.

“Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях” Я. Баршчэўскага. Гісторыя напісання твора, кампазіцыя, маральна-рэлігійная праблематыка твора, знітаванасць паганскай міфалогіі і хрысціянскіх поглядаў у творы. Патрыятычная тэма ў творы. Плачка, Сын Буры і Пакутны дух як носьбіты беларускай нацыянальнай ідэі. Трактоўкі вобраза Плачкі. “Шляхціц Завальня” як мастацкі твор. Інструментальная функцыя беларускага фальклору ў творы (выкарыстанне паэтыкі беларускіх казак і легенд). Жанр прыпавесці. Алегарычнае адлюстраванне гістарычных падзей ІІ паловы XVIII ст. “Шляхціц Завальня” ў беларускім літаратуразнаўстве.

“Драўляны Дзядок і кабета Інсекта”: гісторыя напісання і надрукавання, фантастыка ў творы, маральна-этычная і сацыяльна-грамадская праблематыка.

“Душа не ў сваім целе”. Рэальнае і выдуманае ў творы.

Роля Я. Баршчэўскага ў станаўленні літаратурна-грамадскага руху ў 40-х гг. ХІХ ст. Рэсурсы Інтэрнета пра Я. Баршчэўскага.


Р. Падбярэскі

Біяграфія. Роля ў арганізацыі беларускага літаратурна-грамадскага руху 40-х гг. ХІХ ст. Рэдактарска-выдавецкая дзейнасць. “Беларусь і Ян Баршчэўскі” як першы нарыс гісторыі новай беларускай літаратуры. Спроба аналізу вытокаў апавядальніцкага таленту Я. Баршчэўскага.


2.4. Беларуская літаратура 50–70-х гг. ХІХ ст.

Агульная характарыстыка літаратурнага працэсу: грамадска-палітычныя падзеі і эканамічныя працэсы, якія паўплывалі на развіццё беларускай літаратуры ў сярэдзіне ХІХ ст. (лібералізацыя грамадскага жыцця пры Аляксандры ІІ, сацыяльна-эканамічная рэформа 1861 г., нацыянальна-вызваленчае паўстанне 1863–64 гг.). Фарміраванне трох цэнтраў беларускага літаратурна-грамадскага руху (Вільня, Віцебск, Мінск). Культурнае жыццё Мінска: В. Дунін-Марцінкевіч, У. Сыракомля, С. Манюшка, П. Шпілеўскі. Віленскі літаратурны асяродак: У. Сыракомля, В. Каратынскі, Ю. Ляскоўскі, літаратурны салон А. Кіркора. Літаратурнае жыццё Віцебска: А. Вярыга-Дарэўскі, А. Рыпінскі, Я. Вуль. Мастацкі этнаграфізм. Ідэі пазітывізму. Заходнерусізм. Мастацкія кірункі. Асветніцкі і публіцыстычны характар літаратуры.


В. Дунін-Марцінкевіч

Асоба пісьменніка. Разуменне творчасці як маральна-асветніцкай місіі. Эстэтычныя погляды В. Дуніна-Марцінкевіча. Тэатральна-музычнае жыццё Беларусі ў сярэдзіне ХІХ ст. і творчасць В. Дуніна-Марцінкевіча. Супрацоўніцтва з Манюшкам. Сувязь з паўстаннем 1863–64 гг.

Лібрэта оперы “Ідылія”: асветніцкія тэндэнцыі, рысы сентыменталізму ў творы, прыярытэт маральных аспектаў вырашэння сацыяльных канфліктаў, любоўная інтрыга, патрыятызм.

“Гапон”: паэтызацыя вольналюбівых пачуццяў, выяўленне пачуцця чалавечай годнасці ў герояў, дыдактызм і маралізатарства ў творы.

Пераклад паэмы А. Міцкевіча “Пан Тадэвуш”: мэты перакладу, гісторыя публікацыі.

Творчасць В. Дуніна-Марцінкевіча пасля паўстання 1863–64 гг.

Фарс-вадэвіль “Пінская шляхта”. Праблема аўтарства. Сатырычны паказ маральнага аблічча шляхты. Кампазіцыя твора. Моўная характарыстыка персанажаў. Гісторыя публікацыі тэксту.

“Залёты” ў кантэксце папярэдняй творчасці пісьменніка. Двухмоўнасць твора.

Значэнне творчасці В. Дуніна-Марцінкевіча ў гісторыі беларускай літартуры.
П. Шпілеўскі

Месца пісьменніка ў літаратурна-грамадскім жыцці Беларусі сярэдзіны стагоддзя. Гісторыя і культура Беларусі ў цыкле краязнаўчых нарысаў “Путешествие по Полесью и Белорусскому краю”.


У. Сыракомля

Біяграфічныя звесткі. Ліцвінскі патрыятызм як пафас творчасці. Рамантызм У. Сыракомлі. Дачыненні з пісьменнікамі В. Каратынскім, А. Кіркорам і іншымі.

Польскамоўная творчасць пісьменніка. Эстэтычныя маніфесты паэта (“Не я пяю – народ Божы”, “Лірнік вясковы”). Антыпрыгонніцкі пафас верша “Вызваленне сялян”.

Жанр вершаванай гутаркі (гавэнды) ў творчасці У. Сыракомлі. Гутарка “Паштальён”: творчая гісторыя, трагічны лёс героя, спавядальнасць, асаблівасці канфлікту. Гутарка “Хадыка”: крыніца сюжэту, матыў злачынства і пакарання ў творы. Гутарка “Ілюмінацыя”: асаблівасці кампазіцыі, сацыяльная праблематыка. Гутарка “Жменя пшаніцы ” як элемент мастацкай палемікі, казачны сюжэт, праблема этнічнай самаідэнтыфікацыі беларусаў.

Беларускамоўная творчасць У. Сыракомлі. “Добрая весці”: гісторыя стварэння, дзве рэдакцыі твора і ўнутраная супярэчнасць твора як іх вынік. Мініяцюра “Ужо птушкі пяюць усюды...”: элегічны настрой, алегарычнасць вобразаў.

Падарожныя нататкі У. Сыракомлі. “Вандроўкі па маіх былых ваколіцах”: мастацкасць і дакументальнасць, лакальны патрыятызм.

Значэнне творчасці У. Сыракомлі для беларускай літаратуры, рэцэпцыя літаратурнай спадчыны пісьменніка ў Беларусі і Расіі. Пераклады творчаў У. Сыракомлі на беларускую мову.

В. Каратынскі

Біяграфічныя звесткі. Дачыненні з У. Сыракомлем. Польскамоўная спадчына паэта. Кнігі “Чым хата багата, тым і рада”.

“Выпіў Куба да Якуба”: дыдактычнасць, сацыяльная праблематыка. Паэма “Таміла”: антыпрыгонніцкі пафас, вобраз галоўнага героя, рысы сентыменталізму ў творы, нацыянальны каларыт, эстэтычная канцэпцыя аўтара ў каментарах (выбар на карысць рэалізму).

Беларускамоўная спадчына паэта і яе лёс. Верш “Уставайма, братцы...”: гісторыя стварэння, фальклорная паэтыка і сімволіка. Элегія “Туга па чужой старане”: час стварэння і пытанне аўтабіяграфічнасці, арыгінальнасць у раскрыцці тэмы.



А. Кіркор

Біяграфічныя звесткі. Фарміраванне светапогляду. Выдавецкая дзейнасць. А. Кіркор-гісторык. Рамантычны гістарызм. А. Кіркор пасля паўстання 1863-64 гг. Погляды А. Кіркора на беларускую літаратуру ў курсе лекцый “Пра літаратуру братніх славянскіх народаў” і іх наступствы для беларускага літаратуразнаўства. “Живописная Россия”: навукова-мастацкія нарысы з элементам публіцыстычнасці.


К. Каліноўскі

Асоба К. Каліноўскага. Удзел у паўстанні 1863-64 гг. Сацыяльныя, нацыянальныя, палітычныя і рэлігійныя пытанні праграмы К. Каліноўскага, адлюстраваныя ў газеце “Мужыцкая праўда”. Карэляцыя поглядаў К. Каліноўскага і Яські-гаспадара з-пад Вільні. “Пісьмы з-пад шыбеніцы” як прыклад палітычнага запавету. Верш “Марыська чарнаброва, галубка мая...”: гісторыя напісання, інтэрпрэтацыі твора ў беларускім літаратуразнаўстве.


А. Вярыга-Дарэўскі

Біяграфічныя звесткі. Роля ў арганізацыі літаратурна-грамадскага руху на Віцебшчыне. Рукапісны “Альбом” і сувязі з беларускімі пісьменнікамі ХІХ ст. Беларускамоўная творчасць.


Ананімная літаратура

Рамантычная элегія “Зайграй, зайграй, хлопча малы...”. Праблема аўтарства. Састарэлая гіпотэза пра Паўлюка Багрыма як аўтара твора. Лонданская дыяспара выхадцаў з Беларусі і гісторыя публікацыі і перакладу верша. Суадносіны рэальных фактаў і фабулы верша. Міфалагічныя матывы. Новая гіпотэза наконт аўтарства (Ю. Ляскоўскі).

Паэма “Тарас на Парнасе”: вершаваны памер, асаблівасці мовы, сувязі з рускай літаратурай, праблема аўтарства (В. Дунін-Марцінкевіч, А. Вярыга-Дарэўскі, студэнты Горы-Горацкага земляробчага інстытута, Я. Крупенька, К. Вераніцын, Я. Вуль і іншыя). Лёс твора ў беларускім літаратуразнаўстве.
2.5. Беларуская літаратура 80–90-х гг. ХІХ ст.

Агульная характарыстыка літаратурнага працэсу. Перыяд рэакцыі пасля забойства імператара Аляксандра ІІ. Сувязь з расійскім народніцтвам. Перыяд фарміравання беларускай самасвядомасці і тэарэтычнага абгрунтавання нацыянальнай беларускай ідэі. Крызіс народніцтва. Прафесійная літаратура на беларускай мове. Сяляне як асноўным аб’ектам мастацкага адлюстравання рэчаіснасці. Разуменне літаратурнай творчасці як грамадзянскага абавязку. Сатырычныя тэндэнцыі. Супрацоўніцтва беларускіх аўтараў у польскамоўных выданнях: “Край”, “Калоссе”, “Вісла”, “Жыццё”. Пачатак выхаду выданняў «Минский листок», «Календарь Северо-Западного края».

Ідэйна-мастацкія плыні ў беларускай літаратуры канца ХІХ ст.:


  • Народніцкая плынь (Ф. Багушэвіч, Я. Лучына, А. Абуховіч).

  • Ліберальна-асветніцкая (А. Ельскі, Ф. Тапчэўскі).

  • Рэвалюцыйна-дэмакратычная (А. Гурыновіч).

  • Кансерватыўная (В. Арлоўскі, А. Пшчолка).


Ф. Багушэвіч

Біяграфічныя звесткі. Фарміраванне светапогляду пад час навучання ў віленскай гімназіі і пецярбургскім універсітэце. Паўстанне 1863-64 гг. і сям’я Багушэвічаў. Параза паўстання як жыццёвая катастрофа равеснікаў і аднадумцаў будучага пісьменніка. Вучоба і праца па-за межамі тэрыторыі Беларусі. Вяртанне на радзіму. Дабрачынная адвакацкая дзейнасць Ф. Багушэвіча. Стасункі з Я. Карловічам і Э. Ажэшкай. Журналісцкая дзейнасць пісьменніка. Пачатак літаратурнай дзейнасці.

Літаратурныя містыфікацыі Ф. Багушэвіча: вобразы герояў-апавядальнікаў Мацея Бурачка і Сымона Рэўкі з-пад Барысава. “Прадмова” да зборніка “Дудка беларуская” (1891) як маніфест беларускага адраджэнскага руху, “дабравесце” ад Мацея Бурачка. Структура зборніка. Багушэвіч як хрысціянскі паэт. Спалучэнне нацыянальнай, сацыяльнай і маральнай праблематыкі ў творчасці Ф. Багушэвіча.

Творчае крэда паэта (“Мая дудка”, “Смык”). Зборнік “Смык беларускі” (1894). Паэма-прыпавесць “Кепска будзе”: карэляцыя лёсу героя і лёсу краіны. Сацыяльная праблематыка вершаў “Бог не роўна дзеле”, “Быў у чысцы”, праўдашукальніцкі пафас твораў “У судзе”, “Кепска будзе!”, “У астрозе”. Іронія ў вершы “Дурны мужык, як варона”. Цыкл “Песні”. Рысы рамантызму, натуралізму і рэалізму ў паэзіі Ф. Багушэвіча.

Проза Ф. Багушэвіча. Сувязь з фальклорам (“Сведка”, “Палясоўшчык”, “Дзядзіна”). Сацыяльная праблематыка апавядання “Тралялёначка”.

Уплыў творчасці Ф. Багушэвіча на нацыянальную літаратурную традыцыю.


Я. Лучына

Біяграфічныя звесткі. Жыццёвая драма. Пасмяротнае выданне кніг “Poezje” (1898) і “Вязанка” (1903). Рысы рамантызму і сентыменталізму ў творчасці пісьменніка. Патрыятызм і асветніцтва (“Роднай старонцы”), псіхалагізм (“Што думае Янка, везучы дровы ў горад”), спавядальнасць і лірызм ("Раскоша натхнення”, “Што люблю”, “Дзве зоркі”, “Змрочныя думкі”, “Не хачу памерці”). Версіфікатарскае майстэрства Я. Лучыны.

Эпічная паэма “Паляўнічыя акварэлькі з Палесся”: гісторыя стварэння, кампазіцыя, паэтызацыя прыроды і чалавека, вера ў навукова-тэхнічны прагрэс, які асэнсоўваецца ў маральна-этычных катэгорыях. Лірычныя адступленні.

Проза Я. Лучыны. Абразок “З крывавых дзён”: фрагментарнасць адлюстравання падзей 1860-х гг, патрыятызм.


Э. Ажэшка

Біяграфічныя звесткі. Беларусь і беларусы ў творчасці Э. Ажэшкі. Галерэя сялянскіх вобразаў. Сацыяльная безабароннасць сялян (“Нізіны”), іх прымхлівасць і забабоннасць, патрыярхальнасць вясковага жыцця (“Дзюрдзі”), высокая маральнасць сялян (“Хам”). Публіцыстычная аргументацыя ў творах.


А. Гурыновіч

Біяграфічныя звесткі. А. Гурыновіч як прадстаўнік рэвалюцыйна-дэмакратычнай плыні ў беларускай літаратуры канца ХІХ ст. публіцыстычнасць і грамадзянскасць вершаў "Што ты спіш, мужычок”, “Перш душылі паны”. Пераемнасць з творчасцю Ф. Багушэвіча "Дзякуй табе, браце, Бурачок Мацею”. Дзіцячая паэзія (“Каток”).

1   2   3   4   5   6   7


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка