Рэдактар выпуску: Кася Крот




Дата канвертавання30.03.2016
Памер121.62 Kb.

Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны

ад грамадзкага аб’яднаньня

Цэнтр “Трэці сектар”

а/с 54, Гародня, 230009,

тэл./факс (0-152) 75-71-72,

e-mail: trecisektar@yahoo.com

Выпуск 45 (4067)

( 9 сьнежня 2010 г.)

Рэдактар выпуску: Кася Крот

Пры выкарыстаньні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая






Сёньня ў выпуску:




Грамадзянская кампанія “ВЫБІRIGHT” 2

Пракуратура "перавяла стрэлкі" ў справе Румлёўскага парку 2

Тэлефонная лінія для дапамогі гродзенскім сіротам 3

Стажыроўка для журналістаў і PR-спецыялістаў 3

Фінансаваньне праектаў для людзей з інваліднасьцю 4

Лепшы слоган і сцэнар для сацыяльнай рэкламы 4

Дзіцячы мастацкі спабор па навакольным асяроддзі 5

Падтрымайма «Бярозку»! 6

Творчы спабор «Мой выбар» 7

Стажыроўка на «Белсаце» для маладых журналістаў 8

Спабор для маладых журналістаў 2020 Enterprise 8

Праграма па правах чалавека для школьнікаў 8





Падзеі:

 уверх

Грамадзянская кампанія “ВЫБІRIGHT”


Асамблея НГА Беларусі распачала грамадзянскую кампанію "ВыбіRight". Кампанія скіраваная на натхненьне грамадзянаў не ўхіляцца ад грамадзка-палітычнага жыцьця і займаць актыўную грамадзянскую пазыцыю.

Кампанія "ВыбіRight" толькі "апасродкавана" зьвязаная з прэзыдэнцкімі выбарамі, якія маюць адбыцца.

"Ідэя кампаніі ня ў тым, каб падтрымаць кагосьці з кандыдатаў у прэзыдэнты, альбо проста сканцэнтравацца на выбары ў гэты момант. Мы лічым, што наўрадці гэтыя прэзыдэнцкія выбары будуць лёсавызначальнымі для краіны. Пытаньне ў тым, як беларусы выбіраюць. Ці важны для іх працэс выбару, як яны выбіраюць свае жыцьцёвыя прыярытэты, каштоўнасьці. І нам важна дапамагчы беларусам зрабіць свой выбар ня толькі ў адзін дзень, а выбраць, калі шырока сказаць, будучыню сваю і сваёй краіны", — мяркуюць арганізатары кампаніі.

Адна з задачаў кампаніі - навучыць беларусаў сьвядома рабіць свой выбар.

Актывізаваць грамадзтва - вось на што накіраваныя высілкі кампаніі “ВыбіRight”.

Выбар — гэта пытаньне, якое тычыцца ня толькі палітыкі, але і каштоўнасьцяў беларусаў, іх гісторыі і культуры.

Падрабязьней пра кампанію можна прачытаць па спасылцы:
http://www.facebook.com/notes/vybiright-gramadzanskaa-kampania/prava-na-vybar/171281059561323#!/pages/VybiRight-gramadzanskaa kampania/133732383350742?v=wall

Паводле рассылкі belngo.info

уверх

Пракуратура "перавяла стрэлкі" ў справе Румлёўскага парку


Сталічныя эколагі не задаволеныя дзеяньнямі гарадзенскай пракуратуры, якая перанакіравала іх скаргу на дзеяньні ўладаў у Румлёўскім парку на разгляд абласным уладам.

У сваім звароце да пракурора Гарадзенскай вобласьці сябры грамадзкага аб'яднаньня "Экадом" прасілі разабрацца з незаконным, на іх думку, зьнішчэньнем расьліннасьці ў парку, які мае статус помніка прыроды.

 Эколагі прасілі таксама пракурора даць прававую ацэнку дзеяньням супрацоўнікаў гарадзкой інспецыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, якія, на іх думку, бязьдзейнічалі, замест таго, каб спыніць варварскае "добраўпарадкаваньне" Румлёўскага парку.

Як вынікае з адказу, атрыманага "Экадомам" ад намесьніка пракурора Гарадзенскай вобл. сп. Рахмана, скарга эколагаў перанакіравана ў гарадзенскі абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.



Паводле http://t-styl.info

уверх

Тэлефонная лінія для дапамогі гродзенскім сіротам


Міжнароднае дабрачыннае аб’яднаньне “Здароўе ў XXI стагоддзе” працягвае акцыю дапамогі гродзенскаму Дому дзіцяці.

Гродзенскі дом дзіцяці – адзіная ўстанова ў вобласьці, дзе дзеці-сіроты выхоўваюцца з 2 тыдняў да 4-гадовага ўзросту.

Ён разьлічаны толькі на 85 месцаў, таму астатнія дзеткі-сіроты, якіх нямала, вымушаныя жыць у дзіцячых бальніцах.

Праект новага Дома дзіцяці даўно гатовы, і нават закладзены падмурак будынка.

Аднак, каб будоўлю скончыць, неабходна больш за 6 мільярдаў рублёў.

Без дапамогі грамадзкасьці дзяржава гэтыя сродкі знайсьці ня можа.

Акрамя таго, дзецям патрэбныя прадметы першай неабходнасьці: паўзункі і падгузьнікі. А яшчэ спартыўная пляцоўка, тэатральныя лялькі, разьвіваючыя гульні…

 Для дапамогі выхаванцам Гродзенскага Дома дзіцяці трэба толькі патэлефанаваць з гарадзкога тэлефона на нумар 8-902-101-3333, і гэтым ахвяраваць 4700 рублёў.

Сума будзе далучана да рахунку аплаты за карыстаньне тэлефонам.

Першыя 10 секунд тэлефанаваньня бясплатныя, каб грошы былі пералічаныя, неабходна дачакацца словаў удзячнасьці.

Тэлефонная лінія працуе з 11 лістапада да 11 студзеня.

 Ахвяраваньне можна зрабіць таксама з дапамогай WebMoney B182790731123, альбо ў любым аддзяленьні банка і пошты (р/р 3015702530014, у аддзяленьні № 527 ААТ «Белінвестбанк», код 739 г. Мінск, вул. Леніна, 16. УНН 600978346).

 Справаздачу і падрабязнасьці пра выкарыстаньне сродкаў арганізатары акцыі абяцаюць разьмяшчаць на вэб-пляцоўцы  «Здароўе ў XXI стагоддзе».

 Паводле http://t-styl.info


уверх

А
бвесткі
:

уверх

Стажыроўка для журналістаў і PR-спецыялістаў


Асацыяцыя некамерцыйных арганізацый па супрацьдзеяньні эпідэміі ВІЧ/СНІД “БелСетка анціСНІД” запрашае на стажыроўку жырналістаў і PR-спецыялістаў.

Падчас стажыроўкі кандыдаты атрымаюць магчымасьць бясплатнага навучаньня па профільных тэмах – стварэньне інфармацыйных нагодаў і навінаў, прасоўваньне ў інтэрнэце, сацыяльная рэклама, нетрадыцыйныя метады прасоўваньня, праца з СМІ і інш., атрымаюць падтрымку сваёй дзейнасьці.

Вітаецца наяўнасьць спецыялізацыі і жаданьне працаваць па абраным накірунку.

Тыя, хто скончаць курс з лютага па чэрвень 2011 года, атрымаюць рэкамендацыйныя лісты.

Магчыма афіцыйная адпрацоўка ўнівэрсытэцкай практыкі.

Запіс на першы этап – да 26 студзеня 2011 года.

Умовы:


  • Наяўнасьць сьпецыяльнай адукацыі і вопыт ня маюць значэньня

  • Няпоўны працоўны дзень з гнуткім графікам

  • Бягучыя справаздачы

  • Творчая справаздача па сканчэньні стажыроўкі.

Кандыдаты адбіраюцца па выніках суразмовы.

Для запісу на суразмову кандыдатам неабходна прадставіць матывацыйны ліст у вольнай форме на адрас olga.satsuk@gmail.com .

Азнаёміцца з дзейнасьцю “БелСеткі анціСНІД” можна на вэб-пляцоўцы па адрасе http://belaids.net

уверх

Фінансаваньне праектаў для людзей з інваліднасьцю


Прадстаўніцтва Міжнароднага дзіцячага фонду ў Рэспубліцы Беларусь абвяшчае спабор на атрыманьне мэтавага фінансаваньня праектаў, якія пашыраюць удзел людзей з інваліднасьцю ва ўсіх сфэрах жыцьця грамадзтва.

Спабор ладзіцца ў межах праграмнага накірунку Прадстаўніцтва Карпарацыі «ChildFund International, USA” у Беларусі “Пашырэньне ўдзелу людзей з інваліднасьцю ў грамадзкім жыцьці і працэсе прыняцьця рашэньняў”.

Мэта спабору: разьвіцьцё ініцыятываў людзей з інваліднасьцю для паляпшэньня якасьці жыцьця мясцовых супольнасьцяў.

Мэтавая група праектаў: дзеці, моладзь, дарослыя з інваліднасьцю і іх родныя.

Максімальная сума фінансаваньня праекта да 5000 долараў ЗША.

Працягласьць праекта – да 12 месяцаў.

Апошні тэрмін падачы дакументаў у Прадстаўніцтва – 17.00 30 сьнежня.

Падрабязная інфармацыя і пакет дакументаў – на вэб-поляцоўцы па адрасе: http://ngo.by/news/263cdfc14f68.html

З пытаньнямі зьвяртайцеся да Іны Чырко, спецыяліста па аператыўным кантролі над мэтавым фінансаваньнем Прадстаўніцтва Карпарацыі "ChildFund International, USA" , тэл.: (017) 2577709, 2577708, эл. пошта: ichirko@belarus.childfund.org.

Паводле http://ngo.by

уверх

 

Лепшы слоган і сцэнар для сацыяльнай рэкламы


Грамадзкае  аб’яднаньне “Радыслава” запрашае ахвотных да ўдзелу на лепшы сцэнар і лепшы слоган для сацыяльнай рэкламы “Гвалт прычыняе боль у любым узросьце”.

Удзельнічаць могуць асобы ад 18 гадоў і старэйшыя, без абмежаваньня прафесый, творчыя калектывы, рэкламныя агенцыі, студэнты, валантэры і г.д.

Гаворка пойдзе пра прыцягненьне ўвагі грамадзкасьці да праблемы гвалту над сталымі людзьмі і разбурэньне міфаў пра старасьць. Стэрэятыпы часта апраўдваюць гвалт і непаважлівае стаўленьне да пажылых людзей.

Мэта спабору – разбурыць гэтыя міфы, паказаць, што старасьць – гэта чарговы этап у жыцьці з сваімі плюсамі і мінусамі, гэта ўзрост годны павагі, інтарэса, апекі, які мае права на жыцьцё без гвалту.

Спабор ладзіцца па наступных намінацыях:

-Лепшы сцэнар

-Лепшы слоган

У сцэнары мусяць быць прадстаўленыя наступныя элементы: апісаньне настрою і стылю відэароліка; дзеяньне, што адбываецца ў роліку, з апісаньнем планаў; дыктарская начытка і інфармацыя, якая будзе разьмешчаная ў роліку тытрамі. У работах на лепшы слоган – кароткае апісаньне ідэі, тэкставая падводка, сам слоган.

Журы ацэньвае работы па наступных крытэрах:

-адпаведнасьць заяўленай тэматыцы,



-арыгінальнасьць ідэі, эмацыйная і інфармацыйная ўспрымальнасьць,

-творчае выяўленьне рэкламнай ідэі.

У склад журы ўваходзяць прадстаўнікі ад пажылых людзей, моладзі, НГА, рэкламнага агенцтва.

Пераможцы ўзнагароджваюцца наступнымі сувенірамі:

1 месца - зьнешні жорсткі дыск Toshiba (500Гб)

2 месца - USBflash Kingston (16Гб)
3 месца- USBflash Kingston (8Гб).

На аснове лепшых работ будзе зьняты рэкламны ролік, які будзе транслявацца на мясцовых і нацыянальных тэлеканалах.

Апошні тэрмін прыёма работ – 31 сьнежня.

Накіроўваючы свае работы на спабор, вы перадаеце арганізатарам аўтарскае права і магчымасьць іх выкарыстоўваць.

Работы адпраўляйце па эл.пошце wсcm@tut.by з пазнакай «Конкурс сацыяльнай рэкламы», дадатковыя пытаньні можна задаць па тэлефоне +37529-6108355.

Спабор ладзіцца ў межах праекта “Важныя асобы – дыялог пакаленьняў”, які зьдзяйсьняецца пры падтрымцы Нямецкага фонда “Памяць, адказнасьць і будучыня” супольна з МГА “Узаемаразуменьне” ў межах праграмы “Месца сустрэчы – дыялог”.



уверх

Дзіцячы мастацкі спабор па навакольным асяроддзі


ЮНЭП абвясьціла адкрыцьцё дваццатага Міжнароднага спабору дзіцячага малюнка, прысьвечанага праблемам навакольнага асяроддзя. Спабор ладзіцца штогод супольна з Японскім фондам за мір і навакольнае асяроддзе, карпарацыямі Bayer і Nikon.

З 1991 года ў спаборы ўдзельнічала больш за 3 мільёны дзяцей з больш чым 100 краін.

2011 год абвешчаны ААН годам лясоў, таму тэма спабора – «Жыцьцё ў лясах».

Апошні тэрмін падачы работ – 15 красавіка.

Адбор будзе ладзіцца ў 2 этапы.

Правілы падрыхтоўкі заяўкі на спабор – па адрасе:



http://www.unep.org/tunza/children/inner.asp?ct=competitions&comp=int_comp&int_comp=20th

Умовы і рэгіянальныя кантакты:



http://www.unep.org/tunza/children/inner.asp?ct=competitions&comp=int_comp&int_comp=19thcomp1

Пра ўзнагароды:



http://www.unep.org/tunza/children/inner.asp?ct=competitions&comp=int_comp&int_comp=19thcomp2

За больш падрабязнай інфармацыяй зьвяртайцеся на эл. скрыню children.youth@unep.org



уверх

Падтрымайма «Бярозку»!


Сёньня, калі ідзе падпісная кампанія на наступны год, галоўная рэдактарка часопіса “Бярозка” Алена Масла зьвяртаецца для ўсіх неабыякавых са шчырай просьбай падпісацца – а, значыць, падтрымаць – гэты адзіны беларускамоўны часопіс для падлеткаў і школьнага юнацтва.

У часопіса 85-гадовая гісторыя, у сьнежні мінулага года “Бярозка” адзначыла свой юбілей. Колькі празаікаў, паэтаў, журналістаў, мастакоў дэбютавалі ў “Бярозцы”! Колькім пакаленьням яна была сябрам!

Дэвіз сучаснай “Бярозкі” — “Для тых, хто хоча разабрацца ў гісторыі, сучаснасьці, сабе!”
Часопіс застаецца верны адной з галоўных сваіх традыцый – мы шукаем і даем магчымасьць юным талентам выступіць у рубрыцы “Верасок”.

Новыя літаратурныя творы сучасных аўтараў, легендарныя постаці з гісторыі беларускай літаратуры, вандроўкі па Беларусі, беларускія песьні з акордамі, інтэлектуальны клуб, кансультацыі псіхолага, майстар-класы па вырабе адзеньня з элементамі традыцыйнай нацыянальнай аздобы, захапляльныя расповеды пра беларускую міфалогію, сцэнарыі беларускіх сьвятаў, вернісажы і шмат-шмат іншага – эксклюзіўнага, цікавага, незабыўнага – на старонках часопіса.

А, перадусім, цудоўная беларуская мова твораў, якая дапаможа навучацца размаўляць і думаць па-беларуску і дзецям, і дарослым. Рэдакцыя стараецца рабіць часопіс цікавы дзецям і, адначасова, карысны для настаўнікаў.

Дызайн часопіса робіць Руслан Найдзен – дызайнер, чые работы захоўваюцца ў музеях Парыжа і Нью-Ёрка. Літаратурны рэдактар – Арцём Кавалеўскі, публіцыстыку вядзе Галіна Пшонік.

Выходзіць часопіс адзін раз на два месяцы, кошт падпіскі на паўгоддзе – 9600 бел. руб.

Каб пасьля не гараваць, што ўсё беларускае страчана, падтрымайце сёньня тое, што маем!

Падарыце сваім дзецям, унукам, пляменьнікам падпіску на “Бярозку”! Не перарвіце пераемнасьць традыцый!

Індэксы для падпіскі: індывідуальнай – 748 22; ведамаснай – 748 222.



Паводле http://nastaunik.info

уверх

Творчы спабор «Мой выбар»


Кампанія “ВыбіRight” абвесьціла творчы спабор "Мой выбар". На спабор прымаюцца арыгінальныя працы ў наступных жанрах: фотаздымак, фотакалаж, дэматыватар/матыватар, фотаплякат, відэазамалёўка, анімацыя.

Патрабаваньні да прафэсіяналізму і тэхнічнай якасьці – паблажлівыя.

На спабор прадастаўляюцца працы пад 2-ма слёганамі: “Мой выбар” / “Ня мой выбар”. Яны мусяць адлюстроўваць стаўленьне да беларускай рэчаіснасьці з пункту гледжаньня: “выбіраю, каб было так, гэта мой выбар”, альбо “не хачу, каб гэтак было, гэта ня мой выбар”.

Усе цікавыя працы будуць публікавацца на старонках “ВыбіRight”.

Усе ўдзельнікі атрымаюць памятныя сувэніры.

Аўтары лепшых працаў будуць адзначаныя асобнымі каштоўнымі сюрпрызамі.

Спабор распачаўся 6 сьнежня. Заканчэньне пакуль не плянуецца.

Вынікі будуць падводзіцца паэтапна, узнагароджаньне таксама.

Працы трэба дасылаць у электронным выглядзе на e-mail: vybiright@belngo.info

Абавязкова пазначце наступную інфармацыю:


Імя, прозьвішча, нік.
• Узрост, род дзейнасьці (вучань, студэнт, працую ў офісе, прадпрымальнік і г.п.).
e-mail, старонка ў Facebook ці іншай сетцы.
Па жаданьні можна дадаць паштовы адрас, каардынаты ў
Skype.

Усе працы мусяць быць пазначаныя знакам ВыбіRight.

Працы будуць публікавацца пад нікам. Канфідэнцыйнасьць забясьпечваецца.
Паводле рассылкі belngo.info

уверх

 




Не спазьніся!

уверх

Стажыроўка на «Белсаце» для маладых журналістаў


Асацыяцыя Польскіх журналістаў запрашае маладых беларускіх журналістаў прыняць удзел у курсах і прайсьці стажыроўку на працягу месяца ў рэдагаваньні парталу "Белсат" у Варшаве.

Зацікаўленым ва ўдзеле неабходна накіроўваць CV на эл.скрыню news@belsa​t.eu

Апошні тэрмін падачы заявак – 24 сьнежня.

Арганізатары гарантуюць вяртаньне грошай за транспарт, жыльлё, грошы на прадукты харчаваньня і кішэнныя грошы.



уверх

Спабор для маладых журналістаў 2020 Enterprise


CSR Europe запрашае маладых журналістаў Эўропы (газета, радыё, відэа) да ўдзелу ў спаборы “Як будзе выглядаць сьвет у 2020 годзе?”.

Апошні тэрмін падачы аплікацый – да 31 сьнежня.

Больш падрабязная інфармацыя – на вэб-пляцоўцы па адрасе:

http://www.csreurope.org/pages/en/youngjournalists.html

уверх

Праграма па правах чалавека для школьнікаў


Праграма «Эўрапейцы за мір» рэалізуе праект “Правы чалавека – учора і сёньня”, умежах якога фінансуецца супраца паміж школамі ці пазашкольнымі ўстановамі з Нямеччыны і Усходняй, Паўднёва-Ўсходняй, Цэнтральнай Эўропы, якія маюць намер зладзіць сумесны праект.

Апошні тэрмін пдачы заявак – да 15 студзеня 2011 года.



Больш падрабязная інфармацыя – на вэб-пляцоўцы http://www.europeans-for-peace.de/index.php/en.
уверх


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка