Рэкамендавана д а зацвярджэння ў якасці тыпавой




Дата канвертавання06.07.2016
Памер32.29 Kb.
ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА

УДК 82.0

ББК 83


У20

Рэкамендавана

д а зацвярджэння ў якасці тыпавой:
кафедрай тэорыі літаратуры філалагічнага факультэта БДУ

(пратакол № 7 ад 7 сакавіка 2006 г.);

(навукова-метадычным саветам філалагічнага факультэта БДУ

(пратакол № 9 ад 24 мая 2006 г.);

вучоным саветам філалагічнага факультэта БДУ

(пратакол № 6 ад 25 мая 2006 г.);

навукова-метадычным саветам па філалагічных спецыяльнасцях ВМА

ВНУ Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі

(пратакол № 1 ад 26 чэрвеня 2006 г.)

Складальнікі:

заг.каф. тэорыі літ. філал. фак. БДУ, д-р філал. навук, праф. В. П. Рагойша; дац. каф. тэорыі літ. філал. фак. БДУ, канд. філал. навук, дац. М. П. Кенька; стар. выкладчык каф. тэорыі літ. філал. фак. БДУ, канд. філал. навук Т.А. Марозава
Рэцэнзенты:

каф- бел. літ. УА «Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Я. Купалы»;

заг. аддз. тэорыі літ. Ін-та літ. імя Я. Купалы НАН Беларусі, д-р філал.

навук, праф. М. А. Тычына




Уводзіны ў літаратуразнаўства : вучэб. праграма для выш. навуч. устаноў У20 па спецыяльнасцях: 1-21 05 01 «Беларуская філалогія», 1-21 05 02 «Руская

філалогія». 1-21 05 04 «Славянская філалогія», 1-21 05 05 «Класічная

філалогія», 1-21 05 06 «Рамана-германская філалогія», 1-21 05 07 «Усходняя

філалогія» / пад рэд. В. П. Рагойшы. – Мінск: РІВШ, 2006. – 28 с.

УДК 82.0

ББК 83
© Афармленне. ДУА «Рэспубліканскі

інстытут вышэйшай школы», 2006

«Уводзіны ў літаратуразнаўства»1 – вучэбны прадмет, які вывучаецца на першых курсах усіх філалагічных факультэтаў універсітэтаў згодна з зацверджанымі Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь «Адукацыйнымі стандаргамі» па філалагічньгх спецыяльнасцях. Дадзеная тыпавая Праграма раскрывае ўсе палажэнні гэтага стандарту: «Літаратуразнаўства як навука. Асноўныя і дапаможныя дысцыпліны літаратуразнаўства. Метадалогія літаратуразнаўства. Спецыфічныя ўласцівасці мастацкай літаратуры. Літаратурны твор як мастацкае цэлае. Літаратурны працэс». У адпаведнасці з пералічанымі палажэннямі структуруюцца наступныя чатыры асноўныя раздзелы Праграмы: 1. Літаратуразнаўства як навука. 2. Эстэтыка літаратуры. 3. Паэтыка. 4. Тэорыя літаратурнага працэсу.

Студэнты-першакурснікі валодаюць пэўнымі пазнаннямі з гісторыі літаратуры (найперш беларускай і рускай) і тэорыі літаратуры, атрыманымі ў сярэдняй школе. Ва універсітэце ж, дзякуючы «Уводзінам у літаратуразнаўства», адбываецца сістэматызацыя гэтых пазнанняў, значнае іх паглыбленне і пашырэнне. Праграма, абапіраючыся на ранейшыя веды, у той жа час пераасэнсоўвае некаторыя палажэнні і катэгорыі або, наадварот, вяртае ім першапачатковае тлумачэнне, імкнецца асобныя паняцці літаратуразнаўства падаць у новай інтэрпрэтацыі, у адпаведнасці з дасягненнямі сучаснай навукі пра мастацкую літаратуру. Веды, атрыманыя па ўводзінах у літаратуразнаўства, раскрываюць перад студэнтамі ўвесь спектр галоўных і дапаможных літаратуразнаўчых дысцыплін, а таксама садзейнічаюць больш глыбокаму і арганічнаму засваенню курсаў гісторыі айчыннай і замежнай літаратур, вывучэнне якіх пачынаецца на тым жа першым курсе. Разам з тым «Уводзіны ў літаратуразнаўства» - своеасаблівы трамплін да курса «Тэорыя літаратуры» (філасофіі літаратуры), што вывучаецца на чацвёртым курсе і ў яшчэ большай ступені арыентаваны на дыскусійныя праблемы тэорыі і метадалогіі. «Тэорыя літаратуры» - у значнай ступені ўжо аўтарскі курс. I таму дадзеная Праграма, змяшчаючы неабходныя тыпавыя палажэнні, не імкнецца набыць жорсткі імператыўны характар. Тым больш, што літаратуразнаўчая тэрміналогія змяняецца не толькі з часам, але і мае неадназначнасць у розных навуковых школах.

Праграма мае на мэце і дапамогу студэнтам у авалоданні асноўнымі прынцыпамі аналізу літаратурнага твора ў яго мастацкай цэласнасці і своеасаблівасці, што спатрэбіцца ўжо на другім курсе - пры напісанні курсавой работы па літаратуры. Спатрэбіцца і пазней, пад час працы над семінарскімі і дыпломнымі праектамі. Урэшце, удакладненыя тэарэтыка-літаратурныя веды як мага лспш прыдадуцца для педагагічнай, навуковай, рэдактарскай і літаратурна-крытычнай дзейнасці спецыяліста-філолага.



1 Аб'ём курса складае 60-70 аўдыторных гадзін. Прыблізнае размсркаваннс па відах заняткаў: лекцыі – 40. практычныя – 20-30.



База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка