Размяркуйце словы на чатыры групы і запішыце ў табліцу




Дата канвертавання13.06.2016
Памер37.4 Kb.
I ЭТАП РЭСПУБЛІКАНСКАЙ АЛІМПІЯДЫ ШКОЛЬНІКАЎ

ПА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ І ЛІТАРАТУРЫ

Комплексная работа

10 клас



  1. Размяркуйце словы на чатыры групы і запішыце ў табліцу.

Адказ, перабежчык, сцежка, дзверы, на дарожцы, носішся, цвёрды, счарсцвець, плацдарм, звечарэла, езджу, адвесці, айсберг, сшыць, стажкі, носьбіт, у печцы.


Асіміляцыя па глухасці і звонкасці

Асіміляцыя па мяккасці

Асіміляцыя свісцячых да шыпячых

Асіміляцыя шыпячых да свісцячых













2. Спішыце і пастаўце націск у словах

Відарыс, генезіс, запыт, ракушка, параліч, прыяцель, клюшня, дыхальны, газіраваны, аер.


3. Устаўце прапушчаныя канчаткі. Словазлучэнні запішыце.

1) Да азіяцк___ поні; 2) з цікав___ фрау; 3) шэр___ галубяня; 4) прыемн___ велікадушнасць; 5) служб___ сабака; 6) бяскрайн___ стэп; 7) свеж___ кальрабі; 8) металічн___ клішэ.


4. Устанавіце адпаведнасць паміж фразеалагізмамі і іх сінтаксічнай роляй у сказах

а) Вучні былі на сёмым небе ад шчасця. 1) азначэнне

б) Неба дзень пры дні было зацянута хмарамі. 2) акалічнасць

в) За рэчкай было поле як ахапіць вокам. 3) дапаўненне

г) У Язэпа крыху адлягло ад сэрца. 4) дзейнік

д) Жыццё юнацкае злажыў ён на алтар радзімы. 5) выказнік


5. Запішыце словы, якія маюць наступныя значэнні:

1) агульнае найменне для ўсёй сям'і, якое дзеці атрымліваюць звычайна ад бацькі;

2) асобны лісток з вяночка кветкі;

3) загарадка з пераплеценых радоў драўляных ці металічных пруткоў або палосак;

4) чалавек аднолькавых з кім-небудзь поглядаў, перакананняў.
6. Утварыце ад назоўнікаў прыналежныя прыметнікі. .

Жэня (м. р.)




Жэня (ж. р.)




Бабуля




Дзядуля




Сябар




Сяброўка




Маці




Удава



7. Адрэдагуйце і запішыце сказы.

1. Рукапіс папраўлена вельмі старанна.

2. БДУ правёў дзень адчыненых дзвярэй.

3. Знайшлі сапраўдную грыбную неруш.

4. У двары Агейчыкаў злосная сабака.

5. Архітэктар Свірыдава прапанавала свой праект рэканструкцыі будынка.

6. СМІ надае вялікую ўвагу асвятленню працэсу рэфармавання школы.

7. Часопіс “Полымя” апублікавала новую аповесць.
8. Запішыце па-беларуску асобныя назвы ягад і раслін.


Клюква ______________________;

клубника _____________________;

земляника ____________________;

смородина ____________________;

клевер _______________________;

крыжовник ___________________;

одуванчик ____________________;

сирень _______________________;

подснежник________________;

овощи и фрукты ______________.


9. Са сказаў, выбраных з твораў Якуба Коласа, выпішыце толькі намінатыўныя (назыўныя).

1. Цёплы вечар. Ціха ўсюды. На заходзе сонца. (“Рольнік”) 2. Круглае поле. Узгоркі, каменне. Лес па краях, як сцяна. (“Могілкі”) 3. Ціха. Ночка. Нічагутка навакол не дрогне, хіба толькі дах ціхутка, як стары, застогне. Вёска спіць – пара глухая. Позняя часіна. Не спіць толькі маладая ў школцы дзяўчына. Свеціць лямпа перад ёю, ціха, бы ў магіле. (“Школьная работніца”). 4. Ото, брат, горад!.. Якія вежы і касцёлы! Як толькі іх трымаюць долы!.. Зірні, зірні: гара якая!.. (“Новая зямля”) 5. Эх, і пагодка ж стаіць на Палессі! Толькі старыя людзі памятаюць такія прыгожыя дні. Цяплынь, цішыня, яснасць. (“У глыбі Палесся”)



10. Пададзены прозвішчы беларускіх пісьменнікаў. Замест пропускаў запішыце іх імёны.

Імя

Прозвішча

Імя

Прозвішча




Багдановіч




Рымша




Гілевіч




Пашкевіч




Дудараў




Шамякін




Барадулін




Быкаў




Дубоўка




Атраховіч



База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка