Рцк прымаў удзел у Рэспубліканскім фестывалі кірмашы працаўнікоў сяла "Дажынкі 2012" у Горках. Хоцімскі раён у сферы культуры прадстаўлялі народныя калектывы "Пацеха", "Адраджэнне" І тэатр "Прамень"




Дата канвертавання27.03.2016
Памер22.96 Kb.
20 - 21 верасня РЦК прымаў удзел у Рэспубліканскім фестывалі – кірмашы працаўнікоў сяла “Дажынкі 2012” у Горках. Хоцімскі раён у сферы культуры прадстаўлялі народныя калектывы “Пацеха”, “Адраджэнне” і тэатр “Прамень”. Нашы майстры Ніна Рагоўская, Людзьміла Краснікава, Таццяна Кавалёва, Віктар Савёлаў, Тамара Журун. А таксама працаўнікі гісторыка – краязнаўчага музея, цэнтральнай бібліятэчнай сістэмы, дзіцячай школы мастацтваў.

Культурны дэсант з Хоцімска працаваў амаль на усіх асноўных пляцоўках свята. Так народны калектыў “Адраджэнне” сустракаў наведвальнікаў нашага падворка “Свята бульбы” , які мы падзялялі з Краснапольскім і Горацкім раёнамі, на плошчы Леніна. Там жа, на канцэртнай пляцоўцы, радаваў сваёй творчасцю глядачоў ансамбль “Пацеха”. Тэатр “Прамень” прапісаўся на пляцоўцы каля рэстарана “Парнас”, дзе на працягу двух дзён дэманстраваў гасцям свята прэм’еру спектакля “Як дурань шчасце шукаў”.



Майстры размясціліся на плошчы Якубоўскага, а каб убачыць праграму школы мастацтваў, трэба было наведаць дзіцячы парк, дзе таксама знаходзілася канцэртная пляцоўка для маленькіх талентаў.



28 верасня Хоцімск адзначаў Дзень вызвалення ад фашыскіх захопнікаў. Святочныя мерапрыемствы традыцыйна пачаліся з мітынга памяці ў гарадскім скверы. На Брацкіх могілках сабраліся жыхары Хоцімска дзе аддалі даніну павагі і памяці салдатам загінуўшым вызваляючы іх зямлю. А ў прамовах, з якімі выступалі на мітынгу старшыня Хоцімскага райвыканкама Фёдара Вішнеўскага, ветэран Вялікай Айчыннай вайны Васіля Ячнева, настаяцель Свята-Троіцкага Сабора архімандрыт Кірыл тэма вайны абавязкова змянялася больш радаснай аптымістычнай тэмай далейшага развіцця горада і рэгіёна. Хоцімск і сапраўды за апошнія гады папрыгажэў. Выраслі новыя хаты, адкрыліся крамы і іншыя аб'екты. Але з'явілася ўсё гэта не па ўзмаху чароўнай палачкі, за прыгажосцю і добраўпарадкаваннем нашага горада варта праца ўсіх хотимчан.

З гэтай жа тэмы і пачалі вядучыя канцэрт. Ён праходзіў у парку культуры і адпачынку, дзе знаходзіўся “цэнтр” святочных мерапрыемстваў. Тут размясціліся падворкі сельскіх СДК і гарадскога пасёлка. Быў арганізаваны вынасны гандль сувенірамі і разнастайнымі прысмакамі, працавалі атракцыёны.



Стварыць святочны настрой дапамагалі артысты. На галоўнай сцэне свята выступілі салісты РЦК, калектывы Забялышанскага, Трасцінскага, Бярозкаўскага СДК, а таксама народны тэатр РЦК “Прамень” з прэм’ерай спектакля “Як дурань шчасце шукаў”.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка