Рэдагаванне аналітычных І рэкламных матэрыялаў Вучэбная праграма ўстановы вышэйшай адукацыі




Дата канвертавання12.05.2016
Памер356.57 Kb.


Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт


ЗАЦВЯРДЖАЮ

Прарэктар па вучэбнай рабоце

______________ А.В. Данільчанка

____________________

(дата зацвярджэння)
Рэгістрацыйны № УД-______/ вуч.

РЭДАГАВАННЕ АНАЛІТЫЧНЫХ І РЭКЛАМНЫХ МАТЭРЫЯЛАЎ

Вучэбная праграма ўстановы вышэйшай адукацыі

па вучэбнай дысцыпліне для спецыяльнасці:

1-23 01 10 Літаратурная работа (па напрамках)

для напрамку спецыяльнасці:

1-23 01 10-02 Літаратурная работа (рэдагаванне)

2015 г.

Вучэбная праграма складзена на падставе адукацыйнага стандарту АСВА 1-23 01 10-2013 і вучэбнага плана Е 23-194, зацверджанага 30.05.2013.



складальнікІ:

В.А. Горбач, дацэнт кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат філалагічных навук, дацэнт;

Д.В. Аўчароў, выкладчык кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта

РЭКАМЕНДАВАНА ДА ЗАЦВЯРДЖЭННЯ:

Кафедрай стылістыкі і літаратурнага рэдагавання Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта

(пратакол № 10 ад 26.05.2015 г.);

Вучэбна-метадычнай камісіяй Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнана ўніверсітэта

(пратакол № 11ад 29.06.2015 г.)



ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА

Характарыстыка вучэбнай дысцыпліны. Дысцыпліна спецыялізацыі «Рэдагаванне аналітычных і рэкламных матэрыялаў» з’яўляецца важным этапам прафесійнай падрыхтоўкі студэнтаў па спецыяльнасці «Літаратурная работа (рэдагаванне)» і ўваходзіць у кампанент установы вышэйшай адукацыі цыкла спецыяльных дысцыплін. Яе вывучэнне адбываецца з прыцягненнем элементаў камунікатыўнага аналізу і падмацоўваецца функцыянальным падыходам да аналітычных і рэкламных тэкстаў, што садзейнічае ўсведамленню рэдактарскай дзейнасці як складанай мысленчай працы, заснаванай на творчым пранікненні ў сутнасць аўтарскага арыгінала і на ашчадлівых адносінах да яго. Выяўленне ў тэксце жанравых асаблівасцей пабудовы, напісання аналітычнага або рэкламнага матэрыялу патрабуе ад літаратурнага рэдактара ведання асноўных тэарэтычных і практычных палажэнняў у час аналізу і праўкі. Структурна дысцыпліна складаецца з двух модуляў: «Рэдагаванне аналітычных матэрыялаў», «Рэдагаванне рэкламных матэрыялаў», кожны з якіх мае свае мэты і задачы.

Роля і месца вучэбнай дысцыпліны ў сістэме падрыхтоўкі спецыяліста. Падрыхтоўка будучых літаратурных рэдактараў з універсітэцкай адукацыяй прадугледжвае фарміраванне рэдактарскай кампетэнцыі, арыентаванай на ўніверсалізм у час працы з тэкстам. Вывучэнне дысцыпліны спецыялізацыі «Рэдагаванне аналітычных і рэкламных матэрыялаў» фарміруе навыкі, неабходныя для правядзення рэдактарскага аналізу падобных тэкстаў, і ўменні для магчымага іх карэктавання ў інтарэсах аўтара і чытача (слухача, гледача).

Сувязі вучэбнай дысцыпліны з іншымі дысцыплінамі вучэбнага плана. Вывучэнне дысцыпліны спецыялізацыі «Рэдагаванне аналітычных і рэкламных матэрыялаў» абумоўлена ведамі, атрыманымі па дысцыплінах «Мова сродкаў масавай камунікацыі», «Стылістыка», «Асновы літаратурна-рэдактарскай дзейнасці», «Асновы творчай дзейнасці рэдактара», і суправаджаецца паглыбленымі міжпрадметнымі сувязямі з дысцыплінай «Методыка рэдагавання». Гэта дапамагае выпрацоўцы ўсвядомленага падыходу да праўкі беларуска- і рускамоўных тэкстаў.

Мэты і задачы вучэбнай дысцыпліны. Мэтай вывучэння дысцыпліны «Рэдагаванне аналітычных і рэкламных матэрыялаў» з’яўляецца ўсведамленне ролі і месца кожнай моўнай адзінкі ў структуры аналітычнага або рэкламнага тэксту як дыскурснай адзінкі і выпрацоўка асноўных падыходаў да аналізу і праўкі аўтарскіх арыгіналаў розных жанраў. Мэты і задачы вучэбнай дысцыпліны па модулях:

Модуль 1. «Рэдагаванне аналітычных матэрыялаў»

Мэтай дысцыпліны спецыялізацыі “Рэдагаванне аналітычных матэрыялаў” з’яўляецца прафесійна арыентаванае засваенне методыкі рэдагавання аналітычных матэрыялаў рознай жанравай прыналежнасці.

Гэта дасягаецца вырашэннем агульных і прыватных задач:

– прафесійнае валоданне прыёмамі рэдактарскага аналізу і ацэнкі аналітычных матэрыялаў;

– выпрацоўка ўменняў індывідуальнага падыходу да аўтарскага тэксту з захаваннем яго мадальнасці і ўлікам камунікатыўных магчымасцяў спажыўца;

– засваенне прыёмаў ацэнкі спосабаў дасягнення камунікатыўнага ўзаемадзеяння;

– усвядомлены падыход да рэдагавання аналітычных матэрыялаў рознай жанравай прыналежнасці;

– матываванае правядзенне моўна-стылёвай праўкі.



Модуль 2. «Рэдагаванне рэкламных матэрыялаў»

Мэтай вывучэння з’яўляецца ўсведамленне ролі рэдактара ў працэсе пабудовы і падрыхтоўкі да публікацыі рэкламнага тэксту.

У межах лабараторных заняткаў прадугледжваецца падрабязнае азнаямленне студэнтаў са спецыфікай вербальнай і невербальнай частак рэкламы. Да задач курса адносяцца:


  • азнаямленне студэнтаў з асноўнымі паняццямі вывучэння мовы рэкламы;

  • уменне вызначаць жанравую прыналежнасць рэкламных тэкстаў;

  • засваенне класіфікацыйных уласцівасцей рэкламы ў друку, тэле- і радыёрэкламы, інтэрнэце;

  • вывучэнне лінгвістыкі рэкламных тэкстаў;

  • прымяненне на практыцы рэдактарскіх метадаў працы над рэкламным тэкстам;

  • азнакамленне з сучаснымі тэндэнцыямі ўключэння ў рэкламу невербальных кампанентаў.

Патрабаванні да асваення вучэбнай дысцыпліны. У выніку вывучэння модуля вучэбнай дысцыпліны студэнт павінен:

Модуль 1. «Рэдагаванне аналітычных матэрыялаў»

У выніку засваення курса “Рэдагаванне інфармацыйных матэрыялаў” студэнты павінны ведаць:

– асаблівасці структурнай пабудовы асобных жанраў аналітычных матэрыялаў;

– праводзіць рэдактарскі аналіз і ацэнку артыкула, карэспандэнцыі, рэцэнзіі, агляду, калонкі з пазначэннем станоўчых і адмоўных якасцей канкрэтнага тэксту;

– адрозніваць жанравую прыналежнасць аналітычных матэрыялаў і характарызаваць іх асаблівасці.

Умець:

– аргументавана абгрунтоўваць свае рэдактарскія рашэнні;

– разумець спецыфіку аналітычных матэрыялаў друкаваных СМІ, радыё і тэлебачання, інфармацыйнага агенцтва, інтэрнэт-выдання;

– выпрацоўваць стратэгію рэдактарскіх дзеянняў з улікам асаблівасцяў кожнага тэксту;

– рэдагаваць аналітычныя матэрыялы з улікам іх жанравай прыналежнасці.

Модуль 2. «Рэдагаванне рэкламных матэрыялаў»

ведаць:


  • якія тэксты адносяцца да рэкламных;

  • моўныя адметнасці ў розных жанрах рэкламных тэкстаў;

  • асноўныя структурныя адзінкі тэксту рэкламы;

  • праводзіць рэдактарскі аналіз і карэкціроўку матэрыялаў у адпаведнасці са спецыфікай канала распаўсюджання рэкламы.

Умець:

  • вылучаць розныя тыпы рэкламных тэкстаў;

  • рабіць рэдактарскую праўку згодна законаў логікі;

  • суадносіць патрабаванні да зместу паводле формы падачы матэрыялу.

Характарыстыка метадаў і тэхналогій навучання. Пры вывучэнні дысцыпліны спецыялізацыі «Рэдагаванне аналітычных і рэкламных матэрыялаў», акрамя традыцыйных, практыкуецца праблемны падыход да навучання. Гэта дае студэнту магчымасць сканструяваць уласны рэдактарскі вопыт, які дапамагае ўсвядоміць: спецыфіку рэдагавання рэкламнага або аналітычнага тэксту, яго лінгвістычную арганізаванасць, ролю і месца кожнай моўнай адзінкі ў структуры, чытацкі адрас, і сфармуляваць прапановы па ўдасканаленні тэксту. У практыцы выкладання выкарыстоўваюцца камп’ютарныя тэхналогіі, сайтавае суправаджэнне навукова-метадычнага забеспячэння адукацыйнага працэсу.

У адпаведнасці з вучэбным планам на вывучэнне дысцыпліны спецыялізацыі «Рэдагаванне аналітычных і рэкламных матэрыялаў» адведзена 116 гадзін, у тым ліку аўдыторных – 60 гадзін, з іх 10 гадзін лекцыі, 50 гадзін – лабараторныя заняткі. Дысцыпліна вывучаецца пры дзённай форме навучання на трэцім курсе ў пятым семестры з формай кантролю ведаў – залікам.

ЗМЕСТ ВУЧЭБНАГА МАТЭРЫЯЛУ
Модуль 1. «Рэдагаванне аналітычных матэрыялаў»
1. Асаблівасці аналітычных матэрыялаў, крытэрыі іх ацэнкі

Патрабаванні да якасці аналітыкі. Улік жанрава-стылістычных асаблівасцяў журналісцкага твора пры рэдагаванні. Жанравая класіфікацыя аналітычных матэрыялаў і ўлік жанру пры рэ­да­гаванні. Аўтарскае “я” ў аналітычных матэрыялах.

Прымяненне да аналітычных матэрыялаў агульнай методыкі рэдагавання. Ідэалагічны аспект рэдагавання аналітычных матэрыялаў. Аналіз кампазіцыі разнастайных аналітычных матэрыялаў. Праверка аналітычных матэрыялаў на захаванне законаў логікі.

Аналіз фактычнага матэрыялу ў тэкстах аналітычных жанраў. Асаблівасці моўна-стылёвай праўкі аналітычных матэрыялаў.



2. Артыкул і яго віды. Кампазіцыя артыкула.

Асаблівасці рэдагавання артыкула

Кампазіцыя артыкула. Загалоўкі і падзагалоўкі артыкулаў. Лід матэрыялу. Рэдагаванне загалоўкаў артыкулаў.



3. Рэцэнзія і яе віды

Асаблівасці рэдагавання рэцэнзіі. Інфармацыйна-пазнавальня і аналітычныя складнікі рэцэнзіі. Патрабаванні да аўтарскай аргументацыі. Супамернасць элементаў нарыса і асноўнага тэксту. Выяўленне аўтарскага погляду. Выбар аўтарам пэўнага прадмета асвятлення.



4. Калонка і яе віды

Аналітычныя і мастацка-публіцыстычныя рысы калонкі як жанра журналістыкі. Аўтарскае “я” ў калонцы. Фармальная падача калонкі на паласе і аб’ём матэрыяла. Аналіз выбару тэмы журналістам. Актуальнасць і дыялагічнасць калонкі. Рэдактарскі аналіз і рэдагаванне калонкі.



5. Карэспандэнцыя і яе віды

Інфармацыйныя крыніцы і іх роля ў стварэнні карэспандэнцыі. Факт як аснова тэксту, як матэрыял для аўтарскай інтэрпрэтацыіі. Структурныя асаблівасці карэспандэнцыі: ланцужок тэзіс – аргументацыя – дэманстрацыя – выснова. Рэдактарскі аналіз і рэдагаванне разнастайных відаў карэспандэнцыі.



6. Агляд і яго віды

Інфармацыйны і тэматычны падыход да стварэння аглядаў. Прадмет агляду: панарама падзей і прычынна-выніковыя сувязі. Функцыі агляду. Агляд рэдакцыйнай пошты. Агляд СМІ. Падбор крыніц для агляду. Рэдактарскі аналіз і рэдагаванне агляда СМІ.


Модуль 2 «Рэдагаванне рэкламных матэрыялаў»
1. Рэклама як від дзейнасці

Ключавыя паняцці ў рэкламе, іх тэрміналагічная характарыстыка. Закон аб рэкламе ў Беларусі Забароненыя віды рэкламы (неэтычная, недакладная, фальсіфікаваная, схаваная). Брыф як метад эфектыўнай работы над рэкламнай інфармацыяй. Асаблівасці брыфа як структуры тэхнічнага задання.



2. Класіфікацыі рэкламных тэкстаў

Віды рэкламы па сродках успрымання (зрокавая, слыхавая і зрокава-слыхавая). Тыпы рэкламы па мэтах уздзеяння. Пабудова і асаблівасці камерцыйнай, палітычнай і сацыяльнай рэкламы. Роля рэдактара ў працэсе складання камерцыйнай, палітычнай і сацыяльнай рэкламы. Віды тэкстаў палітычнай рэкламы. Мова сацыяльнай рэкламы. Асноўныя характарыстыкі тэкстаў камерцыйнай рэкламы. Этапы пабудовы тэкстаў камерцыйнай рэкламы. Фактары паспяховай рэкламы.



3. Каналы распаўсюджання рэкламнай камунікацыі

Рэклама ў СМІ. Спецыфіка радыё- , тэлерэкламы і рэкламы ў друку. Моўныя асаблівасці тэкстаў тэлерэкламы. Роля рэдактара пры складанні тэкстаў радыёрэкламы. Адрозненні ў змесце паняццей “рэклама ў друку”, “друкаваная рэклама”. Дзейнасць рэдактара ў працы над рэкламай у СМІ. Інтэрнэт-рэклама, рэклама ў мабільнай сетцы і іншыя сучасныя каналы распаўсюджання рэкламнай інфармацыі.



4. Тыпалагічныя прыметы рэкламы ў друкаваных выданнях

Моўныя характарыстыкі рэкламы ў друкаваных выданнях. Тыпалагічныя прыметы рэкламных выданняў. Мэтавае прызначэнне друкаванай рэкламы. Характар інфармацыі рэкламы ў друку (сінтаксічны, семантычны і прагматычны аспекты). Матэрыяльная канструкцыя выдання. Агульная характарыстыка друкаванай рэкламы. Віды рэкламных тэкстаў (рэферат, анатацыя, аб’ява, анонс). Спецыфіка мовы рэкламы ў газетна-часопісных выданнях. Размяшчэнне рэкламных тэкстаў ў друку. Параметры эфектыўнасці. Тэорыя жанраў рэкламных тэкстаў у друку. Рэкламная нататка як інфармацыйны жанр рэкламы і работа рэдактара на ёй. “Жыццёвая гісторыя” як жанр рэкламных зваротаў у друку. Кампазіцыйная арганізаванасць рэкламнай “кансультацыі”. Рэкламны агляд як аналітычны жанр рэкламы. Лінгвістыка рэкламнага артыкула. Тыпалогія рэкламных аб’яў, асаблівасці складання і рэдагавання.



5. Роля рэдактара ў складанні рэкламнай інфармацыі

Этапы работы рэдактара ў працэсе рэкламатворчасці. Методыка рэдактарскага аналізу тэкстаў рэкламы. Збор інфармацыі і яе праўка. Выбар аргументаў для падачы рэкламнага вобраза. Формы рэалізацыі рэкламнай ідэі (прыём дэманстрацыі, параўнання, “праблема-рашэнне”, апавяданне). Рэдактар і аўтар рэкламнага тэксту (некаторыя аспекты ўзаемадзеяння). Рэдакцыйна-выдавецкія патрабаванні да зместу і афармлення аўтарскага арыгінала. Прычыны непаразуменняў у працэсе словатворчасці паміж аўтарам і рэдактарам.



6. Рэдактарскі аналіз рэкламнага тэксту

Правільнае і памылковае прымяненне законаў логікі ў рэкламных тэкстах. Тыповыя логіка-стылістычныя і логіка-семантычныя памылкі. Памылкі ў рэкламным тэксце пры незахаванні закона тоеснасці. Володанне законам супярэчнасці пры складанні рэкламных тэкстаў. Праверка доказнасці і аргументаванасці пры рэдагаванні рэкламы. Закон выключэння трэцяга.



7. Рэкламныя тэксты ў друку.

Прынцыпы пабудовы і кампазіцыйныя асаблівасці

Лінгвістыка рэкламнага артыкула, замалёўкі, інтэрв’ю.



8. Малыя формы рэкламных тэкстаў

Малыя формы рэкламных тэкстаў (верш, загадка, кулінарны рэцэпт, дзённікавыя запісы і г.д.) і іх асаблівасці функцыянавання. Кампаненты рэкламнага тэксту (слоган, завязка, інфармацыйны блок, заключная частка, даведачная інфармацыя).



9. Тыпы рэкламных загалоўкаў, моўная спецыфіка, памылкі ў складанні

Віды загалоўкаў з назвамі гандлёвай маркі. Функцыі загалоўка ў рэкламе. Патрабаванні рэдактара да загалоўка як кампазіцыйнай часткі. Марфалагічная характарыстыка рэкламных загалоўкаў. Крытэрыі выбара сінтаксічнай струтуры рэкламнага загалоўка.



10. Слоган як абавязковы структурны кампанент рэкламнага тэксту

Рытарычныя асаблівасці слоганаў. Эфектыўныя прыёмы складання слоганаў. Практычныя прынцыпы напісання слоганаў.



11. Мадэлі пабудовы рэкламных тэкстаў

Мадэлі пабудовы рэкламных тэкстаў па Х. Кафтанджыеву (мадэль перагорнутай піраміды, параўнальная рэклама, драматызаваная рэклама, рэклама-загадка, рэклама з удзелам звычайных спажыўцоў ці вядомых асоб, рэклама-інструктаж, рэклама-дыялог).



12. Лінгвістыка рэкламных тэкстаў

Асаблівасці мовы і стылю рэкламы. Стылявая прыналежнасць рэкламных тэкстаў у сучаснай навуцы. Уключэнне ў тэкст сінонімаў, амонімаў, мнагазначных слоў. Метанімія ў крэалізаваных рэкламных тэкстах. Антытэза, аксюмаран, каламбур, іронія, перыфраза як стылістычныя прыёмы ў тэксце рэкламы. Функцыянальна-стылістычныя тыпы лексікі ў рэкламных інфармацыях. Прэтэкставыя канструцыі ў рэкламе. Марфалагічная стратыфікацыя тэкстаў рэкламы. Сінтаксіс тэкстаў рэкламы і рэдактарская дзейнасць.



13. Рэдагаванне неэфектыўнай рэкламы

Аналіз фактаў у рэкламе.



14. Крытэрыі рэдактарскай ацэнкі мастацкага афармлення рэкламы

Ілюстрацыйны матэрыял у рэкламе. Спецыфіка ўключэння, мэтавае прызначэнне. Роля рэдактара ў складанні макета рэкламнага выдання.



15. Крэалізаваныя рэкламныя тэксты

Тыпалогія невербальных знакаў. Паняцце пра канстанты (фірменныя знакі, лагатыпы). Невербальныя сродкі ў вуснай і пісьмовай рэкламнай інфармацыі. Тыпы суадноснасці вербальных і невербальных кампанентаў у рэкламе.



16. Фотаздымкі і малюнкі як элементы крэалізаваных рэкламных тэкстаў

Мэтавае прызначэнне, сувязь з вербальнымі знакамі. Правілы ўключэння ілюстрацый у рэкламны тэкст, парады рэдактара. Храматычныя і ахраматычныя ілюстрацыі ў газетна-часопісных выданнях. Суадноснасць тэксту за ккадрам з невербальнай часткай у аўдыявізуальнай рэкламе.



17. Сімвалы і лічбы ў рэкламе

Віды, асаблівасці ўключэння сімвалаў у рэкламу. Рэдактарскі аналіз лічбавай інфармацыі, крытэрыі дакладнасці і лагічнасці ў іх падачы. Мэтазгоднасць уключэння ў рэкламны тэкст табліц, графікаў, дыяграм.



18. Шрыфт як невербальны элемент афармлення рэкламы

Правілы выбару шрыфтоў ў аўдыявізуальнай і друкаванай рэкламе. Колер як эфектыўны невербальны знак-сімвал афармлення рэкламнай інфармацыі, кантраснасць як метад прыцягнення ўвагі. Нацыянальнае і інтэрнацыянальнае ўспрыманне колеру.



19. Сродкі графічнага афармлення тэкстаў рэкламы

Падзел на абзацы, пункты, параграфы. Спецыфіка ўжывання знакаў прыпынку ў рэкламных тэкстах.



Вучэбна-метадычная карта вучэбнай дысцыпліны
Модуль 1 «Рэдагаванне аналітычных матэрыялаў»


Нумар раздзела, тэмы

Назва раздзела, тэмы

Колькасць аўдыторных гадзін

Колькасць гадзін кіруемай самастойнай работы

Формы кантролю ведаў

Лекцыі

Практычныя (семіарскія) заняткі

Лабараторныя заняткі

Іншае

1

2

3

4

5

6

7

8

1

Асаблівасці аналітычных матэрыялаў, крытэрыі іх ацэнкі

2




2










2

Артыкул і яго віды. Кампазіцыя артыкула. Асаблівасці рэдагавання артыкула

2




6







Тэст 1

3

Рэцэнзія і яе віды

2




4










4

Калонка і яе віды







4










5

Карэспандэнцыя і яе віды







4










6

Агляд і яго віды








4







Тэст 2




Усяго:

6




24











Модуль 2 «Рэдагаванне рэкламных матэрыялаў»


Нумар раздзела, тэмы

Назва раздзела, тэмы

Колькасць аўдыторных гадзін

Колькасць гадзін кіруемай самастойнай работы

Формы кантролю ведаў

Лекцыі

Практычныя (семіарскія) заняткі

Лабараторныя заняткі

Іншае

1

2

3

4

5

6

7

8

1

Рэклама як від дзейнасці

1




1










2

Класіфікацыі рэкламных тэкстаў

1




1










3

Каналы распаўсюджання рэкламнай камунікацыі

1




1










4

Тыпалагічныя прыметы рэкламы ў друкаваных выданнях

1




1










5

Роля рэдактара ў складанні рэкламнай інфармацыі







1










6

Рэдактарскі аналіз рэкламнага тэксту








1










7

Рэкламныя тэксты ў друку. Прынцыпы пабудовы і кампазіцыйныя асаблівасці







1







Тэст 3

8

Малыя формы рэкламных тэкстаў







1










9

Тыпы рэкламных загалоўкаў, моўная спецыфіка, памылкі ў складанні







1










10

Слоган як абавязковы структурны кампанент рэкламнага тэксту







1










11

Мадэлі пабудовы рэкламных тэкстаў







1










12

Лінгвістыка рэкламных тэкстаў







1










13

Рэдагаванне неэфектыўнай рэкламы







2










14

Крытэрыі рэдактарскай ацэнкі мастацкага афармлення рэкламы







2










15

Крэалізаваныя рэкламныя тэксты







2










16

Фотаздымкі і малюнкі як элементы крэалізаваных рэкламных тэкстаў







2










17

Сімвалы і лічбы ў рэкламе







2










18

Шрыфт як невербальны элемент афармлення рэкламы







2










19

Сродкі графічнага афармлення тэкстаў рэкламы







2







Тэст 4




Усяго:

4




26












ІНФАРМАЦЫЙНА-ДАВЕДАЧНАЯ ЧАСТКА

  1. ЛІТАРАТУРА (па модулях)

Модуль 1 «Рэдаганне аналітычных матэрыялаў»

Асноўная

1. Базанова, А. Е. Литературное редактирование: учеб. пособие / А. Е. Ба­за­нова. – М.: РУДН, 2008. – 202 с.

2. Голуб И. Б. Конспект лекций по литературному редактированию / И. Б. Го­луб. – М.: Айрис-пресс, 2004. – 432 с.

3. Гужова, И. К. Литературное редактирование: материалы для занятий: учеб. пособие / И. К. Гужова [и др.]. – М.: МГУ, 2000. – 160 с.

4. Жаўняровіч, П. П. Асновы рэдагавання тэкстаў службовай даку­мен­та­цыі: вучэб. дапаможнік / П. П. Жаўняровіч. – Мінск: Беларусь, 2006. – 196 с.

5. Литературное редактирование: курс лекций / под ред. Н. С. Валгиной. – Изд. 2-е, испр. и дополн. – М.: МПИ, 1989. – 128 с.

6. Накорякова, К. М. Литературное редактирование материалов мас­со­вой ин­формации: учеб. пособие / К. М. Накорякова. – М.: Изд-во МГУ, 1994. – 189 с.

7. Накорякова, К. М. Литературное редактирование. Общая методика ра­­бо­­ты над текстом: учеб. пособие / К. М. Накорякова. – М.: МГУ, 2011. – 332 с.

8. Накорякова, К. М. Справочник по литературному редактированию / К. М. На­корякова. – М.: Флинта: Наука, 2011. – 200 с.

9. Сикорский, Н. М. Теория и практика редактирования: учебник для ву­зов по спец. «Журналистика» / Н. М. Си­кор­ский. – 2-е изд., испр. и доп.– М.: Высш. школа, 1980. – 328 с.

10. Сметанина, С. И. Литературное редактирование для журналистов и спе­циалистов по связям с общественностью / С. И. Сметанина. – СПб.: Изд-во Ми­хайлова В. А., 2003. – 252 с.

11. Стилистика и литературное редактирование / под ред. В. И. Мак­си­мо­ва. – 3-е изд., перераб. и доп. – М.: Гардарики, 2007. – 653 с.



Дадатковая

1. Ворошилов, В. В. Журналистика. Базовый курс: учебник / В. В. Во­ро­шилов. – 5 е изд. – СПб.: Изд-во Михайлова В. А., 2004. – 704 с.

2. Дубовік, С. В. Даведнік журналіста / С. В. Дубовік. – Мінск: БДУ, 2006. – 211 с.

3. Жаўняровіч, П. П. Публіцыстычны дыскурс Уладзіміра Караткевіча / П. П. Жаў­няровіч. – Мінск: РІВШ, 2011. – 244 с.

4. Іўчанкаў, В. І. Дыскурс беларускіх СМІ. Арганізацыя публіцыстычнага тэксту / В. І. Іўчанкаў. – Мінск: БДУ, 2003. – 257 с.

5. Ким, М. Н. Жанры современной журналистики / М. Н. Ким. – СПб.: Изд-во Михайлова В. А., 2004. – 336 с.

6. Корконосенко, С. Г. Основы журналистики / С. Г. Корконосенко. – М.: Ас­­­пект Пресс, 2001. – 284 с.

7. Основы творческой деятельности журналиста / под ред. С. Г. Кор­ко­но­сен­ко. – СПб.: Знание, СПб. ИВЭСЭП, 2000. – 272 с.

8. Сенкевич, М. П. Культура радио- и телевизионной речи: учеб. по­­с. для ву­зов / М. П. Сенкевич. – М.: Высш. шк., 1997. – 94 с.

9. Стральцоў, Б. В. Асноўныя творчыя метады ў журналістыцы / Б. В. Страль­цоў. – Мінск: БДУ, 2000. – 71 с.



10. Стральцоў, Б. В. Метад і жанр: асновы творчага майстэрства жур­на­ліс­та / Б. В. Стральцоў. – Мінск: БДУ, 2002. – 18 с.

Модуль 2 «Рэдаганне рэкламных матэрыялаў»

Асноўная

  1. Волосожар, С. Реклама с позиции теории речевых актов / С. Волосожар // Журналістыка-2008: стан, праблемы і перспектывы: матэрыялы 10-й Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі. – Вып.10. - Мінск, 2008. – С. 232 - 234.

  2. Горбач, В. А. Моўныя асаблівасці рэкламных тэкстаў у друку / В. А. Горбач // Журналістыка-2001: матэрыялы 3-й Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай 80-годдзю Беларускага дзяржаўнага універсітэта. – Мінск, 2001. – С. 53 – 56.

  3. Горбач, В. А. Рэклама ў СМІ як спецыфічны прадмет лінгвастылістычнага і рэдактарскага аналізу / В. А. Горбач // Журналістыка-2002: матэрыялы 4-й Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі. – Вып. 4. – Мінск, 2002. – С. 59 – 61.

  4. Горбач, В. А. Да праблемы даследавання стылістыкі рэкламы / В. А. Горбач // Жыццём і словам прысягаючы: матэрыялы Рэспубліканскіх навуковых чытанняў, прысвечаных 80-гадоваму юбілею доктара філалагічных навук, прафесара, Заслужанага работніка адукацыі Рэспублікі Беларусь М. Я. Цікоцкага. – Мінск, 2002. – С. 19 - 22.

  5. Горбач, В. А. Дыскурсны аналіз рэкламных тэкстаў (на прыкладзе функцыянавання прыметнікаў) / В. А. Горбач // Слова ў кантэксце часу: матэрыялы Рэспубліканскіх навуковых чытанняў, прысвечаных памяці доктара філалагічных навук, прафесара А. І. Наркевіча. Да 75-годдзя з дня нараджэння. Мінск, 2004. – С. 28 - 30.

  6. Горбач, В. А. Крэалізаваныя тэксты ў газетна-часопісных выданнях / В. А. Горбач // Журналістыка – 2008: стан, праблемы, перспектывы: матэрыялы 10-й Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі. – Вып. 10. – Мінск, 2008. – С. 245 - 247.

  7. Горбач, В. А. Рэкламныя аб’явы ў друкаваных выданнях Беларусі пачатку XX і пачатку XXI стагоддзяў (структурна-семантычны аналіз)// Слова ў кантэксце часу: да 80-годдзя доктара філалагічных навук, прафесара А. І. Наркевіча: зб. навук. прац. – Мінск, 2009. – С. 120 – 126.

  8. Горбач, В. А. Рэкламны дыскурс на старонках беларускіх газет перыяду Вялікай Айчыннай вайны / В. А. Горбач // Журналістыка – 2009: стан, праблемы, перспектывы: матэрыялы 11-й Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі. – Вып. 11. – Мінск, 2009. – С.246-249.

  9. Горбач, В. А. “Кашу мясом не испортишь”, ці Прэтэкставыя канструкцыі ў рэкламных слоганах / В. А. Горбач // Журналістыка – 2010: стан, праблемы, перспектывы: матэрыялы 12-й Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі. – Вып. 11. – Мінск, 2010. – С.168-170.

  10. Горбач, В. А. Стратыфікацыя іншамоўнай лексікі ў СМІ (медыйныя працэсы ва ўзаемадзеянні з мовай рэкламы) / В. А. Горбач // Журналістыка – 2011: стан, праблемы, перспектывы: матэрыялы 13-й Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі. – Вып. 11. – Мінск, 2010. – С.192-193.

  11. Горбач, В. А. Рэкламныя тэксты ў сістэме функцыянальных стыляў (да пастаноўкі праблемы) В. А. Горбач // Жыццём і словам прысягаючы…: да 90-годдзя заслуж. Работніка адукацыі Рэсп. Беларусь, д-ра філал. навук. праф. М. Я. Цікоцкага: зб.навук. прац. – Мінск, 2012. – С. 103-105.

  12. Горбач, В. А. Персаніфікацыя рэкламнага маўлення праз прызму часціны мовы / В. А. Горбач // Журналістыка – 2012: стан, праблемы, перспектывы: матэрыялы 14-й Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі. – Вып. 12. – Мінск, 2012. - С.230-232.

  13. Горожанкина, Л. В. Предлагаем бизнес-организаторы из натуральной кожи / Л. В. Горожанкина // Русская речь. №3. – Москва, 2000.

  14. Денисов, Д., Тоби, Л. Учебник по рекламе / Д. Денисов, Л. Тоби. – Москва, 1996.

  15. Іўчанкаў, В. І. Дыскурс беларускіх СМІ. Арганізацыя публіцыстычнага тэксту / В. І. Іўчанкаў. – Мінск, 2003. – 257 с.

  16. Іўчанкаў, В. І. Медыярыторыка : рытарычныя асновы журналістыкі, лінгвістыка публіцыстычнага тэксту, дыскурсны аналіз сродкаў масавай ін-фармацыі / В. І. Іўчанкаў. – Мінск : Адукацыя і выхаванне, 2009. – 279 с.

  17. Иншакова, Н. Г. Рекламный текст: редакторский взгляд / Н. Г. Иншакова. – Москва, 2007. – 288 с.

  18. Ишимецкая, И. С. Эффективный рекламный текст / И. С. Ишимецкая. – Пермь, 2002.

  19. Катернюк, А. В. Современные рекламные технологии: коммерческая реклама / А. В. Катернюк. – Ростов-на-Дону, 2001.

  20. Кара-Мурза, Е. С. Стилистика и редактирование рекламных текстов. Спецкурс для студентов факультетов журналистики / Е. С. Кара-Мурза. – Москва, 2000.

  21. Кара-Мурза, Е. С. Дивный новый мир российской рекламы / Е. С. Кара-Мурза // Словарь и культура русской речи. К 100-летию со дня рождения С. И. Ожегова. – Москва, 2001.

  22. Кара-Мурза, Е. С. Лингвистическая экспертиза рекламных текстов / Е. С. Кара-Мурза // Язык СМИ как объект междисциплинарного исследования. – Вып. 1. – Москва, 2002.

  23. Кара-Мурза, Е. С. Экспертиза рекламных текстов / Е. С. Кара-Мурза // Цена слова. Из практики лингвистических экспертиз текстов СМИ в судебных процессах по защите чести, достоинства и деловой репутации. – Изд. 3. – Москва, 2002.

  24. Кара-Мурза, Е. С. В помощь редакторам: эксперты-лингвисты о предвыборной информации / Е. С. Кара-Мурза // Обречённые на немоту? СМИ в период выборов: законы, комментарии, рекомендации. – Москва, 2003.

  25. Кара-Мурза, Е. С. От речевого этикета к речевому кодексу журналиста / Е. С. Кара-Мурза // Вестник МГУ. Серия «Журналистика». - №1. – Москва, 2004.

  26. Кафтанджиев, Х. Тексты печатной рекламы / Х. Кафтанджиев. – Москва, 1995.

  27. Клушина, Н. И. Восприятие рекламы / Н. И. Клушина // Русская речь. №1. – Москва, 2001.

  28. Кохтев, Н. Н. Реклама: искусствослова. Рекомендации для составителей рекламных текстов. – Москва, 1997.

  29. Кривоносов, А. Д. Жанры PR-текста / А. Д. Кривоносов. – С-Пб., 2001. – С.13 -14.

  30. Кромптон, А. В. Мастерская рекламного текста / А. В. Кромптон. – Москва, 1998.

  31. Маслов, А. Фотоизображения в журнальной рекламе: принципы эффективного воздействия / А. Маслов // Журналістыка-2008: стан, праблемы і песпектывы: матэрыялы 10-й Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі. – Вып. 10. – Мінск, 2008. – С. 86 – 88.

  32. Мокшанцев, Р. И. Психология рекламы / Р. И. Мокшанцев. – Москва, Новосибирск, 2001. – 230 с.

  33. Морозова И. С. Слагая слогоны / И. С. Морозова. – Москва, 1998.

  34. Назайкин, А. Н. Эффективная реклама в прессе / А. Н. Назайкин. – Москва, 2001.

  35. Рекламные технологии Беларуси – 2006 / Составители: А. И. Карабликов, Т. А. Забелина, А. В. Летко. – Минск, 2006 – 310 с.

  36. Розенталь, Д. Э., Кохтев, Н. Н. Язык рекламных текстов / Д. Э. Розенталь, Н. Н. Кохтев. – Москва, 1981.

  37. Садыков, Г. М. Язык рекламы / Г. М. Садыков // Теория и экология разума. – Вып. 9. – Тюмень, 2001. – С.46 – 49.

  38. Сметанина, С. И. Медиа-текст в системе культуры / С. И. Сметанина. – СПб., 2002.

  39. Солганик, Г. Я. Стилистика текста / Г. Я. Солганик. – М. : Флинта : Наука, 2002. – 256 с.

  40. Стральцоў, Б. В. Асноўныя творчыя метады ў журналістыцы / Б. В. Стра-льцоў. – Мінск : БДУ, 2000. – 71 с.

  41. Цікоцкі, М. Я. Стылістыка тэксту / М. Я. Цікоцкі. – Мінск : Беларус. навука, 2002. – 223 с.

  42. Фрумкин, Г. М. Введение в драматургию телерекламы / Г. М. Фрумкин. – Москва, 2001.

Дадатковая

  1. Борисов, Б. Л. Технологии рекламы и PR / Б. А. Борисов. – Москва, 2001.

  2. Бородина, В. П. Реклама в системе социальной регуляции межличностных отношений / В. П. Бородина // Вестник Московского университета. Сер. 10. - №1. – Москва, 1999. – С.17 - 26.

  3. Волова, В. В. Реклама в газете: системный дизайн, структура и композиция): автореф. дис. канд. филос. наук / В. В. Волова. – Москва, 1997.

  4. Веркман, К. Товарные знаки: содержание, психология, восприятие / К. Веркман. – Москва, 1986.

  5. Волкова, В. А. Дизайн рекламы / В. А. Волкова. – Москва, 1999.

  6. Горожанкина, Л. В. Предлагаем бизнес-организаторы из натуральной кожи / Л. В. Горожанкина // Русская речь. №3. – Москва, 2000.

  7. Денисов, Д., Тоби, Л. Учебник по рекламе / Д. Денисов, Л. Тоби. – Москва, 1996.

  8. Литвинова, А. В. Компас в мире слоганов / А. В. Литвинова // Практика рекламы. №1, 2. – Москва, 1999.

  9. Маевская, Е. Интегрированные коммуникации потребительских брендов / Е. Маевская // Журналістыка-2008: стан, праблемы і перспектывы: матэрыялы 10-й Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі. – Вып.10. – Мінск, 2008. – С. 406 – 408.

  10. Магеррамов, И. А. О парадоксе в рекламе / И. А. Магеррамов // Русская речь. № 2. – Москва, 2002.

  11. Рекламные технологии Беларуси – 2006 / Составители: А. И. Карабликов, Т. А. Забелина, А. В. Летко. – Минск, 2006 – 310 с.

  12. Песоцкий, Е. Современная реклама. Теория и практика / Е. Песоцкий. – Ростов-на-Дону, 2001. – 320 с.

  13. Садыков, Г. М. Язык рекламы / Г. М. Садыков // Теория и экология разума. – Вып. 9. – Тюмень, 2001. – С.46 – 49.


ІІ. РЭКАМЕНДАЦЫІ ПА АРГАНІЗАЦЫІ САМАСТОЙНАЙ ПРАЦЫ

У працэсе вывучэння дысцыпліны студэнтам рэкамендуецца рэгулярна працаваць з аналітычнымі і рэкламнымі тэкстамі розных жанраў і з гледжання рэдактара выяўляць іх лінгвістычную арганізацыю, ацэньваць рэдактарскія падыходы пры падрыхтоўцы да друку. Неабходнасць пастаянна ўдасканальваць сваю маўленчую кампетэнцыю для якаснага рэдагавання тэкстаў патрабуе ад будучага рэдактара пастаянна сачыць за выхадам новай даведачнай літаратуры.


ІІІ. РЭКАМЕНДУЕМЫЯ СРОДКІ ДЫЯГНОСТЫКІ

Для атэстацыі студэнтаў на адпаведнасць іх персанальных дасягненняў патрабаванням праграмы «Рэдагаванне аналітычных і рэкламных матэрыялаў» ствараецца фонд ацэначных сродкаў, які ўключае тыпавыя заданні, тэсты, тэмы індывідуальных заданняў па модулях, пытанні да выніковага заліку і інш. Ацэначнымі сродкамі прадугледжвацца ацэнка здольнасці студэнтаў да творчай дзейнасці ў час аналізу і праўкі сказаў і тэкстаў, іх гатоўнасць весці пошук вырашэння новых задач, звязаных з недастатковасцю канкрэтных спецыяльных ведаў і адсутнасцю агульнапрызнаных алгарытмаў. У якасці формаў дыягностыкі кампетэнцый студэнтаў выкарыстоўваюцца:

– вусныя формы: гутаркі, калёквіумы, даклады на занятках і інш.;

– пісьмовыя формы: тэсты, кантрольныя апытанні, пісьмовыя справаздачы па практычных работах, эсэ, рэфераты і інш.;



– вусна-пісьмовыя формы: справаздачы па практычных работах з іх вуснай абаронай, залік па дысцыпліне і інш.
IV. Прыкладныя пытанні да выніковага заліку


  1. Рэклама як від дзейнасці. Ключавыя паняцці ў рэкламе, іх тэрміналагічная характарыстыка.Класіфікацыя рэкламных тэкстаў па сродках успрымання (аўдыязрокавая, зрокава-слыхавая).

  2. Тыпы рэкламных тэкстаў па мэтах уздзеяння.Віды рэкламных тэкстаў па характару інфармацыі (камерцыйная, палітычная, сацыяльная).

  3. Каналы распаўсюджання рэкламнай камунікацыі (радыёрэклама, тэлерэклама, рэклама ў інтэрнэце, рэклама ў друку і інш.) Моўныя асаблівасці аўдыявізуальнай рэкламы.

  4. Віды рэкламных тэкстаў (рэферат, анатацыя, аб’ява, анонс) у друкаваных выданнях. Тэорыя жанраў рэкламных тэкстаў у друку.

  5. Крытэрыі ацэнкі жанраў рэкламы ў друку.

  6. Роля рэдактара ў складанні рэкламнай інфармацыі. Збор інфармацыі, апрацоўка матэрыялаў, выбар макета выдання. Форма рэалізацыі рэкламнай ідэі. Рэдактар і аўтар рэкламнага тэкста (аспекты ўзаемадзеяння).

  7. Дзеянне законаў логікі ў рэкламе. Тыповыя логіка-стылістычныя і логіка-семантычныя памылкі.

  8. Рэкламны артыкул, замалёўка, інтэрв’ю, кансультацыя ў сістэме рэкламных жанраў. Малыя формы рэкламных тэкстаў (верш, загадка, анонс, дзённікавыя запісы і г.д.). і іх асаблівасці функцыянавання.

  9. Прынцыпы пабудовы і кампазіцыйныя асаблівасці рэкламных тэкстаў.

  10. Тыпы рэкамных загалоўкаў, моўная спецыфіка, памылкі ў складанні.

  11. Слоган як абавязковы кампанент рэкламнага тэксту. Рытарычныя асаблівасці слоганаў. Эфектыўныя прыёмы складання слоганаў.

  12. Мадэлі пабудовы рэкламнага тэксту па Х. Кафтанджыеву.

  13. Кампазіцыйныя асаблівасці рэкламных тэкстаў.

  1. Лінгвістыка рэкламных тэкстаў. Асаблівасці мовы і стылю рэкламы. Прэтэкставыя канструкцыі ў рэкламе.

  2. Ілюстратыўны матэрыял у рэкламе. Спецыфіка ўключэння, мэтавае прызначэнне. Роля рэдактара ў складанні макета рэкламы.Фірменны стыль і яго складнікі (слоўны гандлёвы знак, графічны гандлёвы знак, каляровая гама, фірменны шрыфт, схема верскі, слоган, фарматы выдання, рэкламны сімвал фірмы, аўдыявобраз фірмы).

  3. Крэалізаваныя рэкламныя тэксты. Тыпалогія невербальных знакаў.

  4. Уключэнне ў тэкст рэкламы фотаздымкаў і малюнкаў. Парады рэдактара да кампазіцыйнага зместу рэкламы. Фотаздымак як тэматычны працяг вербальнай часткі рэкламнага тэксту. Храматычныя і ахраматычныя ілюстрацыі ў газетна-часопісных выданнях.

  5. Функцыі колера ў крэалізаваным рэкламным тэксце. Уплыў і значэнне колера як элемента афармлення зместава-кампазіцынага узроўню крэалізаванай рэкламы. Шрыфт як складнік фірменнага стылю рэкламнага тэксту. Правілы выбару шрыфтоў ў аўдыявізуальнай і друкаванай рэкламе.

  6. Праверка лічбаў і сімвалаў як фактычнага матэрыялу ў рэкламных тэкстах.

  7. Мэтазгоднасць уключэння ў рэкламны тэкст табліц, графікаў, дыяграм. Сродкі графічнага афармлення тэксту рэкламы. Падзел на абзацы, пункты, параграфы. Спецыфіка ўжывання знакаў прыпынку ў рэкламных тэкстах.


ПРАТАКОЛ

УЗГАДНЕННЯ ВУЧЭБНАЙ ПРАГРАМЫ ПА ВЫВУЧАЕМАЙ ВУЧЭБНАЙ ДЫСЦЫПЛІНЕ З ІНШЫМІ ДЫСЦЫПЛІНАМІ СПЕЦЫЯЛЬНАСЦІ

Назва вучэбнай дыцыліны, з якой патрабуецца ўзгадненне

Назва кафедры

Прапановы аб змяненнях у змесце вучэбнай праграмы па вывучаемай вучэбнай дысцыпліне

Рашэнне, прынятае кафедрай, якая распрацавала

вучэбную праграму (з указаннем даты і нумара пратакола)

Мова сродкаў масавай камунікацыі

Кафедра стылістыкі і лі-таратурнага рэдагаван-ня

Прапаноў няма

Заўваг няма. Пр. № 10 ад 26.05.2015

Стылістыка

Кафедра стылістыкі і лі-таратурнага рэдагаван-ня

Прапаноў няма

Заўваг няма. Пр. № 10 ад 26.05.2015

Асновы літаратурна-рэдактарскай дзейнасці

Кафедра стылістыкі і лі-таратурнага рэдагаван-ня

Прапаноў няма

Заўваг няма. Пр. № 10 ад 26.05.2015

Асновы творчай дзейнасці рэдактара

Кафедра стылістыкі і лі-таратурнага рэдагаван-ня

Прапаноў няма

Заўваг няма. Пр. № 10 ад 26.05.2015

Методыка рэдагавання

Кафедра стылістыкі і лі-таратурнага рэдагаван-ня

Прапаноў няма

Заўваг няма. Пр. № 10 ад 26.05.2015


































































































































































































ДАПАЎНЕННІ І ЗМЯНЕННІ
ДА ВУЧЭБНАЙ ПРАГРАМЫ ПА ВЫВУЧАЕМАЙ ВУЧЭБНАЙ ДЫСЦЫПЛІНЕ
НА / НАВУЧАЛЬНЫ ГОД


п/п

Дапаўненні і змяненні

Падстава








Вучэбная праграма перагледжана і адобрана на пасяджэнні кафедры


(пратакол № ад 201 г.)



(назва кафедры)

Загадчык кафедры

______________________ ______________________ ___________________

(ступень, званне) (подпіс) (І.ІпБ.Прозвішча)
ЗАЦВЯРДЖАЮ
Дэкан факультэта

______________________ ______________________ ___________________



(ступень, званне) (подпіс) (І.ІпБ.Прозвішча)


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка