Развіццё бібліятэчнай справы на Гродзеншчыне: дзяржаўныя і прыватныя кнігазборы




Дата канвертавання27.03.2016
Памер27.26 Kb.
Шаноўныя сябры! Запрашаем Вас прыняць удзел у рабоце
Першых Шчорсаўскіх чытанняў

па тэме


Развіццё бібліятэчнай справы на Гродзеншчыне: дзяржаўныя і прыватныя кнігазборы”
Навагрудак –Шчорсы, 25 мая 2012 года
Мэта чытанняў – асэнсаваць значэнне і вартасць гістарычных кнігазбораў Гродзеншчыны і Навагрудчыны, выявіць асаблівасці іх фарміравання, захавання і даследавання ў кантэксце кніжнай культуры Беларусі.

Тэмы для абмеркавання:
Уклад Іахіма Ігнацы Юзафа Храптовіча ў развіццё культуры ВКЛ.

Бібліятэка Храптовічаў: сучасны стан і перспектывы даследавання.

Гісторыя і развіццё бібліятэчнай справы на Гродзеншчыне.

Кнігадрукаванне на Гродзеншчыне: гісторыя і сучаснасць.


Арганізатары чытанняў:
Упраўленне культуры Гродзенскага аблвыканкама

Навагрудскі раённы выканаўчы камітэт

ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага”

кафедра гісторыі Беларусі УА “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я.Купалы”

Навагрудская цэнтральная раённая бібліятэка.
Арганізацыйны камітэт:

Старшыня:

Ермакова Алена Яўгеньеўна, намеснік старшыні Навагрудскага райвыканкама

Намеснік старшыні:

Мальцава Лідзія Васільеўна, дырэктар ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага”

Сакратар:

Мішкіна Таццяна Мікалаеўна, дырэктар Навагрудскай ЦБС

Сябры:

Новік Сямён Сямёнавіч, в.а. нач. аддзела культуры Навагрудскага райвыканкама

Бачынская Ірына Генрыхаўна, нач. аддзела ідэалагічнай работы Навагрудскага райвыканкама

Лукоўскі Генрых Вацлававіч, старшыня Шчорсаўскага сельскага Савета

Каранеўскі Мікалай Паўлавіч, намеснік старшыні СВК “Шчорсы”

Марозава Святлана Валянцінаўна, доктар гістарычных навук, прафесар, загадчык кафедры гісторыі Беларусі ГрДУ імя Я.Купалы.

Амелька Сяргей Уладзіміравіч, кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры гісторыі Беларусі ГрДУ імя Я.Купалы.

Турмасава Любоў Іванаўна, заг. аддзела краязнаўства ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага”.

Дакладчыкі і аўдыторыя

На чытанні запрашаюцца навукоўцы, краязнаўцы, супрацоўнікі бібліятэк, музеяў, архіваў, аспіранты, студэнты.



Рабочыя мовы чытанняў: беларуская, руская.

Рэгламент:

Даклады да 15 хвілін.

Матэрыялы будуць выдадзены навуковым зборнікам.

Патрабаванні да афармлення матэрыялаў:
Матэрыялы дакладаў і паведамленняў (у электроннай і папяровай версіях) аб’ёмам да 10 старонак фармата А4 (210 х 297 мм) павінны быць набраны ў рэдактары Word (версія не ніжэй 6,0) для Windows праз 1 інтэрвал шрыфтам Times New Roman памеру 14 pt без пераносаў.

Палі: верхняе, левае, ніжняе – 20 мм, правае – 15 мм.

Першы радок: назва матэрыялу (па цэнтры), вылучаная тлустым шрыфтам памеру 16 pt. Праз інтэрвал друкуецца тэкст даклада ці паведамлення. У канцы яго праз інтэрвал справа падаецца курсівам прозвішча (прозвішчы) і імя (імёны) аўтараў, у дужках горад, назва навучальнай ці іншай установы (поўнасцю).

Спасылкі на літаратуру і крыніцы падаюцца ў тэксце ў квадратных дужках. Першая лічба – нумар са спіса выкарыстанай літаратуры і крыніц, наступныя лічбы – старонкі ці аркушы. Напрыклад, [1, с. 22], [2, s. 11], [3, a. 2–2 адв.].

Пасля асноўнага тэксту падаецца спіс выкарыстанай літаратуры і крыніц.
Матэрыялы накіроўваць на адрас аргкамітэта:

Рэспубліка Беларусь

230023, Гродна, вул. Замкавая, 20.

ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага”

Тэл. : (0152) 74–39–11

Факс: (0152) 74–32–96



E-mail: grodnokr@mail.ru


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка