Рэкамендацыі парламента І рады еўропы ад 18 снежня 2006 г




Дата канвертавання01.04.2016
Памер152.35 Kb.
РЭКАМЕНДАЦЫІ ПАРЛАМЕНТА І РАДЫ ЕЎРОПЫ

ад 18 снежня 2006 г.

аб ключавых кампетэнцыях навучання на працягу жыцця

(2006/962/EC)

Recommendation on key competences for

lifelong learning, (2006/962/EC), 18.12.2006



http://eur-lex.europa.eu/LexUriServ/site/en/oj/2006/l_394/l_39420061230en00100018.pdf
КЛЮЧАВЫЯ КАМПЕТЭНЦЫІ ДЛЯ НАВУЧАННЯ НА ПРАЦЯГУ ЎСЯГО ЖЫЦЦЯ – ЕЎРАПЕЙСКІЯ РАМАЧНЫЯ УСТАНОЎКІ

Абгрунтаванне і мэты
Паколькі глабалізацыя працягвае ставіць перад Еўрапейскім Саюзам новыя задачы, кожнаму грамадзяніну спатрэбіцца валоданне шырокім колам кампетэнцый , каб гнутка адаптавацца да хутка зменлівага ўзаемазвязанага свету.

Адукацыя ў сваёй дваіснай сацыяльнай і эканамічнай ролі займае ключавое значэнне ў засваенні грамадзянамі Еўропы ключавымі кампетэнцыямі, неабходных для таго, каб яны былі здольныя гнутка адаптавацца да такіх зменаў.


У прыватнасці, абапіраючыся на розныя індывідуальныя кампетэнцыі, неабходна ўлічваць рознабаковыя запатрабаванні асобаў, якія навучаюцца, забяспечваючы роўнасць і доступ для тых груп, якія з-за абмежаванняў, звязаных з асабістымі, сацыяльнымі, культурнымі або эканамічнымі акалічнасцямі, патрабуюць адмысловай падтрымкі для рэалізацыі іх адукацыйнага патэнцыялу. Прыклады такіх груп уключаюць людзей з нізкім базавым узроўнем навыкаў (у прыватнасці з нізкім узроўнем пісьменнасці, якія рана пакінулі школу), асобаў, якія доўгі час былі беспрацоўымі, а таксама асобаў, што вяртаюцца на працу пасля доўгага адпачынку, сталых людзей, мігрантаў і людзей з абмежаванымі магчымасцямі.
У гэтым кантэксце асноўнымі мэтамі Рамачных Установак з'яўляюцца:

1. выяўленне і вызначэнне ключавых кампетэнцый, неабходных для асабістай самарэалізацыі, актыўнай грамадзянскай супольнасці, сацыяльнай згуртаванасці і магчымасці працаўладкавання ў сучасным грамадстве ведаў;

2. падтрымка дзяржаваў-сябраў у забеспячэнні таго, каб моладзь напрыканцы пачатковага навучання развіла валоданне ключавымі кампетэнцыямі да ўзроўня, які дазваляе ім быць гатовымі да дарослага жыцця, далейшага навучання і працы, а таксама каб дарослыя былі здольныя развіваць і ўдасканальваць свае кампетэнцыі на працягу ўсяго жыцця;

3. прадстаўленне інструменту еўрапейскага ўзроўню для палітыкаў, пастаўшчыкоў адукацыі, працадаўцаў і саміх навучэнцаў для каб палегчыць высілкі на еўрапейскім і нацыянальных узроўнях па дасягненні ўзаемна ўзгодненых задач;

4. прадстаўленне рамкі для рэалізацыі праграмы Адукацыя і Навучанне 2010 на ўзроўні Супольнасці па Праграмах Адукацыі і Навучання Супольнасці.
Ключавыя Кампетэнцыі
Кампетэнцыі ў дадзеным дакуменце азначаюцца як камбінацыя ведаў, навыкаў і адносінаў у адпаведным кантэксце. Ключавымі кампетэнцыі з’яўляюцца такія кампетэнцыі, якія неабходныя ўсім індывідам для асабістай рэалізацыі і развіцця, актыўнай грамадзянскай супольнасці, сацыяльнай уключанасці і занятасці.
Рамачныя ўстаноўкі вылучаюць восем ключавых кампетэнцый:

1. Камунікацыя на роднай мове;

2. Камунікацыя на замежных мовах;

3. Матэматычная пісьменнасць і базавыя кампетэнцыі ў навуцы і тэхналогіі;

4. Кампутарная пісьменнасць;

5. Засваенне навыкаў навучання;

6. Сацыяльныя і грамадзянскія кампетэнцыі

7. Пачуццё наватарства і прадпрымальніцтва; і

8. Дасведчанасць і здольнасць выяўляць сябе ў культурнай сферы.
Вышэйпералічаныя ключавыя кампетэнцыі аднолькава важныя, бо кожная з іх можа дапамагчы паспяховаму жыццю ў грамадстве ведаў. Некаторыя з кампетэнцый часткова перакрыжоўваюцца і ўзаемазвязаныя: аспекты, важныя ў адной сферы, маюць кампетэнтнасць у іншай. Кампетэнтнасць у фундаментальных базавых навыках, такіх, як мовы, пісьменнасці, праца з лікамі, інфармацыя і інфармацыйныя тэхналогіі, з'яўляецца асновай для вучобы, а навучанне вучэнню падтрымлівае ўсю адукацыйную дзейнасць. Шэраг тэм выкарыстоўваюцца ва ўсіх Рамачных устаноўках: крытычнае мысленне, творчы падыход, ініцыятыўнасць, вырашэнне праблем, ацэнка рызыкі, прыняцце вырашэнняў і канструктыўнае кіраванне пачуццямі. Гэтыя тэмы граюць вялікую ролю ва ўсіх васьмі кампетэнцыях.
1. Камунікацыя на роднай мове
Азначэнне:

Камунікацыя на роднай мове разглядаецца як здольнасць выяўляць і разумець паняцці, думкі, пачуцці, факты і меркаванні ў пісьмовай і вуснай формах (слуханне, маўленне, чытанне і пісьмо), а а таксама лінгвістычна і творча ўзаемадзейнічаць ва ўсёй шматстайнасці грамадскіх і культурных кантэкстаў; падчас вучобы, на працы, дома і ў вольным часе.


Неабходныя веды, навыкі і адносіны, звязаныя з гэтай кампетэнцыяй:

Камунікатыўная кампетэнтнасць з’яўляецца вынікам авалодання роднай мовай, які ўнутрана звязаны з развіццём пазнавальных здольнасцяў індывіда тлумачыць мір і мець зносіны з іншымі. Камунікацыя на роднай мове патрабуе ад індывіда веданне слоўніка, функцыянальнай граматыкі і функцый мовы. Яна ўключае дасведчанасць аб асноўных тыпах вербальнага ўзаемадзеяння, аб шэрагу літаратурных і нелітаратурных тэкстаў, аб асноўных рысах розных стыляў і ўзроўняў мовы, а таксама аб варыявальнасці мовы і камунікацыі ў розных кантэкстах.

Індывіды павінныя валодаць навыкамі як вуснай, так і пісьмовай камунікацыі ў розных камунікацыйных сітуацыях, сачыць і адаптаваць сваю камунікацыю да патрабаванняў сітуацыі. Гэтая кампетэнцыя ўключае таксама ўменне адрозніваць і выкарыстоўваць розныя тыпы тэкстаў, каб шукаць, збіраць і апрацоўваць інфармацыю, карыстацца дапамогай, фармуляваць і выяўляць свае вусныя і пісьмовыя аргументы пераканаўчым чынам у адпаведнасці з кантэкстам.

Станоўчае стаўленне да камунікацыі на роднай мове ўключае гатоўнасць да крытычнага і канструктыўнага дыялогу, павага эстэтычных якасцяў і жаданне да іх імкнуцца, а таксама цікавасць да ўзаемадзеяння з іншымі. Пад ім разумеецца дасведчанасць аб уплыве мовы на іншых і запатрабаванасць у разуменні і выкарыстанні мовы станоўчым і сацыяльна адказным чынам.


2. Камунікацыя на замежных мовах
Азначэнне:

Камунікацыя на замежных мовах у шырокім сэнсе азначае асноўныя навыкі камунікацыі на роднай мове: яна грунтуецца на здольнасці разумець, выяўляць і тлумачыць паняцці, думкі, пачуцці, факты і меркаванні як у вуснай, так і ў пісьмовай форме (слуханне, маўленне, чытанне, напісанне) у адпаведнай сферы сацыяльных і культурных кантэкстаў (у адукацыі і навучанні, на працы, хаты і ў вольны час) у адпаведнасці з жаданнямі або запатрабаваннямі індывіда. Камунікацыя на замежных мовах таксама патрабуе такіх навыкаў як пасярэдніцтва і міжкультурное разуменне. Узровень індывідуальнага валодання будзе розным у чатырох сферах (слуханне, маўленне, чытанне і напісанне) у розных мовах, адпаведным сацыяльнай і культурнай падрыхтоўцы гэтага індывіда, асяроддзю, запатрабаванням і/або яго інтарэсам.


Неабходныя веды, навыкі і адносіны, звязаныя з гэтай кампетэнцыяй:

Кампетэнтнасць у замежных мовах патрабуе ведання слоўніка і функцыянальнай граматыкі, а таксама дасведчанасці аб асноўных тыпах вербальнага ўзаемадзеяння і моўных стыляў. Важна таксама веданне сацыяльных умоўнасцяў і культурных аспектаў і культурнай разнастайнасці.

Неабходнымі навыкамі для камунікацыі на замежных мовах ёсць ўменне разумець вусныя выслоўі, ініцыяваць, падтрымліваць і завяршаць гутаркі, а таксама чытаць, разумець і ствараць тэксты ў адпаведнасці з запатрабаваннямі індывіда. Таксама індывіды павінныя быць здольнымі выкарыстаць належным чынам дапамогу і вывучаць мовы нефармальна як частку навучання на працягу жыцця.

Станоўчае стаўленне ўключае павагу культурнай разнастайнасці, а таксама цікавасць і цікаўнасць ў дачыненні да моў і міжкультурнай камунікацыі


3. Матэматычная пісьменнасць і базавыя кампетэнцыі ў навуцы і тэхналогіі
Азначэнне:

A. Матэматычная пісьменнасць – гэта здольнасць развіваць і ўжываць матэматычнае мысленне для развязання шэрагу задач у паўсядзённых сітуацыях. Нарошчваючы грунтоўнае ўменне апераваць з лічбамі, асноўны ўпор робіцца як на працэс і дзейнасці, так і на веданні. Матэматычная пісьменнасць уключае розныя ўзроўні здольнасці і гатоўнасці выкарыстаць матэматычныя спосабы мыслення (логіка і прасторавае мысленне) і прэзентацыі (формулы, мадэлі, канструкцыі, графы, табліцы).

B. Кампетэнцыя ў навуцы датычыцца здольнасці і гатоўнасці выкарыстаць асновы ведаў і метадалогіі, якія тлумачаць прыродны свет, для выяўлення праблем і высноў, заснаваных на доказах. Кампетэнтнасць у тэхналогіі разглядаецца як ужыванне гэтых ведаў і метадалогіі для вырашэння ўспрымальных чалавекам жаданняў і запатрабаванняў. Кампетэнцыі ў навуцы і тэхналогіі ўключаюць разуменне зменаў, выкліканых чалавечай дзейнасцю, і адказнасці кожнага асобнага грамадзяніна.
Неабходныя веды, навыкі і адносіны, звязаныя з гэтай кампетэнцыяй:

A. Неабходныя веды ў матэматыцы ўключаюць грунтоўнае веданне лічбаў, мер і структур, базавых аперацый і базавых матэматычных выразаў, разуменне матэматычных тэрмінаў і паняццяў, а таксама веданне пытанняў, на якія матэматыка можа прапанаваць адказы.

Індывід павінны валодаць уменнямі ўжываць базавыя матэматычныя прынцыпы і працэсы ў паўсядзённым кантэксце дома і на працы, а таксама праводзіць і ацэньваць ланцугі аргументаў. Індывід павінны быць здольным разважаць матэматычна, разумець матэматычныя доказы і гаварыць на мове матэматыкі, а таксама карыстацца адпаведным апаратам.

Станоўчае стаўленне ў матэматыцы грунтуецца на павазе да ісціны і жаданні пошуку доказаў і адзнакі іх слушнасці.

B. У сферы навукі і тэхналогіі неабходныя веды складаюцца з базавых прынцыпаў прыроднага свету, фундаментальных навуковых паняццяў, прынцыпаў і метадаў, тэхналогій і тэхналагічных прадуктаў і працэсаў, а таксама ўключаюць разуменне ўплыву навукі і тэхналогій на прыродны свет. Гэтыя кампетэнцыі павінныя спрыяць лепшаму разуменню індывідам дасягненняў, абмежаванняў і рызыкаў навуковых тэорый, іх ужывання і тэхналогій у грамадствах як такіх (у дачыненні да прыняцця вырашэнняў, да каштоўнасцяў, маральных пытанняў, культуры і г. д.).

Навыкі ўключаюць здольнасць выкарыстоўваць і ўжываць тэхналагічныя прылады і машыны, а таксама навуковыя звесткі для дасягнення мэтаў або заснаваных на доказы рашэнняў або высноў. Індывіды павінныя таксама быць здольнымі распазнаваць асноўныя рысы навуковага даследавання і быць здольнымі паведаміць высновы і падставы, якія прывялі да іх.

Кампетэнцыя ўключае крытычную ацэнку і дапытлівасць, цікавасць да этычных пытанняў і павага як да бяспекі, так і да ўстойлівасці, і ў прыватнасці, стаўленне да навуковага і тэхналагічнага прагрэсу ў дачыненні да самога сябе, сям'і, супольнасці і ў глабальных пытаннях.

5. Кампутарная пісьменнасць
Азначэнне:

Кампутарная пісьменнасць уключае ўпэўненае і крытычнае выкарыстанне тэхналогіяў інфармацыйнага грамадства (ТІГ) для працы, вольнага часу і камунікацыяў. Яна падтрымліваецца базавымі навыкамі ў ТІГ: выкарыстанне кампутара для аднаўлення, ацэнкі, захоўвання, вытворчасці, прэзентацыі і абмену інфармацыяй, для зносінаў і ўдзелу ў супрацоўніцкіх сетках з дапамогай Інтэрнэту.


Неабходныя веды, навыкі і адносіны, звязаныя з гэтай кампетэнцыяй:

Кампутарная пісьменнасць вымагае добрага разумення і ведання прыроды, ролі і магчымасцяў ТІГ у паўсядзённым кантэксце: у асабістым і грамадскім жыцці, а таксама на працы. Яна ўключае асноўныя кампутарныя праграмы, такія як тэкставыя рэдактары, табліцы, базы дадзеных, захоўванне і кіраванне інфармацыяй, а таксама разуменне магчымасцяў і патэнцыйных рызыкаў Інтэрнэту і электронных камунікацый (электронная пошта, сеткавыя прылады) для працы, вольнага часу, абмену інфармацыяй і сеткавага супрацоўніцтва, навучання і даследаванняў. Індывіды павінны таксама разумець, як ТІГ можа падтрымліваць творчасць і наватарства, быць дасведчанымі аб пытаннях слушнасці і надзейнасці даступнай інфармацыі, а таксама аб прававых і этычных прынцыпах інтэрактыўнага карыстання ТІГ.

Неабходныя навыкі ўключаюць здольнасць пошуку, збору і апрацоўкі інфармацыі і выкарыстанне яе крытычным і сістэматычным чынам, ацэньваючы рэлевантнасць і адрозніваючы рэальнае ад віртуальнага пры карыстанні спасылкамі. Індывіды павінныя мець навыкі выкарыстання прыладаў для вытворчасці, прэзентацыі і разумення складанай інфармацыі і быць здольнымі атрымліваць доступ, шукаць і выкарыстаць паслугі Інтэрнэту. Індывіды павінны таксама быць здольныя выкарыстаць ТІГ для падтрымкі крытычнага мыслення, творчасці і наватарства. Выкарыстанне ТІГ патрабуе крытычнага і рэфлексіўнага стаўлення да даступнай інфармацыі і адказнага выкарыстання інтэрактыўных сродкаў інфармацыі. Цікавасць да ўцягнутасці ў справы супольнасцяў і сетак з культурнымі, сацыяльнымі і/або прафесійнымі мэтамі таксама падтрымлівае гэтую кампетэнцыю.
5. Засваенне навыкаў навучання
Азначэнне:

"Засваенне навыкаў навучання" – гэта здольнасць імкнуцца і настойліва працягваць вучыцца, арганізоўваць уласнае навучанне, у тым ліку эфектыўна кіруючы часам і інфармацыяй як індывідуальна, так і ў групах. Гэтая кампетэнцыя ўключае ўсведамленне працэсаў уласнага навучання і патрэбаў, выяўленне даступных магчымасцяў і здольнасць пераадолення перашкод на шляху да паспяховага навучання. Гэтая кампетэнцыя уключае атрыманне, апрацоўку і асіміляцыю новых ведаў і навыкаў, а таксама пошук і выкарыстанне парадаў. Засваенне навыкаў навучання заахвочвае навучэнцаў дапаўняць папярэдняе навучанне і жыццёвы досвед, каб выкарыстаць і ўжываць веды і навыкі ва ўсёй мнагастайнасці кантэкстаў: дома, на працы, у адукацыі і навучанні.

Матывацыя і ўпэўненасць – гэта вырашальныя кампаненты кампетэнцыі індывіда.
Неабходныя веды, навыкі і адносіны, звязаныя з гэтай кампетэнцыяй:

У выпадку, калі навучанне накіраванае на пэўную працу або кар'ерныя мэты, індывід павінны мець веды аб запатрабаваных кампетэнцыях, ведах, навыках і кваліфікацыі. Ва ўсіх выпадках засваенне навыкаў навучання патрабуе, каб індывід ведаў і разумеў свае пераважныя стратэгіі навучання, моцныя і слабыя бакі сваіх навыкаў і кваліфікацыяў, а таксама быў здольным да пошуку магчымасцяў адукацыі і навучання, даступнага кіраўніцтва або дапамогі.

Засваенне навыкаў навучання патрабуе, найперш, набыцця такіх фундаментальных базавых навыкаў як моўная пісьменнасць, матэматычная пісьменнасць і ТІГ, якія неабходныя для наступнага навучання. Грунтуючыся на гэтых навыках, індывід будзе здольны атрымаць доступ, набыць, апрацаваць і засвоіць новыя веды і навыкі. Гэта патрабуе эфектыўнага кіравання працэсам уласнага навучання, схемамі кар'еры і працы і, у прыватнасці, здольнасці быць настойлівым у вучобе, канцэнтравацца доўгі час і крытычна рэфлектаваць на мэты і задачы вучобы. Індывіды павінныя быць здольныя прысвяціць час вучобе самастойна і дысцыплінавана, але адначасова быць здольнымі супрацоўнічаць у вучэбным працэсе, здабываць выгоды з неаднароднай групы і дзяліцца тым, што яны ўжо вывучылі. Індывіды павінны быць здольныя арганізаваць уласнае навучанне, ацаніць уласную працу, а таксама шукаць рады, інфармацыі і падтрымкі, калі гэта неабходна.

Станоўчае стаўленне ўключае матывацыю і ўпэўненасць у атрыманні і дасягненні поспеху ў вучобе на працягу жыцця. Стаўленне вырашэння праблем падтрымлівае як сам вучэбны працэс, так і здольнасць індывіда мець справу з перашкодамі і зменамі. Жаданне ўжываць атрыманыя раней веды і жыццёвы досвед, а таксама цікаўнасць пры пошуку магчымасцяў для навучання і ўжывання навучання ў разнастайных жыццёвых сітуацыях з'яўляюцца ключавымі элементамі станоўчага стаўлення.


6. Сацыяльныя і грамадзянскія кампетэнцыі
Азначэнне:

Яны ўключаюць асабістыя, міжасобасныя і міжкультурныя кампетэнцыі і ахапляюць усе формы паводзін, што дазваляюць індывідам эфектыўна і канструктыўна ўдзельнічаць у грамадскім і працоўным жыцці (у прыватнасці, ва ўсё больш разнастайных грамадствах) а таксама пры неабходнасці вырашаць канфлікты. Грамадзянскія кампетэнцыі дазваляюць індывідам ва ўсёй поўнасці ўдзельнічаць у грамадзянскім жыцці, грунтуючыся на веданні сацыяльных і палітычных паняццяў і структур і гатовасці да актыўнага і дэмакратычнага ўдзелу.


Неабходныя веды, навыкі і адносіны, звязаныя з дадзенымі кампетэнцыямі:

A. Сацыяльная кампетэнцыя звязаная з асабістым і грамадскім дабрабытам, якое патрабуе разумення таго, як індывіды могуць забяспечыць аптымальнае псіхічнае і фізічнае здароўе, у тым ліку як рэсурс для яго і яго сям’і і яго найбліжэйшага сацыяльнага асяроддзя, а таксама веды аб тым, як здаровы лад жыцця можа гэтаму спрыяць. Для паспяховага міжасобаснага і грамадскага ўдзелу неабходнае разуменне нормаў паводзін і агульнапрынятых у розных грамадствах і сферах манер (напрыклад, на працы). Таксама важна быць дасведчаным аб базавых паняццях, датычных асобы, груп, працоўных калектываў, , грамадстваў, культураў гендэрнай роўнасці і недапушчэнні дыскрымінацыі. Ключавым з'яўляецца разуменне мультыкультурных і сацыяльна-эканамічных характарыстак еўрапейскіх грамадстваў і таго, як культурная нацыянальная ідэнтычнасць узаемадзейнічае з еўрапейскай ідэнтыфікацыяй.

Ключавыя навыкі гэтых кампетэнцый уключаюць здольнасць мець канструктыўныя стасункі ў розных сферах, дэманстраваць талерантнасць, выяўляць і разумець розныя пункты гледжання, весці перамовы, умеючы ствараць атмасферу даверу, і выпрабоўваць спагаду. Індывіды павінны быць здольнымі спраўляцца са стрэсам і пачуццём фрустрацыі, выяўляць іх канструктыўным чынам, а таксама павінны рабіць адрозненне паміж асабістай і прафесійнай сферамі.

Кампетэнцыі грунтуюцца на дачыненнях супрацоўніцтва, асэртыўнасці і цэласнасці. Індывіды павінны быць зацікаўленыя ў сацыяльна-эканамічным развіцці і міжкультурнай камунікацыі, шанаваць разнастайнасць і паважаць іншых, а таксама быць гатовымі да кампрамісаў і пераадолення забабонаў.

B. Грамадзянскія кампетэнцыі грунтуюцца на веданні паняццяў дэмакратыі, справядлівасці, роўнасці, грамадзянства і грамадзянскіх правоў, уключаючы тэкст Хартыі аб Фундаментальных Правах у Еўрапейскай Супольнасці і міжнародных дэкларацый, а таксама на веданні таго, як яны выкарыстоўваюцца рознымі інстытутамі на мясцовым, рэгіянальным, нацыянальным, еўрапейскім і міжнародным узроўнях. Яны ўключаюць веданне як сучасных падзей, так і асноўных падзей і тэндэнцый нацыянальнай, еўрапейскай і сусветнай гісторыі. Дадаткова павінна быць сфармаванае ўяўленне аб мэтах, каштоўнасцях і палітыцы грамадскіх і палітычных рухаў. Таксама вельмі важнае веданне працэсу еўрапейскай інтэграцыі і еўрапейскіх структур, асноўных мэтаў і каштоўнасцяў, а таксама дасведчанасць аб разнастайнасці і культурнай ідэнтыфікацыі ў Еўропе.

Навыкі ў сферы грамадзянскіх кампетэнцый звязаныя са здольнасцю эфектыўна ўзаемадзейнічаць з іншымі ў публічнай сферы і дэманстраваць салідарнасць і зацікаўленасць у вырашэнні праблем, якія ўплываюць на мясцовыя і шырэйшыя супольнасці. Яны ўключаюць крытычную і творчую рэфлексію, а таксама канструктыўны ўдзел як у дзейнасці супольнасцяў, так і ў прыняцці рашэнняў на ўсіх узроўнях: ад мясцовага да нацыянальнага і еўрапейскага, уключаючы галасаванне.

Поўная павага правоў чалавека, уключаючы роўнасць як аснову дэмакратыі, павага і разуменне адрозненняў паміж сістэмамі каштоўнасцяў розных рэлігійных і этнічных груп з'яўляюцца асновай для Станоўчага стаўлення.

Гэта азначае як пачуццё прыналежнасці да сваёй мясцовасці, краіне, ЕС і Еўропе ў цэлым, свету, так і жаданне ўдзельнічаць у дэмакратычным прыняцці рашэнняў на ўсіх узроўнях. Яно ўключае праяву пачуцця адказнасці, а таксама разуменне і павагу да агульных каштоўнасцяў, такіх, як павага да дэмакратычных прынцыпаў, неабходных для сацыяльнай згуртаванасці. Канструктыўны ўдзел уключае таксама грамадскую дзейнасць, падтрымку сацыяльнай разнастайнасці і згуртаванасці і ўстойлівага развіцця, гатовасць паважаць каштоўнасці і прыватнае жыццё іншых людзей.


7. Пачуццё наватарства і прадпрымальніцтва
Азначэнне:

Пачуццём наватарства і прадпрымальніцтва называецца здольнасць індывіда ператвараць ідэі ў дзеянні. Яно ўключае творчасць, наватарства і гатовасць рызыкаваць, а таксама здольнасць планаваць і кіраваць праектамі для вырашэння задач. Яно дапамагае індывідам не толькі ў іх паўсядзённым жыцці дома і ў грамадстве, але і на працоўным месцы, усведамляць змест іх працы і быць здольнымі скарыстацца магчымасцямі, яно таксама з'яўляецца базай для спецыфічнейшых навыкаў і ведаў, неабходных тым, хто арганізуе або ўдзельнічае ў грамадскай або камерцыйнай дзейнасці. Яно павінна ўключаць разуменне этычных каштоўнасцяў і прасоўваць добрае кіраванне.


Неабходныя веды, навыкі і адносіны, звязаныя з гэтай кампетэнцыяй:

Неабходныя веды ўключаюць здольнасць выяўляць даступныя магчымасці для асабістай, прафесійнай дзейнасці і/або бізнэсу, у тым ліку "вялікую карціну" пытанняў, якія вызначаюць кантэкст жыцця і працы людзей, напрыклад, разуменне працы эканомікі, магчымасці і выклікі, якія стаяць перад наймальнікам або арганізацыяй. Індывіды павінны ўсведамляць этычную пазіцыю прадпрыемстваў і тое, як яны могуць служыць дабру – напрыклад, сумленны гандаль або сацыяльнае прадпрыемства.

Навыкі звязаныя з пра-актыўным кіраваннем праектамі (у тым ліку, напрыклад, здольнасць планаваць, арганізоўваць, кіраваць, узначальваць і дэлегаваць, аналізаваць, мець зносіны, атрымліваць інфармацыю, ацэньваць і весці ўлік), эфектыўнай прэзентацыяй і перамовамі, і здольнасцю працаваць як індывідуальна, так і ў супрацоўніцтве з іншымі ў камандзе. Здольнасці меркаваць, выяўляць моцныя і слабыя бакі, ацэньваць рызыкі і рызыкаваць у адпаведных выпадках з'яўляюцца ключавымі.

Прадпрымальніцкае стаўленне характарызуецца ініцыятыўнасцю, актыўнасцю, незалежнасцю і наватарствам у асабістым і грамадскім жыцці, а таксама ў працы. Яно ўключае таксама матывацыю і рашучасць у дасягненні мэтаў: асабістых або агульных мэтаў, у тым ліку на працы.


8. Дасведчанасць і здольнасць выяўляць сябе ў культурнай сферы.
Азначэнне:

Разуменне важнасці творчага выяўлення ідэяў, досведу і эмоцыяў рознымі сродкамі, уключаючы музыку, драматычнае мастацтва, літаратуру і выяўленчае мастацтва


Неабходныя веды, навыкі і адносіны, звязаныя з гэтай кампетэнцыяй:

Дасведчанасць у культуры ўключае веданне мясцовай, нацыянальнай і еўрапейскай культурнай спадчыны і іх месца ў свеце. Яна ўключае веданне асноўных твораў культуры, уключаючы сучасную папулярную культуру. Важна разумець культурную і моўную разнастайнасць у Еўропе і іншых рэгіёнах свету, неабходнасць іх захоўвання і важнасць эстэтычных фактараў у паўсядзённым жыцці.

Навыкі тычацца як ацэнкі, так і выяўлення: ацэнка і асалода ад твораў мастацтва мастацтва, а таксама самавыяўленне праз розныя сродкі з выкарыстаннем уласных здольнасцяў. Навыкі ўключаюць таксама здольнасць выяўляць уласныя творчыя і выразныя пункты гледжання на меркаванні іншых і рэалізоўваць сацыяльныя і эканамічныя магчымасці ў культурнай дзейнасці

Выяўленне сябе ў культурнай сферы важнае для развіцця творчых навыкаў, якія могуць быць рэалізаваныя ў разнастайных прафесійных кантэкстах.



Добрае разуменне ўласнай культуры і пачуццё ідэнтычнасці могуць быць асновай для адкрытага стаўлення і павагі да разнастайнасці спосабаў выяўлення ў культуры.

Пазітыўнае стаўленне ахапляе таксама творчасць і жаданне развіваць эстэтычныя здольнасці праз мастацкае самавыяўленне і ўдзел у культурным жыцці.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка