Разглядаецца прызначэнне спецыяльнага цягніка ў зносінах Мінск-Віцебск




Дата канвертавання27.03.2016
Памер107.16 Kb.
ПРЭС-РЭЛІЗ
На сённяшні дзень чыгуначныя пасажырскія зносіны звязваюць Беларусь з усімі суседнімі краінамі - Расіяй, Украінай, Польшчай, Літвой і Латвіяй.

Графік прадугледжвае захаванне існуючых маршрутаў у паўднёвым кірунку ў зносiнах з Сімферопалем, Еўпаторыяй, Марыупалем, Варнай, а таксама маршрутаў у зносінах з Расіяй і краінамі Балтыі.

У перыяды масавых (летніх, канікулярных, святочных) перавозак таксама плануецца прызначэнне дадатковых цягнікоў і бесперасадачныя вагоны, якія курсiруюць як унутры рэспублікі (у кірунку Гомель, Брэст, Гродна), так і ў міжнародных зносінах (у кірунку Масква, Санкт-Пецярбург).
Акрамя таго, традыцыйна, у сувязі з правядзеннем Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», які запланаваны ў перыяд з 11 па 17 ліпеня, разглядаецца прызначэнне спецыяльнага цягніка ў зносінах Мінск-Віцебск. Расклад гэтага саставу будзе ўзгоднены з праграмай правядзення свята.

З уводам новага графіка таксама прадугледжана скарачэнне часу ў шляху з 3 да 2.5 гадзін цягнікоў міжнародных ліній № 15/16 і № 37/38 ў зносінах Мінск-Вільнюс. Прадугледжана ранішняе і вячэрняе адпраўленне гэтых цягнікоў, як з Мінска, так і з Вільнюса. Калі раней паміж Мінскам і Вільнюсам па будных днях курсіравала 2 пары цягнікоў, а па выхадных 3, то з 26 мая па буднях будзе курсіраваць 3 пары цягнікоў, а па выхадных 4.

Прадугледжана курсіраванне цягнікоў:


  • цягнiк № 15/16 Мінск - Вільнюс адпраўленнем у 7.40 з Мінска i прыбыццём ў Вільнюс у 10.10, адпраўленнем з Вiльнюса ў 18.14 i прыбыццём у Мінск у 20.44.

  • цягнік 38/37 Вільнюс - Мінск адпраўленнем з Вільнюса ў 6.55 i прыбыццём у Мінск у 9.25, адпраўленнем у 18.50 i прыбыццём у Вільнюс у 21.20.

  • цягнік № 13/14 Мінск - Вільнюс адпраўленнем з Мінска у 10.18 I прыбыццём у Вільнюс у 13.05, адпраўленнем у 14.58 I прыбыццём у Мінск у 17.45.

  • цягнік № 201/202 Мінск - Вільнюс будзе курсіраваць па суботах і нядзелях адпраўленнем з Мінска ў 8.45 i прыбыццём у Вільнюс у 12.33; адпраўленнем з Вiльнюса ў 20.54 i прыбыццём у Мінск у 0.45.

Скарачэнне часу руху стане магчымым за кошт укаранення новага парадку пагранічнага і мытнага кантролю ў гэтых цягніках. Працэдура надгляду і праверкі дакументаў будзе ажыццяўляцца на тэрыторыі Беларусі ў шляху руху на ўчастку Маладзечна-Гудагай, а на тэрыторыі Літвы - на станцыі Вільнюс.

З 26 мая на маршрут паміж Мінскам і Вільнюсам выйдуць два мадэрнізаваныя дызель-цягнікi ДР1Б.

Першы мадэрнізаваны дызель-цягнік адправіцца з Мінска ў Вільнюс 26 мая 2013 года ў 7 гадзін 40 хвілін.

Другі дызель пачне курсіраваць з 1 чэрвеня па суботах, нядзелях і святочных днях, адпраўленне з Мінска ў 8 гадзін 45 хвілін.

У цягніку 6 вагонаў. У залежнасці ад камфорту вагоны падзеленыя на класы. 2 вагоны 1-га класа, 2 вагоны 2-га класа і 2 вагоны 3-га класа. У прыватнасці, у 1-м і 2-м класе ўстаноўлены больш камфортныя пасажырскія сядзеннi. Акрамя таго, у 1-м класе таксама ўстаноўлены кандыцыянеры і маніторы сістэмы відэатрансляцыі.

Тэхнічны стан цягнікоў прыведзены ў адпаведнасцi з патрабаваннямі беларускай памежнай і мытнай службаў, органаў аховы дзяржаўнай мяжы Літоўскай Рэспублікі, а таксама санітарна-эпідэміялагічнымi правіламі і нарматывамі.

Мадэрнізаваныя дызель-цягнікі маюць афарбоўку цягнікоў міжнародных ліній, якая прадугледжана новым фарматам пасажырскіх перавозак.



Скарачэнне часу ў шляху паміж Мінскам і Вільнюсам адбудзецца за кошт аптымізацыі працэдур мытнага і пагранічнага кантролю. У прыватнасці, на беларускім баку надгляд пасажыраў і праверка дакументаў будзе рабіцца падчас руху цягніка на ўчастку Маладзечна-Гудагай. У Літоўскай Рэспубліцы падобныя кантрольныя аперацыі пасажыры будуць праходзіць у спецыялізаваным тэрмінале на станцыі Вільнюс.

Скарачэнне часу ў шляху паміж беларускай і літоўскай сталіцамі да 2 гадзін 30 хвілін - гэта II-й этап рэалізацыі праекта «Арганізацыя хуткасных чыгуначных пасажырскіх зносін паміж Мінскам і Вільнюсам». I-й этап гэтага праекта быў рэалізаваны ў 2011 годзе. Час у шляху паміж дзвюма сталіцамі быў тады скарочаны з 4 да 3 гадзін, а гэта, у сваю чаргу, стала адной з прычын павелічэння папулярнасці гэтага чыгуначнага маршруту ў пасажыраў.

Акрамя таго, павелічэнню аб'ёмаў перавозак пасажыраў у значнай ступені спрыяе развіццё эканамічных сувязяў, а таксама культурная і сацыяльная інтэграцыі паміж Беларуссю і Літвой.

Так, у 2012 годзе паміж дзвюма краінамі было перавезена больш як 295 тысяч пасажыраў. Гэта на 51,7% больш, чым у 2011 годзе. У тым ліку больш за 195 тысяч чалавек скарысталіся паслугамі цягніка № 15/16.

На думку беларускіх і літоўскіх чыгуначнікаў, рэалізацыя сумеснага праекта па арганізацыі хуткасных чыгуначных пасажырскіх зносін паміж Мінскам і Вільнюсам ўзмоцніць канкурэнтаздольнасць чыгуначных перавозак і будзе спрыяць далейшаму павелічэнню пасажырапатоку.

Новым графікам руху цягнікоў таксама прадугледжана змяненне пачатковых станцый адпраўлення некаторых міжнародных саставаў. У прыватнасці новы пачатак маршруту атрымалі цягнікi № 140/139 Мінск-Сімферопаль і № 384/383 Мінск-Марыупаль, якія цяпер будуць адпраўляцца з Баранавічаў і рухацца праз сталіцу, № 4/3 Мінск - Масква будзе курсіраваць з Брэста, № 486/485 Мiнск - Феадосія - з Гродна, № 494/493 Мінск-Сімферопаль - з Полацка, № 371/372 Мінск-Чарнаўцы - з Магілёва. Гэтыя змены выкліканы запланаванымі работамі па рэканструкцыі на Мінскім чыгуначным вузле, якія прадугледжваюць стварэнне ў раёне Дзегцяроўкi сучаснай вытворча-тэхнічнай базы па падрыхтоўцы пасажырскіх вагонаў у рэйс.



Сэрвіснае абслугоўванне пасажыраў
Павышэнне якасці абслугоўвання пасажыраў і пашырэнне пераліку паслуг - на сённяшні дзень адна з найважнейшых задач для Беларускай чыгункі.

Для зручнасці пасажыраў ўкаранёна новая паслуга электроннай рэгістрацыі пры куплі білетаў праз Інтэрнэт. Гэты сэрвіс дазваляе ажыццяўляць паездку ў цягніку ў адпаведнасці з аплачаным праз Інтэрнэт заказам без афармлення праязнога дакумента ў касе.

Папулярнасць паслугі пастаянна расце. У перыяд са студзеня па красавік 2013 года праз сайт Беларускай чыгункі www.poezd.rw.by было прададзена больш за 75 тыс. білетаў з электроннай рэгістрацыяй.

У цяперашні час набыць білет з электроннай рэгістрацыяй можна на ўсе цягнікі, якія курсiруюць ва ўнутрырэспубліканскіх зносінах, а таксама на 16 пар цягнікоў у зносінах з Расіяй і на цягнік Мінск-Рыга. Аплаціць электронны білет можна з дапамогай плацежных картак беларускіх банкаў, а таксама праз сістэму электронных грошай Easy Pay і Web Money. Вядуцца работы па падключэннi сэрвісу продажу праязных дакументаў на сайце www.poezd.rw.by да сістэмы інтэрнэт-эквайрынгу для забеспячэння магчымасці аплаты білетаў па банкаўскіх картках плацежных сістэм Visa International, MasterCard WorldWide любога банка свету. Завяршыць работы па падключэннi да сістэмы інтэрнэт-эквайрынгу ААТ «АСБ Беларусбанк» плануецца ў 2013 годзе.

Расце і колькасць пасажыраў, якія карыстаюцца плацежна-даведачнымi тэрміналамi самаабслугоўвання. Яны ўстаноўлены на вакзалах у Мінску і Віцебску. Праз тэрміналы самаабслугоўвання можна набыць бiлеты на цягнікі гарадскіх ліній, а таксама рэгіянальных ліній эканом-класа.

Так, у красавіку 2013 года праз плацежна-даведачныя тэрміналы самаабслугоўвання было прададзена 7,5 тыс. праязных дакументаў на цягнікі. Гэта на 6% больш, чым у сакавіку гэтага года. Увогуле ў студзені-красавіку 2013 года праз тэрміналы самаабслугоўвання пасажыры набылі 25,8 тыс. білетаў.

У гэтым годзе праведзена дапрацоўка праграмнага забеспячэння плацежна-даведачных тэрміналаў самаабслугоўвання. Цяпер, купляючы праз тэрміналы білеты, пасажыры могуць скарыстацца функцыяй «Захаваныя маршруты». Сутнасць гэтай опцыі заключаецца ў тым, што пры ўводзе ў тэрмінал плацежнай карткі, якою быў аплачаны білет у папярэдні раз, на экране адлюстроўваюцца захаваныя маршруты гэтага пасажыра. Гэта дазваляе зэканоміць час пры куплі білета і звесці да мінімуму колькасць неабходных для гэтага дзеянняў.

Акрамя таго, абноўлены інтэрфейс экранаў. Для зручнасці пасажыраў функцыя афармлення багажу пазначана асобнай кнопкай на галоўным экране тэрмінала, а таксама дададзена магчымасць выбару станцый па напрамках.

Таксама для зручнасці пасажыраў у білетных касах на п.п. Лошыца ​​і п.п. Мачулішчы ўстаноўлена тэрмінальнае абсталяванне АСК «Экспрэс». Пасажыры могуць набыць тут праязныя дакументы (білеты) не толькі на цягнікі рэгіянальных ліній эканом-класа, але і на ўсе цягнікі з нумараванымі месцамі (акрамя далёкага замежжа).

Беларуская чыгунка пашырае сетку продажу праязных дакументаў.

Толькі ў Мінску да канца мая будзе арганізавана работа 45 білетных кас. Гэта на 9 кас больш, чым у летні сезон мінулага года. На сёння адкрыта 1 дадатковая каса на прыпыначным пункце Інстытут Культуры, 1 дадатковая каса - у зале павышанай камфортнасці «Клубе СВ» на чыгуначным вакзале ў Мінску, 5 дадатковых кас - на вул. Бабруйская, 4. Пры ўзрастанні пасажырапатоку плануецца адкрыць 2 дадатковыя касы на вул. Варанянскага, 6.

Адрасы і час працы ўсіх чыгуначных білетных кас, а таксама інтэрактыўная карта, на якой можна знайсці месца іх размяшчэння ў Мінску і Мінскім раёне, размешчаны на карпаратыўным сайце Беларускай чыгункі www.rw.by.


Даведачна:
Сёння ў Мінску і Мінскім раёне купіць чыгуначны білет на цягнікі па Беларусі, у краіны СНД і Балтыі можна:
- на вакзале, пл. Прывакзальная, 3 (штодзённа, кругласутачна);

- у чыгуначных касах, вул. Бабруйская, 4 (штодзённа з 8.00 да 21.00);

- у чыгуначных касах, вул. Варанянскага, 6 (будныя дні: з 8.00 да 20.00, субота і нядзеля: з 8.00 да 19.00);

- у міжнародных касах, вул. Кірава, 2 (толькі праязныя дакументы, аплачаныя праз Інтэрнэт, а таксама праязныя дакументы на цягнікі далёкага замежжа), (штодзённа, кругласутачна).
Білеты таксама можна набыць на станцыях і прыпыначных пунктах:

-станцыя Мінск-Усходні (падземны пераход станцыі метро Пралетарская; штодзённа, кругласутачна);

- станцыя Мінск-Паўднёвы (штодзённа з 4.30 да 0.30);

- станцыя Сцяпянка (штодня з 4.30 да 1.00);

- станцыя Памыслішча (штодня з 5.00 да 1.15);

- станцыя Ждановічы (штодня з 4.00 да 0.45);

- станцыя Азярышча (штодня з 5.00 да 1.00);

- п. п. Мінск-Паўночны (падземны пераход ст. метро «Маладзёжная», чыгуначная каса № 2 штодзённа з 6.30 да 19.35; абед з 11.40 да 12.30);

- станцыя Калядзічы (штодзённа з 4.00 да 0.45);

- станцыя Калодзішчы (штодзённа з 5.00 да 1.00);

- п. п. Масюкоўшчына (штодзённа з 4.30 да 0.40; абед з 14.00 да 15.00);

- п. п. Лебядзіны (штодзённа з 4.30 да 0.45; абед з 11.45 да 12.45);

- п. п. Інстытут Культуры (каса № 3 штодзённа з 8.00 да 20.00, абедзенны перапынак з 13.15 да 14.00);

- п. п. Лошыца ​​( штодзённа з 4.35 да 0.35);

- п. п. Мачулішчы (штодзённа з 4.30 да 1.00).
Вакзалы беларускай магістралі
Беларуская чыгунка праводзіць актыўную работу па рэканструкцыі вакзалаў. Большасць з іх ўяўляюць сабой сучасныя шматфункцыянальныя комплексы па абслугоўванні пасажыраў.

У цяперашні час вядуцца работы па рэканструкцыі вакзальных комплексаў станцый Брэст-Цэнтральны, Гродна і развіццi вакзальнага комплексу Мінск-Пасажырскі.



У першым паўгоддзі 2013 плануецца завяршыць работы па рэканструкцыі будынкаў вакзалаў станцый Брэст-Цэнтральны і Гродна, у трэцім квартале бягучага года - рэканструкцыю будынка «Канкорс» станцыі Мінск-Пасажырскі.

У 2014 годзе будуць выкананы работы па рэканструкцыі Варшаўскага боку станцыі Брэст-Цэнтральны, а таксама работы па развіцці вакзальнага комплексу станцыі Мінск-Пасажырскі.

У рамках рэалізацыі праекта па развіццi вакзальнага комплексу станцыі Мінск-Пасажырскі ў 2013 годзе плануецца пачаць работы па вынасу тэхнічнага парку для абслугоўвання вагонаў Мінскага вагоннага ўчастка на пасажырскую тэхнічную станцыю Дзегцяроўка ў Мінскім чыгуначным вузле. На гэтай станцыі (яна знаходзіцца за межамі горада) будуць праводзiцца ўсе экалагічна неспрыяльныя тэхналагічныя працэсы, звязаныя з эксплуатацыйнай працай Мінскага вагоннага ўчастка (адстой і падрыхтоўка саставаў у рэйс, вонкавая мыйка пасажырскіх вагонаў, пральня, экіпіровачныя цэхi, склады цвёрдага паліва для пасажырскіх вагонаў і г.д.). У сваю чаргу на станцыі Мінск-Пасажырскі на месцы цяпер існуючага тэхнічнага парку плануецца абсталяваць 2 дадатковыя пасажырскія платформы з навесамі і выхадамі на іх з існуючых тунэляў.

Таксама ў рамках рэалізацыі інвестыцыйных праектаў па арганізацыі перавозак пасажыраў цягнікамі гарадскіх ліній у Мінскім чыгуначным вузле праводзіцца рэканструкцыя інфраструктуры.

У цяперашні час вядуцца работы па стварэнні інфраструктуры для курсіравання гарадскіх ліній на ўчастку Мінск-Рудзенск. Гэта будаўніцтва падземных пешаходных пераходаў, новых касавых павільёнаў, пасажырскіх платформаў з навесамі і г.д. Завяршыць гэтую працу плануецца ў 2013 годзе.

Аналагічныя работы плануецца выканаць да канца 2015 года і на ўчастку Мінск-Смалявічы.
Абнаўленне парку пасажырскіх вагонаў
Беларуская чыгунка праводзіць планамерную работу па абнаўленні і мадэрнізацыі парку пасажырскіх вагонаў. За апошнія шэсць гадоў Беларуская чыгунка набыла 168 вагонаў, у тым ліку 2 габарыту РИЦ-200 для пераезду ў краіны Еўрасаюза. Новыя пасажырскія вагоны абсталяваны сістэмамі кандыцыянавання паветра, экалагічна чыстымі туалетнымі комплексамі і сістэмай электразабеспячэння, якая дазваляе падключаць ноўтбукі і мабільныя тэлефоны для іх падзарадкі.

У 2013 годзе плануецца набыць 40 сучасных пасажырскіх вагонаў. На пастаўку 24 вагонаў ўжо заключаны дагаворы. Пастаўка першых 4 купэйных вагонаў запланавана на май і чэрвень 2013 года.

Усе новыя вагоны абсталяваны ўстаноўкамі кандыцыянавання паветра. Акрамя таго, абсталяванне вагонаў кандыцыянерамі прадугледжана пры правядзенні капітальна-аднаўленчага рамонту пасажырскіх вагонаў. Усяго ў 2013 годзе плануецца правесці капітальна-аднаўленчы рамонт 19 пасажырскіх вагонаў.

Акрамя таго, у 2013-2014 гадах швейцарскай кампаніяй «Stadler Bussnang AG» будуць пастаўленыя ў Беларусь 6 электрацягнікоў пяцівагоннай састаўнасці для рэгіянальных ліній бізнес-класа. Што тычыцца адрозненняў ад саставаў электрацягнікоў, якiя ўжо курсуюць - гэта большая колькасць сядзячых месцаў - 302 (ранней - 216), сядзеннi размешчаны адзін за адным (ранней - адзін насупраць аднаго), 3 туалеты вакуумнага тыпу, у тым ліку 1 - для асоб з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі (раней - 1), наяўнасць раўнамерна размеркаваных па цягніку паліц для буйнагабарытнага багажу.


Аб'ёмы перавозак пасажыраў
У 2012 годзе паслугамі чыгуначнага транспарту скарысталіся 100500000 чалавек, што склала 113,0% да 2011 года.

Аб'ём пасажырскіх перавозак ўзрос ва ўсіх зносiнах. Найбольш значныя вынікі адзначаюцца ў міжрэгіянальных і рэгіянальных зносiнах. Даступнасць, камфорт, пунктуальнасць пасажырскага чыгуначнага транспарту дазволілі ў міжрэгіянальных зносінах перавезці 12,3 млн. чалавек, што складае да 2011 года 135,5%, у рэгіянальных і гарадскіх зносiнах - 80.500.000 чалавек (111,0% да 2011 года). Аб'ём перавозак таксама павялічыўся ў міжнародных зносінах і склаў 7.700.000 чалавек. Гэта на 4,3% больш за ўзровень 2011 года.

За 4 месяцы 2013 чыгуначным транспартам перавезена 28,2 млн. чалавек, што складае 100,6% да аналагічнага перыяду 2012 года. Па-ранейшаму высокія тэмпы росту ў міжрэгіянальных і гарадскіх зносiнах - 117,4% і 133,7% адпаведна. У міжнародных зносінах пасажырскія перавозкі застаюцца на ўзроўні мінулага года.
Падрыхтоўка ў 2014 годзе да чэмпіянату свету па хакеі ў горадзе Мінску
У гэтым годзе спецыялісты Беларускай чыгункі азнаёміліся з вопытам замежных калег па арганізацыі транспартнага абслугоўвання пасажыраў у перыяд правядзення буйных міжнародных спартыўных мерапрыемстваў.

Прадстаўнікі магістралі вывучылі вопыт чыгуначнікаў Украіны, Фінляндыі і Польшчы ў мэтах яго наступнага ўкаранення ў перыяд падрыхтоўкі і правядзення ў 2014 годзе чэмпіянату свету па хакеі ў горадзе Мінску.

Таксама прапрацаваны напрамкі, па якіх плануецца ажыццяўляць перавозкі гасцей і ўдзельнікаў чэмпіянату: Масква-Смаленск-Мінск, Санкт-Пецярбург-Мінск, Яраслаўль-Мінск, Вільнюс-Мінск, Рыга-Мінск, Берлін-Мінск, Прага-Мінск, Варшава-Мінск, Самара-Мінск, Калінінград-Мінск.

Для павышэння якасці абслугоўвання кліентаў беларуская магістраль штоквартальна праводзіць маркетынгавыя даследаванні сярод пасажыраў на вакзалах станцый Мінск-Пасажырскі і Брэст-Цэнтральны. Гэта дазваляе выявіць ступень задаволенасці транспартным абслугоўваннем і вызначыць напрамкі далейшага ўдасканалення сістэмы абслугоўваннем пасажыраў.

Таксама ў рамках падрыхтоўкі да чэмпіянату запланавана навучанне на курсах англiйскай мовы дыктараў, білетных касіраў, работнікаў даведачных бюро, насільшчыкаў і іншых спецыялістаў, занятых абслугоўваннем пасажыраў, забеспячэннем транспартнай і грамадскай бяспекі на вакзалах і ў цягніках.

Ідзе падрыхтоўка да выдання спецыялізаваных размоўнікаў для персаналу, занятага абслугоўваннем пасажыраў на вакзалах і ў цягніках.



Акрамя таго, у 2013 годзе на чыгуначных вакзалах станцый Мінск-Пасажырскі, Брэст-Цэнтральны, Гродна, прыпыначных пунктах Масюкоўшчына, Лошыца ​​плануецца ажыццявіць адлюстраванне піктаграм і тэкставай інфармацыі на беларускай (рускай) і англійскай мовах. На рускай і англійскай мовах будзе адлюстроўвацца інфармацыя і аб раскладзе руху цягнікоў на інфармацыйных табло, якія напярэдадні чэмпіянату будуць мадэрнізаваны.
Прэс-цэнтр Беларускай чыгункі


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка