Раззлаваўся ў цырку слон: Разварочаў клетку ён




Дата канвертавання01.05.2016
Памер119.86 Kb.
слон

Казка


1

Раззлаваўся ў цырку слон:

Разварочаў клетку ён,

Вырваў хобатам замок,

Скінуў дзверы і уцёк.

Разышлася навіна:

«Цырк астаўся без слана.

Слон жа быў прыручаны,

Усяму навучаны,

Далікатны, смірны слон:

Нізкі ён рабіў паклон,

3 мылам вушы мыў у тазе,

Дырыжорам быў у джазе,

На трубе іграў адменна,

Станавіўся на калена,

На слупы нацягваў дрот,

Танцаваць умеў факстрот,

Жыў у цырку з даўніх дзён,

Але ўцёк індыйскі слон».

2

Доўга слон блукаў у змроку

Каля цырка недалёка,

Стала холадна слану.

Бачыць белую сцяну —

Дом без вокан, без дзвярэй,

Ён зайшоў туды скарэй.

Слон ад холаду дрыжыць:

«Т-т-у-т пакуль што можна жыць».

Ён па лесвіцы ідзе,

Не спыняецца нідзе.

Пастаяў, патупаў слон,

Выйшаў ноччу на балкон,

Паглядзеў на ўсе бакі,

Чуе — свішчуць цягнікі.

I прыпомніўся вагон,

У якім прыехаў ён.

Закруціўся слон ад шчасця,

Ды баіцца, каб не ўпасці

Неспадзеўна з вышыні

На пранты і камяні.
Адышоўся і ўбаку

Задрамаў на скразняку,

А на золку злез памалу

I падаўся да вакзалу.


Слон ідзе, ды чуе штосьці

Ломіць ногі, ныюць косці.

Паглядзеўся у вітрыну —

Бачыць кожную маршчыну,

Звіслі вушы, лоб пахмуры,

Мабыць, ад тэмпературы.

Ён рашыў — каля аптэкі

Прадаюць, напэўна, лекі,

I апошнім на рагу

Стаў у доўгую чаргу.


Там жанчыны і падлеткі

Атрымоўваюць таблеткі,

Абдзіраюць з іх паперкі

I смакуюць, як цукеркі.

Нехта кажа ў чарзе:


  • Хай салодкага згрызе.
    Невялікая ж цана.

  • Мы заплацім за слана.

Падышоў. Даюць яму

Восем порцый аднаму.

Падабраў усё з рукі —

I падаўся нацянькі.

Потым кашляў дзесяць дзён

Ад марожанага слон.
3

Слон нарэшце на вакзале

Апынуўся ў люднай зале.

Падышоў купіць білет,

А яму далі газет.

Што ў іх пішуць — разбяры,

Бо трымае дагары.
Стаў туды,

дзе больш народу,—

Прапануюць бутэрброды,

I буфетчыца спытала:

— Вам паўсотні,пэўна, мала?

Лепей вы катлет вазьміце,

Кавай цёплаго запіце.


  • Мне цяпер не да катлет,
    Дзе скажыце, ўзяць білет?

  • Вы не трацьце марна часу,
    А хутчэй бяжыце ў касу.
    Слон спяшацца не прывык,
    Але, ўбачыўшы цягнік,
    Паімчаўся на перон

I ў парожні сеў вагон.

Едзе слон паўз гарады,



  • Сам не ведае куды.

4

Звоняць, звоняць цыркачы —

Просяць ім дапамагчы

I крычаць у тэлефон,

Што прапаў індыйскі слон.

Зранку міліцыянеры

Абышлі чатыры скверы,

Восем вуліц абышлі,

А прапажу не знайшлі.

Падалі сігнал трывогі,

Перакрылі ўсе дарогі,

Бо далёка ўначы

Слон не мог бы уцячы.

Усіх пытае старшына,

Ці не бачылі слана.

Муляр кажа:



  • Ноччу ён
    Развярнуў увесь балкон.
    Кранаўшчык гаворыць:

  • Рана

Не знайшлі на месцы крана.

А марожаншчыца Іра

Кажа:


  • З'еў кіло пламбіру.
    Прыбіральшчыца сказала:

  • Слон хадзіў каля вакзала.




  • Цягнікі ўсе абышлі,

  • А прапажу не знайшлі.

5

Ну а слон?

Спакойна едзе

I ўсё марыць аб абедзе —

Есці хочацца слану.

Ен загрукаў у сцяну:

— Я ад голаду апух,

Не наемся — выйдзе дух.

Праваднік сказаў:

— Пад'есці

Толькі зможаце у Брэсце.

Больш за ўсё слановай ежы

Ёсць у нас у Белавежы.

Стаў цягнік. I на перон

Па прыступках выйшаў слон.

Дзеці рады: «Вось пацеха —

Цырк прыехаў! Цырк прыехаў!»

Недалёка ад вакзала

Гучна радыё зайграла:

Слон пайшоў скакаць факстрот —

Нехта кінуў бутэрброд,

Пакланіўся нізка слон —

Падалі яму батон,

Кош прынеслі з піражкамі

I запляскалі рукамі.

Трохі слон перакусіў

I напіцца папрасіў.

Ён салодкага сітро

Выпіў цэлае вядро.

А даеўшы бублік свежы,

Слон пайшоў да Белавежы.

6

Нешта важнае здалёку

На хвасце нясе сарока.

I пайшла па пушчы чутка:

Грозны слон прыбудзе хутка,

Велізарны, як гара,

I дужэйшы за зубра.

3 перапуду дзік замоўк,

Зажурыўся шэры воўк,

У гушчар пабеглі козы,

Лыоць бабры над рэчкай слёзы.

Суцяшалі іх зубры:



  • Вы не бойцеся, сябры,
    Не тлуміце галаву:
    Любіць слон адну траву.
    А пабачылі пляткарку:

  • Варта даць табе па карку,
    Глупства ты не балбачы,
    Лепш над пушчай пакрычы,
    Каб ласі паслалі дзетак
    Назбіраць букеты кветак,
    Запрашай усіх пад вечар

На ўрачыстую сустрэчу.

Загадаў мядзведзь вавёрцы:

— Прызначаешся ў дазорцы,
Лезь на елку і сачы,

Хоць да самае начы.

Госця ўбачыш — у пару

Далажы пра ўсё зубру.

Паляцеў па пушчы звон:

— На дарогу выйшаў слон,


Крутабокі, чараваты,

Хвост і спераду, і ззаду,

Як слупы, таўстыя ногі,

Пыл віецца ўздоўж дарогі.

Слон вялізны, як гара.

Сустракаць яго пара!

3 рэчкі вылезлі бабры,

3 гушчару бягуць зубры,

Выйшаў з ельніку мядзведзь,

Каб на дзіва паглядзець.


Вожык просіць: — Хай алені

Лепш пастануць на калені,

Бо за імі ўсё адно

Нам нічога не відно.


Ад зуброў да зайчанят

Ўсе ў адзін пасталі рад.


Лес галосіць і гудзе:

«Слон ідзе! Слон ідзе!»


Азірнуўся, стаў пад клён

На паляне важны слон.


Падштурхнуў казёл бабра

I давай раўсці: «У-р-р-а!»

А за імі ўслед зароў

Прывітанне хор зуброў.


Галавою круціць слон: —

Вы спяваеце не ў тон.

Я прыйшоў, сябры, да вас,

Каб стварыць і хор, і джаз,

Каб артысты ў вас былі,

Каб мы весела жылі.



7

Крывалапы мішка з лубу

Каля рэчкі круціць трубы,

Дзяцел іх дзяўбе наскрозь,

А басэтлю ладзіць лось,

Між ялінамі памалу

Павукі снуюць цымбалы,

На пагорку тры лісы

Правяраюць галасы.
Зубр слану паціху кажа:

— Хутка снег у пушчы ляжа,

Прыйдзе лютая зіма,

А ў цябе яшчэ няма

Кажуха, штаноў, валёнак,

Быццам толькі што з пялёпак,

Як бізун, заўсёды голы,

Хоць і дужы, і вясёлы.

Не бядуй! Усім гуртом

Мы табе збудуем дом

У зацішным гушчары.

Чуеш, валяць лес бабры,

Катлаван дзікі капаюць,

Пра цвікі сарокі дбаюць,

I мядзведзя хутка з труб

Перакіну я на зруб.

Кожны добры ў пас работнік,

Дружна выйдзем на суботпік,

I яшчэ да снегу, браце,

Зажывеш у новай хаце.

Бервяно за бервяном

Цягне слон сабе на дом,

А зайцы нясуць удвох

У кашы з балота мох,

I бабры ў чатыры змены

3 круглякоў складаюць сцены,

Ставяць кроквы. Кожны птах

Да змяркаішя крые дах.

Вось ужо гатова хата.

Загуло у пушчы свята —

Сёння ўходзіны ў слана,

Дзік з казою давідна

Скачуць, быццам у балеце,

Лось іграе на кларнеце,

Зубр у тон яму якраз

Дзьме ў дубовы кантрабас,

Заяц шустры і старанны

Б'е ў чатыры барабаны,

А мядзведзь у флейту свішча.

От ігрышча дык ігрышча!

Дырыжор — вучоны слон

Адкрывае зноў сезон,

I зімою ў пушчы з ім

Будзе.весела усім.



1964
СВЕТЛЯЧКІ

Пушчанская казка

Ох і цёмна ж ноччу ў пушчы:

Ельнік стаў яшчэ гусцей,

Лось галлё сухое трушчыць

I чапляецца часцей

То за пень, то за калоду,

То за вострыя сукі,—

Не былі такія зроду

Паздзіраныя бакі.

Праз ядловец не прабіцца,

Ледзь назад пралезці змог,

I заўважыла Ласіца,

Што ў яго зламаны рог.


Ці былі там вы калі,

Дзе хоць вока выкалі?


А малое Ваўчаня

Пагукала маму

I ўпацёмках каля пня

Паляцела ў яму.

Вые, енчыць і галосіць,

Памагчы суседзяў просіць,

А ў ракітавым кусце

Заяц плача ў цемнаце.


Кінуў цёплуго бярлогу

I пабег на дапамогу,

Пералазячы ледзь-ледзь

Праз валежыны, Мядзведзь.

Зайца выцягнуў за вушы —

I прайшоў адразу страх.

«Толькі больш ніколі, дружа,

Не сланяйся па начах,—


Ушчуваў Мядзведзь касога

Вось твая дамоў дарога.

Там даўно бядуе маці,

Я ж пайду да ваўчаняці,

Бо яго бацькам да рання

Не вярнуцца з палявання

3-за шырокае ракі,

Дзе хаваюцца дзікі.

Можа, хлопца уратую,

Толькі трэба паглядзець...»

Але як залемантуе

I завойкае Мядзведзь:

«Ой, скрануцца не магу,

Бо ўпівагецца ў нагу,

Быццам тысяча іголак,

Дрот калючы ў дзесяць столак.

Касавокі, не бяжы,

Мне хутчэй дапамажы!»

Але раптам з-пад нагі

Голас чуецца другі:

«Хто там прэцца, як мядзведзь

I крычыць без толку,

Хто не можа паглядзець,

Што на мне іголкі?»

«Адурэў, таварыш Вожык!

Хто ж на сцежцы ставіць ложак?»


«Я не ложак, а лагчынку

Паміж лісцікаў і траў

Для начнога адпачынку

Сам сабе аблюбаваў.

У мяне цяпер, сябры,

Тры зламаныя рабры».


«Ну, а я ўжо пе змагу

Стаць на правую нагу!»

I Мядзведзь узяў у зяпу

Акрываўленую лапу.


Толькі ў пушчы сярод ночы

3 кожнага Сава рагоча,

Бо яна з усіх адна

Добра бачыць давідна,

I на досвітку засне

На яліне ці сасне.


А Мядзведзь раве ад болю,

Стогне, лапаю трасе.

I на крык па добрай волі Пазбягаліся усе:

Праз ядловец, без дарогі,

Лось прыплёўся аднарогі,

І казулі, і дзікі,

I Лісіца — з-за ракі.

За увагу і за ласку

Заяц робіць перавязку:

Берасцінаю ў тры рэдзі

Закруціў нагу Мядзведзю.

Той суцішыўся, замоўк.

Аж прыбег аднекуль Воўк.

Пасівелы і стары,

Вочы, быццам ліхтары,

3 ім і тое Ваўчаня,

Што у яме, каля пня,

3 усяе ваўчынай сілы

На ўсю пушчу галасіла.

Раптам крыкнула Сарока:

«Колькі ж нам блукаць у змроку?

Мае кожнае сяло

Электрычнае святло.

Вось і трэба ад вады

Нам правесці правады,

Каб сучок і кожііы пень

Ноччу бачыць, як удзень».
Просіць слова Воўк стары:

«Толькі выхад ёсць адзіны —

Можа, згодзяцца бабры

Збудаваць для нас плаціну.

Дык няхай да іх дахаты

Сходзяць нашы дэлегаты

I папросяць, каб бабры

На Чаромхавым віры

Добра рэчку загацілі

I па дроце ток пусцілі».


А назаўтра ўсе з ахвотай

Захапіліся работай.

Ад зары і да зары

Завіхаюцца бабры —

Валяць елкі і асіны

Для галоўнае плаціны.


Ад світання да змяркання

Дзік з кратамі — ў катлаване,

А Мядзведзь, хоць і кульгае,

Кожыаму дапамагае:

Прыкаціў на бераг прама

Ён турбіну і дынаму.

Дзе разжыўся — невядома.

Можа, узяў з металалому,

Але ім няма цаны,

Бо як новыя яны.


А цяпер і павукі

Узяліся за работу:

На галіны і сукі

Начаплялі столькі дроту,

Што прайсці і Лось пе змог

I зламаў апошні рог.


Завіхаюцца да зморы

Даўганогія манцёры,

I пад вечар пішуць зводку,

Што закончылі праводку.


Каля рэчкі за-гу-ло...

Закруцілася дынама.

«Ёсць і ў нас цяпер святло»,

Паляцела тэлеграма

Да пушчанскага цара —

Белавежскага Зубра.


На галінкі і сучкі

Дружна селі светлячкі

I найлепш на свеце

Свецяць, свецяць, свецяць.


А Лісіца, цётка Ліза,

Каб усюды быў прагрэс,

Каляровы тэлевізар

Прыцягнула з крамы ў лес.


Светла, весела ў пушчы,

А было ж наадварот.

I адразу стаў відушчы

Нават самы цёмны Крот

I жадае: «Каб было

На зямлі заўжды святло!»



1980


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка