Рэдактар-перакладчык вучэбная праграма ўстановы вышэйшай адукацыі




Дата канвертавання18.05.2016
Памер223.61 Kb.


Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт


ЗАЦВЯРДЖАЮ

Прарэктар па вучэбнай рабоце

______________ А.В. Данільчанка

____________________

(дата зацвярджэння)
Рэгістрацыйны № УД-______/ вуч.

РЭДАКТАР-ПЕРАКЛАДЧЫК

Вучэбная праграма ўстановы вышэйшай адукацыі

па вучэбнай дысцыпліне для спецыяльнасці

1-23 01 10 Літаратурная работа (па напрамках)

напрамку спецыяльнасці

1-23 01 10-02 Літаратурная работа (рэдагаванне)


2015 г.

Вучэбная праграма складзена на падставе адукацыйнага стандарту АС РБ 1-23 01 10-02-2008 і вучэбнага плана Д 23-007, зацверджанага 25.11.2008.



складальнік:

П.П. Жаўняровіч, дацэнт кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат філалагічных навук, дацэнт

РЭКАМЕНДАВАНА ДА ЗАЦВЯРДЖЭННЯ:

Кафедрай стылістыкі і літаратурнага рэдагавання Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта

(пратакол № 10 ад 26.05.2015 г.);

Метадычнай камісіяй Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнана ўніверсітэта

(пратакол № 11 ад 29.06.2015 г.)

ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА

Характарыстыка вучэбнай дысцыпліны. Сёння літаратурны рэдактар пры перакладзе тэксту і яго рэдагаванні павінен не толькі свабодна валодаць зыходнай мовай, але і ведаць лад мыслення яе носьбітаў і разумава-маўленчы спосаб падачы інфармацыі, г. зн. традыцыі як устойлівыя элементы культуры, звычаі і абрады; традыцыйна-побытавую культуру, прынятыя нормы паўсядзённых зносін, «нацыянальную карціну свету» і менталітэт, якія адлюстроўваюць асаблівасці ўспрымання свету, культурныя традыцыі этнасу і яго нацыянальны характар. Толькі ў такім выпадку можна атрымаць якасны пераклад тэксту, які будзе ў максімальнай ступені эквівалентным зыходнаму як у змястоўных, так і ў камунікатыўных адносінах. Такі падыход стварае агульны канцэптуальны фон для авалодання тэарэтычнымі ведамі і выпрацоўкі практычных навыкаў працы з зыходным тэкстам і перастварэння яго ў тэкст на іншай мове.

Роля і месца вучэбнай дысцыпліны ў сістэме падрыхтоўкі спецыяліста. Дысцыпліна «Рэдактар-перакладчык» скіравана на выяўленне ў прызначаным для перакладу тэксце індывідуальных стылістычных перакладчыцкіх аспектаў, на ўменне правесці аналіз эквівалентнасці ўжо перакладзенага тэксту, што патрабуе грунтоўнай падрыхтоўкі па многіх напрамках філалагічнай адукацыі. Для студэнтаў, якія навучаюцца па напрамку спецыяльнасці «Літаратурная работа (рэдагаванне)», перакладчыцкая дзейнасць можа стаць адным з накірункаў прыкладання творчых намаганняў (рэдагаванне перакладнога тэксту).

Сувязь вучэбнай дысцыпліны з іншымі дысцыплінамі вучэбнага плана. Вывучэнне дысцыпліны «Рэдактар-перакладчык» грунтуецца на ведах, атрыманых па дысцыплінах «Сучасная беларуская мова», «Сучасная руская мова», «Замежная мова» і суправаджаецца паглыбленымі міжпрадметнымі сувязямі з дысцыплінамі «Методыка літаратурнага рэдагавання», «Стылістыка» і інш. Дысцыпліна «Рэдактар-перакладчык» як міжпрадметная заклікана фарміраваць духоўны свет студэнта, выпрацоўваць якасці грамадзяніна і патрыёта, садзейнічаць беспраблемнаму дыялогу з прадстаўнікамі іншых народаў.

Мэты і задачы вучэбнай дысцыпліны. Мэты вывучэння дысцыпліны – выкласці метадалагічныя асновы перакладу як працэсу і перакладу як выніку, сфарміраваць на гэтай аснове навыкі пісьмовага перакладу літаратурных твораў з улікам разнастайных міжкультурных адрозненняў. Гэта дасягаецца вырашэннем наступных задач: прафесійнае авалоданне прыёмамі ацэнкі асноўных уласцівасцей прызначанага для перакладу тэксту; засваенне спосабаў дасягнення перакладчыцкай эквівалентнасці, выкарыстання перакладчыцкіх падстановак і трансфармацый; матываванае правядзенне перакладу літаратурнага твора.

Патрабаванні да асваення вучэбнай дысцыпліны.

У выніку вывучэння вучэбнай дысцыпліны студэнт павінен:



ведаць:

– тыпалогію перакладу і яго асноўныя мадэлі;

– функцыянальную прызначанасць перакладу, міжмоўнага і міжкультурнага пасрэдніцтва, асаблівасці перакладчыцкай дзейнасці ў сучасных умовах;

– умовы эквівалентнасці перакладу і ўзроўні эквівалентнасці;



умець:

– аргументавана абгрунтоўваць свае перакладчыцкія рашэнні;

– ажыццяўляць перадперакладчыцкі аналіз зыходнага тэксту, аналізаваць яго вонкавую і глыбінную сэнсавую структуру, а таксама інфармацыю, якая ўтрымліваецца ў тэксце і падлягае перадачы пры перакладзе;

– выпрацоўваць стратэгію перакладу тэксту з улікам яго жанравай прыналежнасці і з улікам мэты і адрасата перакладу;



валодаць:

– практыкай перакладу (выкарыстоўваць у неабходных выпадках перакладчыцкія мадыфікацыі з захаваннем літаратурных нормаў мовы перакладу) і прыёмамі прагматычнай адаптацыі тэксту з улікам яго размяшчэння ў канкрэтным выданні;

– метадалогіяй працы з перакладнымі слоўнікамі, даведнікамі, базамі даных, электроннымі перакладчыкамі і іншымі крыніцамі.

Характарыстыка метадаў і тэхналогій навучання. Пры вывучэнні дысцыпліны, акрамя традыцыйных, выкарыстоўваецца метад інтэрактыўны, арыентаваны на больш шырокае ўзаемадзеянне студэнтаў не толькі з выкладчыкам, але і адзін з адным, на дамінаванне актыўнасці навучэнцаў у адукацыйным працэсе. Практыкуецца праблемны падыход да навучання. Гэта дае студэнту магчымасць сканструяваць уласны алгарытм навучання, які дапамагае ўсвядоміць асноўныя характарыстыкі зыходнага тэксту і вызначыць прыватную методыку яго перакладу. У практыцы выкладання выкарыстоўваюцца камп’ютарныя тэхналогіі, электронная бібліятэка, сайтавае суправаджэнне навукова-метадычнага забеспячэння адукацыйнага працэсу.

У адпаведнасці з тыпавым вучэбным планам на вывучэнне дысцыпліны «Рэдактар-перакладчык» адведзена 38 гадзін, у тым ліку аўдыторных – 18 гадзін, з іх 16 гадзін практычныя заняткі, 2 гадзіны – кантралюемая самастойная работа. Выкладанне дысцыпліны разлічана на адзін (9-ы) семестр на пятым курсе на дзённай форме навучання. Форма кантролю ведаў – залік. У залежнасці ад ступені падрыхтаванасці студэнтаў, іх агульнай эрудыцыі і здольнасці да самастойнага аналізу і перакладу літаратурных твораў можна па-іншаму размяркоўваць колькасць гадзін па раздзелах.

ЗМЕСТ ВУЧЭБНАГА МАТЭРЫЯЛУ

1. Рэдактарская праца над перакладам тэкстаў мастацкага стылю

Мастацкая інфармацыя ва ўмовах перакладу, яе тыпы. Інварыянтныя, інварыянтна-варыянтныя і варыянтныя элементы тэксту ў працэсе мастацкага перакладу. Семантыка мастацкага тэксту як шматкампанентная структура і праблемы перакладу. Вопыт рускай і беларускай перакладчыцкай школы. Аўтарскі і аўтарызаваны пераклад. Асаблівасці перакладу мастацкіх тэкстаў, пабудаваных на сістэме разгорнутых метафар і на падставе выкарыстання сімвала (сістэмы сімвалаў).



2. Эквівалентнасць у перакладзе мастацкай прозы

Пераклад мастацкай прозы. Канцэптуальнае ядро, сінтагматыка і парадыгматыка мастацкага твора і праблемы перакладу.



3. Захаванне эквівалентнасці перакладной фразеалогіі ў мастацкай прозе

Аналіз і ацэнка фразеалагічнага напаўнення празаічнага твора. Нацыянальна-культурны кампанент фразеалогіі і яго захаванне ў перакладным тэксце. Магчымасць стварэння перакладчыкам індывідуальнага наватвора. Асаблівасці перакладу фразеалагізмаў, прыказак і прымавак.



4. Рэдактарскі аналіз і ўдасканаленне перакладу тэксту мастацкай прозы

Аналіз і ацэнка перакладу на беларускую і рускую мовы асобных апавяданняў, аповесцей, раманаў.



5. Рэдактарская праца над перакладам тэкстаў драматургіі

Пераклад драматургіі. Лёгкавымоўнасць і лёгказразумеласць у перакладным сцэнічным творы. Захаванне ў перакладзе п’есы прынцыпу семантычных кантэкстаў, нераўнамернай дакладнасці, гутарковасці і стылізаванасці маўлення. Аналіз і ацэнка перакладу на беларускую і рускую мовы асобных п’ес.



6. Рэдактарская праца над пера-кладам паэтычных тэкстаў.

Асаблівасці перакладу паэзіі

Пераклад паэзіі. Трапеічная сістэма вершаванага твора і пераклад. Якасныя характарыстыкі рыфмы ў вершаваным творы і іх захаванне ў перакладзе. Эквілінеарнасць і эквіметрыя ў перакладным вершаваным творы. Асаблівасці перакладу лірычнага верша.



7. Пераклад верша з рускай на беларускую

і з беларускай на рускую мову

Аналіз і ацэнка перакладу на беларускую і рускую мо­вы асоб­ных вершаваных твораў.



8. Асаблівасці перакладу фальклорных твораў

Асаблівасці перакладу фальклорных твораў. Пераклад казак, народных песняў, легендаў і паданняў. Магчымасць выкарыстання вольнага перакладу. Аналіз перакладных фальклорных твораў.



9. Рэдактарскі аналіз і ўдасканаленне перакладу

тэксту мастацкага стылю

Рэдактарскі аналіз і ўдасканаленне перакладу тэксту мастацкага стылю (на выбар студэнта).


Вучэбна-метадычная карта


Нумар раздзела, тэмы, заняткаў

Назва раздзела, тэмы, заняткаў; пералік пытанняў, якія вывучаюцца

Колькасць аўдыторных гадзін

Матэрыяльнае забес-пячэнне заняткаў (наглядныя, метадыч-ныя дапаможнікі (і інш.)

Літаратура

Формы кантролю ведаў

Лекцыі

Практычныя (семіарскія) аняткі

Лабараторныя заняткі

Кантралюемая самастойная работа студэнта

1

2

3

4

5

6

7

8

9

1

Рэдактарская праца над перакладам тэкстаў мастацкага стылю. Асаблівыя патрабаванні да рэдагавання




2







карткі з тэкстамі

2, 5, 9, 12, 13, 17, 19, 20




2

Эквівалентнасць у перакладзе мастацкай прозы




2







карткі з тэкстамі

9, 12, 13, 17, 19

тэкст перакладу

3

Захаванне эквівалентнасці перакладной фразеалогіі ў мастацкай прозе




2







карткі з тэкстамі

2, 5, 9, 12, 13

Тэст 1

4

Рэдактарскі аналіз і ўдасканаленне перакладу тэксту мастацкай прозы




2







карткі з тэкстамі

5, 9, 12, 17, 19

тэкст перакладу

5

Рэдактарская праца над перакладам тэкстаў драматургіі




2







карткі з тэкстамі

12, 13, 17, 19

Тэст 2

6

Рэдактарская праца над перакладам паэтычных тэкстаў. Асаблівасці перакладу паэзіі




2







карткі з тэкстамі

13, 17, 19, 20

тэкст перакладу

7

Пераклад верша з рускай на беларускую і з беларускай на рускую мову










2

карткі з тэкстамі

2, 5, 12, 13, 19

Тэст 3

8

Асаблівасці перакладу фальклорных твораў




2







карткі з тэкстамі

12, 17, 19, 20

Тэст 4

9

Рэдактарскі аналіз і ўдасканаленне перакладу тэксту мастацкага стылю




2







карткі-заданні

2, 5, 9, 12, 13, 17, 19, 20






Інфармацыйна-метадычная частка
І. ЛІТАРАТУРА

Асноўная

1. Алимов, В. В. Теория перевода. Перевод в сфере профессиональной коммуникации : учеб. пособие / В. В. Алимов. – Изд. 3-е, стереотип. – М. : Едиториал УРСС, 2005. – 160 с.

2. Бордович, А. М. Сопоставительный курс русского и белорусского языков : учеб. пособие / А. М. Бордович, А. А. Гируцкий, Л. В. Чернышова. – Минск : Універсітэцкае, 1999. – 223 с.

3. Булахов, М. Г. Основные вопросы сопоставительной стилистики русского и белорусского языков / М. Г. Булахов. – Минск : БГУ, 1979. – 40 с.

4. Гарбовский, Н. К. Теория перевода : учебник / Н. К. Гарбовский. – М. : МГУ, 2004. – 544 с.

5. Жлуктенко, Ю. А. Лингвистические аспекты двуязычия / Ю. А. Жлуктенко. – Киев : Изд-во при Киевск. ун-те, 1974. – 176 с.

6. Ивченков, В. И. Лингвистическая организация текста : в творческой лаборатории Владимира Короткевича / В. И. Ивченков. – Минск : БГУ, 2002. – 211 с.

7. Іўчанкаў, В. І. Дыскурс беларускіх СМІ. Арганізацыя публіцыстычнага тэксту / В. І. Іўчанкаў. – Мінск : БДУ, 2003. – 257 с.

8. Казакова, Т. А. Художественный перевод. Теория и практика : учебник / Т. А. Казакова. – СПб.: ИнЪязиздат, 2006. – 544 с.

9. Киклевич, А. К. Польский язык / А. К. Киклевич, А. А. Кожинова. – 5-е изд. – Минск : ТетраСистемс, 2007. – 320 с.

10. Комиссаров, В. Н. Слово о переводе / В. Н. Комиссаров. – М. : Международные отношения, 1973. – 215 с.

11. Комиссаров, В. Н. Современное переводоведение : учеб. пособие / В. Н. Комиссаров. – М. : ЭТС, 2004. – 424 с.

12. Комиссаров, В. Н. Теория перевода (лингвистические аспекты) / В. Н. Комиссаров. – М. : Высш. шк., 1990. – 25 с.

13. Латышев, Л. К. Курс перевода (эквивалентность перевода и способы её достижения) / Л. К. Латышев. – М. : Междунар. отношения, 1981. – 248 с.

14. Латышев, Л. К. Перевод: теория, практика и методика преподавания : учеб. пособие / Л. К. Латышев, А. Л. Семенов. – М.: Академия, 2003. – 192 с.

15. Нехай, О. А. Сравнительная типология английского и белорусского языков / О. А. Нехай, Т. В. Поплавская. – Минск : Выш. шк., 1983. – 173 с.

16. Рецкер, Я. И. Теория перевода и переводческая практика : очерки лингвистической теории перевода / Я. И. Рецкер. – М. : Р. Валент, 2004. – 240 с.

17. Робинсон, Д. Как стать переводчиком : введение в теорию и практику перевода / Дуглас Робинсон ; пер. с англ. – М. : КУДИЦ-ОБРАЗ, 2005. – 304 с.

18. Семенов, А. Л. Основные положения общей теории перевода : учеб. пособие / А. Л. Семенов. – М. : РУДН, 2004. – 99 с.

19. Солодуб, Ю. П. Теория и практика художественного перевода : учеб. пособие для студентов лингв. фак. высш. учеб. заведений / Ю. П. Сологуб, Ф. Б. Альбрехт, А. Ю. Кузнецов. – М. : Академия, 2005. – 304 с.

20. Федоров, А. В. Основы общей теории перевода (лингвистические проблемы) : учеб. пособие / А. В. Федоров. – 5-е изд. – СПб. : СпбГУ; М. : ООО «Изд. Дом «ФИЛОЛОГИЯ ТРИ»», 2002. – 416 с.

21. Шидловский, А. В. Лингвистические проблемы перевода на белорусский язык / А. В. Шидловский. – Минск : Выш. шк., 1978. – 96 с.



Дадатковая

1. Англійская мова для аспірантаў і студэнтаў / В. А. Калеснікава [і інш.] ; АН Беларусі. – Мінск : Навука і тэхніка, 1992. – 96 с.

2. Бурак, А. Л. Translating Culture: Перевод и межкультурная коммуникация: этап 1 : уровень слова / А. Л. Бурак. – М. : МГЛУ, 1999. – 216 с.

3. Гируцкий, А. А. Белорусско-русский художественный билингвизм : типология и история, языковые процессы / А. А. Гируцкий ; под ред. П. П. Шубы. – Минск : Университетское, 1990. – 175 с.

4. Литература и перевод: проблемы теории : материалы Междунар. встречи ученых и писателей, Москва, 27 февраля – 1 марта 1991 г. / сост. П. М. Топер, В. Х. Ганиев. – М. : Прогресс, 1992. – 395 с.

5. Мастерство перевода : сб. ст. / гл. ред. К. Чуковский. – М. : Советский писатель, 1968. – 536 с.

6. Мастерство перевода : сб. ст. / редкол.: А. Гатов [и др.]. – М. : Советский писатель, 1964. – 523 с.

7. Мастерство перевода : сб. ст. / редкол.: Э. Ананиашвили [и др.]. – М. : Советская Россия, 1990. – 542 с.

8. Проблемы двуязычия в многонациональной среде : сб. ст. / Росс. акад. наук, Музей антропол. и этногр. им. Петра Великого (Кунсткамера). – СПб. : [Б.и.], 1995. – 101 с.

9. Рагаўцоў, В. І. Сінтаксіс беларускай і рускай моў : дыскусійныя пытанні / В. І. Рагаўцоў. – Мінск: Універсітэцкае, 2001. – 199 с.

10. Рагойша, В. П. Проблемы перевода с близкородственных языков : белорус.-рус.-укр. поэт. взаимоперевод / В. П. Рагойша. – Минск : БГУ, 1980. – 183 с.

11. Роўда, І. С. Рознаўзроўневая намінатыўная адпаведнасць беларускай і рускай моў / І. С. Роўда. – Мінск : БДУ, 1999. – 170 с.

12. Русский язык в условиях белорусско-русского двуязычия : сб. науч. ст. / Гос. пед. ин-т ; гл. ред. М. Г. Булахов. – Минск : МГПИ, 1989. – 276 с.

13. Убин, И. И. ЭВМ и словарь : метод. пос. / И. И. Убин. – М., 1992. – 180 с.

14. Einführung in die Slavischen Sprachen. – Darmstadt : WB, 1986. – 192 S.

15. Kuzmin, S. S. Translating Russian Idioms / S. S. Kuzmin. – Moscow : Higher School, 1977. –270 p.

16. Schriften und literarische Texte / Anna Basova unter Mitarbeit von Ina Belenko, Esther Busse, Simone Düwel und Elisabet Lesser. – Jena, 2003. – Teil 1: Grammatik / Geschpächshuch. – 196 S.; Teil 2: Wörterbücher. – 184 S.

17. Stieber, Z. Zarys gramatyki porównawczej językow słowiańskich. – Warszawa : PWN, 1973. – Cz. 2, zeszyt 2. – 74 s.



Слоўнікі і даведнікі

1. Англа-беларуска-рускі слоўнік = English-Belarussian-Russian dictionary : каля 10 000 слоў і словазл. / Т. М. Суша [і інш.]; пад аг. рэд. Т. М. Сушы, А. К. Шчукі. – 2-е выд., дапрац. і папраўл. – Мінск : БелЭн, 2004. – 399 с.

2. Байкоў, М. Беларуска-расійскі слоўнік (Факсімільнае выданне) / М. Байкоў, С. Некрашэвіч. – Мінск : Нар. асвета, 1993. – 360 с.

3. Беларуска-рускі слоўнік = Русско-белорусский словарь : больш за 110000 сл. : у 3 т. – Выд. 4-е, перапрац. і дапоўн. / пад рэд. А. А. Лукашанца ; НАН Беларусі, Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы. – Мінск: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2012. – Т. 1. – 1072 с. ; Т. 2 – 1088 с. ; Т. 3. – 1120 с.

4. Белорусско-русский паралексический словарь-справочник : пос. для учителя / И. В. Войнич [и др.] ; под ред. А. Е. Михневича. – Минск : Нар. асвета, 1985. – 366 с.

5. Болсун, А. І. Руска-беларускі фізічны слоўнік / А. І. Болсун. – Мінск : БелЭн, 1993. – 173 с.

6. Боярина, Е. Л. 2000 русских и 2000 белорусских идиом, фразеологизмов и устойчивых словосочетаний (Словарь с пояснениями и примерами использования) / Е. Л. Боярина, В. Н. Сивчиков. – Минск : Попурри, 2006. – 352 с.

7. Кароткі эканамічны слоўнік (руска-беларускі і беларуска-рускі) / БДЭУ ; Я. А. Александровіч [і інш.] ; пад рэд. М. І. Платніцкага. – Мінск : БДЭУ, 1993. – 255 с.

8. Киселевский, А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь / А. И. Киселевский. – Минск : Наука и техника, 1967. – 159 с.

9. Корсак, Л. Д. Англа-беларускі слоўнік фразеалагізмаў параўнальнага тыпу / Л. Д. Корсак, Л. С. Марціновіч. – Мінск : Выш. шк., 1984. – 122 с.

10. Краевская, Н. П. Русско-белорусский словарь электротехнических терминов / Н. П. Краевская, Б. В. Гринберг, В. П. Красней. – Минск : Выш. шк., 1993. – 134 с.

11. Ластоўскі, В. Расійска-крыўскі (Беларускі) слоўнік (Факсімільнае выданне) / В. Ластоўскі. – Мінск : Навука і тэхніка, 1990. – 834 с.

12. Лемцюгова, В. П. Украінска-беларускі слоўнік / В. П. Лемцюгова. – Мінск : Выш. шк., 1980. – 687 с.

13. Музычны слоўнік беларуска-рускі = Музыкальный словарь русско-бело-русский. – Мінск : Беларус. навука, 1999. – 559 с.

14. Нямецка-беларуска-рускі слоўнік = Deutsch-Belorussisch-Russisches Wör­-terbuch / Л. В. Браноўская [і інш.]; пад агул. рэд. У. І. Марцінеўскага, П. В. Садоўскага. – 2-е выд. – Мінск : БелСЭ, 1990. – 269 с.

15. Падручны польска-беларускі слоўнік / пад рэд. А. Абрэмбскай-Яблонскай і М. Бірылы. – Варшава : Ведза повшэхна, 1962. – 1084 с.

16. Пашкевіч, В. Ангельска-беларускі слоўнік : каля 30 000 словаў / В. Пашкевіч; пад рэд С. Шупы. – Менск : Выдавец Зьміцер Колас, 2006. – 1028 с.

17. Пятроўскі, Я. Ангельска-беларускі, беларуска-ангельскі слоўнікі = English-Byelossian, Byelossian-English dictionaries / Я. Пятроўскі. – Мінск : Тэхналогія, 1993. – 174 с.

18. Радкевіч, В. А. Біялагічная тэрміналогія і наменклатура. Слоўнік руска-беларуска-лацінскі, беларуска-рускі / В. А. Радкевіч, Л. М. Вардамацкі, А. А. Ляшко. – Мінск : Выш.шк., 1993. – 479 с.

19. Руска-беларускі слоўнік сельскагаспадарчай тэрміналогіі / Ін-т мовазнаўства АН Беларусі ; Г. У. Арашонкава [і інш.] ; пад рэд. М. В. Бірылы і Г. У. Арашонкавай. – Мінск : Навука і тэхніка, 1994. – 560 с.

20. Руска-беларускі слоўнік скарачэнняў : у 2 т. / АН Беларусі; Ін-т мовазнаўства. – Мінск : Навука і тэхніка, 1996. – Т. 1. – 540 с.; Т. 2. – 510 с.

21. Руска-беларускі фізічны слоўнік : каля 20 000 тэрмінаў / А. М. Каладзінскі, Д. М. Карацінская, П. У. Сцяцко ; Гродз. дзярж. ун-т імя Я. Купалы. – Гродна : ГрДУ, 1999. – 497 с.

22. Русско-белорусский математический словарь. – Минск : Выш. шк., 1993. – 239 с.

23. Русско-белорусский словарь общеупотребительной лексики. – Минск : Аверсэв, 1999. – 1183 с.

24. Русско-белорусский словарь = Руска-беларускі слоўнік : около 110000 слов : в 3 т. / НАН Беларуси, Ин-т языкознания им. Я. Коласа. – Изд. 10-е, перераб. и доп. – Минск : Белорус. Энцикл. им. П. Бровки, 2012. – Т. 1. – 788 с. ; Т. 2. – 944 с. ; Т. 3. – 800 с.

25. Русско-белорусский спортивный словарь / Барановичс. гос. высш. пед. колледж ; сост.: П. П. Шоцкий [и др.]. – Минск : Технопринт, 2004. – 262 с.

26. Санько, З. Малы руска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем / З. Санько. – Мінск : Навука і тэхніка, 1991. – 224 с.

27. Сорока, В. А. Русско-белорусский словарь делопроизводственной и архивной терминологии / В. А. Сорока, Т. Н. Мальцева, А. В. Запартыко. – Мінск : Полымя; БелНДІДАС, 1997. – 441 с.

28. Станкевіч, Я. Беларуска-расійскі (Вялікалітоўска-расійскі) слоўнік / Я. Станкевіч. – Нью-Йорк, 1989. – 1305 с.

29. Шкраба, І. Р. Слоўнік беларускай безэквівалентнай лексікі (у рускамоўным дачыненні) / І. Р. Шкраба. – Мінск : БелЭн, 2008. – 320 с.

30. Basova, A. Weißrussisch-Deutsches Wörterbücher = Беларуска-нямецкі слоўнік: mit über 3000 Stichwörtern / Anna Basova, Simone Düwel. – Jena, 2002. – 90 S.
ІІ. РЭКАМЕНДАЦЫІ ПА АРГАНІЗАЦЫІ САМАСТОЙНАЙ ПРАЦЫ

У працэсе вывучэння дысцыпліны студэнтам рэкамендуецца рэгулярна працаваць з тэкстамі публіцыстычнага, навуковага, афіцыйнага і мастацкага стыляў на розных мовах, аналізаваць перакладзеныя з іншых моў творы і выяўляць іх станоўчыя і адмоўныя якасці. Прадугледжваецца выкарыстанне разнастайных заданняў на падставе матэрыялаў друкаваных і электронных СМІ (айчынных і замежных), накіраваных найперш на разуменне кожнай мовы як асобнага свету, асобнай сістэмы і на выпрацоўку навыкаў стварэння эквівалентнага тэксту на перакладной мове. У якасці самастойнага індывідуальнага задання студэнты рыхтуюць аналіз перакладу аднаго з мастацкіх твораў.


ІІІ. РЭКАМЕНДУЕМЫЯ СРОДКІ ДЫЯГНОСТЫКІ

Для атэстацыі студэнтаў на адпаведнасць іх персанальных дасягненняў патрабаванням праграмы «Рэдактар-перакладчык» ствараецца фонд ацэначных сродкаў, які ўключае тыпавыя заданні, тэсты, тэмы індывідуальных заданняў па перакладзе, пытанні да выніковага заліку і інш. Ацэначнымі сродкамі прадугледжвацца ацэнка здольнасці студэнтаў да творчай дзейнасці ў час перакладу сказаў і тэкстаў, іх гатоўнасць весці пошук вырашэння новых задач, звязаных з недастатковасцю канкрэтных спецыяльных ведаў і адсутнасцю агульнапрызнаных алгарытмаў. У якасці формаў дыягностыкі кампетэнцый студэнтаў выкарыстоўваюцца:

– вусныя формы: гутаркі, калёквіумы, даклады на занятках і інш.;

– пісьмовыя формы: тэсты, кантрольныя апытанні, пісьмовыя справаздачы па практычных работах, эсэ, рэфераты і інш.;

– вусна-пісьмовыя формы: справаздачы па практычных работах з іх вуснай абаронай, залік па дысцыпліне і інш.

ІV. ПРЫКЛАДНЫЯ ПЫТАННІ ДА ЗАЛІКУ

1. Аўтарскі і аўтарызаваны пераклад.

2. Пераклад фразеалогіі ў мастацкія тэксце. Двухмоўныя фразеалагічныя слоўнікі.

3. Пераклад дыялектызмаў ў мастацкім тэксце. Дыялектныя слоўнікі перакладной мовы і іх значэнне для перакладчыка і рэдактара перакладу.

4. Інварыянтныя, інварыянтна-варыянтныя, варыянтныя элементы тэксту ў працэсе перакладу мастацкага твора.

5. Пераклад і рэдагаванне перакладнога тэксту мастацкай прозы (на прыкладзе апавядання).

6. Пераклад і рэдагаванне перакладнога тэксту мастацкай прозы (на прыкладзе аповесці).

7. Пераклад і рэдагаванне перакладнога тэксту мастацкай прозы (на прыкладзе рамана).

8. Эквілінеарнасць і эквіметрыя ў перакладным вершаваным творы.

9. Экспліцытныя і імпліцытныя моўныя адзінкі ў перакладным вершаваным творы.

10. Пераклад аказіяналізмаў. Магчымасць сутворчасці перакладчыка.

11. Эквівалентнасць і асаблівасці рэдагавання перакладнога лірычнага верша.

12. Эквівалентнасць і асаблівасці рэдагавання перакладнога ліра-эпічнага твора.

13. Кнігі перакладу аднаго верша беларускага паэта на розныя мовы: перакладчыцкі і рэдактарскі аналіз.

14. Кнігі перакладу аднаго верша замежнага паэта на беларускую мову: перакладчыцкі і рэдактарскі аналіз.

15. Пераклад і рэдагаванне перакладных тэкстаў драматычных твораў.

16. Захаванне эквівалентнасці элементаў гутарковага стылю ў перакладзе драматычнага твора.

17. Асаблівасці перакладных фальклорных тэкстаў. Магчымасці выкарыстання вольнага перакладу.



18. Асаблівасці перакладных кніг казак народаў свету.

ПРАТАКОЛ

УЗГАДНЕННЯ ВУЧЭБНАЙ ПРАГРАМЫ ПА ВЫВУЧАЕМАЙ ВУЧЭБНАЙ ДЫСЦЫПЛІНЕ З ІНШЫМІ ДЫСЦЫПЛІНАМІ СПЕЦЫЯЛЬНАСЦІ

Назва дыцыліны, з якой патрабуецца ўзгадненне

Назва кафедры

Прапановы аб змяненнях у змесце вучэбнай праграмы па вывучаемай вучэбнай дысцыпліне

Рашэнне, прынятае кафедрай, якая распрацавала

вучэбную праграму (з указаннем даты і нумара пратакола)

Методыка літаратурнага рэдагавання

Кафедра стылістыкі і лі-таратурнага рэдагаван-ня

Без змяненняў




Стылістыка

Кафедра стылістыкі і лі-таратурнага рэдагаван-ня

Без змяненняў









































































































































































































































ДАПАЎНЕННІ І ЗМЯНЕННІ
ДА ВУЧЭБНАЙ ПРАГРАМЫ ПА ВЫВУЧАЕМАЙ ВУЧЭБНАЙ ДЫСЦЫПЛІНЕ
НА / НАВУЧАЛЬНЫ ГОД


п/п

Дапаўненні і змяненні

Падстава








Вучэбная праграма перагледжана і адобрана на пасяджэнні кафедры


Стылістыкі і літаратурнага рэдагавання (пратакол № ад 201 г.)



(назва кафедры)

Загадчык кафедры

Доктар філалагічных навук прафесар______________________ __ В. І. Іўчанкаў

(ступень, званне) (подпіс) (І.ІпБ.Прозвішча)
ЗАЦВЯРДЖАЮ
Дэкан факультэта

Кандыдат філалагічных навук дацэнт ______________________ С. В. Дубокік



(ступень, званне) (подпіс) (І.ІпБ.Прозвішча)


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка