Развіццё бібліятэчнай справы на Гродзеншчыне: манастырскія і царкоўныя кнігазборы” Навагрудак – Шчорсы, 23 мая 2014 года




Дата канвертавання27.03.2016
Памер37.45 Kb.
Інфармацыйны ліст

Шаноўныя сябры! Запрашаем Вас прыняць удзел у рабоце


Другіх Шчорсаўскіх чытанняў

па тэме


Развіццё бібліятэчнай справы на Гродзеншчыне: манастырскія і царкоўныя кнігазборы”
Навагрудак – Шчорсы, 23 мая 2014 года
Мэта чытанняў – асэнсаваць значэнне і вартасць гістарычных кнігазбораў Гродзеншчыны і Навагрудчыны, выявіць асаблівасці іх фарміравання, захавання і даследавання ў кантэксце кніжнай культуры Беларусі.

Тэмы для абмеркавання:

Лаўрышаўскі манастыр: асяродак духоўнасці, пісьменства і асветы

Манастырскія і царкоўныя кнігазборы Гродзеншчыны: гісторыя, сучасны стан, перспектывы даследавання.

Праваслаўныя, уніяцкія, каталіцкія цэнтры пісьменства і кнігадрукавання на Гродзеншчыне: гісторыя і сучаснасць.

“Евангеллі” Гродзеншчыны як помнікі багаслоўскай думкі і творы мастацтва.

Арганізатары чытанняў:
Галоўнае упраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама

Навагрудскі раённы выканаўчы камітэт

ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага”

Навагрудская цэнтральная раённая бібліятэка.


Арганізацыйны камітэт:

Старшыня: Каралько Святлана Мікалаеўна, намеснік старшыні Навагрудскага райвыканкама

Намеснік старшыні:

Мальцава Лідзія Васільеўна, дырэктар ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага”

Сакратар:

Царук Ірына Міхайлаўна, намеснік дырэктара Навагрудскай ЦБС
Сябры:

Шабановіч Марына Канстанцінаўна, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Навагрудскага райвыканкама

Талочка Іна Тадэушаўна, загадчык сектара ідэалогіі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Навагрудскага райвыканкама

Жышко Наталля Міхайлаўна, загадчык сектара культуры аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Навагрудскага райвыканкама
Лукоўскі Генрых Вацлававіч, старшыня Шчорсаўскага сельскага Савета

Дзедуль Яўгеній Вячаслававіч, намеснік старшыні СВК “Шчорсы”

Марозава Святлана Валянцінаўна, доктар гістарычных навук, прафесар, загадчык кафедры гісторыі Беларусі ГрДУ імя Я.Купалы.

Амелька Сяргей Уладзіміравіч, кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры гісторыі Беларусі ГрДУ імя Я.Купалы.

Турмасава Любоў Іванаўна, заг. аддзела краязнаўства ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага”.

Дакладчыкі і аўдыторыя

На чытанні запрашаюцца навукоўцы, краязнаўцы, супрацоўнікі бібліятэк, музеяў, архіваў, аспіранты, студэнты.


Рабочыя мовы чытанняў: беларуская, руская, украінская, польская.

Рэгламент:

Даклады да 15 хвілін.


Матэрыялы будуць выдадзены навуковым зборнікам. Заяўкі да ўдзелу прымаюцца да 1 мая 2014 года.

Патрабаванні да афармлення матэрыялаў:
Матэрыялы дакладаў і паведамленняў (у электроннай і папяровай версіях) аб’ёмам да 10 старонак фармата А4 (210 х 297 мм) павінны быць набраны ў рэдактары Word (версія не ніжэй 6,0) для Windows праз 1 інтэрвал шрыфтам Times New Roman памеру 14 pt без пераносаў.

Палі: верхняе, левае, ніжняе – 20 мм, правае – 15 мм.

Першы радок: назва матэрыялу (па цэнтры), вылучаная тлустым шрыфтам памеру 16 pt. Праз інтэрвал друкуецца тэкст даклада ці паведамлення. У канцы яго праз інтэрвал справа падаецца курсівам прозвішча (прозвішчы) і імя (імёны) аўтараў, у дужках горад, назва навучальнай ці іншай установы (поўнасцю).

Спасылкі на літаратуру і крыніцы падаюцца ў тэксце ў квадратных дужках. Першая лічба – нумар са спіса выкарыстанай літаратуры і крыніц, наступныя лічбы – старонкі ці аркушы. Напрыклад, [1, с. 22], [2, s. 11], [3, a. 2–2 адв.].

Пасля асноўнага тэксту падаецца спіс выкарыстанай літаратуры і крыніц.
Матэрыялы накіроўваць на адрас аргкамітэта:

Рэспубліка Беларусь

230023, Гродна, вул. Замкавая, 20. ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага” Тэл. : (0152) 74–39–11, Факс: (0152) 74–32–96, E-mail: grodnokr@mail.ru альбо ў Навагрудскую цэнтральную раённую бібліятэку, вул. 1 Мая,1; grnvncbsm@mail.grodno.by тэл. 2-24-58, 2-42-27.

Прыкладная праграма

9.00 . Сустрэча дэлегацыі з Гродна

9.30. - 10.30 . экскурсія па Навагрудку (аўтобусная)

10.30-11.00 пераезд у Лаўрышаўскі манастыр

11.00-12.00 экскурсія па Лаўрышаўскім манастыры

12.00-13.00 Пленарнае пасяджэнне ў Шчорсаўскім СДК

13.00-14.00 Выступленні ўдзельнікаў

14.00-15.00 абед

15.00-17.00 Выступленні ўдзельнікаў

17.00-18.00 Падвядзенне вынікаў

18.00-19.00 Фуршэт


Плануецца

1. Праца выставы "Старадрукі" (з гэтай нагоды будуць весціся перамовы з благачынны цэркваў Навагрудскай акругі, каталіцкімі святарамі, Лаўрышаўскім манастыром).

2. Выстава-продаж сучаснай літаратуры выдавецтва "Беларуская энцыклапедыя"

3. Выстава-прагляд літаратуры з цэнтральнай раённай бібліятэкі па тэме.



4. Праца буфета для ўсіх запрошаных. ( Райспажыўсаюза )

5. Праца царкоўнай або манастырскай крамы.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка